Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Рэферат На тэму: Паліалітычны жывапіс Паўднёвага Урала Падрыхтаваў студэнт першага курса першай групы Філімонаў А.М. Мінск,2009 Першабытнае мастацтва на тэрыторыі Урала У сучасных умовах, калі ў нашым грамадстве адчуваецца недахоп сапраўднага мастацтва і духоўнасці, праблемы мастацтва набываюць адмысловую актуальнасць. Узнікненне мастацтва як новай формы дзейнасці каранілася ў самой сутнасці чалавека, у яго ўнутраных перажываннях. Мастацтва адбівала фізічныя магчымасці чалавека, яго свядомасць, інтэлектуальныя здольнасці і творчае ўяўленне. Сюжэт і вобразы першабытнага мастацтва разнастайныя. У сваёй невялічкай працы (якая,я спадзяюся, вам спадабаецца) я паспрабую пералічыць асноўныя моманты першабытнага мастацтва на тэрыторыі сучаснай Расіі на прыкладу Капавай пячоры ў Башкірыі і Ігнацеўскай пячоры ў Чалябінскай вобласці. Але спачатку крыху тэорыі.
Чалавек і звер (аб двух вядучых тэмах палеаліятычнага мастацтва) Доўгачасовая эвалюцыя і тыя змяненні, якія адбываліся ў матэрыяльнай культуры і самым ладзе жыцця, адзялілі чалавека ад звярыных продкаў,але вобраз жывёліны надоўга застаўся адной з вядучых тэм першабытнага грамадства. Пры гэтым, трэба зазначыць, што ў першабытным мастацтве не вызначалася пэўнай мяжы паміж зверам і чалавекам. Увогуле, тэма звера дамінавала над тэмай чалавека. Вобраз звера- буйной прамысловай жывёліны- быў настолькі папулярны ў творчасці старажытных мастакоў, што ён прысутнічаў амаль у кожным старажытным сюжэце.Напэўна, такая пашыранасць" звярынай" тэмы тлумачыцца тым, што ў старажытных людзей не было размежавання на ўнутраны і знешні свет, а жывёла выступала ў якасці раўнапраўнага партнёру ў барацьбе за існаванне. Некаторыя вучоныя лічуць, што чалавек бачыў у жывёле, а таму і маляваў яе толькі з-за таго, што яна была для яго амаль адзінай крыніцай існавання.Але гэта зусім не так. Гэта меркаванне можна аспрэчваць тым, што намаляваныя жывёлы заўсёды ўяўляюцца ў дынамічным выглядзе, адсутнічаюць малюнкі разабраных жывёл і іх туш, увогуле, адсутнічаюць малюнкі канкрэтных частак цела, якія ўяўляюць для старажытнага чалавека гаспадарчае значэнне; жывёлы паказаны такімі, якімі яны выглядаюць у спакойным стане. Цікава адзначыць той факт, што ў найбольш ранніх верхнепаліялітычных помніках часта фіксуюцца толькі выявы галоў жывёліны, а пазней,як адзначае З.А. Абрамава, побач з гравіраванымі выявамі адзіночных мужчынскіх фігур " нярэдка паказаны часткі пухнатай скуры альбо лапы нейкага звера, хутчэй за ўсё мядзведзя. Менавіта такія цуда-малюнкі сустракаюцца ў гэтых пячорах.Перш-наперш пачну з больш вядомай нам пячоре Шульган – Таш. Капава пячора (пячора Шульган-Таш) Калі гаварыць пра першабытнае мастацтва Паўдневага Уралу, то нельга не сказаць аб Капавай пячоре – яскраваму прадстаўніку жывапісу гэтага рэгіёну.Трэба адзначыць, што гэта пячора валодае вельмі моцнымі энергетычнымі рэсурсамі,адным словам, гэта сховішча моцнай зямной энергіі, якая прыцягвае да сябе людзей ужо не адно тысячагоддзе.Менавіта так яна і прыцягнула да сябе першабытных мастакоў. Дык вось, гэтая пячора здаўна прыцягвала да сябе людзей. Старажытныя людзі, натхнёныя гэтай цудоўнай энергіяй, пакінулі там свае малюнкі.Мне думаецца, толькі сапраўдна энергетычна моцнае месца магло так "раскрыць" першабытных людзей на няведамае ім да гэтага мастацтва, паверыць ім у іхнія таленты. Крыху пра гісторыю даследвання пячоры Наконт гісторыі даследвання гэтай пячоры можна сказаць, што яна вядома навуцы з XVIII ст. І першым вучоным, які апісаў гэту пячору быў рускі географ П.І. Рычкоў, які быў вельмі ўражан гэтым стварэннем зямлі. Акрамя эмацыянальнага апісання гротаў і унутраных залаў, ён з радасццю паведаміў, што знайшоў там "сухую человеческую голову". У 1770 г. пячору наведаў акадэмік І.І. Ляпёхін. З дапамогай мясцовых мясцовых башкір ён " здзейсніў паход" на другі паверх пячоры. Там ён зрабіў першыя замалёўкі гэтай незвычайнай пячоры. Трэба трохі адысці ад гісторыі даследвання Капавай пячоры і адзначыць, што сама " планіроўка" пячоры вельмі складаная, пячора вельмі складаная для арыентавання, таму там вельмі лёгка там заблукаць. Малюнак на самай лепшай якасці,але я зазначу,што ў пячоры вельмі складаная планіроўка, але вельмі прыгожыя назвы галерэй, тунэляў і інш.Аднак вярнуся да гісторыі. У 1858 г. Капаву пячору наведалі знакамітыя даследчыкі А.І. Антыпаў і Н.Г. Мягліцкі, якія даследвалі прыроднае паходжанне пячоры. Сапраўднае ж даследванне пячоры пачалося з канца ХІХ ст., калі там працавала Арыенбургскае геаграфічнае таварыства. Члены таварыства займаліся здымкам ніжняга паверха. Можна сказаць, што далей гісторыю даследвання пячоры няма сэнсу мне далей апісваць, бо на працягу ХХ ст. яна даследвалася амаль кожнае дзесяцігоддзе, да таго ж гэта не самое галоўнае ў маёй працы. Галоўныя каштоўнасці пячоры (палеалітычны жывапіс) Вось я падыйшоў да самага цікавага – старажытнае мастацтва. Але трэба аддаць даніну рэфератнаму напісанню і адзначыць некалькі старонак з гісторыі даследвання гэтых шэдэўраў паліалітычнага мастацтва . Увогуле, "адкрыццё" гэтых малюнкаў належыць савецкаму заолагу В.Г. Руміну, які ў 1959 г. знайшоў каляровыя малюнкі на сценах гэтай пячоры. Менавіта з гэтай знаходкі навуковы свет перастаў лічыць палеаліялітычны жывапіс толькі лакальнай заходнееўрапейскай праявай. У пачатку 60-х гг. да даследванняў В.Г. Руміна падлучыўся прафесар Інстытута археялогіі Акадэміі Навук СССР А.Н.Бадер. Менавіта у такой супольнасці, вучоныя вынайшлі болей чым за тры дзесятка старажытных шэдэўраў, пакрытых краснай охрай; малюнкі размяшчаліся на сярэднім і верхнім ярусе пячоры. Пасля смерці А.Н.Бадера, даследванні ў пячоры прыпыніліся. З’явіліся праблемы і з захаваннем малюнкаў. Даследванні аднавіліся толькі пасля 1982 г, але працягваліся яны толькі да распаду СССР. Цікава зазначыць, што ў нашы часы значна вырас інтэрэс да пячоры з боку этнолагаў. Нават гэтым спецыялістам атрымалася сапаставіць пэўныя мясцовыя абрады, але дакладна я не ведаю якія. Але больш не буду губляць час і перайду да гэтага цудоўнага жывапісу. Вось, напрыклад, такі малюнак старажытных мастакоў: Як бачна з малюнка гэтага маманта, старажытныя мастакі ўжо асэнсоўвалі, што яны робяць і разумелі, што у іх атрымоўваецца. Трэба заўважыць, што малюнак маманта намаляван у дынаміцы, што лішні раз даказвае той факт, што першабытныя людзі бачылі ў зверу не толькі аб’ект палявання, але і раўнапраўнага канкурэнта ў барацьбе за існаванне. Абавязкова трэба зазначыць, што на тэрыторыі пячоры Шульган-Таш выяўлены старажытныя шэдэўры наступных жывёлін: мамантаў, коней, насарогаў, бізона. Большасць з іх намаляваны чырвонай охрай,але і сустракаюцца фіялетава-карычневыя шэдэўры;охра нанесена на сухую паверхню сцяны пячоры, каб своеасаблівая фарба хутчэй высахла.Вельмі цікава тое, што охру зберагалі ў нейкіх сасудах, рэшткі якіх знойдзены каля культурных адкладаў малюнкаў.Амаль усе выявы звераў размешчаны ў зале малюнкаў і сабраныя ў дзве групы, якія састаўляюць кампазіцыі на усходняй і заходняй частцы сцен, малюнкі таксама выяўлены на паўднёвай сцяне Залы Хаоса. Заўважна, што акрамя малюнкаў старажытных жывёл сустракаюцца геаметрычныя фігуры, антрапаморфныя выявы чалавека, а таксама невылучаныя вучонымі малюнкі, якія затушаваны охрай. Навукоўцы лічуць, што ўзрост гэтых малюнкаў 14т.680г., што не можа пакінуць нас, сучасных людзей, без захаплення гэтымі старажытнымі шэдэўрамі. Аб месцазнаходжанні малюнкаў можна сказаць, што яны размешчаны на срэднім і верхнім ярусах пячоры. Цікава, але малюнкі розных ярусаў адрозніваюцца паміж сабою па складу і складу і кампаноўцы. Але яны маюць і шэраг агульных рыс: так большасць з іх размешчана невысока ад падлогі пячоры. Найвялікшы малюнак мае памер 1,6 м, а найменшы- ўсяго 6 см. Каляровыя малюнкі Шульган-Таша адметны рэалістычным характарам іх выяўлення. Жывёлы паказаны жыва і дынамічна, у руху, такімі, якімі іх бачыў першабытны мастак. Вельмі добра пазнаюцца маманты-найбольш папулярныя жывёліны таго часу; вельмі выразна выяўлены коні; можна вылучыць насарогаў і бізона.Але сустракаюцца і малюнкі непанятных жывёлін; вось адзін з іх: Пра гэты малюнак можна адзначыць тое, што ён ўвогуле з’яўляецца загадкай пячоры. Дакладна не вызначана, каго намалявалі старажытныя мастакі:не то насарога, не то бізона, не то маманта. Але гэта не галоўнае: галоўнае тое, што гэта найвыдатнейшы ўзор старажытнага мастацтва, і мы павінны аберагаць яго і калі не "багатварыць", то хаця бы ўшанаўваць і любавацца ім. Вельмі цікавымі з’яўляюцца ўсходняя і заходняя групы малюнкаў. Яны ўяўляюць своеасаблівыя кампазіцыі, з якой можна вызначыць, што жывёлы нібы ўсе разам" пасвяцца". Гэта вельмі ўражвае. Напрыклад, я, ўбачыўшы гэтыя малюнкі быў вельмі ўражан тым, як першабытныя Рэмбранты і Шагалы ў сваім светаўспрыманні бачылі гэтых надзвычай цікавых жывёлін. У мяне не знайшлося выяў "родных" малюнкаў, таму я прапаную паглядзець замалёўкі гэтых кампазіцый: – усходняя група насценных малюнкаў – заходняя група насценных малюнкаў Пра гэта вельмі дакладна можна сказаць сучасным выразам NO COMMENTS. Цікава ведаць, што гэтыя шэдэўры паўплывалі на ўнутраныя ўяўленні пазнейшых народаў гэтага краю. Аб гэтым гавораць шматлікія помнікі башкірскага фальклору, дзе размова ідзе аб царству Шульгана, вялікіх багаццях і шматлікіх статках жывёлін на дне глыбокага возера. А зараз я прапаную проста палюбавацца некаторымі малюнкамі гэтай пячоры -сапраўднымі шэдэўрамі старажытнага мастацтва: – конь Руміна, размешчаны на ўсходняй сцяне Зала Малюнкаў – трызубец у Зале Знакаў – конь у Зале Хаоса Вось такая яна, Капава пячора.Увогуле можна сказаць без боязні: малюнкі гэтай пячоры – своеасаблівы ўзор выканання малюнкаў старажытнага чалавека. Можа гэта і пакажыцца смешным, але я лічу, што малюнкі гэтай пячоры такі ж узор для першабытных мастакоў, як для нас, сучасных людзей, Мона Ліза знакамітага Леанарда. Ігнацеўская пячора ( пячора Ямазы-Таш ) Ігнацеўская пячора ідзе другой ў маёй невялічкай працы.Так, яна менш знакамітая за Капаву, але, паверце мне, там не менш усялякага захапляючага і цікавага з таго перыяду, які мы завём першабытным. Ну, пачну. Крыху апісання самой пячоры Ігнацеўская пячора знаходзіцца на беразе маляўнічай ракі Сім і вядома большасці людзей па легендзе аб жыцці ў ёй старца (ёсць меркаванне-гэта Мікалай ІІ), але для навукаўцаў і ведаючых людей- гэта вельмі цікавае поле даследвання разнастайных прыкладаў першабытнай творчасці. У 1980 г. група археолагаў зрабіла тут сенсацыйную знаходку: у дальняй частке пячоры на сценах і столі былі знойдзены малюнкі першабытных людзей. З гэтага часу пачалося дасканалае вывучэнне гэтага прыроднага аб’екту. Трэба зазначыць, што ў розны час яе вывучалі такія выдатныя вучоныя, як П.С.Палас, С.І. Рудэнка, С.Н. Бібікаў, О.Н. Бандер. Галоўныя каштоўнасці пячоры У 1980 г. групай даследчыкаў былі вынайдзены насценныя роспісы, якія складаліся з 50 груп і адзіночных роспісаў, якія былі намаляваны чорнай і чырвонай фарбай. Трэба адзначыць, што кожная вынайдзенная з цемры стагоддзяў група малюнкаў нясе сваю асобую сэнсавую нагрузку, кожнае мае свій адзіны непаўторны сэнс, які яшчэ павінны разгадаць нашы навукоўцы; пры чым на некаторыя групы малюнкаў ужо знойдзены адказы. Так, некаторыя групы малюнкаў гавораць нам аб тым, што Ігнацеўская пячора з’яўлялася своеасаблівым свяцілішчам-храм для прабывалых у гэтых мясцінах старажытных людзей. Можна сказаць, што "мастакі", якія "тварылі" ў гэтай пячоре, не вызначыліся фантазіяй : на сценах былі намаляваны тыповыя плейстацэнавыя жывёліны: маманты, коні і некалькі антрапаморфных істот. Але гэта сапраўдныя, адначасова таямнічыя шэдэўры. Паспрабую іх апісаць. Трэба адзначыць, што амаль усе малюнкі знаходзяцца ў Дальнім і Вялікім залах.Вельмі цікава тое, што на адной сцяне знаходзяцца шэдэўры чырвонага колеру, якія паказваюць фігуры жывёлін і жанчыны; на другой чорнай фарбай намаляваны ўсялякія геаметрычныя фігуры, маманты, коні і – ўвага – тур і вярблюд. Вельмі шмат малюнкаў знакавага характара. Узрост гэтых малюнкаў – прыкладна 15 тыс.гадоў. Канкрэтна я, колькі не ўглядаўся ў малюнак, не змог паняць: што тут канкрэтна намалявана: чалавек або жывёліна. Толькі ў адным я быў на 100 адсоткаў упэўнены : першапачаткова гэта быў высокаякасны малюнак, які сведчыць аб высокім узроўню майстэрства старажытнах мастакоў. Гэта малюнак плану Ігнацеўскай пячоры, які паказвае месцазнаходжанне розных малюнкаў-шэдэўраў першабытнага мастацтва. Напэўна адной з галоўных каштоўнаўсцяў пячоры з’яўляюцца касмаганічныя фігуры і знакавыя тэксты гэтай цікавай пячоры. На мой погляд, гэта найцікавейшы прыклад калі не геніяльнасці, то наяўнасці вялікага інтэлекту і фантазіі ў першабытных мастакоў.Бо гэтыя малюнкі мелі практычнае значэнне: яны служылі своеасаблівым календаром, па якому людзі вызначалі леталічэнне. Усе малюнкі размяшчаліся ў строгай паслядоўнасці, так як кожны малюнак атаясамляў пэўную пару года. Я не ўпэўнен, што зараз пакажу іх у дакладнай паслядоўнасці, але тэм не менш пачнём: запіс месяца летняга календара фігурныя знакі парныя і адзіночныя запісы эпохі луннага календара запіс сінадычнага месяца і трох факультатыўных знакаў дракон, які глытае сонца фінал слічэння асенняга астранамічнага сезону а вось гэта даволі пікантная выява жанчыны . Вучоныя лічуць, што па менструяцыям або цяжарнасці жанчыны таксама лічылі месяцы. Гэта вельмі цікавы факт, які мяне больш за ўсё ўразіў. Напэўна, усё. Што я хацеў сказаць у сваёй невялічкай працы пра гэты два дзіўныя аб’екты уральскай прыроды- пячоры Шульган- Таш і Ямазы-Таш.Яшчэ раэ не палянюся адзначыць, што паліалітычны жывапіс увогуле- гэта такая старонка гісторыі чалавецтва, якую нельга забываць і якой чалавецтва павінна ганарыцца. Выкарыстаная ў напісанні працы літаратура 1. "Наскальные рисунки Евразии " Отв. Редактор Р.С. Василевский 2. Матэрыялы не паказанай прэзентацыі, якія былі сабраны з розных навуковых сайтаў |