ЗМЕСТ Уводзіны…………………………………………………………………………………………с.2 1. Сучасная беларуская літаратура:……………………………………………………с.3-7 1.1 Сучасная беларуская проза……………………………………………………с.7-12 1.2 Сучасная беларуская паэзія……………………………………………………..с.12 1.3 Сучасная беларуская драматургія………………………………………..с.12-13 2. Сучасныя беларускія пісьменнікі: 2.1 Васіль Быкаў……………………………………………………………………с.13-14 2.2 Генрых Далідовіч……………………………………………………………..с.14-16 2.3 Уладзімір Арлоў……………………………………………………………………..с.16 2.4 Васіль Зуёнак……………………………………………………………………с.16-18 2.5 Адам Глобус……………………………………………………………………………с.18 2.6 Леанід Дранько-Майсюк………………………………………………….с.18-19 2.7 Вольга Іпатава………………………………………………………………….с.19-20 2.8 Раіса Баравікова……………………………………………………………….с.21-22 2.9 Алесь Жук………………………………………………………………………..с.22-23 2.10 Анатоль Сыс…………………………………………………………………..с.23-24 Вынік……………………………………………………………………………………………..с.24 Уводзіны Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу – рух жыцця – рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет. 1. СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛIТАРАТУРА Сучасны этап літаратурнага развіцця. Перабудова і літаратура. Чалавек, жыццё і час у мастацкай творчасці, актуальнасць і надзённасць твораў на сучасную тэму. Агульныя звесткі пра развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 80-х — 90-я гг. Адкрыццё праўды пра гісторыю народа i лёс чалавека ў XX ст. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на погляды i светаадчуванне беларускіх пісьменнікаў. Трывога літаратуры пра вечныя духоўныя каштоўнасці, захаванне гуманізму. Традыцыі і наватарства ў сучаснай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Сувязь літаратуры з філасофіяй экзістэнцыялізму. Літаратурна-выдавецкі працэс у сучаснай Беларусі. СМІ ў беларускай культурнай прасторы. Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, інш.). Творчыя аб’яднанні і суполкі (“Узлёт”, “Тутэйшыя”, “Бум-Бам-Літ”, “Літаратурнае прадмесце”, інш.). Авангардныя пошукі творчай моладзі. Складанасці і праблемы сучаснага літаратурнага працэсу.
Традыцыя філасафізму і яе ўплыў на сучасную паэзію. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Сучасная паэзія ў спазнанні сутнасці часу, быцця, свету. Біблейска-філасофскія і рэлігійна-хрысціянскія матывы (М. Танк, В. Зуёнак, інш.). Мадэрнізацыя паэтычнай свядомасці. Найбольш значныя кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў на літаратурны працэс. Прыход у літаратуру другой паловы 80-х — пачатку 90-х гг. новага пакалення паэтаў. Жанравая разнастайнасць беларускай паэзіі. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага i інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у сучаснай лірыцы (П. Панчанка, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, інш.). Спалучэнне асабістага і грамадскага ў паэзіі В. Зуёнка, погляд паэта на эпоху і час, публіцыстычны пафас творчасці. Асэнсаванне надзённых праблем, драматызм светабачання ў кнігах “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992). Аналітызм аўтарскай думкі. Разнастайнасць паэтычных рытмаў, інтанацый. Сучасная паэтычная міфатворчасць. Тыпалагізацыя матываў, сувязь з фальклорнай і біблейскай традыцыяй. Вобразы беларускай міфалогіі (М. Танк, Р. Барадулін, А. Мінкін, А. Сыс, інш.). Прыродацэнтрызм як аснова мыслення сучасных паэтаў. Драматызм вершаў на экалагічную тэматыку. М. Мятліцкі як летапісец чарнобыльскай трагедыі. Пафас і вобразны свет кніг “Горкі вырай” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом” (2005). Паэтычныя маналогі, элегіі, балады, пасланні і інш. Партрэты землякоў-бабчынцаў. Матывы і міфалагемы нядолі, гора, бяды, ліха, смерці. Паэтыка чарнобыльскага пейзажу. Багацце духоўнага зместу ў лірыцы кахання Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, Г. Бураўкіна, інш. Наватарства ў галіне вершаванай формы i іншыя мастацкія пошукі сучаснай паэзіі. Лірыка Л. Дранько-Майсюка ў кантэксце эстэтыкі імпрэсіянізму. Адкрыццё паэзіі ў прозе жыцця (зборнік “Вандроўнік”, 1983). Паэтызацыя роднага Палесся (“Тут, у палескай глыбі…”, “Цягне мяне сюды…” і інш.). Бліскучыя вобразныя знаходкі і эстэтычна яркія асацыяцыі. Прыгажосць паэтычнай выяўленчасці (арфейная ўзнёсласць, мілагучнасць слова і інш.). Прынцыпы красы, эстэтызму ў зборніках Л. Дранько-Майсюка “Над пляцам” (1986), “Тут” (1990), “Акропаль” (1994), “Стомленасць Парыжам” (1995). Рэцэпцыя антычнай культуры. Л. Дранько-Майсюк як пясняр кахання (цыкл “Вершы для А.”). Беларуская паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў, інш. Выяўленне розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. Мастацкія дакументы часу перабудовы: П. Панчанка. “Паэма сораму і гневу”, інш. Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным паэтычным эпасе. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць і публіцыстычнасць паэмы С. Законнікава “Чорная быль”. Паэмы ў прозе Я. Сіпакова: “Одзіум”, “Хата”, “Ахвярны двор” і інш. “Падарожжа вакол двара” — заключная паэма з ліра-эпічнага цыкла В. Зуёнка “Пяцірэчча”. Драматызацыя паэмнага жанру: творы М. Арочкі, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай, інш. Інтэлектуальная заглыбленасць думкі ў паэмных творах А. Разанава (“Гліна”, “Усяслаў Чарадзей” і інш.). Лірыка-маналагічны характар асобных сучасных паэм. Мадэрнізацыя беларускай паэмы як вынік эстэтычнай рухомасці жанру, актывізацыі асацыятыўнага тыпу мыслення. Актывізацыя ідэйна-творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей беларускай прозы 80—90-х гг. Мастацкія набыткі ў жанрах рамана, аповесці i апавядання. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі сучаснай прозы. Лёс беларускага народа ў XX ст. у асэнсаванні сучаснай прозы (раман В. Карамазава “Бежанцы” і інш.). Трагедыйнае адлюстраванне даваеннага часу: В. Быкаў (“Аблава”) i інш. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў: I. Пташнікаў (“Львы”), I. Шамякін (“Злая зорка”), В. Карамазаў (“Краем Белага шляху”) i інш. Паказ пасляваеннага жыцця ў рамане Г. Далідовіча “Заходнікі”. Даследаванне складаных сацыяльных працэсаў сучаснасці, узмацненне ўвагі да маральна-псіхалагічных, экалагічных і агульначалавечых праблем (I. Шамякін, В. Казько, В. Адамчык, А. Федарэнка i інш.). Тэндэнцыя да звужэння тэкставых рамак празаічных твораў. Сінтэтычнасць і дынамізм жанравых структур. Кніга навел Г. Марчука “Урсула” (2003). Своеасаблівасць літаратурнай прыпавесці (кніга Я. Сіпакова “Тыя, што ідуць”, інш.). Лірычныя мініяцюры Я. Брыля (кнігі “Вячэрняе”, “Пішу як жыву”, “Дзе скарб ваш” і інш.). Новыя падыходы ў мастацкім асэнсаванні ваеннага мінулага. Трагічная праўда часу ў творах другой паловы 80—90-х гг. (А. Адамовіч, В. Быкаў, I. Шамякін, I. Чыгрынаў і інш.). Проза пра вайну і традыцыі М. Гарэцкага, К. Чорнага, сусветна вядомых пісьменнікаў-гуманістаў Л. Талстога, А. Барбюса, Э. М. Рэмарка, Э. Хемінгуэя і інш. Чалавек і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну ў творах сучасных пісьменнікаў. Творы, напісаныя на мемуарным матэрыяле, звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннем законнасці: М. Бяганская “Мая Галгофа” (1990), Л. Геніюш “Споведзь” (1991), С. Грахоўскі “Такія сінія снягі” (1988), “Зона маўчання” (1990), “З воўчым білетам” (1991), П. Крэнь “Унжлаг” (1999), Б. Мікуліч “Аповесць для сябе” (1987, 1988; поўнае выд. — 1993), П. Пруднікаў “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991). Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці, сфарміраваныя рознымі ўмовамі і рэаліямі жыцця — вясковага і гарадскога. Матывы лёсу вёскі, роднай зямлі, бацькоўскага кутка ў беларускай літаратуры. Сацыяльныя i маральна-этычныя праблемы ў прозе пра беларускую вёску (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка i iнш.). Праблема адносін чалавека i прыроды — балючы нерв вясковай прозы. Паварот сучаснай беларускай літаратуры ад традыцыйна-вясковай тэматыкі да ўвасаблення гарадской рэчаіснасці. Традыцыя мастацкага урбанізму і творчасць М. Стральцова. Прыход у літаратуру “дзяцей горада”. Горад у сучаснай паэзіі (Г. Булыка, А. Глобус, Л. Рублеўская i інш.). Адлюстраванне урбанізаванага жыцця і побыту ў празаічных творах А. Асташонка, Г. Багданавай i інш. Герой у інтэр’еры горада. Мастацка-выяўленчыя асаблівасці гарадской прозы. Гістарызм мыслення беларускіх пісьменнікаў. Сінтэз гістарычнай праўды з элементамі мастацкага домыслу. Вызначальныя рысы гістарычнага жанру. М. Багдановіч і развіццё гістарычнай тэмы ў сучаснай літаратуры. Мінулае Беларусі ў творчасці У. Караткевіча, наватарства пісьменніка і яго ўплыў на прадстаўнікоў маладзейшых літаратурных пакаленняў. Кніга “Быў. Ёсць. Буду.”: патрыятычны пафас, асноўныя вобразы і матывы, адметнасць паэтычнага стылю. Рамантызацыя далёкага мінулага, зварот да міфалогіі, легендарнага матэрыялу. Галерэя гістарычных вобразаў у сучаснай літаратуры. Гераічнае і трагічнае ў сучаснай паэзіі пра беларускае мінулае (балады i вершы М. Арочкі, А. Лойкі, Т. Бондар, А. Пісьмянкова i інш.). Адлюстраванне гістарычнага лёсу славян у кнізе Я. Сіпакова “Веча славянскіх балад”, жанравая спецыфіка твораў паэта. Падзеі i вобразы беларускай гісторыі ў празаічных творах сучасных пісьменнікаў (І. Шамякін, В. Iпaтава, Г. Далідовіч, К. Тарасаў, У. Арлоў, В. Чаpoпка, А. Наварыч). Канцэпцыя мінулага ў раманах Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. Сюжэтныя лініі і архітэктоніка раманаў. Ідэйна-мастацкі змест твораў, характарыстыка асноўных вобразаў. Майстэрства аўтара ў пабудове сюжэта (дынамізм, займальнасць, прыгодніцкія калізіі, інш.). Тэндэнцыя гістарызму ў паэзіі і прозе Т. Бондар. Адлюстраванне рэальных вобразаў мінулых эпох у рамане “Спакуса”, паэме “Рагнеда”, інш. Раскрыццё на гістарычным матэрыяле вечных праблем чалавечага быцця. Пашырэнне мастацкага досведу ў сучаснай літаратуры. Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці (В. Казько, У. Рубанаў, А. Казлоў, інш.). Фантасмагорыя і містыка як спосаб мастацкага светаасэнсавання. Антыутопія ў сучаснай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі міфалагічных і казачных сюжэтаў і матываў. Узбагачэнне беларускай фантастыкі. Навукова-фантастычныя гіпотэзы і іх уплыў на мастацкую літаратуру. Жанр фэнтэзі ў сучасным мастацтве. Адметнасць стылістыкі і кампазіцыі фантастычных твораў Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Я. Сіпакова “Блуканні па іншасвеце”. Фантастычныя карціны ў творах В. Гігевіча “Карабель”, “Палтэргейст”, “Кентаўры” і інш. Героі пісьменніка, іх светаадчуванне і жыццёвыя прынцыпы. Інтэлектуальная і маральна-этычная заглыбленасць прозы В. Гігевіча, яе гуманістычная скіраванасць. Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, прынцып загадкавасці, вострая інтрыга і інш.). У. Караткевіч i эвалюцыя дэтэктыўнага жанру ў беларускай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі вопыту сусветнай літаратуры: спецыфіка пабудовы сюжэта, аснова канфлікту, праблематыка і асаблівасці аўтарскага аповеду (Г. Марчук, Ю. Станкевіч, М. Клімковіч, М. Адамчык, Л. Рублеўская і інш.). Агульныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай беларускай драматургіі. Звесткі пра стан сучаснага тэатра i яго рэпертуар (пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Тэатры юнага гледача i iнш.). Пашырэнне тэматыкі і жанравае ўзбагачэнне сучаснай драматургіі (У. Бутрамееў, М. Арахоўскі, інш.). Узмацненне ўвагі да досведу сусветнага драматургічнага i тэатральнага мастацтва. Зварот да вопыту тэатра і драмы абсурду: А. Дзялендзік, Г. Багданава, I. Сідарук i інш. Сучасная п’еса і герменеўтыка. П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі. Гістарычныя рэтраспекцыі ў сучаснай драматургіі (І. Чыгрынаў, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, Р. Баравікова, інш.). Сатыра i гумар у камедыях Г. Марчука, У. Сауліча i інш. Сацыяльна-маральная завостранасць канфлікту ў п’есах М. Матукоўскага. Праблематыка твораў драматурга, іх жанравая адметнасць. Майстэрства тыпізацыі і камізму ў п’есе “Мудрамер” (1987). Публіцыстычная скіраванасць драмы “Бездань” (1992), выяўленне ў ёй складанасці ўнутранага стану чалавека. Гратэск і парадокс у мастацкай сістэме камедыі “Калізей” (1992). Агляд драматургіі для дзяцей. “Рыцарская” п’еса (С. Кавалёў, Л. Рублеўская, П. Васючэнка, інш.). Полілінгвістычнасць літаратуры Беларусі. Стварэнне мастацкіх твораў на розных мовах: рускай, польскай, ідыш, іспанскай, нямецкай, курдскай, армянскай і інш. Літаратурны друк на рускай мове. Пісьменнікі, якія пісалі ці пішуць на дзвюх або некалькіх мовах (А. Адамовіч, Р. Рэлес, Г. Чарказян, інш.). Рускамоўная літаратура Беларусі: В. Блажэнны, А. Дракахруст, А. Сульянаў, М. Чаргінец, А. Папова, С. Алексіевіч, А. Аўруцін, Э. Скобелеў, інш. Роля і стан мастацкага перакладу на сучасным этапе. Замежныя пісьменнікі на беларускай мове. Выданне ў 80-я — першай палове 90-х гг. альманахаў, кніжных серый, хрэстаматый па літаратуры народаў свету. Плённы і прадуктыўны перыяд у развіцці сучаснага літаратурнага перакладу. Выхад на беларускай мове кніг Ё.-В. Гётэ, А. Міцкевіча, Дантэ Аліг’еры, Г. Сянкевіча, інш. Пераклады біблейскіх тэкстаў, зробленыя А. Клышкам і В. Сёмухам. Анталогіі польскай паэзіі Я. Чыквіна і А. Лойкі. Пераклад на беларускую мову славутых паэтаў і пісьменнікаў славянскага свету (Т. Шаўчэнкі, А. Пушкіна, С. Ясеніна, Б. Пастарнака, М. Цвятаевай, Л. Стафа, Ч. Мілаша, В. Шымборскай, інш.). Творчая дзейнасць найбольш значных сучасных перакладчыкаў (Я. Семяжон, В. Сёмуха, І. Чарота, Н. Гілевіч, інш.), характарыстыка іх перакладчыцкай манеры. Беларуская школа перакладу. Беларускае мастацкае слова ў сусветнай культурнай прасторы. Міжнародныя літаратурныя сувязі і кантакты. Уганараванне дзяржаўнымі ўзнагародамі і літаратурнымі прэміямі іншых краін беларускіх пісьменнікаў. Беларуская літаратура ў свеце, выхад анталогій беларускай паэзіі ў Расіі, Балгарыі, Югаславіі, інш. Перакладчыкі і папулярызатары беларускай мастацкай літаратуры за мяжой: Ф. Няўважны, Е. Путрамант, В. Жыдліцкі, Ч. Сэнюх, Н. Вылчаў, С. Паптонеў, Р. Рандаў, В. Сінг, М. Абала, Р. Эўцімава і інш. Беларуская літapaтypa замежжа (М. Сяднёў, Я. Юхнавец, М. Кавыль, А. Бярозка, У. Клішэвіч, інш.). Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Белавежа” ў Польшчы (А. Барскі, Г. Валкавыцкі, Я. Чыквін, Н. Артымовіч, М. Лукша, інш.). Творчасць пісьменнікаў замежжа ў агульнанацыянальным літаратурным кантэксце. 1.1 Сучасная беларуская проза Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў “Не шукай слядоў сваіх”, , аповесці “Няхай ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія – вясна – восень 1942 г. Галоў-ны герой – беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча, ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць, дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым – перадавая, баі, удачы і няўдачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей. Паступова прыходзіць воінсккая сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе. Заключны раздзел рамана –першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажунні-грушы, якая засохла на голым полі, Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыццё, на думку аўтара, негледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца. У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І.Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба” Б.Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям ‘ёй могуць вывесці ў чужую краіну і ператварыць у раба , прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне. Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на даку- ментальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) — страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў гісторыі беларусаў. У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны вмвль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, снайперы, стралкі, зенітчыцы, танкісты, дэсантніцы, шафёры, яны прайшлі праз усе выпрабаванні жорсткага часу. На самай страшнай вайне ХХ ст. жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала параненых, а і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты,хадзілі ў разведку. Жанчына забівала ворага, які з нечуванай жорсткасцю знішчаў усё жывое на сваім шляху. “Не жаночая гэта доля – забіваць”, — згодзімся мы з гераіняй гэтай кнігі. Але вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла ўзяцца за зброю і жанчын. Сабраныя разам расказы жанчын малююць аблічча вайны, гучаць як сведчанні – абвінавачванні фашызму. Страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся пад немцамі, прыводзіць С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці “Зона маўчання”. Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” (разам з раней напісаным творам “Верай і праўдай” яны складаюць трылогію). У апошніх раманах “Зямля не раскажа”, “Верасы”, “Обаль” пісьменнік расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеи ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман “Обаль” пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора – Фруза ЗЗянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова. Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме хзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”, раман А. Карпюка “Карані”. Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жацці прысвечан раман Л. Дайнекі “Футбол на замініраваным полі”. Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкінвярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў, Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрдца, адстаяў на полі ў якасці бакавога судзі, на яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць ў сны, клікаць да адказнасці, І не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, “поўз праз дым і агонь з футбольнага замініраванага поля”. Для беларускай прозы не новай з’яўляецца тэма жыцця сучачнай вёскі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях “Ціхае лета” П. Місько, “Раданіца” А. Кудрвўца, рамане І. Шамякіна “Вазьму твой боль”. Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць”. Павел Кастрыцкі – галоўны герой аповесці – адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючася на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працоўнікаў, вайну, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да раднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі яе самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта – такую думку прыводзіць С. Грахоўскі. Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна “Матчына хата”. Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях М. Гіля “Тэлеграма з Кавалевіч” і “Дзень пачаўся”. З Вёскайзвязана пераважная большасць твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” – былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, “хварэючы” і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям’ю баброў. Гэта складаны і няпросты чалавечы характар. Герою твора да ўсяго ёсць справа. Таму і ўступае ён у перастрэлку з браканьерамі. Цяжка паранены, ён, так і не ачуняўшы на працягу трох дзён, памшрае. Перад ім як бы ў сне праходзіць усё жыццё ( вайна, праца ў вёсцы, каханне). Савечанае верай у справядлівасць і чалавечнасць. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і лыбоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаунікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва углядаюцца ц сёнешні дзень, заклікаючы моладзь захаваць “жураўліную радзіму”, вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: “Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога”. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В. Казько (“Неруш”, “Выратуй ў памілуй нас, чорны бусел”), І. Пташнікава (“Мсціжы”), В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне над бярозамі”). У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскац АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш. Харктэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга. Мастацкаму ўвасабленню гістарычныхпадзей прысвяціу шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: рамны “хрыстос прызямліўся ў гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чэзенія”. Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускаг народа за сваю незалежнасць ( К. Тарасаў.”Тры жацці Рагнеды”; Л. Дайнека “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”; У. Арлоў. “Ефрасіня Полацкая”, “Дзень, калі ўпала страла”; А. Лойка. “Францыск Скарына” і інш. Кніга В. Чаропкі “Імя ў летепісе” расказвае пра дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка, Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з’яўляецца кніга І. Масляніцы і М. Багадзяжа “Слава і няслаўе” (1995), 34 аповесці якой знакомяць чытыча з Ефрасіняй Полацкай, Соф’яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх звязаны з Беларуссю. Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад’емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. І ўжо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчы білетам”, П. Пруднікава “Яжовыя рукавіцы”, “Пекла”, Ф. Аляхновіча “У капцюрох ГПУ”, Б. Мікуліча “Аповесць для сябе”. З іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і іх шматлікіх ахвяр. Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча “Свой дом”, “Пабуджаныя”. У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку аўтара, не здраднікі, а змагары. У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш. Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавя- данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі. 1.2 Сучасная беларуская паэзія Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення беларуская паэзiя ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае — вось тая праблематыка, што знаходзiцца ў аснове творчасцi паэтаў. Лiрычны герой сучаснай паэзii — гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў. Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоўскiiiнш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнiкаў, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанаў, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкаў, У. Някляеў, М. Дукса iiнш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пiсьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч iiнш. 1.3 Сучасная беларуская драматургiя Драматургiя — гэта больш складаны род лiтаратуры. Ён паспяхова пераадольвае на сваiм шляху цяжкасцi як аб’ектыуныя, так i суб’ектыўныя. Сучасная драматургiя, як i паэзiя, проза вызначаецца багаццем жанравай разнастайнасцi. Значных поспехау ў пасляваенны час дасягнула беларуская драматургiя. Сярод беларускiх драматургаў — вядомыя маладыя — Матукоўскi, Дудараў, Макаенак. У сучаснай драматургii асаблiвае месца займае камедыя. Паколькi гэта адзiн з гiбкiх жанраў, здольных аператыуна рэагiраваць на патрабаваннi часу. Заканамерна, што ў мовах крытыкi i самакрытыкi ўзрастае роля сатырычнай камедыi, бо яе развiцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем можа служыць камедыя "Амнiстыя” Матукоўскага. Сатырычная камедыя "Амнiстыя” ставiць i вырашае праблему узаемоадносiн асобы i калектыву i ролi калектыву ў выхаваннi i перавыхаваннi чалвека. У цэнтры камедыi — вобраз слесара фабрыкi цацак Рыгора Салавейчыка, чалавека нахабнага, у асобе якога, як зазначае Якаў Фамiч Добрых, спалучыў гасподзь Бог у трох асоб: i п’янi ца, i хулiган, i наконт жанчын не вельмi ўстойлiвы. Асноўныя прынцыпы Салавейчыка ў адносiнах да грамадства — ўзяць як мага больш, нiчога не даючы ўзамен. Ён спекулюе на чалавечай дабраце i выкарыстоўвае гэту дабрату ў сваiх мэтах. Малюючы вобразы галоўнага канструктара фабрыкi Бажашуткавай, старшынi фабкома Кiчкайлы, дырэктара Добрых, драматург паказвае, што дабрата заўседы павiнна быць дзейснай, павiнна змагацца за чалавека. У камедыi праводзiцца думка, што памяркоўнасць такiх кiраунiкоў у адносiнах да людзей тыпу Салавейчыка, наносiць не менш маральныя i матэрыяльныя страты, чым iх дзейнасць. На вобразах Бажашуткавай, Кiчкайлы драматург выкрывае сучасных мешчан, якiя умеюць прыстасавацца ў любых абставiнах. Камедыя багата на сапрудныя камiчныя сiтуацыi: сцэна таварскага суда над Салавечыкам, вечар у яго на кватэры, сцена допыту, якi вядзе Ягадка. Iдэйную нагрузку ў камедыi нясе расказ пра траянскага каня, у якiм падкрэслiваецца сэнс камедыi. Адмiнiстрацыя стала ахвярай сваей мягкацеласцi, iмкнення захаваць гонар фабрыкi. Матукоўскi ў камедыi дае бой такiм кiраўнiкам, якiя больш дбаюць аб працэнтах, чым аб самiх людзях. 2. СУЧАСНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ 2.1 ВАСІЛЬ БЫКАЎ (1924—2003) В. Быкаў як літаратурная славутасць Беларусі. Яго шырокая вядомасць у замежжы, высокае грамадскае прызнанне: народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1974) і БССР (1978), Ленінскай прэміі (1986), інш. Значэнне творчасці В. Быкава ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры (новая ступень мастацкай праўдзівасці і філасофскай глыбіні ў паказе Вялікай Айчыннай вайны, эстэтычнае асэнсаванне беларускага характару і нацыянальнага менталітэту, трансфармацыя жанру аповесці, прадметна-рэчыўная вобразнасць аповеду, прытчавая шматзначнасць). Жыццяпіс празаіка. Аўтабіяграфізм яго творчасці. Пісьменнік пра сябе і пра час (“Маладыя гады: Дыялог А. Адамовіча з В. Быкавым”, успаміны “Доўгая дарога дадому”, анкеты, інтэрв’ю). Цяжкасці творчага станаўлення. Роля літаратурнага кантэксту ў пошуках свайго месца ў мастацкай літаратуры (В. Някрасаў, Ю. Бондараў, Р. Бакланаў; Э. Хемінгуэй, Э. М. Рэмарк). Быкаўскі падыход да паказу вайны ў апавяданнях (“У першым баі”, “Смерць чалавека”, “Абознік”, “Паядынак”, “На ўсходзе сонца”). Філасофска-маральныя паняцці лёсу, выпадку, выбару, рашэння, “маленькай перамогі”. Аўтабіяграфізм і дакументалізм у аповесці “Мёртвым не баліць” (1965). Быкаўскае разуменне прыроды трагічнага ў аповесці (паняцці памяці, ісціны, болю, чалавечнасці, выпадку і лёсу, абсурду, цаны перамогі). Гісторыя публікацыі твора і яго далейшы літаратурны лёс. Выхад за межы аўтабіяграфізму і пашырэнне фактычнай асновы ў аповесці “Круглянскі мост” (1968). Унікальнае месца праблемы выбару і “элементу трагічнага” ва ўмовах падпольнай і партызанскай вайны з акупантамі. Маральная сутнасць канфлікту Таўкача і Брытвіна. Пошукі “філасофскага кораня” мінулых падзей і іх рэха ў сучаснасці. Літаратурная крытыка пра аповесць, палеміка пра гуманізм і прагматызм у савецкай прэсе. “Новы” Быкаў у творах 90-х гадоў ХХ ст. Запаўненне нішаў беларускай гісторыі ў апавяданнях (зборнікі апавяданняў і прыпавесцей “Сцяна”, “Пахаджане”) і ў аповесцях (“Пакахай мяне, салдацік”, “Балота”). Абнаўленне нацыянальнай традыцыі алегарычна-сімвалічнага паказу рэчаіснасці ў “Байках жыцця”, аповесцях “Труба” і “Ваўчыная яма”. В. Быкаў — публіцыст, эсэіст, літаратурны крытык (зборнікі артыкулаў “Праўдай адзінай”, “На крыжах”, “Крыжавыя дарогі”). Творы В. Быкава ў перакладах на замежныя мовы. 2.2 ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ (нар. у 1946 г.) Радзіма Генрыха Вацлававіча – вёска Янкавічы, што ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Нарадзіўся ён у коласаўскім краі, на слыннай зямлі пісьменніцкіх талентаў. Рос у звычайнай сялянскай сям’і, дзе культывавалася павага да працы, зямлі, бацькоў, шанаваліся духоўна-верніцкія традыцыі. Бацька – каваль, маці – сялянка, якая нарадзіла і выхоўвала шасцярых дзяцей. Да пятнаццаці год жыў на хутары, у “бяскрайным полі, дзе ўзімку снег, белізна, улетку – поле, мора зеляніны…”. Да пяці год бацькі навучылі чытаць па-польску, у першым класе спазнаў беларускую мову. З роднай вёскі пасля заканчэння Дзераўнянскай дзесяцігодкі юнак падаўся па веды ў “вялікі” свет. Дарога прывяла ў сцены Белдзяржуніверсітэта, на філфак, які ён закончыў у 1968 г. Затым Г. Далідовіч пайшоў па жыцці настаўніцкай сцежкай: выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай васьмігодцы на Барысаўшчыне, некаторы час быў завучам гэтай школы. Служыў у войску. Лёс Г. Далідовіча, як бачна, складваўся даволі тыпова. У 1968 г. Часопіс “Маладосць” змясціў апавяданне “Ліст да Олі”, якое стала важкай заяўкай маладога празаіка, засведчыла пра несумненны псіхалагічна-даследчыцкі патэнцыял яго таленту. Жыццёвы выбар быў прадвызначаны: апантанасць мастацкім словам не давала спакою, клікала да актыўнай творчай працы. І таму Г. Далідовіч развітаўся са школай, настаўніцтвам і пераехаў у Мінск. Тут, у літаратурным цэнтры Беларусі, ён знайшоў сябе. Не адзін год шчыраваў у аддзеле прозы часопіса “Полымя” (з 1973 г.), аднак асабліва багата часу і сіл аддадзена часопісу “Маладосць”, у якім ён працаваў з 1979 г. Спачатку намеснікам галоўнага рэдактара, а з 1991 г. Пісьменнік узначальваў рэдакцыйны калектыў. На сённяшні дзень колькасць кніг, выдадзеных ім, набліжаецца да дваццаці, а першай стала “Дажджы над вёскай”, якая ўбачыла свет у 1974 г. Потым былі зборнікі апавяданняў і аповесцей “Цяпло на першацвет” (1976), “Маладыя гады” (1979), “Міланькі” (1980), “На новы парог” (1983), “Станаўленне” (1985), “Міг маладосці” (выбранае, 1987), “Жывы покліч” (1995). Амаль дзесяць год было аддадзена стварэнню цыкла гістарычных раманаў “Гаспадар-камень” (1986; Літаратурная прэмія СП БССР імя І. Мележа 1987), “Пабуджаныя” (1988), “Свой дом” (1992; часопісны варыянт, 1989). Заходнебеларускай рэчаіснасці празаік прысвяціў раман “Заходнікі” (1994; Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1996). Для Г. Далідовіча ад самага пачатку творчасці галоўным аб’ектам мастацкага даследавання стала псіхалогія чалавека, свет яго думак і пачуццяў. Эстэтычнае крэда аўтара бачыцца ў імкненні паказваць чалавечае жыццё, маляваць вобразы сваіх герояў псіхалагічна дакладна, паўнакроўна і змястоўна. Таму заканамерна, што празаік істотна перагледзеў і дапрацаваў шэраг сваіх ранейшых твораў. Сапраўдны літаратурны поспех і вядомасць Г. Далідовічу прынёс цыкл аповесцей пра вясковых настаўнікаў: “Усё яшчэ наперадзе”, “Міланькі”, “Завуч”, “Дырэктар”. Гэтыя творы склалі тэтралогію, першы твор якой пазначаны 1972 г., а заключны – 1979 г. Напісаны аповесці на аўтабіяграфічнай аснове, аб’яднаны вобразам настаўніка Паўла Васільца. Удумліва асэнсоўвае пісьменнік тэму вёскі ў аповесці “На новы парог”. Цяжкі, балючы надлом у душы селяніна Гаптара выкліканы тым, што яго родную вёску Бабчын Скон выключылі з перспектывы сучаснага жыцця, палічылі лішняй і непатрэбнай, асудзілі на смерць. “…Калі думаць, далёка ўперад заглядваць, дык трэба і пра такое падумаць: а ці ўсё зводзіць у вёсцы вясковае, а ці не прыйдзецца некалі зноў вёску рабіць?”, – з такім пытаннем разам са сваім героем Г. Далідовіч напрыканцы 1970-х празорліва ўглядаўся ў будучыню. Відаць, самы прыцягальны магнетычны бок Далідовічавай прозы – тэма кахання. Амаль кожны твор пісьменніка змяшчае любоўныя ці сямейна-бытавыя калізіі, напоўнены інтымнымі страсцямі. Г. Далідовіч – пісьменнік вельмі чуйны да ўнутранага свету жанчыны, ён умее тонка выявіць усю гаму інтымных пачуццяў. Пра гэта яскрава гавораць апавяданні “Асенняе лета”, “Маня”, “Слёзкі палявыя”, “Ада”, “Быць разам”, аповесць “Юля” і інш. Творы такога кшталту аб’ядналіся ў кнігу “Жар кахання: апавяданні пра жанчын” (1996). Гісторыя, на жаль, застаецца для многіх з нас неспазнанай зямлёй, якую яшчэ трэба адкрываць і абжываць. У гэтым дапамагаюць не толькі працы гісторыкаў, але і мастацкія творы, такія, як раман Г. Далідовіча “Кліч роднага звона” (1995). Гэта разгорнутае мастацкае палатно, у якім даследуецца тэма станаўлення і росквіту Вялікага княства Літоўскага. Ужо ў першай кнізе рамана выразна праглядваецца маральна-філасофская скіраванасць думкі пісьменніка: “Толькі той край блаславенны ў Бога, дзе шануюцца продкі і іхняе далей доўжаць нашчадкі. Калі ж гэтая повязь абарваная, дык нашчадкі няшчасцяць свой край, сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, а ўрэшце выраджаюцца і на гэтай зямлі прарастае наноснае семя…”. Звон мінулага кліча нас, сённяшніх беларусаў, памятаць пра гэта, быць годнымі дзецьмі сваёй зямлі. 2.3 УЛАДЗІМІР АРЛОЎ (нар. у 1953 г.) Арлоў Уладзімір, нарадзіўся 25.08.1953 г. у горадзе Полацку ў сям’і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» – карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989). Пераклаў з расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М.Улашчыка «Была такая вёска» (1989), «Еўфрасння Полацкая» (1992), «Рандэву на манеўрах» (1992), «Пять мужчын у лесничоўцы» (1994),«Таямніцы Полацкай гісторыі» (1994, 2000, 2002), «Рэквіем для бензапілы» (1998), «Адкуль наш род» (1996, 2000), «Сны імператара» (2001), «Ордэн Белай Мышы» (2003), «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» (2003) і інш. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу «Добры дзень,, мая Шыпшына». 2.4 ВАСІЛЬ ЗУЁНАК (нар. у 1935 г.) Васіль Зуёнак – адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям’і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі. У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы. Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. – сакратар, з 1989 – першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. – старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г. Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы – някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, – прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам’е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя – маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" – прэміяй камсамола Беларусі (1974). У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду – любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі. Генрых Далідовіч належыць да таго пісьменніцкага пакалення, актыўнае творчае станаўленне якога прыпала на 1970-я гады. Сярод яркіх прадстаўнікоў "сямідзесятнікаў" добра вядомыя імёны Я. Янішчыц, А. Разанава, В. Іпатавай, А. Жука, В. Гігевіча, С. Законнікава, Т. Бондар, В. Коўтун… Г. Далідовіч – прызнаны мастак-псіхолаг, нястомны даследчык чалавечага жыцця і нашага беларускага мінулага. Ім створаны сапраўды значныя і адметныя творы, і напісаны яны з мастацкай грунтоўнасцю, усхвалявана і смела. Дыяпазон выяўлення творчай асобы пісьменніка шматгранны: яму падуладныя навелістычны жанр і раманны эпас, ён выдатны стыліст, майстар літаратурнага пейзажу. 2.5 АДАМ ГЛОБУС (нар.у 1958 г.) Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (скончыў у 1983). Адам Глобус у друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988), зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989), «Дамавікамерон» (1989), «Тэксты» (2000), «Браслаўская стыгмата» (2001). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. З 1987 г. – рэдактар у часопісе «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1988 г. Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988) і зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989). 2.6 ЛЕАНІД ДРАНЬКО – МАЙСЮК (нар. у 1957 г.) Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне. Нарадзіўся Л. Дранько-Майсюк у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Друкаваў свае вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 г. Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, а пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае аддзяленне гэтага інстытута. У 1982 г. Л. Дранько-Майсюк пачаў працаваць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў Мінску. Ужо першы зборнік паэта "Вандроўнік" (1983) адкрыў нашай літаратуры неардынарнага аўтара са сваім адметным стылем і мастацкім почыркам, удумлівага, духоўна ўзвышанага падарожніка па родным краі. Другая кніга Л. Дранько-Майсюка "Над пляцам" (1986) зместам звязана з Давыд-Гарадком, роднай вуліцай, бацькоўскай хатай, самімі бацькамі. Нямала вершаў гэтага зборніка звернута да жанчыны. Тэмы радзімы і ўзаемаадносін паэта і паэзіі з’яўляюцца вызначальнымі для зборніка Л. Дранько-Майсюка "Тут" (1990). Акрамя лірычных вершаў і дзвюх невялікіх паэм – "Курасоўшчына" і "Адам Нядзелька" – зборнік уключае і першыя празаічныя спробы аўтара: эсэ-падарожжы, напісаныя ім пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Германіі. Яго проза ў значнай ступені рытмізаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным і натхнёным лірызмам. Ад эсэістыкі пісьменнік прыйшоў да мастацкай прозы і выдаў зборнікі "Проза радости" (1991, Масква) і "Пра тое, як я…" (1992). У апошняй кнізе знайшлі сваё ўвасабленне анекдатычныя сітуацыі, расказаныя не без долі іроніі і гратэскнага перабольшання. У 1994 і 1995 гг. пабачылі свет зборнікі паэта "Акропаль" і "Стомленасць Парыжам", навеяныя падарожжам па Грэцыі і Францыі. Лірыка кахання ёсць у кожным зборніку Дранько-Майсюка, але найбольш шырока яна прадстаўлена ў названых кнігах. Нізка вершаў "Маёй цудоўнай А" прынесла славу паэту як тонкаму прачуламу лірыку – песняру хараства, жаночай прыгажосці і кахання, а яго верш "У Вашым голасе квітнеюць астры, якіх не бачыў я раней…" стаў амаль класічным. Названы цыкл увайшоў і ў зборнік паэта "Места і Свет" (2000), у якім прадстаўлены яго творы за розныя гады. Лепшае з напісанага Л. Дранько-Майсюком склала яго кнігі выбраных твораў "Гаспода" (1998) і "Вершы. Каханне. Проза" (2003). Л. Дранько-Майсюк – паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў і ў сваіх творах выключна ўважліва ставіцца не толькі да зместу, але і да іх гучання, адсюль і запатрабаванасць яго твораў беларускімі кампазітарамі. Л. Дранько-Майсюк – аўтар песень пра каханне "Прынц і ружа" (музыка М. Сацуры), "Ты – каралева" (музыка Л. Захлеўнага), "Дон Кіхот" і "Любы князь" (музыка Э. Зарыцкага), "З табою навечна", "Ружа белая" і "Восень у Версалі" (музыка А. Ціхановіча) і пра радзіму "Сон лілей" (музыка І. Начына), "Вязе мой, вязу" (музыка Я. Навуменкі), "Аксаміткі" і "Бульба" (музыка Л. Захлеўнага), "Еўфрасіння" (музыка Я. Паплаўскай). Значны ўклад зрабіў паэт у развіццё дзіцячай песеннай лірыкі. З’явай у беларускай песеннасці стаў альбом З. Вайцюшкевіча "Цацачная крама" на вершы Л. Дранько-Майсюка. 2.7 ВОЛЬГА ІПАТАВА (нар. у 1945 г.) Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі. Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю. 2.8 РАІСА БАРАВІКОВА (нар. у 1947 г.) Асоба Р. Баравіковай, чалавечы воблік пісьменніцы. Жыццёвы і творчы шлях. Вучоба ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (1971) і станаўленне творчай індывідуальнасці паэтэсы. Самабытнасць таленту. Творчыя дасягненні, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1994). Гарманічнасць паэтычнага свету, створанага Р. Баравіковай. Энергія пачуцця. Лірызм і настраёвасць як аснова аўтарскага выяўлення. Рамантычны характар паэтычнага светаадчування. Свет летуценняў, спадзяванняў, надзей. “Сонечнасць” ранняй паэзіі. Прастора ў вершах паэтэсы. Топасы радзімы і іх вобразна-паэтычнае ўвасабленне (“Наша вёска”, “Прыводзяць шляхі-дарогі…”, інш.). Архетыповы вобраз саду (“Мне сёння прыснілася хата…”, “Мазурка”, “Восеньскі сад”, “Рамантычная дзяўчына шукае шчасце”, інш.). Каляровая гама твораў. Сузіральнасць пейзажнай лірыкі. Прырода як крыніца эстэтычных уражанняў і перажыванняў. Паэтыка пейзажу (адухаўленне, маляўнічасць эпітэтаў і метафар, яркасць параўнанняў, мастацкіх дэталяў, інш.). Біяграфізм інтымнай лірыкі, яе псіхалагічная заглыбленасць. Шчырасць, даверлівасць, спавядальнасць інтанацый, эмацыянальная ўсхваляванасць твораў. Глыбіня інтуітыўна-пачуццёвага светаадчування і светапазнання. Інтымная лірыка ў кнігах “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998). Парадаксальнасць і адметнасць жаночага мыслення (“Да вобраза сучаснай жанчыны”, “Любіць жанчына слыхам…”, “А на душы і светла, і шчымліва…”, “Казаў мудрэц: яно — і нараканне…”, інш.). Роздум пра прыроду кахання. Духоўная прыгажосць і годнасць лірычнай гераіні паэтэсы. Багацце пачуццёвага зместу ў вершах пра каханне (пяшчота, сум, туга, крыўда, шкадаванне, расчараванне, інш.). Складанасць і драматызм любоўных перажыванняў. Матывы душэўнай гаркоты і болю (“Адплывуць за пясчаную выспу…”, “Зачэпіцца сонца за снежную горку…”, “Заместа слоў пачаўся снегапад…”, “Шыпшына пры даліне”, інш.). Свет кахання і прырода. Лірыка Р. Баравіковай у нацыянальным і славянскім літаратурным кантэксце (К. Буйло, Е. Лось, Я. Янішчыц, Г. Ахматава, М. Цвятаева, Л. Кастэнка, В. Шымборская і інш.). Экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых сродкаў. Музыка ў паэтычным свеце Р. Баравіковай (нізка вершаў “Музыка”, інш.). Рытміка-музычная інструментоўка радка, майстэрства гукапісу. Філасофская рэфлексія, медытатыўны роздум ў лірыцы паэтэсы. Ускладненасць пачуццяў, спасціжэнне сутнасці жыцця, чалавечага шчасця, зямнога існавання (“Жыццё, жыццё,— начэй і дзён паток!..”, “Пахілы клён убор зялёны скіне…”, “Здзіўляемся загадцы Баальбека…”, “Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай…”, інш.). Раз’яднанасць мары і явы, прага суладдзя, красы і гармоніі. Гісторыка-культуралагічная аснова паэтычнага мыслення Р. Баравіковай. Зварот да вобразаў мінулага ў творах “Партрэт жонкі Станіслава Ксаверыя Прушынскага ХVІІІ стагоддзя”, “Кастусь Каліноўскі”, “Саламея”, “Барбара Радзівіл”, інш. Драматургічнае майстэрства ў паэме “Барбара Радзівіл” (1992). Жанрава-стылёвая адметнасць твора, сюжэтны дынамізм. Рамантычная паэтызацыя і ўслаўленне кахання. Псіхалагічнае выяўленне характару гераіні, яе ўнутранага свету. Лёс і жыццёвыя калізіі Барбары Радзівіл ў трактоўцы Р. Баравіковай і А. Дударава (“Чорная панна Нясвіжа”). П’еса “Пятля часу” (1996): праблемная скіраванасць, жанравыя і сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці. Проза Р. Баравіковай. Аповесць “Кватарантка” (1980): асэнсаванне праблем свайго часу, жаночых лёсаў. Наватарства кнігі “Вячэра манекенаў” (2002). Асаблівасці псіхалагічнай фантастыкі Р. Баравіковай. Творы для дзяцей “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра Міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-квыш” (1996). Перакладчыцкая дзейнасць. 2.9 АЛЕСЬ ЖУК (нар. у 1947 г.) Беларускі пісьменнік, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992). У 1965 паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва", сакратаром праўлення СП БССР, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Полымя", галоўным рэдактарам часопісаў "Нёман" і "Беларусь". Выдаваецца з сяр. 1960-х, але пісаць пачаў у школьныя гады. Апавяданні "Сок манга", "Завулак", "Водсветы зорак", "Белы месяц", "Мужчыны", напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу "Асеннія халады" (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі "Паляванне на старых азёрах" (1975), "Зоркі над палігонам" (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм "Палігон" 1983), "Не забывай мяне" (1978), "Па саннай дарозе" (1979), "Паўстанак вяртання" (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы "Паляванне на Апошняга Жураўля", па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Я. Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці "Чорны павой" (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць "Праклятая любоў", што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні "Душа над чыстым полем" і "Партызан", а таксама "Сны пра маму". А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды. 2.10 АНАТОЛЬ СЫС (1959 – 2005гг.) Нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі і Ціхана Сысоў. Падчас навучання ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 г. ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсытэта імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газеце «За бальшавіцкія тэмпы». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Мінск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачанні. Пасля выхаду другой кнігі ў 1989 годзе — «Пан лес» — Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы і жыў на пенсію. Свой першы верш па-беларуску Анатоль Сыс напісаў падчас навучання ў Броненскай сярэдняй школе з расійскай мовай навучання. Туды ён паступіў у 1970 годзе, пасля таго, як Гарошкаўская пачатковая школа з беларускай мовай навучання, куды Анатоль пайшоў у 1 клас ў 1967 годзе, была зачынена. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец». У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукавана ў часопісе «Маладосць». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя». Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў: Агмень (1988) Пан лес (1989) Сыс (2002). Пэрыяд найбольш плённай творчасці прыпаў на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад першага зборніка «Агмень» быў раскуплены за некалькі тыдняў, а зборнік «Пан Лес» стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй смерці новыя творы Анатоль Сыс амаль не пісаў. Улюбёнымі вобразамі Анатоля Сыса былі сэрца, і агонь, агмень. Паводле слоў Сыса, назва «Агмень» была мэтафарай Радзімы, часцінкай радзімы, якую паэт насіў пры сабе падчас службы ў войску. Гэтае слова Сыс знайшоў толькі ў «Расійска-Крыўскім (Беларускім) слоўніку» Вацлава Ластоўскага, і, мяркуючы, што адзін з абавязкаў пісьменніка — вяртанне сябе праз вяртанне страчанага народам, вырашыў назваць першы зборнік менавіта такім чынам. Амаль увесь ён быў напісаны ў войску ў 1982—1984 гадах. Назва другога зборніка — «Пан Лес» — таксама была мэтафарай Радзімы, але больш глыбокай і духоўнай, чым «Агмень». Напачатку 1990-х гадоў Кася Камоцкая запісала некалькі песень на вершы Анатоля Сыса, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты». Апошняя песня стала гітом і цяпер уваходзіць у класіку беларускай рок-музыкі. Постаць Сыса лічыцца супярэчлівай: яго пры жыцці называлі геніем, але прага паэта да спантанных публічных пэрформансаў і любоў да шумных вечарын, дзе алькаголь ліецца ракою, многіх абурала. У 2007 годзе, ужо пасля смерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў «Агмень», «Пан Лес» і «Сыс» увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць уяўленне пра паэта Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве. Сям’і ў паэта не было. ВЫНIК Леанід Дранько-Майсюк: Можна падрыхтаваць спартоўца, каб ён стаў алімпійскім чэмпіёнам. Але ў пісьменніка першапачаткова павінен быць талент. А далей ідзе праца над талентам. Кажуць, што немагчыма навучыць пісаць. Творчасць — яна стыхійная ў сваёй аснове. Але талент можна лёгка згубіць, калі штодня не клапаціцца аб ім. Таму філалагічныя ўстановы спрыяюць таму, каб талент не згубіўся. Таленту спрыяе сумленная праца. Я рады, што ў нас адкрываецца такая спецыяльнасць. Творцаў усё-такі трэба выхоўваць. І перш за ўсё выхоўваць маральна. Бо спачатку — чалавек, а пасля — пісьменнік. Так павінна быць, а не наадварот. Літаратура: Багдановіч І. Э. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац. адраджэння. — Мн., 2001. Быкаў В. Праўдай адзінай: Літ. крытыка, публіцыстыка, інтэрв’ю. — Мн., 1984. Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. — Мн., 2000. Васючэнка П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. — Мн., 2004. Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларус. паэзію. — Мн., 2001. Да 80-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: Зб. навук. арт. — Мн., 2005. Ул. Сіўчыкаў, М. Тычына. Сучасная беларуская проза: Традыцыі і наватарства. |