- Вид работы: Реферат
- Предмет: Культурология
- Язык: Русский , Формат файла: MS Word 24,28 kb
Культурнае развіцце Беларусі канца 18-першай паловы XIX ст
КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЕ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII-ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ.
Да пытання аб т.зв. "забароне" расійскім урадам назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяці гадоў шырока выкарыстаны тэзісы аб т.зв. "забароне" Мікалаем 1 назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2-га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М.Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А.Дудкоў, І.Ф.Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з "Хронологнческого ука-зателя указов н правнтельственных распоряженнй…", на што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест "Об именовании губерннй Белорусских н Лнтовских, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою н Гродненскою" па палітыка-ідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: "Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва" (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 – 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т.2. С.369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў "Белоруссня в эпоху феодалнзма", якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: "Указ Сената о запрегценнн употреблення термннов "Белоруссня н Лнтва" (гл.: Бе-лоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1979. Т.4. С.131).
Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго цалкам.
"1840. 18 нюля. Сенатскнй, по Высочайшему повеленню.
Об именовании губерний Белорусских и Литовскнх, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою н Гродненскою.
Правительствуюіщий Сенат слушали предложение управляющего Мнннстерством Юстнцнн, что управляюіщий деламн Комнтета Мнннстров, по порученню оного, отношеннем от 26 мннувшего нюня сообіцнл ему, что по случаю внесення по высочайшему предпнсанню проекта указа, в котором упомннались губернии Белорусския н Литовския под сими нанменованнями, государь император, зачеркнув название Белорусских н Лнтовских, изволил приказать переписать указ с поименованием губерний, каждой отдельно, Витебскою, Могилевскою, Виленскою н Гродненскою; при чем последовало собственноручное высочайшее повеление: "Правила сего держаться и впредь, никогда иначе не прописывая как поименно губернии". О таковом высочайшем повелении он, управляющий Мянистерством Юстиции, предлагает Правительствуюіщему Сенату. Приказали: (послать куда следует указы)" (гл.:Хронологичёский указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892 год. Составитель С.Ф.Рубинштейн. Вильна, 1894. С.495).
Па-першае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. І гэта невыпадкова. Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх — Віленская і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі "высочайше" зацверджаны правілы "0 взысканнн недо-нмок в губерннях Белорусских, Литовскнх, Минской, Киевской, Волынской, Подольской н Белостокской областн".
Па-другое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы "Беларусь" і "Літва". Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяр-жаўнага справаводства, што бачна з далейшых царскіх загадаў і ўрадавых распараджэнняў. Так, 3 снежня 1840 г,, праз 4 месяцы пасля т.зв. "забароны", з’явіўся "именный, об’ьявленный оберпрокурором Святейшего Сннода" ўказ "О введении Белоруско-Литовской духовной коллегии в один разряд с конторами Синода по предмету определення на службу молодых людей дворянского происхождения или приобревших право на классные чины". 28 лютага 1856 г. было абнародавана "Высочайше утвержденное положенне комитета министров о выдаче безденежных паспартов жителям некоторых Западных и Белорусских губерний для отлучек на заработки", 19 лютага 1861 г. — "Высочайше утвержденное местное положение об устройстве крестьян, водворенных на помеіцичьих землях в губерниях Великороссийских, Новороссийских и Белорусских" і г.д. Можна назваць больш за 10 урадавых распараджэнняў, выдадзеных у 40 – 80-я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва "беларускія і літоўскія губерні".
Па-трэцяе, тэрміны "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні" ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументах царскія чыноўнікі. Так, віленскі генерал-губернатар У.І. Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што "вслед за высоч. Манифестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права. — Я.Н.) в пределах Царства Польского, Лнтовских, Белорусских и некоторых других западных губерниях возникли беспорядки…".
Па-чацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб забароне тэрмінаў "Беларусь", "беларускія", існавала Беларуская наву-чальная акруга. Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. 3 закрыццём Віленскага універсітэта ўсе падна-чаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да Пецяр-бургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. – да Віленскай навучальнай акругі.
Па-пятае, малавядомым фактам гісторыі з’яўляецца існаванне ў царскай арміі 7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляк-сандра I. Полк удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1806 – 1812, 1828 – 1829, 1877 – 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 — 1856 гг., у падаўленні паўстання 1830 — 1831 гг.
Па-шостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні 1 іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, арты-кулы з назвамі "Беларусь", "беларускі". Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.П.Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў "Беларусь", "беларускі" не існавала
Па-сёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў "Беларусь" і "Літва" было ўведзена "не-выразнае штучнае найменне" "Паўночна-Заходні край", "Заходні край". Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі -гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі 1 Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гро-дзенская губерні і Беластоцкая вобласць). Паўднёва-Заходні край – гэта тэрыторыя Украіны, Паўночна-Заходні край – тэрыторыя та-гачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня 1842 г. "0 преобразованнн Северо-Западных губерннй" сведчыць аб тым, што Паўночна-Заходні край — гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губер-няў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ "06 изьятии Минской губернии нз ведения главного управления Северо-Западным краем". Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай губернямі).
Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні", "Паўночна-Заходні край". Напрыклад, 12 чэрвеня 1893 г. з’явілася "Распоряженне, об’ьявленное Правительствуюіщему Сенату министром внутренних дел. Об утверждении формы выкупного акта на участки земли, выкупаемые русскими арендаторами православного исповедания, водвореннымн на владельческих землях в губерниях Северо-Западных н Белорусских до 19 февраля 1861 г.". 3 цягам часу тэрмін "Паўночна-Заходні край" пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак тэрміны "Беларусь" і "беларускі" ніколі не забараняліся і не выключаліся з дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі "Велікаросія", "велікароскі", "Маларосія", "малароскі", маючы адзіны корань "рос", служылі для царызму пацвярджэннем яго тэорыі "о трёх племенах еднного русского народа".
Па-восьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друка-ванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX — пачатку XX ст. (гл. раздзел V).
Ідэалогія Асветніцтва. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XVIII – першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пера-важнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля (сапр. Л.Кандратовіч), музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка.
Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаўсюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва:
пераклад рускіх кніг, пастаноўка п’ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку руска-польскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д.
У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польскамоўная культура паступова замянялася афіцыйнай рускамоўнай куль-турай. Нягледзячы, аднак, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўва-лася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Акрамя таго, яўрэі, татары і іншыя народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі сваю мову і культуру. Таму культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай.
Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вост-рай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае пана-ванне ў грамадстве. Так з’явілася ў Еўропе антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII — першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў — чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага – перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта — чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфар-матар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам.
Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жу-паны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі пе-равагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва – класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай прастаты.
Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Рас-паўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які скла-дзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці:
кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб’яўлялася бясплат-ным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павя-товыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.
Было цэнтралізавана кіраванне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначаліў прызначаны царом наглядальнік. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Навуковым і адміністрацыйна-метадычным яе цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Гімназіі Віленскай навучальнай акругі мелі 6 класаў, павятовыя вучылішчы – 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.
Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада ўплыво-вым колам спаланізаванага дваранства. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці "гімназіяльныя вучылішчы". Гэтыя навучальныя ўста-новы карысталіся папулярнасцю і садзейнічалі распаўсюджванню каталіцызму. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. імператарЬ Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правам вышэйшай свецкай навучальнайй установы – універсітэта. Акадэмія з’яўлялася таксама цэнтрам асо.Л бай навучальнай акругі, якой падпарадкоўваліся навучальныя ўста-новы езуітаў, што існавалі на той час у Расійскай імггерыі. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта.
Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы.
У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. За-мест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 – 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая – сярэдняй і вышэйшай адукацыі — пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт).
Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі, за пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях. Важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным уста-новам. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як рассаднік антырускіх ідэй і настрояў. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а крыху пазней – Мінскай і Гро-дзенскай уводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся "літаратурныя гутаркі" на рускай мове.
Пашыраліся свецкія формы адукацыі. Замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. Усведамляючы тое, што каталіцкая царква з’яўляецца апорай польскага патрыятычнага руху ў краі, улады прымалі захады да змяншэння яе ўплыву. Абвешчанае ў 1839 г. Полацкім царкоўным саборам аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх на-вучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы пераўтвараліся ў гімназіі.
У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзніклі школы 1 прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічаў шэраг гімназій: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, 2 прагімназіі – Свіслацкая і Маладзечанская, 5 аднакласных і 9 трох-класных дваранскіх вучылішч.
Напярэдадні школьнай рэформы 60-х гадоў Беларусь налічвала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. Ва ўсіх школах навучалася каля 17 тыс. чалавек.
Узнікалі прафесійныя навучальныя ўстановы. 3 канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя і агратэхнічныя курсы, зем-лямерна-таксатарскія класы, а ў 1840 г. пачало дзейнічаць Горы-Горацкае земляробчае вучылішча. У 1848 г. на базе яго быў створаны Горы-Горацкі земляробчы інстытут — першая не толькі на Беларусі, але і ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова, важны навуковы і культурны цэнтр Беларускага краю. Вышэйшую адукацыю юнакі Беларусі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Маскоўскім, Пецярбургскім, Кіеўскім універсітэтах. Тут светапогляд беларускіх юнакоў фарміраваўся пад уздзеяннем рус-кай філасофіі, літаратуры, рускага вызваленчага руху, кантактаў з рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Студэнтам Пецярбургскага універсітэта быў Кастусь Каліноўскі.
Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта даты-чылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 – 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў.
Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Белару-сазнаўства — частка славістыкі. Першая палова XIX ст. — час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае тава-рыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў стара-жытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я.Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.
Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І. Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф.Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследа-вання мовы беларусаў.
Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С.Ліндэ і гісторык Т.Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння.
У першай палове XIX ст. убачылі свет шматлікія дакументы і ма-тэрыялы па гісторыі Беларусі: "Беларускі архіў" І.І.Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" І.Даніловіча, "Акты Заходняй Расіі", "Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага" і інш.
Выдадзены "Помнікі гісторыі Літвы" Т.Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты Вялікага княства Літоўскага.
Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі", лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з’яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў "Падарожжа па Палессі і беларускім краі" і "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фан-тастычных яе казках". На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.
У першых творах па беларусазнаўству раскрываліся багацці матэ-рыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа: апісаны побыт, жыллё, прылады працы селяніна, каляндарна-земляробчыя (ка-лядныя, валачобныя, купальскія, дажынкі, зажынкі) і сямейна-бытавыя (вяселле, хрэсьбіны, пахаванне) абрады і звычаі. Знайшла адлюстраванне таксама народная творчасць (фальклор, музыка, харэаграфія і прыкладное мастацтва), асабліва такія жанры фальк-лору, як песні, казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка – Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. – Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: "Амалфея", 2000;
8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. – Martin: "Neografia", 2003;
9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. – Мінск: "Беларусь", 1994;
10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.