- Вид работы: Курсовая работа (т)
- Предмет: Культурология
- Язык: Белоруский, Формат файла: MS Word 48,76 Кб
Традыцыйнае святочнае адзенне беларусаў
Традыцыйнае святочнае адзенне беларусаў
1. Крыніцы і гістарыяграфія
Адзенне зяўляецца неадемнай часткай матэрыяльнай культуры любога народа. Святочнае адзенне беларусаў, нягледзячы на знешні ўплыў суседзяў, стварыла свой непаўторны вобраз, якія адпавядаў эстэтычным і этнічным запатрабаванням народа. З цягам часу многа чаго згубілася з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі ад пакалення да пакалення.
Вывучэнне традыцыйнага адзення пачалося ў XIX стагоддзі. Гэта былі разрозненныя звесткі аб адзенні беларусаў у працах такіх даследчыкаў, як А. Кіркора, П. Шэйна, З. Радчанка, Е. Раманава, П. Шпілеўскага і інш. Найбольш грунтоўнае вывучэнне беларускага народнага адзення пачалося ўжо ў XX стагоддзі. Вывучэнне матэрыальнай культуры беларускага народа разгортваецца ў пачатку 20-х гадоў у сувязі з развіццём краязнаўчага руху і арганізацыяй музеяў.
У 1882-1884 гг. выйшаў з друку трохтомнік «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах», матэрыялы для якога афіцыйна збіраліся праз статыстычныя камітэты і іншыя губернскія і павятовыя органы ўлады. Праца была апублікавана пад рэдакцыяй губернатара Магілёўскай губерні А.С. Дамбавецкага. У першым томе (падгатовіў І. Рубаноўскі) змешчаны сціплыя звесткі аб занятках беларускіх сялян і іх адзенні.
У 1895 г. зяўляецца буйное даследванне па матэрыяльнай культуры беларусаў ХІХ ст. «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку: Этнаграфічныя звесткі» М.Я. Нікіфароўскага. У гэтай працы змяшчаюцца падрабязныя звесткі па матэрыяльнай культуры сялян Віцебшчыны. Другая частка гэтай працы прысвечана адзенню. Разглядаецца ў гэтым раздзеле мужчынскае і жаночае адзенне, а таксама асобныя параграфы прысвечаны вытворчасці адзення.
У 1915 г. зяўляецца грунтоўная праца І. А. Сербава «Беларусы-сакуны». У гэтай працы даследчык дае падрабязнае апісанне адзення і адзначае яго вялікую разнастайнасць. У 20-я гады зявілася рад прац па матэрыяльнай культуры ў сувязі з абследваннем санітарна-бытавых умоў насельніцтва медыцынскай секцыяй Інстытута беларускай культуры. Гэтыя працы змяшчаюць шмат інфармацыі па жыллю, адзенню, ежы. Артыкулы па гэтай тэме напісаны Я. Бараноўскім, В. Казанскай і іншымі даследчыкамі.
У пасляваенны час зяўляюцца працы якія ўжо прысвечаныне асобным галінам матэрыяльнай культуры. Былі выдадзены працы па адзенню і яго рэгіянальных асаблівасцях Г.С. Масловай, у якіх даследчыца прааналізавала комплексы адзення рускіх, украінцаў і беларусаў, выдзеліла асноўныя традыцыйныя тыпы адзення гэтых народаў.
З 70-х гг. ХХ стагоддзя пачынаецца больш грунтоўнае вывучэнне матэрыяльнай культуры беларусаў, у тым ліку і традыцыйнага адзення.
Найбольш значнай працай канца 60-х гадоў, у якой разглядаюцца пытанні этнагенезу беларускай народнасці і матэрыяльнай культуры, зяўляецца праца М.Я. Грынблата «Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории» [11] (1968). Асобны раздзел гэтай кнігі прысвечаны традыцыйнаму адзенню беларусаў. У сваёй манаграфіі М.Я. Грынблат адзначае адзінства ўсяго комплекса народнага касцюма, як яго галоўных частак, так і назваў, упрыгожанняў. Большую частку гэтага раздзела займае апісанне жаночага адзення, асобнае месца займае апісанне святочнага касцюма, у тым ліку і вясельнага. Трэба адзначыць, што аўтар шмат увагі надае паходжанню назваў састаўных частак касцюма, паказвае ўзаемасвязь традыцыйнага адзення беларусаў, украінцаў і рускіх.
Грунтоўная праца была выдадзена ў 1968 г. Л.А. Малчанавай «Материальная культура белорусов» [19], у якой вялікая частка кнігі прысвечана традыцыйнаму адзенню. Л.А. Малчанава кратка апісала асноўныя састаўныя часткі традыцыйнага касцюма, яго рэгіянальным асаблівасці, вялікую ўвагу надала паходжанню назваў элементаў адзення і іх асаблівасці ў розных раёнах Беларусі. Аўтар прасочвае праз усю працу уплыў суседніх краін на традыцыйнае адзенне беларусаў.
Беларускаму адзенню прысвечана манаграфія складзенная В.К. Бандарчыкам «Беларускае народнае адзенне» [1] (1975). Гэта манаграфія дае разгорнутую характарыстыку беларускага народнага адзення і яго састаўных частак. Побач з гэтым паказваецца тэрытарыяльнае распаўсюджанне асаблівасцей традыцыйнага народнага касцюма на Беларусі і за яе межамі. Па лакальных асаблівасцях у адзенні на тэрыторыі Беларусі аўтар выдзяляе наступныя этнаграфічныя раёны: паўднёва-заходнюю частку (Палессе), Падняпроўе з усходняй часткай Віцебскай вобласці, паўночна-ўсходнія раёны Беларусі, поўнач Гродзеншчыны. У кнізе даецца параўнаўчая характарыстыка нацыянальнага адзення беларусаў з адзеннем суседніх славянскіх і прыбалтыйскіх народаў. У кнізе знаходзяцца карты, табліцы і ілюстрацыі.
Спецыяльная праца А.Н. Курыловіч «Белорусское народное ткачество» [14], выдадзеная ў 1981 г., прысвечана беларускаму ткацтву. У кнізе прасочваецца развіццё беларускага народнага ткацтва з сярэдзіны ХІХ ст. да нашых дзён. Упершыню ў этнаграфічнай навуццы характарызуюцца асноўныя працэссы беларускага ткацтва, яго разнастайнасць і багацце, сацыяльная значнасць і месцца ў мастацкай спадчыне беларускага народа. Выяўляюцца агульныя рысы ў ткацтве ўсходнеславянскіх і іншых суседніх народаў.
У 1984 г. была выдана агульная праца пад рэдакцыяў В.К. Бандарчыка і інш. «Промыслы і рамёствы Беларусі» [20]. У ёй разглядаецца адна з важнейшых галін народнай вытворчай дзейнасці беларусаў – промыслы і рамёствы, паказаны шматгранны вопыт народнага майстэрства. Асобныя главы прысвечаны ткацтву і вышыўке, яны паказваюць існаваўшыя асаблівасці ва ўпрыгожаннях розных раёнаў беларусі. Кніга багата ілюстравана.
Асаблівасцям упрыгожання святочнага касцюма беларусаў прысвечана праца В.Я. Фадзеевай «Беларуская народня вышыўка» [25], якая была выдана ў 1991 г. У кнізе на падставе шматлікіх літаратурных даных і багатага факталагічнага матэрыялу, сабранага аўтарам у розных рэгіёнах рэспублікі, разглядаюцца матэрыял, тэхніка выканання, арнамент, функцыянальнае прызначэнне вышываных прадметаў, іх семантыка. Значная роля надаецца выяўленню асноўных тыпаў вышывак і арэалаў іх бытавання. Кніга багата ілюстравана.
У 1994 г. выйшла кніга В.С. Цітова «Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці» [27]. У працы разглядаецца традыцыйная культура канца ХVІІІ – пачатку ХХ ст. – драўлянае дойлідства, народнае адзенне, ежа, земляробства і жывёлагадоўля. Апрача этнаграфічных матэрыялаў шырока выкарыстоўваюцца даныя сумежных дысціплін – гісторыі., археологіі, геаграфіі, дыякталогіі, фалькларыстыкі і інш. Асобнае месцца адведзена традыцыйнаму адзенню беларусаў. Акрамя апісання традыцыйнага адзення В.С. Цітоў у сваёй працы ўпершыню асвятляе рэгіянальна-тыпалагічныя асаблівасці народнага касцюма.
У 1998 годзе была выдана пад рэдакцыяй В.К. Бандарчыка ў серыі «Народы и культуры» грунтоўная праца «Беларусы» [2]. У томе «Беларусы» паказана матэрыальная культура і разам з ёю асобны артыкул прысвечаны адзенню. У гэтым артыкуле падрабязна былі паказаны ўсе асаблівасці спосабаў стварэння традыцыйнага адзення, а таксама асноўныя матэрыяла з якога яно выраблялася. Поўна былі апісаны састаўныя часткі традыцыйнага адзення, колерная гама і сістэма упрыгожанняў, падрабязна паказаў прычоскі, галаўныя ўборы, абутак. Аўтар таксама звязнуў увагу на трансфармацыю традыцыйнага касцюма.
У пачатку XXI стагоддзя зявілася шматтомнае выданне пад агульнай назвай «Беларусы». Том 5 пад назвай «Сямя» [4] (2001), у якім асобны раздзел прысвечаны сямейнай абраднасці, у тым ліку і вясельным звычаям і абрадам, быў складзенны Т. І. Кухаронак. У ім падрабязна апісаны адзін з галоўных элементаў вясельнага касцюма – вянок. У гэтым раздзеле паказаны спосабы вырабу вясельнага вянку, матэрыялы якія для гэтага выкарыстоўваліся, а таксама варыянты упрыгожання. Таксама падрабязна апісаны рэгіянальныя асаблівасці. У манаграфіі адлюстраваны ўвесь працэс стварэння вясельнага вянка, які ўключаў у сябе шматлікія звычаі, вераванні ў звышнатуральныя сілы, абрадава-магічныя дзеянні, якія суправаджаліся песнямі.
У ХХІ стагодзі выходзіць шмат прац прысвечаных традыцыйнаму адзенню беларусаў, адно з такіх прац зяўляецца праца М.М. Віннікавай «Скарбы з вясковых куфраў: Традыцыйны касцюм і тэкстыль з калекцыі «Народнае мастацтва Беларускага Палесся» і ілюстраваны каталог» [10], якая выйшла ў 2009 г. Гэта праца ўяўляе сабор збор фотаздымкаў з калекцыі адзення «Народнае мастацтва Беларускага Палесся». Перад ілюстраванай часткай кнігі аўтар дала падрабязную інфармацыю аб спосабах вырабу адзення, самых распаўсюджаных матэрыялах, з якіх вырабляўся касцюм, сістэме ўпрыгожанняў. Фотаздымкі паказваюць лакальныя асаблівасці святочнага касцюма розных куткоў Беларусі.
Грунтоўнай працай па вывучэнню народнага адзення стала праца даследчыцы Л.І. Маленка «Беларускі народны касцюм» [15] (2001). Гэта кніга стала вынікам шматгадавай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці аўтара – мастака-мадэльера і тэарэтыка мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства. У кнігу ўвайшлі экспедыцыйныя матэрыялы, матэрыялы прыватных калекцый і архіваў, работы беларускіх мастакоў, якія дазваляюць прасачыць эвалюцыю беларускага народнага касцюма і змены эстытычных уяўленняў аб ідэальным абліччы чалавека. Эстэтыка народнага касцюма разглядаецца ад ранняга перыяду яго «прадгісторыі» да ХХ стагоддзя ўключна.
У 2006 г. І.Л. Маленка выдала працу «Белорусский костюм XIX-XX вв.» [16], гэта манаграфія стала працягам яе навуковай дзейнасці. У ей змешчана больш поўная інфармацыя па зманеням у касцюме вясковага насельніцтва ў ХХ стагоддзі. Шмат увагі надаецца ўзаемасувязі беларускага народнага касцюма з рускім і ўкраінскім. Праца дапоўнена фотаздымкамі традыцыйнага касцюма з архіваў і музеяў, што дазваляе больш поўна паказаць асаблівасці народнага адзення.
В.М Бялявіна і Л.В. Ракава ў 2007 г. выдалі дзве манаграфіі прысвечаныя традыцыйнаму адзенню: «Жаночы касцюм на Беларусі» [6] і «Мужчынскі касцюм на Беларусі» [7]. У гэтых манаграфіях падрабязна паказана эвалюцыя традыцыйнага адзення беларусаў з Х стагоддя, а таксама ўключае і змяненні якія адбыліся ў касцюме ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. У працы адлюстраваны не толькі спосабы вырабу адзення і элементы з якіх складваўся традыцыйны касцюм, а таксама рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма. У гэтых манаграфіях апісаны касцюм як гарадскога, так і вясковага насельніцтва Беларусі, а таксама іх узаемасувязь і ўплыў гарадского адзення на вясковае. Асобныя раздзелы прысвечаны паясному адзенню, наплечнаму, галаўным уборам, абутку і ўпрыгожанням. Аўтары зрабілі вялікую працу па збору матэрыялаў для напісання манаграфій. У гэтых працах выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы, матэрыялы асабістых экспедыцый, манаграфіі спецыялістаў па гэтай тэматыцы. В.М. Бялявіна і Л.В. Ракава ў сваей працы змясцілі шмат фотоздымкаў, якія наглядна паказваюць трансфармацыю, якая праходзіла ў адзенні вясковага і гарадскога насельніцтва Беларусі.
Праблемам рэгіянальнях асаблівасцей традыцыйнага касцюма прысвечан артыкул А.Г. Васільевой «Народнае адзенне Навагрудчыны ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя» [8] у часопісе «Беларускі гістарычны часопіс». У сваёй працы А.Г. Васільева паказала асаблівасці развіцця традыцыйнага касцюма на Навагрудчыне, паступовае знікненне яго лакальных асаблівасцей, а потым і ўвогуле уніфікацыі. Аўтар для напісання гэтага артыкулу выкарыстоўвала архіўныя матэрыялы, навуковыя манаграфіі і асабістыя матэрыялы. У артыкуле змешчана багатая калекцыя фотаздымкаў традыцыйнага святочнага адзення гэтага рэгіёна.
А.Г. Васільева прысвяціла шэраг артыкулаў лакальным варыянтам традыцыйнага адзення, адным з іх зяўляецца артыкул надрукаваны ў часопісе «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук» у 2006 г. «Традыцыйнае народнае адзенне Гродзенскага раёна ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя» [9]. Даследчыцца звярнулася да вывучэння гэтага рэгіена таму, што Паўночны Захад Беларусі ў цэлам, і Гродзенскі раён у прыватнасці, практычна не даследваны. А.Г. Васільева ў сваём артыкуле паспрабавала паказаць канструктыўныя, тэхналагічныя і дэкаратыўныя асаблівасці касцюма Гродзенскага раёна.
У часопісе «Беларускі гістарычны часопіс» змешчаны артыкул Л.А. Малахавай «Каларыстычны вобраз нацыянальнага адзення беларусаў і яго рэгіянальныя асаблівасці» [17]. Даследчыца ў сваёй працы паказала ўзаемасувязь і узаемаўзбагачэнне беларускага традыцыйнага касцюма нацыянальнымі рысамі суседніх народаў. Асобную ўвагу Л.А. Малахава звярнула на колерную гаму традыцыйнага адзення. На Беларусі асноўнымі традыцыйнымі колерамі адзення зяўляецца белы, чырвоны і чорны, што звязана з міфалагічнымі ўяўленнямі нашых продкаў. Аўтар паказвае, што кожны з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў мае сваю каларыстычную раскладку. У артыкулу таксама паказаны адсоткавыя паказчыкі розныя колераў у розных рэгіёнах Беларусі.
Для напісання дадзенай працы былі выкарыстаны наступныя крыніцы:
Асобнае месца ў паказе традыцыйнага адзення беларусаў, яго сістэматызацыі, займае выданне М.Ф. Раманюком альбома «Беларускае народнае адзенне» [23] (1981). У гэтым альбоме змешчаны не толькі фотаздымкі народнага касцюма, якія паказваюць усю разнастайнасць і асаблівасць адзення беларусаў, а і кароткая анатацыя па асноўным строям Беларусі. У 2003 г. М.Ф. Раманюк выдаў альбом «Беларускія народныя строі» [22], у якім паказаны асноўныя святочныя строі, ва ўводзінах апісаны асноўныя рэгіянальныя асаблівасці кожнага строя.
Вяселлю прысвечана кніга М. Федароўскага «Люд беларускі. Вяселле» [26] (1991). У кнізе М. Федароўскі змясціў абагуленнае апісанне абраду, ахарактарызаваў асноўныя яго этапы, растлумачыў рытуальныя звычаі, прааналізаваў песні, акцэнтаваў увагу на некаторых паэтычных сродках (сімволіцы, параўнаннях). М. Федароўскі паспрабаваў зрабіць спробу сістэматызацыі і аналізу вясельных звычаяў і абрадаў беларусаў. У кнізе згадваецца вясельны касцюм. Асноўная ўвага ў апісанні вясельнага касцюма нададзена апісанню вясельнага вянка, дана даволі поўная характарыстыка спосабаў яго вырабу, састаўных частак, а таксама паказаны рэгіянальныя асаблівасці.
У 1882 г. выйшла кніга А. Кіркора «Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон. і быт. значении: Литов. і Беларус. Полесье» [12] (1993). У ёй былі сабраны звесткі па матэрыяльнай культуры насельніцтва Палесся. У кнізе сустракаецца апісанне святочнага і паўсядзённага традыцыйнага касцюма палешукоў. Дадзена інфармацыя па спосабам вырабу адзення і матэрыялу. Больш грунтоўныя звесткі змешчаны па традыцыйным святочным галаўныў уборам жанчын Палесся – наміткі. Дана не толькі апісанне яе звешняга выгляду, але і спосаб яе павязвання вакол галавы.
Разгляду сямейна-абрадавай паэзіі значную ўвагу ўдзяліў Я.Ф. Карскі ў сваёй працы «Беларусы» [13] (2001). У сваёй кнізе разглядае старажытны матэрыяльны быт, сямейныя адносіны, грамадскі лад і рэлігію. На думку Я.Ф. Карскага звесткі, якія даюць матэрыяльныя крыніцы (жылле, ежа, адзенне і інш.) не могуць лічыцца поўнасцю надзейнымі, таму звестк па адзенню ў гэтай працы не шмат. Сустракаюцца звесткі пра элемент святочнага касцюма – вясельны вянок.
Некаторыя звесткі па традыцыйнаму святочнаму адзенню знаходзяцца ў кнізе П.М. Шпілеўскага «Путешествие по Полесью и белорусскому краю» [24] (1992). Яна была апублікавана ў канцы XIX стагоддзя. У её змешчаны звесткі невялікага абёму пра адзенне і святочныя галаўныя ўборы замужніх жанчын Палесся.
Было праведзена анкетаванне, якое было накіравана на вывучэнне традыцыйнага святочнага і паўсядзеннага адзення беларусаў на прыкладзе вёскі Шарпілаўка. Жыхарам было прапанавана адказаць на пытані анкеты «Паўсядзённае і святочнае адзенне беларусаў: традыцыі і сучаснасць». Анкета уключала 24 пытання, якія тычыліся паўсдзённага і святочнага адзеня як традыцыйнага, так і на сучасным этапе. Сярод апытаных было 33 жанчыны і 27 мужчын. Па рэлігійнай прыналежнасці большасць былі праваслаўнымі. Анкетаванне ахапіла людзей рознага ўзросту, ад 20 да 84 гадоў. Рэспандэнты, пры адказах на пытанні анкеты, далі агульныя звесткі пра традыцыйнае адзенне, матэрыял з якога яно выраблялася, колерную гаму, упрыгожанні, а таксама пра захаванне традыцыйных элементаў ў сучасным і паўсядзённым адзенні. Пры анкетавання жыхароў вёскі Шарпілаўкі былі вызначаны асаблівасці ў вырабе і назвах традыцыйнага адзення беларусаў, якія бытуюць толькі на лакальнай тэрыторыі. Маладыя рэспандэнты, у адказах на пытанні анкеты, паказалі захаванасць і эвалюцыю традыцыйных элементаў народнага адзення.
Таксама было праведзена апытанне сталых жыхарак вёскі Шарпілаўка: 4 жанчыны ва ўзросце 70 гадоў і 1 жанчына 50 гадоў. Якое больш поўна паказала існаванне традыцыйнага адзення на лакальнай тэрыторыі, яго адрозненне і падабенства з іншымі раёнамі Беларусі. У адказах рэспандэнта паказалі доўгае бытаванне традыцыйнага адзення, захаванасць асобных яго элементаў на сучасным этапе.
Анкетаванне і апытанне дазваляе дастаткова поўна ахарактарызаваць развіццё, захаванасць і сучасны стан традыцыйнага святочнага адзення і рэгіянальныя асаблівасці на прыкладзе вёскі Шарпіалўка.
2. Святочнае адзенне беларусаў і яго рэгіанальныя асаблівасці
2.1 Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі
Касцюм – тая частка духоўнага і матэрыяльнага свету, у якім найбольш ярка выяўляюцца этнічныя асаблівасці. Кожны народ стварае яго ў адпаведнасці са сваімі эстэтычнымі і этычнымі прадстаўленнямі. Пасля мовы касцюм можа служыць важнай этнічнай прыкметай. Адзенне належыць да найбольш яркіх элементаў матэрыяльнай культуры беларусаў, захаваўшае сваі асаблівасці на працягу стагоддзяў, нягледзячы на сацыяльны і іншаземны прыгнёт і знешні культурны ўплыў суседзяў.
Адзенне не толькі пакрывае цела чалавека, аберагае яго ад холаду і спёкі, іншых пагодных умоў, але яшчэ і характарызуе яго як асобу, падкрэслівае індывідуальнасць. Традыцыйнае адзенне кожнага народа выяўляе асаблівасці яго этнічнага паходжання, геаграфічных, эканамічных і культурных умоў жыцця. На працягу стагоддзяў фарміраваліся лакальныя комплексы традыцыйныга касцюма – сукупнасць нацельнага, плечавога і пояснога адзення, дапоўненага галаўным уборам, абуткам і аксесуарамі. У Беларусі такія комплексы прынята называць строямі. Яны мелі этнічныя, сацыяльныя, палавыя, узроставыя, тэрытарыяльныя і часавыя адметнасці, што праяўлялася ва ўжыванні пэўнага набору кампанентаў адзення, матэрыялах іх вырабу, характары крою і аздаблення, спосабах нашэння. На састаўныя часткі строяў і іх знешні выгляд значна ўплывалі светапогляд народа, нормы народнай этыкі, а таксама эстэтычныя густы насельніцтва, якія паступова мяняліся ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і культурнага ўзаемадзеяння з іншымі народамі [10, с. 8].
Беларускі традыцыйны касцюм не быў некім статычным элементам матэрыяльнай культуры, ён развіваўся на працягу стагоддзяў. Канчаткова традыцыйны касцюм сфарміраваўся ў канцы ХІХ – пачатаку ХХ стагоддзя, у ім найбольш яскрава праявілася ўсё майстэрства народа і яго эстэтычныя густы.
У беларусаў, якія з даўніх часоў займаюцца земляробствам і развядзеннем хатняй жывёлы, асноўнай сыравінай для адзення са старажытнасці і амаль да нашага часу былі валокны ільну, канопель, скура і воўна жывёл.
На сваіх палосах сяляне вырошчвалі лён, каноплі, апрацоўвалі іх: рвалі, мачылі, мялі, трапалі, ачышчалі ад кастрыцы, часалі, пралі, ткалі. Увесь працэс апрацоўкі сыравіны ад пачатковых стадый да вырабу гатовых прадметаў адзення праходзіў у хатніх умовах. У хатніх умовах афарбоўвалі ніткі і тканіны, а таксама апрацоўвалі воўну і скуру, з якіх шылі верхняе адзенне, галаўныя ўборы, некаторыя віды скуранога абутку. Жаночае і мужчынскае адзенне шылі самі сялянкі – вялікія майстрыхі ў гэтай справе [1, с. 7].
Сістэму касцюма ствараюць не проста адзіныя ці падобныя па стылю, а працуючыя на мастацкую вобразнасць элементы, іх структура. У гэты лік уваходзяць: сукенкі, упрыгожанні, абутак, прычоскі, грым, аксесуары, прадметы верхняга адзення, галаўныя ўборы.
К середине XIX века сложился довольно характерный и устойчивый комплекс белорусской женской одежды. Он состоял из сорочки, изготовленной из домотканого полотна, полотняной юбки – «спадніцы» или шерстяного андарака, полотняного фартука и безрукавки. В холодное зимнее время поверх этой одежды надевали суконные свитки и меховые кожухи. Чепец, наметка, платок на голове, плетёные лапти на ногах дополняли костюм белорусской крестьянки [19, с. 126].
Народнае адзенне беларусаў не было паўсюдна аднолькавае. Існавала вялікая колькасць рэгіянальных асаблівасцей яго афармлення, якія выяўляліся ў дэкаратыўным, канструктыўным і колеравым вырашэнні, прапарцыянальных суадносінах частак адзення. Адзенне кожнага з рэгіёнаў Беларусі вызначалася сваімі асаблівасцямі крою, дэкору, выбару матэрыялу, спосабам нашэння і захавання архаічных рыс [8, с. 47].
Колерная гама беларускага народнага адзення даволі багатая. Яна спалучае ў сабе самыя розныя колеры: сіні, блакітны, фіялетавы, карычневы, белы, чырвоны, чорны. Аднак дамінаванне апошніх трох колераў відавочнае. Бела-чырвона-чорная дамінанта беларускага народнага касцюма вылучалася не толькі гістарычна, яна была выклікана і той сыравінай, што ішла на выраб тканіны і паўплывала на яе колер, і тымі фарбавальнікамі, якія выкарыстоўваліся для афарбоўкі тканін.
Традыцыйнае народнае адзенне кожнага з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняя і Усходняе Палессе, Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Паазере) мае сваю каларыстычную раскладку (колерную гаму з дамінантай). Комплексы адзення гэтых рэгіёнаў (строі) таксама маюць шэраг разнавіднасцей, якія ўвасабляюць стылёвыя прынцыпы народнай творчасці ў пэўных кутках беларускага краю. Яны адрозніваюцца як асобнымі элементамі касцюма, спосабамі іх нашэння, тэхнікай выканання, характарам і сюжэтам арнаменту, так і агульным каларытам касцюма. Геаграфічныя межы народных строяў выражаны нярэзка, у розныя часы яны мяняліся і залежалі ад многіх умоў [17, с. 43 – 45].
У кожным рэгіёне Беларусі і нават у асобных вёсках да канца ХІХ ст. сфарміраваўся свой узор касцюма. Знешні малюнак – сілуэт касцюма ўжо сам па сабе мае пэўны эмацыянальны зарад. Вертыкальна выцягнутая форма, як, напрыклад, у «Паазері» і на Падняпроўі, надае фігуры вытанчанасць. Форма з блізкімі суадносінамі вертыкальных і гарызантальных памераў, як на Палессі, успрымаецца маналітнай і выклікае адчуванне ўстойлівасці.
Схематычна беларускі народны касцюм выглядае прамавугольнікам з рознымі суадносінамі бакоў і ўнутраным падзелам формы на няроўныя састаўныя часткі. Рытм частак закладвае асаблівасці тыповых комплексаў касцюма.
Гэтыя ўстойлівыя прапорцыі былі характэрны для жаночага касцюма і праз іх рэалізоўвалася народнае ўяўленне аб эстэтычным эталоне. Кожная жанчына напаўняла гэтыя формы сваім зместам з дапамогай тканага арнаменту або вышыванага дэкору. Багацце канкрэтных варыянтаў спалучэння канструкцыі, дэкору і колеру нараджала пластычны вобраз, дзе падкрэслівалася тонкая талія і мажны абём ніжняй часткі жаночай фігуры (як, напрыклад, у жаночым касцюме Заходняга Палесся), стварала вытанчаны, выцягнуты па вертыкалі сілуэт (касцюм магілёўскага Падняпроўя).
Беларускі народны жаночы касцюм маркіраваў асноўныя ўзроставыя этапы жыцця – дзяцінства, да замужжа, пасля замужжа, сталасць і смерць, сімвалізаваў пераходы з аднаго фізічнага і ўзроставага стану ў другі [15, с. 49 – 51].
Сярэднекантынентальны клімат беларускага краю вымагаў адносна цёплага і закрытага адзення. Ніткі і тканіны фарбаваліся прыроднымі фарбавальнікамі – настоямі траў, кары, лісця, шышак, балотнай жалезнай рудой. Ільняныя тканіны, з якіх вырабляліся кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, не фарбаваліся. Белае палатно аздаблялі арнаментам, які рабілі натыканнем ці вышыўкай. У старажытнасці чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каўнер, разрэз пазухі, ніз кашулі служыў засцерагальным знакам. Ён жа адыгрываў істотную кампазіцыйную ролю, абядноўваючы часткі адзення ў мастацкае цэлае. Паліхромнасць уласціва суконным і паўсуконным тканінам адзення, якое падпяразваецца, а таксама поясу. Тут вышыўка амаль што адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў, смеласцю іх спалучэнняў – чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала выкарыстоўваюцца ў аздобе касцюма натуральныя серабрыстыя тоны льну і воўны. З другогой паловы ХІХ ст. са зяўленнем анілінавых фарбавальнікаў спектр колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным. Аднак сфера іх выкарыстання была абмежавана.
Што тычыцца колернай гамы беларускага народнага адзення, то яна была разнастайная. Каларыт мужчынскага адрозніваўся ад жаночага. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздабленне. У ім пераважаў белы колер, а чырвонае ці чырвона-чорнае аздабленне ўпрыгожвала каўнер, пазуху, падол кашулі, часам верх і ніз рукавоў. Штаны ўвогуле былі аднатонныя: шэрыя, крычневыя, сінія. Самай маляўнічай часткай мужчынскага касцюма быў рознакаляровы пояс з кутасамі. Найбольшага ўзлёту фантазіі і майстэрства ў аздабленні беларускае адзенне дасягнула ў жаночым касцюме. У аздабленні святочнага адзення гарманічна спалучаліся ткацтва, вышыўка, карункапляценне, аплікацыя, набойка [17, с. 43 – 44].
Па якасці палатна на святочных сарочках, спадніцах, фартухах, гарсэціках, іх мастацкаму аздабленню аднавяскоўцы меркавалі аб майстэрстве і працавітасці дзяўчыны, яе прыгоднасці да сямейнага жыцця, і, ўрэшце, ад гэтага залежалі ў многім адносіны да яе з боку сябровак і суседзяў. Па традыцыі, у беларусаў з дзяцінства дзяўчынак вучылі прасці, вышываць, пазне – ткаць. З 12 – 13 гадоў яны пад кіраўніцтвам маці пачыналі рыхтаваць сабе пасаг [6, с. 86].
Асновай жаночага комплексу адзення сялянак была кашуля, якая мела некалькі назваў: «сарочка», «кашуля», «рубаха», «рубашка». На ўсёй тэрыторыі Беларусі найбольшае пашырэнне ў ХІХ – другой палове ХХ ст. мела назва «сарочка», якая зяўляецца агульнаславянскім тэрмінам і абазначае адзін і той жа прадмет касцюма. Тэрмін «кашуля» таксама мае шырокае распаўсюджанне і, па меркаванні беларускіх этнографаў, займае даволі шырокую паласу цэнтральнай Беларусі ад літоўскай мяжы на поўначы да басейна ракі Прыпяці на поўдні.
«Кашуляй» сяляне называлі сарочку верхнюю, якую насілі са спадніцай ці андаракам. Як праівла, яна была з доўгімі рукавамі. «Сарочкай», як і пазней у ХІХ – ХХ стст. называлі таксама сподняе плечавое адзенне крыху іншага крою, якое магло быць і з кароткімі рукавамі, без каўняра. Тым не меней абедзве назвы, як ужо адзначалася, абазначалі пераважна аднолькавае адзенне.
Асноўным матэрыялам для шыцця кашулі да 20-ых гг. ХХ ст. была льняная, двухнітовая «даматканка» з гладкай паверхняй палатнянага перапляцення («простае тканнё»), якасць якой, нягледзячы на аднатыпнасць сыравіны, была рознай («кужаль», «зрэбе» і інш.) і залежала ад прызначэння палатна, рэгіянальных і часавых традыцый. Па ўсёў Беларусі вылучаліся тры гатункі палатна: тонкае («кужаль», «вярхоўе»), сярэдняе («сяродкавае») і грубае («зрэбе», «таўстаніна», «дзяружына», «спуск», «абдзіркі»).
Кужэльныя кашулі былі даражэй за іншыя і выкарыстоўваліся сялянамі як святочнае адзенне. Святочныя кашулі шыліся пераважна суцэльнымі з тонкага ці сярэдняга гатунку палатна, якое ткалі з лепшых гатункаў ільнавалакна. Грубае палатно выкарыстоўвалі на «падтачку» кашулі.
Найчасцей кашулю шылі з доўгімі рукавамі. Шырыня і даўжыня рукава ў многім залежалі ад прызначэння кашулі. Шырокі («вольны») і доўгі рукаў упрыгожваў святочную кашулю, але быў нязручны для працы. Шырыня рукава залежала і ад шырыні палатна. Шырыні аднаго палотнішча часта не хапала, а таму, як правіла, для расшырэння проймы ўстаўлялі невялікія клінкі трохвугольнай, квадратнай ці ромбавіднай формы, уверсе пад рукаў, радзей – кліны на ўсю даўжыню рукава. Устаўка пад рукаў мела лакальныя назвы: «цвікля», «цвэгель», «клінок», «падрушнік», «ластавіца» і інш. Унізе рукава збіралі ў «заборы», і да яго прышывалі манжэты («манкеты», «каўнерцы», «каўнерыкі», «чохлы», «абшляг», «рукавашы») вузкай («у 2 пальцы») двайной палоскай палатна. У асобных месцах традыцыйна шылі кашулі з шырокімі манжэтамі, да якіх прышывалі карункі або валан («фальбонка», «брыжыкі», «брыжы» і інш.) ці ніз шырокага рукава проста збіралі на зборку на 10 см ад краю. Гэта былі святочныя кашулі. Манжэты палатнянай кашулі рабілі і з іншай (пакупной) тканіны.
Для паўночных раёнаў Міншчыны характэрны кашулі без манжэт, з простай аблямоўкай палатном, паркалем, сітцам. Такі рукаў у час працы лёгка можна было падвярнуць да локця ці вышэй пры неабходнасці. Кашулі без манжэтаў былі і святочным адзеннем. У Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці зафіксавана ўпрыгожанне, калі на ніз рукава без манжэта «вугалочкам накладваўся каснічок» [6, с. 145 – 157].
Найбольшая колькасць дэкору канцэнтравалася на жаночых кашуль. Характар кампазіцыйнага размашчэння вышыўкі дазваляе вылучыць два тыпы кашуль. Першы – кашулі з «паўсемістымі», «паўсемнымі» рукавамі, г. зн. з суцэльным шыццём па ўсім ствале рукава. Зашыўка ўсяго рукава дасягалася (у залежнасці ад рэгіянальных асаблівасцей) некалькімі шляхамі: 1) сукупнасцю падоўжаных бардзюраў, 2) рытмічным запаўненнем паверхні папярочнымі арнаментальнымі палосамі, 3) спалучэннем гарызантальна і вертыкальна размешчаных бардзюраў, 4) сятчатым арнаментам. Да другога тыпу адносяцца такія кашулі, у якіх асноўны дэкор прыпадае на плечавую ўстаўку.
Абавязковая прысутнасць вышыванага і тканага дэкору на рукавах жаночых і мужчынскіх кашуль ва усходніх і іншых народаў мела ў мінулым значэнне абярэга і адначасова павінна была садзейнічаць павышэнню працаздольнасць рукі.
Лакалізацыя вышыўкі на каўняры, падоле, нагрудным разрэзе, швах, уздоўж швоў аднадушна тлумачыцца даследчыкамі як своеасаблівая сістэма ахоўных знакаў, неабходных у тых месцах, якія ўяўляліся найбольш небяспечнымі для пранікнення духаў зла [25, с. 157 – 159].
Святочныя кашулі сялянкі ў ХІХ – сярэдзіне ХХ ст. вельмі прыгожа вышывалі. У другой палавіне ХІХ – пачатку ХХ ст. вышыўка дасягнула найвышэйшага росквіту, увасобіўшы яркія нацыянальныя рысы, рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці і захавала найстаражытнейшыя агульнаславянскія арнаментальныя пласты.
Картаграфаванне размяшчэння арнаменту на жаночых кашулях выявіла разнастайнасць варыяцый арнаментыкі. На Віцебшчыне (центральная і ўсходняя частка) найбольш часта кашулі аздаблялі на паліках і рукавах двухколерным каляровым (чырвоны і чорны) арнамента. На Магілёўшчыне таксама пераважала аднаколерная (чырвоная) ці двухколерная арнаментыка ва ўпрыгажэнні кашуль, палікоў і верхняй часткі рукавоў. На поўдна – на рукавах, грудзях, паліках, падоле. Бытавалі і кашулі з адначасовай арнаментыкай каўняра. На Гродзеншчыне (на памежжы з Мінскай вобласцю) сарочкі часцей мелі чырвоны арнамент на рукавах і грудзях або паліках і рукавах; у кашулях на гестцы – двухколерны на рукавах і грудзях. Найбольш прыгожа аздаблялі кашулі на Палессі. Арнамент (чырвоны і чорны) часцей размяшчаўся адначасова на рукавах, грудзях, паліках і каўняры. На Усходнім Палессі часта ўпрыгожвалі кашулі па падоле. На Заходнім Палессі пераважала арнаментыка (двухколерная) на рукавах, грудзях, паліках і каўняры; у кашулі на гестцы – па гестцы, рукавах і грудзях або на гестцы і рукавах. Да гэтага арэала далучаецца поўдзень Міншчыны. Паліхромны арнамент спарадычна сустракаецца у арнаментыцы рукавоў і каўняра на поўдні Гомельшчыны, на захадзе Гродзенскай і цэнтры Мінскай абласцей.
У другой палове ХІХ ст. у сялян зявіўся такі спосаб мастацкага ткацтва, як узорнае ткацтва бранай тэхнікай. Гэты спосаб вядомы ў паўночных і цэнтральных абласцях Расіі, а таксама ў літоўцаў. У беларусаў у арнаментальна затканых узорах існавала аднаколернае (чырвонае), а ў вышыўцы двухколерная (чырвоная і чорная), пазней – шматколерная гама. Затканы арнамент сарочкі складаў звычайна геаметрычны ўзор, які размяшчаўся на каўняры, паліках, манішцы, верхняй частцы рукавоў і манжэтаў, зрэдку – па нізе сарочкі. Працэс гэты меў лакальныя назвы: «натыканне», «падборы», «выклады», «затыканне», «перабіранне». Тэрытарыяльныя адрозненні праяўляліся ў тым, што ў адных раёнах упрыгожвалі вышыўкай ці затканым узорам толькі каўняры або толькі манжэты, «палікі», манішка, падол, у другіх – 2, 3, 4 канструкцыйныя часткі кашулі ў розных спалучэннях.
Каўнер таксама ўпрыгожвалі па-рознаму: па вонкаваму краю, па ўсім каўняры ці толькі на ражках. Рукаў, як сведчыць даследванне, арнаментавалі некалькімі вузкімі палоскамі (прыкладна 5 см і болей) уверсе, часам да локця, або «па ўсяму полю рукава», «ад манжэт да пляча». Манішку ператыкалі ці вышывалі вузкімі папярочнымі палоскамі. Найбольш старажытнымі ўзорамі былі ромбы, разеткі, якія выкарыстоўвалі не толькі беларусы, але і рускія, украінцы і іншыя народы [20, с. 157 – 162].
Тканіны з папярочна-паласатым арнаментам па ўсім полі рукава характэрны для Палесся. У цэнтральных і паўднёвых раёнах Магілёўскай губерні ўсё поле рукава пакрывалі ўзорам не ў выглядзе палос, а раўнамерна па ўсім полі ў выглядзе сеткі, якая складаецца з невялікіх ромбікаў, усярэдзіне якіх былі размешчаны маленькія разеткі.
У заходніх раёнах Менскай, а таксама ў Гарадзенскай губерні ўзор у выглядзе шырокай і некалькі вузкіх палос размяшчаліся зверху і ўнізе рукавы, а сярэдзіна заставалася гладкай, безузорнай. На паўднёвым захадзе Беларусі, гэтак жа як у насельніцтва Ўкраінскага Палесся, узор на рукавах размяшчалі ў выглядзе падоўжных палос [14, с. 70].
Спачатку сарочка з вышытым каўняром, манжэтамі, манішкай, «палікамі» і рукавамі ці затканая расліным або геаметрычным арнаментам была вясельнай вопраткай дзяўчыны, зверху якой надзявалі андарак ці спадніцу з фартухам. Пасля, у першай палавіне ХХ ст., на змену ёй прыходзіць блузка, сукенка, пашытая з пакупной тканіны.
У пачатку ХХ ст. пакрой жаночых кашуль мяняецца са змяненнем іх функцыянальнага прызначэння. Яны становяцца сподняй бялізнай. Рукаў кашулі ўкарочваецца, знікае каўнер, палікі і больш глыбокім робіцца шыйны выраз, радзей сустракаецца вышыўка. Тым не менш побач з ёй да сярэдзіны ХХ ст., а ў асобных раёнах і пазней, суіснуюць традыцыйнага крою кашулі [6, с. 158 – 164].
Панёва мае адметнасці не толькі дэкаратыўныя, але і канструкцыйныя. На Беларусі сустракаецца адзін з варыянтаў у выглядзе напалавіну сшытага прамавугольніка каля 120 см даўжынёй. Тканіна перагіналася папалам, фіксавалася на поясе так, што нясшытыя часткі звісалі з бакоў, утвараючы так званыя «крылы». Рознілася спосабамі драпіравання на фігуры.
У спадніцы з некалькіх точаў захаваліся некаторыя адзнакі структуры гэтых больш ранніх элементаў. Так, паміж полкамі спераду ўстаўляўся кавалак, які адрозніваўся дэкорам і часта колерам. Некалькі падоўжаных полак сшывалася вертыкальна. Колькасць точаў стварала абём. На Беларусі мелі распаўсюджванне шырокія ў 3 – 5 полак спадніцы. Існавалі спадніцы і з гарызантальным швом, так званыя папярэчкі.
Па таліі спадніцы збіраліся ў зборкі, прышываўся пояс або матуз. Па нізу таліі зборкі фіксаваліся – гэтым дасягалася шчыльнае абляганне. Ад бёдраў уніз складкі разыходзіліся, раскрываючы ўвесь абём.
Такой была універсальная канструкцыя, на аснове якой нараджаліся розныя па абліччу рэгіянальныя варыянты жаночага паяснога адзення. Іх асаблівасці можна вызначыць па дэкору, агульным колеравым рашэнні, нюансах у кроі і дэталях, па матэрыялу.
Паясное адзенне, пашытае з добраякаснага матэрыялу і «спецыялістам» (заезжым ці мясцовым майстрам), называлі андаракамі. Андарак звычайна шылі з воўны, так называліся і спадніцы са змешаным валокнаў [15, с. 53 – 61]. «Андарак» женский наряд – праздничная, суконная синего цвета юбка, летом и зимой одна и та же. К нему пришивается кабат – суконный же лиф всегда красного цвета без рукавов, и оба домашнего изделия [12, с. 453].
Найбольш характэрнай расфарбоўкай андаракаў зяўляецца разнакаляровая клетка ці палоска. Часцей за ўсё па чырвоным фоне андарака ткаліся вертыкальныя палосы зялёнага, сіняга, розавага, белага колераў. Сустракаліся вішнёвыя і чорныя андаракі ў зялёную, жоўтую, чырвоную, сінюю палоску. Былі андаракі і ў папярочную палоску і ў клетку яркай расфарбоўкі – белыя, чорныя, чырвоныя, зялёныя, фіялетавыя клеткі.
Узорнае тканнё ў Беларусі характэрна было не толькі для ваўняных спадніц, але і для палатняных. У найболей старажытных палатняных спадніцах арнаментаваныя палосы рознага геаметрычнага ўзору размяшчаліся звычайна па ніжнім іх краі, на некаторай адлегласці ад беражка. На белых простага ткання спадніцах узор звычайна ткаўся чырвонымі ніткамі – «забалаццю». У паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці, дзе шырока было распаўсюджана ўзорнае ткацтва, на спадніцах меліся не толькі арнаментаваныя папярочныя палосы, але і ўвесь матэрыял яе ткаўся малюнкам шляхам вар’іравання па-рознаму адбеленых ільняных нітак.
З пранікненнем у вёску адзення з фабрычных тканін мастацкае ўзорнае ткацтва стала паступова знікаць. Спадніцы сталі ўпрыгожваць нашыўкай шаўковых стужак, тасьмы, махроў, карункі. Нашыўкі, як і арнаментаваныя палосы, ішлі або ў некалькі шэрагаў па ніжнім краі, або ў вызначаным чаргаванні па ўсёй спадніцы да самага верха. У найболей заможных сялянак ваўняныя спадніцы з пакупной матэрыі ўпрыгожваліся парчовым галуном – «галёнам», які прышываўся па ніжнім краі [19, с. 139].
Колерная гама андаракаў Гродзенскага раёна першай паловы ХХ ст. уяўляла сабой разнастайную і ў той жа час даволі стрыманую палітру. У афарбоўцы аднакаляровых андаракоў пераважалі бардова-фіялетавыя, шэрыя, шэра-зялёныя, шэра-блакітныя, карычневыя і зялёныя адценні. Андаракоў, выкананых з тканымі рознакаляровымі малюнкамі ў буйнамаштабныя, дробныя клеткі ці палосы, увогуле няшмат [9, с. 63].
Калі паясное адзенне мела просты крой, які вызначаўся шырынёй палатна, то нагрудная частка касцюма, вядомая таксама пад назвамі гарсэт, кабат, камізэлька, станік, лейбік, кітлік, нагруднік, каптан, шнуроўка, шылася ўжо на аснове крою з улікам анатамічных асаблівасцей фігуры. Лініі проймы, гарлавіны мелі складаную канфігурацыю, па таліі падганяліся да фігуры з дапамогай вытачак, уводзіліся дэталі, выкраеныя «па касой ніці» і падкрайныя. Шыліся з даматканых і крамных тканін, гладкіх і з малюнкам (звычайна расліннага характару). Сістэматызаваць іх можна па функцыях: адзяваліся ў якасці нацельнага прадмета і нагруднай часткі касцюма.
Усе рэгіянальныя варыянты нараджаліся на аснове форм, якія адрозніваліся даўжынёй і ступенню аблягання ліфа (кароткія да таліі і вышэй таліі на 5 – 10 см, доўгія закрывалі лінію бядра).
Безрукаўкі шыліся з сукна, паркалю, парчы, аксаміту, каленкору чорнага, чырвонага, сіняга, зялёнага колеру, былі аднатонныя гладкія, з тканым раслінным маляўнічым арнаментам, з набіўным малюнкам і з роспісам.
У комплекс традыцыйнага касцюма уваходзіў таксама фартух. Ён надзяваўся на спадніцу спераду, завязваўся па таліі. Па крою уяўляў прамавугольны кавалак тканіны (у адну, дзве, дзве з паловай, тры шырыні). Быў актыўнай часткай кампазіцыйнага рашэння лакальных варыянтаў традыцыйных комплексаў. Захоўваліся розныя формы ў адпаведнасці з функцыянальнай роллю, якую ён меў. У адных рэгіёнах фартух быў у адну полку шчыльнай суконнай тканіны, у другіх складаўся з двух полак ільнянога палатна, злучаных дэкаратыўным швом, і лінія злучэння частак размяшчалася на фігуры пасярэдзіне спераду. Для прапарцыянальных суадносiн частак касцюма адыгрываў ролю модуля ў супастаўленнi вертыкальных памераў, якiя вагалiся ад доўгiх, амаль што закрываючых спаднiцу, да карацейшых за яе на 15 – 20 см.
Фартух часта рабiся з фальбонай па нiзу, шырыня гэтай дэталi магла быць вузкай (5 см) i шырокай (фальбона займала палавiну ўсёй даўжынi). Уверсе фартуха закладвалiся зборкi або трупы складак i прышываўся пояс, каўнерык. На канцы пояса мацавалiся ромбападобныя каляровыя кавалкi матэрыі. Упрыгожвалi стужкамi, гарызантальнымi радамi неглыбокiх складак, прошвамi, карункамi, аплiкацыямi. Вузкiя, з адной полкi тканiны фартухi закрывалi спаднiцу толькi спераду. Шырокiмi абгортвалася амаль уся фiгура так, што краi сыходзiлiся ззаду.
На Беларусi пашырана назна фартух (хвартух), але захаваўся ўсходнеславянскi тэрмiн пярэднiк. Яшчэ адна назна запон (запiн) звязваецца з iншым кроем i манерай насiць фартух.
Ён меў выгляд нагруднiка – закрываў грудзi, а па даўжынi даходзiў толъкi да сярэдзiны бёдра. Такi крой вылучаецца як рэгiянальны варыянт.
Зафiксаваны яшчэ адзiн крой – тунiкападобны нагруднiк з кароткiмi рукавамi. Яго бытаванне абмяжоваецца вузкiм арзалам (былы Суражскi павет) [15, с. 60 – 65].
Асобнае месцца ў сістэме святочнага адзення беларусаў займае вясельны касцюм. Ён меў сваі асаблівасці, якія адрознівалі яго ад проста святочнага адзення.
«Да ачэпін маладая прыступае апранутая ў шлюбныя шаты, г. зн. у светлым шарсцяным андараку і чорным каптаніку, а ў Відзейках і Бортніках пад Мсціславам – у суконым гарсэце. Косы расчасаныя, галаву аздабляе гірлянда рознакаляровых стужак, завязаных бантамі. Ад гэтай гірлянды на плечы спускаецца больш за дзесяць стужак, на галаве відаць невялічкі вяночак, звіты з мірту або руты» [26, с. 70].
Мужчынская адзенне ў сваім агульным комплексе і ў дэталях меней разнастайная, чым жаночая. Мужчынскі касцюм складаўся з палатнянай кашулі і портак, пашытых з даматканага палатна або сукна ў залежнасці ад пары года. Гэты комплекс дапаўняўся верхняй адзежай, абуткам, галаўным уборам, а таксама ваўняным або раменным поясам, напрананым і па-над кашуляй, і па-над цёплай адзежай. Дадаткам да гарнітура з’яўлялася яшчэ скураная сумачка-каліта, якую насілі на папружцы праз плячо ці на поясе. У такім гарнітуры беларус хадзіў у святочныя і працоўныя дні [19, з. 143].
Адметнай яго асаблівасцю было пераважанне белага колеру ва усіх элементах касцюма: белыя кашуля, нагавiцы, хустачкi-шырынкi на шыi, анучы, белыя i шэрыя армякi i свiткi.
Белую палатняную кашулю тунiкападобнага цi палiковага крою насiлi навыпуск. Яна мела адкладны ці стаячы каўнер, прамыя (калошками) цi сабраныя ля манжэт у дробныя зборачкi рукавы. Святочныя кашулi звычайна шылi са стаячым каўняром, якi зашпiльвалi злева на два гузiкi, што давала магчымасць багата аздабляць вышыўкай манiшку. Акрамя манiшкi вышыўкай аздаблялi манжэты рукавоў, каўнер i падол кашулi. У сярэдзiне ХIХ ст. вышывалi лiчанай гладдзю, а ў канцы ХIХ – пачатку ХХ ст. паўсюднае распаўсюджванне набыла вышыўка простым крыжыкам чырвонымi баваўнянымi нiткамi з невялiкiм увядзеннем чорнага колеру. Такое аздабленне мужчынскiх i жаночых кашуль паступова склала адну з нацыянальных адметнасцей беларускага традыцыйнага касцюма.
Нешырокiя льняныя штаны з ромбападобнай устаўкай, ушытай у штанiны вугламi, або з двума ўшытымi ззаду клiнамi запраўлялi ў анучы цi боты. Святочныя летнiя штаны такога ж крою ў гэты перыяд шылi ўжо часцей за ўсё з афарбаванага раслiннымi фарбавальнiкамi ў чорны колер iльнянога палатна, або паўсуконнага «шарака» (аснова з белых нiтак, а ўток – з чорных). З правага боку ў iх рабілi праразлую кiшэнь. Зiмовы варыянт шьлi з даматканага сукна чорнага або карычневага колеру,
Зверху кашулi мужчыны падпяразвалiся самаробным плеценым цi тканым поясам – вузкiм чырвоным, сiнiм, зялёным з махрамi на канцах на ўсходняй Вiцебшчыне i Магiлёўшчыне i шырокiмi шматколернымi на Гомельшчыне. Сталыя i старыя мужчыны прывешвалi да пояса скураную калiту, але найчасцей проста ў правай кiшэнi штаноў насiлi кiсет з люлькай, тытунем i крэсiвам для высякання агню. Касцюм у некаторых мясцовасцях дапаўняўся камiзэлькай, якая звычайна шылася з даматканага сукна або камбiнавалася з палатном (перад з сукна, а спiнка з палатна) [7, с. 81 – 83].
Такім чынам да першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. захаваліся выразныя стылявыя асаблівасці народнага касцюма, па якіх устанаўліваецца тэрыторыя шасці асноўных рэгіёнаў распаўсюджанасці іх агульных і асаблівых рыс. Ва ўсіх гэтых рэгіёнах традыцыйнае святочнае адзенне складаецца з аднолькавых частак, але адрозніваецца ў каляровай гаме. Вялікі уплыў на фармаванне святочнага сялянскага адзення аказала гарадская мода, што прывяло да паступовай трансфармацыі і знікнення традыцыйнага святочнага адзення беларусаў.
2.2 Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў
У склад поўнага комплекса святочнага касцюма ўвахадзілі і галаўныя ўборы, якія былі вядомы ўсходнеславянскім народам з глыбокай старажытнасці. Яны адрозніваліся вялікай разнастайнасцю, у кожным рэгіёне Беларусі існавалі сваі своеасаблівыя галаўныя ўборы. Розныя віды галаўных убораў зяўляюцца адзнакай рэгіянальных адметнасцей традыцыйнага касцюма.
Да пачатку ХХ стагоддзя захаваліся адрозненні ў прычосках і галаўных уборах дзяўчын і замужніх жанчын. Дзяўчыны на ўсёй тэрыторыі Беларусі валасы запляталі ў косы. Заплятанне валасоў у косы вядома ўсім усходнеславянскім народом, гэта паказвае што гэты звычай даволі старажытны.
Ва ўсіх усходніх славян косы плялі большай часткай у тры пасмы, уплятаючы на канцы рознакаляровыя стужкі – «каснікі», палоскі яркай тканіны ці шнур. Беларускія дзяўчыны валасы запляталі ў адну касу, як гэта шырока было вядома ў рускіх, або ў дзве, як ва ўкраінак. Нярэдка ў адной і той жа мясцовасці можна было сустрэць і тое і іншае.
Косы звычайна вольна падалі ўздоўж спіны ці ўкладваліся вакол галавы ў выглядзе вянка. Дзяўчыны, якія не выходзілі замуж, да старасці насілі косы і дзявоцкія галаўныя ўборы. Тых жа, у якіх нараджалася пазашлюбнае дзіця, прымушалі змяняць прычоску. У Гарадзенскай губерні, напрыклад, у сярэдзіне XIX ст. такім дзяўчынам забаранялі насіць касу.
Традыцыйныя галаўныя ўборы дзяўчын адрозніваліся ад убораў замужніх жанчын часцей за ўсё спосабам нашэння. Старадаўнія дзявоцкія галаўныя павязкі – «намёткі», «шырынкі», «скіндачкі» вырабляліся звычайна з тонкага кужэльнага палатна дамашняга вырабу [19, з. 165].
Сялянскі галаўны ўбор ХІХ – пачатку ХХ ст. наметка ўяўляла сабой даволі доўгі рушнік (2 – 4 і болей метраў даўжыні і 40 – 65 см. шырыні) з добрага адбеленага белага ці светла – шэрага кужэльнага палатнага. У Беларусі існавала трывалая традыцыя дэкарыравання наметкі па краях, у асобных месцах і налобнай часткі вышытымі ці вытканымі бардзюрамі геаметрычнага, ромба-геаметрычнага, зігзагападобнага арнаменту, а таксама ўпрыгожанне аднаго ці двух канцоў махрамі, тасьмой, дробнай мярэжкай, белымі карункамі, дэкаратыўным швом. Для гэтага выкарыстоўвалі баваўняныя ніткі белага, чырвонага і чорнага колераў («горынь», «забалацце»). Вышывалі наборам, крыжыкам, «строчкай» і інш.
На Магілёўшчыне кужэльныя намёткі з «натканым» узорам упрыгожвалі махорчыкамі. На Міншчыне на канцах яе рабілі «цацкі» (кутасікі). «Завівалі» наміткі рознымі спосабамі, прапускаючы складзеную ў некалькі столак наметку пад падбародкам і жывапісна драпіруючы канцы на спіне. У такім выглядзе жанчыны хадзілі ў царкву.
Асабліва прыгожа і ярка аздаблялі наметкі – «платы» сялянак Заходняга і Усходняга Палесся. У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобл. Сялянкі насілі па святах «платы акалястыя» з вышытымі канцамі і адным з падоўжаных бакоў чырвонымі (з украпленнем і чорнага) ніткамі ў старажытнай тэхніцы «нацягам» ромба-геаметрычнага арнаменту. На адным з ражкоў наметкі ў атачэнні крыжападобных матываў красавалася васьміпялёсткавая разетка.
Таксама ўпрыгожвалі па «беражках» шырокімі трохчасткавымі бардзюрамі чырвонага ромба-геаметрычнага арнаменту з зубчастымі краямі і вузкім бардзюрам рамбічнага – на адным з падоўжаных бакоў плата. Другі варыянт «плата» акрамя падобных шырокіх арнаментальных палос на канцах, вышытых на розных баках палатна, мелі яшчэ васьміканцовыя разеткі або невялікі крыжык.
Традыцыя сціплага аздаблення наметкі была агульнабеларускай. У ХІХ стагоддзі ў многіх раёнах, як правіла, канцы галаўнога ўбору («беражкі») былі дэкарыраваны вузкім (2 – 4 см) бардзюрам геаметрычнага чырвонага колеру арнаменту, які часам дапаўнялі мярэжка ці мохрыкі.
«Завіванне» наміткі было складанай справай і патрабавала вялікага майстэрства ад жанчыны. Спачатку сялянка рабіла спецыяльную прычоску. Валасы, скручаныя на макаўцы галавы, акуратна ўбіралі пад чапец. На галаву надзявалі абручык – «падвічку» з распластанай лазы ці ясеня шырынёй у далонь і памерам у абхват галавы. Складзеную ў чатыры столкі наметку накладвалі на падвічку так, каб левы канец быў упоравень з локцем. Правым канцом навівалі спачатку пад падбародкам, затым праз сярэдзіну галавы перакладвалі направа, рабілі разварот на лоб. Пасля ён абыходзіў вакол галавы і на правай скроні замацоўваўся спосабам прадзявання знізу ўверх праз пятлю папярэдняга слоя. Левы канец перакладаўся праз макаўку галавы на правы бок, а правы – ізноў ішоў на лоб, абкручваў галаву і падтыкаўся зверху ўніз над левай скронню. Атрымліваўся галаўны ўбор у выглядзе шчыльна прыладжанай да галавы шапачкі з асіметрычна размешчанымі ўпрыгожанымі канцамі. Плат завіваўся на чапец ці «тканку» і больш простым спосабам. Сялянкі пры гэтым стараліся максімальна адкрыць позірку прыгажосць вышыванага аздаблення [6, с. 276 – 279]. Усе гэтыя дзеянні патрабавалі шмат часу, таму з мэтай эканоміі часу сялянкі замацоўвалі завітую намітку вялікімі шпількамі і рабілі яе здымнай. Каб намётка добра трымала форму сялянкі яе моцна крухмалілі, а пад наметку падкладалі цвёрды каркас з лубу ці кардону.
Замужнія жанчыны ва ўсходняй частцы Палесся яшчэ ў пачатку XX ст. насілі чапец і намітку, прычым тут шырока бытавала своеасаблівая форма павязвання намітак – так званы рагаты галаўны ўбор («галава»). Як адзначаюць аўтары гісторыке-этнаграфічнага атласа «Рускія», кічкападобныя галаўныя ўборы, імітаваўшыя фігуры птушак, рогі жывёл і інш., адлюстроўвалі старажытныя татэмістычныя ўяўленні і ўваходзілі галоўным чынам у комплекс з панёвай. У маладых жанчын шырока быў распаўсюджаны спосаб нашэння наміткі, якую павязвалі вакол галавы і падбародка, а два канцы яе сіметрычна спускаліся на плечы [27, с. 245 – 246].
«На голове носят род высокого кокошника, называемого головой, которого передняя часть украшена цветной материей, а затем кокошник обвивается белого холста, которого концы спускаются сзади до пояса, спереди же, такой же кусок холста окутывает щеки и уши, а концы загибаются между кокошником и верхнею обвивкой» [12, с. 349].
Сярод галаўных убораў, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі, паўсямесна быў вядомы чапец. Чапец упершыню надзявалі дзяўчыне пасля вяселля, шот сімвалізавала пераход яе ў разрад жанчын.
Крой чапцоў, пашытых з тканіны, даволі аднатыпны на ўсёй беларускай тэрыторыі. Шыюць яго звычайна з суцэльнага кавалка тканіны, у якім недалёка ад краю робіцца прарэз; пры сшыванні вялікая частка чапца збіраецца ў зборку ці дробную зморшчыну, дзякуючы чаму ўтвараецца акругленне для галавы. З чаго б ні выраблялі чапец, ён звычайна зацягваўся вакол галавы з дапамогай тонкай аборкі ці стужачкі, якая ўшывалася ззаду і завязвалася на патыліцы. Чапцы са слухаўкамі, якія завязваліся пад падбародкам, былі распаўсюджаны толькі ў цэнтральнай Беларусі, галоўным чынам у Слуцкам, Нясвіжскім, Капыльскім раёнах. У Беларусі чапцы з вушкамі часцей сустракаліся там, дзе вядомы быў тэрмін «каптур».
У чапцы жанчына хадзіла дома, працавала па гаспадарцы; пры выхадзе на вуліцу, у царкву, на гулянне чапец затулялі намёткай ці хусткай. Толькі чапцы, вырабленыя з паркалю, кумачу, атласа, з’яўляліся часам святочным галаўным уборам. Такія чапцы ўпрыгожвалі нашыўкай шаўковых стужак, цюлю вакол усяго каптура. Вышыўкай упрыгожвалася звычайна толькі пярэдняя лобная частка – «налобнік» [19, с. 168].
З другой паловы ХІХ стагоддзя замест намётак пачалі выкарыстоўваць хусткі. Хусткі былі рознага колеру і памеру, але часцей яны былі квадратнай формы. Хусткі былі адным з першых прамысловых вырабаў, які паявіўся ў простых сялянак, таму хусткі захоўваліся і перадаваліся ў спадчыну.
Разам з белымі хусткамі насілі яркія каляровыя і цёмныя аднатонныя. Па святах насілі шаўковыя і ваўняныя хусткі, а ў будзённыя дні – папяровыя, паркалёвыя. Найболей старыя спосабы повязвання хустак у нейкай ступені нагадвалі намётку. Адным з такіх спосабаў нашэння хусткі з’яўляецца повязванне яе вакол верхняй часткі галавы канцамі наперад. Хустка затуляла верхнюю частку лба і шчыльна ахопліваў галаву. Такім спосабам часцей завязваліся вялікія хусткі з махрамі. Нярэдка гэтыя хусткі апраналі (асабліва пажылыя жанчыны) паверх тканкі і чапца.
Старадаўнім спосабам з’яўляецца повязванне перагнутай па дыяганалі хусткі вакол верхняй часткі галавы канцамі назад (пры гэтым канцы яе і вузел зачыняліся іншай паловай хусткі, якая вольна падала на патыліцу ў выглядзе трыкутніка), а таксама повязванне хусткі канцамі назад вакол шыі. Насілі падобнай выявай хустку і паверх чапца і без яго. Завязванне хусткі канцамі пад падбародкам – найболей новы спосаб нашэння, які зявіўся ў беларусаў у канцы XIX ст. [19, с. 171 – 173].
«Особенно оригинальны и затейливы наряды замужних женщин. Голова полесянки украшается белым, огромным, с развевающимися по сторонам крыльями, покрывалом, похожим на покров древних литовских, или ятвяжских, весталок и жриц. На шею, поверх белой рубашки с отложным воротничком, надевают по нескольку снурков разноцветного крупного бисера и стекляруса» [24, с. 39].
Асобнае месцца сярод галаўных убораў займае вясельны вянок. На вяселлі ён іграў асобую ролю, меў сакральны сэнс. В свадебных песнях венок является символом девической чистоты, часто является синонимом самой девушки; пока существует девица, до тех пор имеется и её венок [13, с. 351].
Вянок уяўляў сабой галаўны ўбор вышынёй 10 – 15 см тыпу абруча на цвёрдай аснове з бяросты, кардону, лубу ў выглядзе цыліндра, трапецыі расшырэннем уверх або з узнятай наперадзе часткай накшталт кароны; аснова абцягвалася тканінай розных сартоў. Звонку вянкі ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі, абрэзкамі матэрыі, фарбаваным перем, шклянымі пацеркамі. Ззаду начэпліваліся рознакаляровыя стужкі, палосы рознакаляровай тканіны, якія спадалі хвалепадобным пярэстым суквеццем на спіну.
Даследчык беларускага народнага касцюма М. Раманюк вылучае некалькі асноўных тыпаў вянкоў: вянкі-абручыкі, каркасныя і ў «шапачку». Незалежна ад канструкцыі ўсе яны ўпрыгожваліся кветкамі, перем, што рабіла галаўны ўбор тым элементам у дзявочым касцюме, які фіксаваў позірк на дзявочым твары [15, с. 66 – 68].
На Магілёўшчыне да купленага вянка падшывалі фату і брыжы – шырокі беленькі, складзены ў тры ярусы «гармонікам» каснік. Вянок нібы ўстаўляўся ў брыжы [4, с. 243]
Цікавы вясельны галаўны ўбор быў зафіксаваны на поўдні Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, які ўяўляў тып вясельнага вянка ў выглядзе круглай шапачкі. Каркас такога вянка рабілі ў выглядзе сеткі з гнуткіх лазовых пруткоў ці дроту, а вонкавую паверхню шчыльна засцілалі прымацаванымі да пруткоў штучнымі кветкамі або фарбаваным перем [6, с. 288].
Мужчынскія галаўныя ўборы адрозніваліся меншай разнастайнасцю. Гэта было выклінака тым, што мужчыны больш увагі надзялялі практычнасці, а не упрыгожанням. Асноўным матэрыялам з якога вырабляліся галаўныя ўборы для мужчын былі тканіна, футра, лямец, салома. Ужо з другой паловы ХІХ стагоддзя ў вёску пачынаюць пранікаць гатовыя галаўныя ўборы, якія вырабляліся на прамысловых прадпрыемствах. Зяўляюцца новыя формы шапак, якія адпавядаюць тагачаснай гарадской модзе. Нягледзячы на гэта доўгі час на вёсцы працягваюць існаваць традыцыйныя галаўныя ўборы, але яны захоўваліся ў карыстанні меншы срок у параўнанні з жаночымі. Гэта было выклікана ў першую чаргу тым, што мужчыны мелі больш трывалую сувязь з горадам і пераймалі больш хутка гарадскую моду.
Асаблівага адрознення паміж святочным і паўсядзённым галаўным уборам у мужчын не было, яно складалася ў асноўным у тым, што паўсядзенны галаўны ўбор упрыгожваўся кветкамі, стужкамі. Адной са старажытных шапак была запазычаная ў венграў лямцавая магерка. У ХІХ стагоддзі яна стала нязменным галаўным уборам сялянства. Яе выраблялі звычайна з першай шэрсці ягнят у выглядзе каўпака, усечанага конуса, цыліндра з увагнутым ці выпуклым верхам і называлі «магерка», «валёнка», «брыль». Магерку лічылі недемнай прыналежнасцю беларуса дзякуючы сваёй надзвычайнай зручнасці, выкарыстоўвалі ў любую пару года. Выраблялі іх, па большай частцы, мясцовыя шапавалы.
Летнім галаўным уборам былі саламяныя капелюшы з рознымі па шырыні палямі. Зімой насілі шапкі з таннага футра, з аўчыны, суконныя з паласой футра па нізу.
У ХІХ стагоддзі атрымаў распаўсюджаванне картуз з фабрычнай тканіны і казырком. Паступова ён выцясніў магерку, брыль, аблавуху. Стаячыя аколышы былі 5 – 8 см вышыні і з цвёрдым казырком рознай формы: паўкруглыя, доўгія, прамыя, нахіленыя. Казыркі былі не толькі лакірованымі, а і абцягваліся скурай ці тканінай, як і ўвесь картуз. Святочныя картузы ўпрыгожвалі над казырком стужкамі, шнуркамі, кветкамі. У пачатку ХХ стагоддзя ўвайшлі ў моду ў мялян чорнага колеру фуражкі («ваенныя»), якія былі ўжо распаўсюджаным мужчынскім галаўным уборам у гэты час.
Фуражкі-картузы хутка распаўсюдзіліся сярод сялян і сталі асноўным уборам у пачатку ХХ ст. Прыгожы каляровы ток, каляны казырок надавалі гаспадару сурёзны выгляд. У другой палавіне ХХ ст. фуражка паступова страціла сваё былое значэнне і засталася ў ваеннай форме. Зявіўся новы галаўны ўбор – «кепка», шытая з сукна ці палатна (у залежнасці ад прызначэння да пары года), які заставаўся шырока пашыраным уборам на працягу ХХ ст [7, с. 203 – 208].
Галаўны ўбор зяўляецца адной з састаўных частак святочнага касцюма і арганічнай дапаўняе яго. Жаночыя і мужчынскія галаўныя ўборы складаліся на працягу стагоддзяў і адпавядалі эстытычным, утылітарным запатрабаванням вясковага насельніцтва. Жаночыя галаўныя ўборы больш доўгі час захоўвалі традыцыйныя рысы, а мужчынскія хутчэй успрымалі новыя зявы, характэрныя для гарадской моды, што было абумоўлена іх практычнасцю.
2.3 Беларускі народны абутак
Абутак зяўляецца неадемнай часткай касцюма. У ХІХ – пачатку ХХ ст. асноўным матэрыялам, з якога выраблялі абутак, зяўляўлася лыка. Гэта быў асноўны матэрыял, які быў характэрны для ўсіх усходнеславянскіх народаў. Пачынаючы з другой паловы ХХ ст. у вёску пачынае пранікаць абутак выраблены на прамысловых прадпрыемствах, але адначасова працягвае існаваць і традыцыйны від абутку. Сапоги (боты) и ботинки (чаравікі) имели только более зажиточные крестьяне. Бедняки, если и шили сапоги раз в жизни, то на всю семью одну пару. Обували их к свадьбе и в особо торжественных случаях [11, с. 241]. Пакупны абутак захоўваўся доўгія гады, нярэдка перадаваўся ў спадчыну.
Лапті з лыку былі паўсядзённым абуткам і выкарыстоўваліся толькі для працы ў полі і гаспадарцы. Існавалі таксама лапці, якія вырабляліся са скуры. Па спосабу вырабу скураны абутак тыпу лапцей у беларусаў меў дзве разнавіднасці. У адным выпадку лапаць рабілі з прамакутнага кавалка скуры, які спераду сшывалі па цэнтру, што стварала востры насок. Па краях рабілі дзіркі для прадзявання абор, якімі лапці мацаваліся да нагі. Другая разнавіднасць скураных лапцей у беларусаў рабілася з кавалка скуры авальнай формы, скроенага па памеру ступні з прыпускам на барты, насок і заднік. Па краях у такіх лапцях таксама выразалі дзіркі для прадзявання абор. Каб лапці менш прапускалі вільгаць, іх змазвалі дзёгцем або тлушчам.
Як від традыцыйнага мужчынскага і жаночага абутку вясковага насельніцтва скураныя лапці ў розных рэгіёнах Беларусі, разам з агульнапашыранай назвай «лапці», бытавалі пад тэрмінам «паршні», «пасталы» і інш. Пад уплывам пашырэння ў сялян абутку рамеснай і фабрычнай вытворчасці скураныя лапці пачалі знікаць у першыя дзесяцігоддзі ХХ ст.
Другім тыпам скуранога абутку, які насілі мужчыны і жанчыны, былі боты. Яшчэ ў другой палавіне ХІХ ст. іх часта шылі на прамую калодку, аднолькавыя для правай і левай нагі. У пачатку ХХ ст. жаночыя боты шылі ўжо нярэдка на высокім абцасе, з завужаным наском. Рамеснікі-шаўцы шылі жаночыя боты «з маршчынай», якія вышэй падёма на галянішчы мелі ад пяці да дзевяці маршчын. Такія боты звычайна мелі высокі абцас і крыху завужаны круглы насок. Іх у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. заказвалі дзяўчатам да вяселля, і потым яны насілі іх толькі ў святы. Часам халявы такіх ботаў яшчэ ўпрыгожвалі нашыўкамі кавалачкаў скуры іншых колераў, выстрочвалі каляровымі ніткамі і г.д. [6, с. 318 – 319]
Старадаўні скураны жаночы абутак – «чаравікі» ўяўлялі сабою невысокія боты, якія мала чым адрозніваліся ад скураных лапцяў – з аборамі. Для абор з бакоў па задніку чаравіка меліся прышытыя вушкі. Падобныя чаравікі ў канцы XIX ст. сталі выцясняцца «чаравікамі са скрыпам», званымі часцей «паўсапожкамі». Насілі іх толькі модніцы з заможных сем’яў. Паўбоцікі мелі спераду разрэз, які сцягваўся шнуркамі ці тоненькімі папружкамі. Яны не адрозніваліся адмысловай вытанчанасцю, але былі акуратней чаравік. Шылі такія чаравікі з чорнай, а часам чырвонай, параўнальна мяккай скуры. Найлепшымі лічыліся «казловенькія паўсапожкі», пашытыя з казінай скуры. Паўсапожкі сапраўды гэтак жа, як і боты, апраналіся толькі ва ўрачыстых выпадках, і таму нярэдка ўнучка даношвала бабуліны чаравікі. У ботах і чаравіках стаялі ў цэрквы, прычым апраналі іх толькі перад уваходам у храм. Усю ж дарогу ад хаты да царквы і зваротна ішлі басанож, несучы свой абутак – жанчыны пад мышкай ці ў вузельчыку, а мужчыны – на палачцы на плячах [19, с. 181].
У 1920-1930-ых гг. у сялянскай моладзі ў якасці святочнага абутку ўжо былі пашыраны чаравікі розных фасонаў і рознай вышыні – ад ледзьве прыкрываючых шчыкалатку нагі і да паловы галёнкі на завышаным абцасе. Такія чаравікі спераду (значна радзей з унутранага боку) шнуравалі тонкімі раменьчыкамі, каляровымі шнуркамі, зашпільвалі на гузікі, гаплікі. Па швах яны ўпрыгожваліся звычайна мастацкай выстачкай, дарожкамі і ўзорамі прабітых дзірачак [6, с. 319].
Мужчынскі абутак адрозніваўся больш меншай варыятыўнасцю. Галоўным мужчынскім святочным абуткам зяўляліся боты і сапагі. У паўсядзённам жыцці мужчыны аддавалі перавагу лапцям і толькі на святы апраналі пакупныя скураныя боты.
Заможныя сяляне насілі скураныя боты – «боты», «чобаты». Боты шылі з чорнай і жоўтай скуры пераважна «рантовыя» з нізкімі шырокімі абцасамі – «падборамi», якія прыбіваліся трывалымі жалезнымі цвікамі, а часам падковамі. Найболей распаўсюджанымі былі боты-осташы – нязграбныя прасторныя, але трывалыя боты, вырабленыя ў г. Осташкове Цвярской губерні, адкуль яны і атрымалі сваю назву. У такія боты ўзімку накручвалі шмат ануч, а ўлетку вольныя месцы запаўнялі саламянай подсцілкай.
Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. мужчынскія боты нярэдка былі выворотныя і шыліся на прамую калодку, т.е. без адрознення на якую – правую ці левую нагу. Боты апраналі толькі па вялікіх святах і ва ўрачыстых выпадках. Дзякуючы ашчаднасці і багатай змазцы чыстым дзёгцем і салам боты служылі ўладальніку вельмі доўга, часам нават перадаваліся па спадчыне. Падобныя боты насілі і жанчыны; нярэдка на ўсю сям’ю былі адны боты, якія насілі бацькі і дзеці. Боты з падковамі і доўгімі халявамі зваліся таксама «чобатамі» [19, с. 180 – 181].
Такім чынам святочнае адзенне беларусаў складвалася на працягу стагоддзяў і мела шмат агульных рыс з адзеннем рускіх і украінцаў. Пры ўсёй падобнасці, святочнае адзенне беларусаў вызначалася своеасаблівымі рысамі: наяўнасцю элементаў адзення і назвай састаўных частак, характэрных толькі для Беларусі, колернай гамай, спосабах аздаблення. Весь святочны строй паказваў эстэтычныя погляды насельніцтва, яго ўяўленні аб прыгажосці і г.д.
3. Захаванне і трансфармацыя святочнага адзення беларусаў на сучасным этапе
Канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя стаў мяжой, калі працэсы змен у народным касцюме паглыбіліся. Найбольш хутка адказ ад традыцыйнага святочнага касцюма адбываўся ў асяродку моладдзі. Пачынаючы з другой паловы ХХ стагоддзя адбываецца паступовы адыход ад традыцыйнага святчнога касцюма. Гэта было абумоўлена развіццём лёгкай прамысловасці, збліжэннем горада і вёскі, паляпшэннем матэрыяльнага становішча жыхароў сельскай мясцовасці. У вёсках перастаюць вырабляць даматканае палатно, жыхары аддаюць перавагу тканіне або адзенню прамысловай вытворчасці, якое набываюць у крамах.
Крамныя хусткі, спадніцы, фартухі з куплёных тканін, кашулі, кофты традыцыйнага крою і афармлення, але пашытыя з лепшых, чым палатно хатняга вырабу, матэрыялу сталі паказчыкам гістарычнага шляху ў эвалюцыі народнага касцюма. Негледзячы на хуткае знікненне асобных элементаў традыцыйнага святочнага касцюма, вясковыя жыхары яшчэ доўгі час працягвалі выкарыстоўваць традыцыйны крой, колерную гаму і аздабленні. Калі адзенне моладзі хутчэй падвяргалася трансфармацыі пад уплывам часу, то святочны касцюм сталага насельніцтва больш доўга захоўваў традыцыйныя рысы і менш быў схільны да мадэрнізацыі.
Устойлівасцю народнага эстэтычнага светапогляду можна тлумачыць доўгае жыццё традыцыйнага касцюма ў вясковым асяроддзі. У некаторых мясцовасцях на Беларусі (напрыклад, на Гомельшчыне і на Брэстчыне) традыцыйнае адзенне выкарыстоўвалі да 1960-х гг. і не толькі як святочнае, але і на кожны дзень. Такі касцюм меў свае адметнасці, ён быў блізкім, хаця і не поўным паўтарэннем свайго гістарычнага прататыпу. Знешняе адрозненне вызначалася існаваўшай сістэмай і новымі тэхнічнымі прыёмамі аздаблення. Характэрная і распаўсюджаная тэхніка «по счоту ніцей» замянялася вышыўкай па канве, народны арнамент – «бракараўскімі ўзорамі». Узоры, якія ствараліся пераборам у ткацтве, замяняліся дэкаратыўнымі палосамі са стужак ці аплікацыямі з бавоўны; дэкаратыўныя ўстаўкі з гучных па колеру тканін упрыгожвалі кашулі [15, с. 110].
Элементы адзення папаўняюцца новымі кампанентамі, спосабамі крою і дэкору. Для пашыву святочнага адзення звярталіся да прафесійных краўцоў, а паўсядзённае, больш простае (фартухі, нескладаных фасонаў спадніцы, кашулі традыцыйнага крою і інш.) шылі самі.
У першай палове ХХ ст. традыцыйны геаметрычны арнамент пачаў паступова саступаць месца шматкаляровым раслінным узорам, а некаторыя прадметы адзення (ільняныя кофты, фартухі, кашулі) маглі наогул не мець пэўнага дэкору. Змяняецца прынцып кампазіцыйнага размяшчэння вышыўкі на вопратцы, маштаб і колернае вырашэнне: далікатны чырвона-чорны геаметрычны арнамент змяніла стракатая вышыўка расліных форм [8, с. 49].
У наш час ідзе агульны працэс дэмакратызацыі адзення. Сучаснае святочнае адзенне страціла сваё сацыяльнае размежаванне. Знікла дзяленне касцюма па палавым, узроставым паказчыкам. Усе састаўныя часткі касцюма сельскіх жыхароў сёння вырабляюцца выключна з фабрычных тканін па агульным з горадам фасонам.
У сялянскай адзежы ў некаторай ступені вызначаную ролю граюць народныя традыцыі. Некаторыя элементы традыцыйнага адзення доўгі час захоўваліся ці адраджаліся ў амаль нязменнам выглядзе, асабліва ў прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Пажылыя жанчыны, па традыцыі, аддаюць перавагу спадніцы з кофтай, нярэдка носяць традыцыйныя палатняныя фартухі, падбіраюць спадніцы, якія нагадваюць андарачные. У адзежы сельскага насельніцтва даўжэй, чым у гарадской, захоўваліся традыцыйныя ўпрыгожванні вышыўкай, аплікацыяй і інш. У сельскім комплексе адзежы не страцілі свайго панавальнага значэння галаўныя хусткі і скураныя боты, якія з’яўляюцца найбольш практычнае абуткам, асабліва ў вясновы і восеньскі час.
У сваім станаўленні і развіцці сучаснае адзенне, асабліва сельскаея, выпрабоўвае на сабе дабратворны ўплыў народнай творчасці. Навізна формаў сучаснага адзення не супярэчыць наяўнасці ў ім традыцыйных элементаў, таму што прагрэсіўныя элементы народнага адзення ўваходзяць у сучаснасць шляхам іх творчай перапрацоўкі. Сучасныя мадэльеры шырока выкарыстоўваюць творчы вопыт народа ў рацыянальных формах адзежы, якія вытрымалі выпрабаванне часам. Гэта ў першую чаргу народны крой, рацыянальнае злучэнне розных канструктыўных і дэкаратыўных дэталяў. У сучасных мадэлях сустракаецца традыцыйны крой з полікамі, доўгімі рукавом з манжэтамі, своеасаблівым стаячым і адкладным каўняром. Выкарыстаннем народных традыцый вызначаецца разнастайнасць сучаснага адзення [2, с. 308 – 309].
Пачынаецца паступовае перайманне не толькі гарадской моды, але ў адзенні сельскіх жыхароў пачынае адчувацца і ўплыў еўрапейскай моды. Яна трансфармавалася пад уплывам мясцовых традыцый спалучаючы традыцыі і навацыі.
Бярэ пачатак паступовая тэндэнцыя да спрошчвання ў касцюме. Яна праявілася ў змяншэнні прадметаў асартыменту як жаночага, так і мужчынскага адзення, спрашчэнні строгай логіцы касцюма і ў арганізацыі ансамбля, у падборы рэчаў для такіх камбінацый, у характары дапаўненняў і ўпрыгожанняў касцюма. Колькасць элементаў жаночага гардэроба зводзіцца да мінімуму функцыянальных прадметаў. Іх формы набываюць геаметрычную яснасць, чым падкрэсліваецца характар структурнай сувязі частак ансамбля.
Мода арыентуецца на новыя эстэтычныя эталоны, якія фарміруюцца прагматычнымі ўзаемаадносінамі паміж прадстаўнікамі розных класаў у грамадстве [15, с. 103].
На сённяшні дзень адбываецца паступовая уніфікацыя святочнага адзення на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Паступова знікаюць лакальныя асаблівасці адзення, якія былі характэрны для кожнай вёскі. Пераход да адзення набытага ў крамах прывёў да знікнення традыцыйнага святочнага адзення. Бытаванне традыцыйных элементаў ў адзенні яшчэ часткова адзначалася ў канцы ХХ стагоддзя, гэта было звязана з прыхільнасцю сталага насельніцтва сельскай мясцовасці да эстэтычных уяўленняў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
З пачатку ХХІ стагоддзя ў святочным касцюме вясковага насельніцтва адбываецца далейшая страта традыцыйных элементаў, засталіся толькі асобныя, гэта нашэння хусткі і фартуха упрыгожаных вышыўкай, рознакаляровымі стужкамі і г.д. Моладзь поўнасцю перайшла да адзення набытага ў крамах, якое не нічым не адрозніваецца ў розных кутках Беларусі.
У адрозненні ад жаночага мужчынскі касцюм быў больш схільны да мадэрнізацыі. Ён хутчэй успрымаў усе новаўвядзенні якія прыходзілі з горада. На сённяшні момант святочны мужчынскі касцюм не захаваў ніякіх традыцыйных рысаў і страціў сваю асаблівасці і выключнасць.
Неглядзячы на ўсе новыя віды тканін, упрыгожанняў, новыя формы і падыходы да стварэння адзення, айчыныя прамысловыя прадпрыемствы ўсё часцей выкарыстоўваюць у разработцы сваіх мадэлей традыцыйныя элементы. У моду ўваходзяць кофты з элементамі традыцыйнага крою, аздобленыя вышыўкай па каўнеры. Выпускаюцца святочныя сукенкі створаныя пад уплывам народных строяў. У новых калекцыях у якасці асновы бярэцца народны касцюм беларусаў, з традыцыйнай колернай гамай, упрыгожаннем геаметрычным або расліным арнаментам. Выпускаюцца часопісы з падрабязнымі выкрайкамі адзення і спосабамі ўпрыгожвання іх вышыўкай. Яшчэ адной крыніцай захавання традыцыйнага святочнага касцюма зяўляюцца народныя мастацкія калектывы. Яны ў сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць народныя касцюмы, якія аднаўляюцца па фотаздымкам і запісам этнаграфічных экспедыцый.
Такім чынам на сённяшні час бытаванне традыцыйнага святочнага касцюма на тэрыторыі Беларусі практычна знікла. Захоўваецца выкарыстанне асобных элементаў традыцыйнага народнага касцюма, якія часткова трансфармаваліся пад уплывам часу, толькі сталым насельніцтвам вёсак. Гэта выклікана тым, што моладзь аддае перавагу модным рэчам, якія больш зручныя. Змены ў становішчы насельніцтва, збліжэнні горада і вёскі, змяненне эстэтычных поглядаў у моладзі прывяло да уніфікацыі святочнага касцюма, стратай ім свайго непаўторнага стыля і асаблівасцей характэрных толькі для беларускага адзення.
4. Элементы традыцыйнага святочнага адзення беларусаў на прыкладзе вёскі Шарпілаўка Гомельскага раёна
Адзенне зяўляецца адным з найбольш яркіх элементаў матэрыяльнай культуры, якое ў большай ступені адлюстроўвае своеасаблівасці кожнага народа. На тэрыторыі Беларусі склаліся некалькі строяў адзення. У кожным строі элементы адзення іх назва, колерная гама, тыпы ўпрыгожанняў на тэрыторыі пэўнага рэгіёна супадаюць. Але ўнутры кожнага строя святочны касцюм меў свае рэгіянальныя асаблівасці. У кожнай вёсцы касцюм меў свае адрозненні, гэта было абумоўлена эстытычнымі поглядамі насельніцтва кожнай вёскі, уплывам суседзяў на прымежных тэрыторыях і г.д.
Адным з прыкладаў лакальнага святочнага адзення зяўляецца касцюм, які бытаваў на тэрыторыі вёскі Шарпілаўка. Шарпілаўскі святочны касцюм адносіцца да Буда-Кашалёўскага строю, але ён мае свае асаблівасці, гэта было абумоўлена тым, што вёска Шарпілаўка размяшчаецца на мяжы з Украінай і гэтыя абставіны паўплывалі на мясцовае адзенне.
Традыцыйны касцюм беларусаў складаўся з сарочкі, спадніцы, фартуха, безрукаўкі, галаўнага ўбора, абутка, навясных упрыгожанняў. Элементы паўсядзённага і святочнага традыцыйнага касцюма беларусаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў вёсцы Шарпілаўка, былі аднолькавымі, адрозненні былі толькі ў матэрыяле з якога выраблялася адзенне і ўпрыгожаннях.
Асобныя звесткі па адзенню Гомельскага раёна ёсць у кнізе «Гомельские народные песни» этнографа Зінаіды Радчанкі. Яна звярнула ўвагу на мясцовае адзенне Дятлавіцкой воласці, да якой адносілася і вёска Шарпілаўка.
«Одежда их уже не сплошная белая, как в северных уездах Могилёвской губернии, а более пестрая; юбки суконные (андарак) бывают и клетчатые, и пёстрые, и в мушках, и с затканными внизу полосами. Однако же праздничный костюм молодой крестьянки весь красный: и андарак, хвартух (передник), шварка (безрукавка длинная как кофтан) – всё это красное; платок на голове и на шее тоже красные, и притом всегда с пёстрыми жёлтыми цветами. Рубахи вышивают только на рукавах и это называется полики; иногда вышивают и подол зигзагами – кривулями. Запонка у рубахи носит название – шпонка. На шее множество разноцветных монист (у Малоруссов намисто). Молодицы носят красный чепец и белую намитку. Девушки вплетают в косу красные ленты; носят свиты и кожухи, черевики и чоботы. В одежде старых женщин пробладает синий цвет. У крестьянина свита и магерка белые; но праздничный кафтан уже серая казачина, с пестрым зелёным поясом. На шее носят они всегда маленький красный платочек под отложным воротником белой холщёвой рубахи. Покрой рубахи тоже составляет переход к покрою малорусскому; разрез у рубахи, не с левой стороны, т.е. не косой ворот, как у Великоруссов, а посередине груди; к рубахе пришит большой воротник, чего нет ни у Великоруссов, ни у Малороссов, а только у хляхты и у Белоруссов; рубаху носят не по малорусски, а по великорусски, на выпуск. Как бы не была велика летняя жара, а Белорусс не снимет своего красного платочка с шеи; уже и маленькие мальчики носят красненький платочек, завязанный галстухом, а девочки носят свои платочки завязанные иначе. Постепенно местный костюм однако изменяется; бабы перестают уже носить длинные белые кисейные завязки, которые окружают чепец и висят по плечам двумя длинными концами; лапти (пасталы) носят всё менее и менее; магерку тоже бросают для картуза. На пояс, из ремешка, у всех Белоруссов висит небольшой складной ножик, кишень, мешочек для денег, и кисет для табаку, трубочка и кресало для высекания огня» [21, с. 2].
Па сведчаням жыхароў вёскі Шарпілаўка на пачатку ХХ стагоддзя святочны касцюм паступова пачынае трансфармавацца, што было абумоўлена зменамі якія праходзілі на вёсцы.
Галоўным матэрыялам з якога рабілася адзенне былі лён, каноплі, воўна, скура. Палотно выраблялася дома, кожнай гаспадыняй, што захавалася часткова ў вёсцы да сярэдзіны ХХ стагодзя. Ніткі і тканіны фарбаваліся прыроднымі фарбавальнікамі – настоямі траў, кары, лісця, шышак. С цягам часу на вёсцы пачалі выкарыстоўваць фарбы прамысловай вытворчасці, што значна пашырыла каляровую гаму адзення.
Асноўнай часткай беларускага традыцыйнага касцюма была кашуля. Яна звычайна рабілася з льнянога палатна, яе якасць залежала ад дабрабыту сямі і з якога ільна яна была выраблена. Па словах жыхаркі вёскі Шарпілаўка Гардзеянка Е. І. (1940 г. н.) «Шылі з свайго. У кожнага быў кусочак дзе сеялі лён. Палатно залежала ад таго які лён выкарыстоўвалі. Калі лён абдзіралі, то грубае палатно было – падтрэбкі, а то кужаль – пралі тонкае палатно. Якасць залежала і ад таго, як кто нітку вывядзе». Кашуля не фарбавалася і была доўгай, даходзіла да сярэдзіны галёнкі. Кашуля мела шырокія, пышныя рукавы і каўнер стойку, які быў не арнаментаваны. На святы адзявалася белая кашуля ў якой былі ўпрыгожаны толькі адкрытыя часткі. Асноўны прыём упрыгожання рукавоў кашулі вышыўка крыжам, у некаторых выпадках гладдзю. Існавала некалькі тыпаў упрыгожанняў кашуль. На тэрыторыі вёскі Шарпілаўка галоўным упрыгожаннем кашулі была вышыўка ўсяго рукава кветкавым або геаметрычным арнаментам. Сустракалася і ўпрыгожанне кашулі ўстаўкамі з тканіны з геаметрычным малюнкам.
Другі тып кашулі адрозніваецца больш сціплым упрыгожаннем. Асноўная частка была не арнаментавана. Кашуля ўпрыгожвалася адзным ці дзвюмя бардзюрамі раслінага ці геаметрычнага ўзора, выкананага ў тэхніцы вышыўкі крыжом, яны размяшчаліся ў верхняй частцы рукава кашулі.
Кашуля ў жанчын дапаўнялася паясным адзеннем: андаракам, спадніцай. Андарак існаваў у вёсцы Шарпілаўка да сярэдзіны ХХ стагоддзя, рабіўся ён з даматканага матэрыялу – сукна. Андарак гэта юбка з цэльнага куска палатна ўся ў зборках, якая мацаваўся з дапамогай аборак. Па сведчаням жыхаркі вёскі Шарпілаўка Горленка Т. І. (1940 г. н.) на святы надзяваўся рознакаляровы андарак. Ён мог быць рознага колера сіняга, фіялетавага, бардовага, гэта рабілася з дапамогай пакупных фарбаў. Па падоле андарака вышываліся рознакаляровыя кветкі або ткаліся у некалькі радоў розных памераў ромбы. Таксама была распаўсюджана афарбоўка андарака ў клетку або ў вертыкальную палоску. Маркаўцова М.Г. (1936 г. н.) паведаміла, што «андарак – шырокая юбка ў зборках з саматканага палатна, у ніз якой прышываліся ленты або ткалі ніз узорамі з крашаных нітак».
Спадніца адрознівалася ад андарака тым, што яна рабілася не з цэльнага кавалка тканіны хатняй вытворчасці, а часцей з пакупнога матэрыяла і рабілася па выкрайкам. Колерная гама спадніц з пакупнога матэрыяла ўжо не была аднатоннай, самай распаўсюджанай была з кветкавым узорам. Зыкава В.П. (1930 г. н.) успамінае, што «шырокая юбка ў тры полкі называлася таццянкай».
Яшчэ адным элементам народнага адзення была безрукаўка, якая вырабляся з льну або сукна была падоўжанага крою, са складкамі на спіне. Па колернай гаме пераважаў чорны або тёмна-сіні колер, аздаблялася вышыўкай рознакаляровымі ніткамі ў асноўным раслінага характара і тонкім кантам па краі.
Па звестках жыхароў вёскі Шарпілаўка існавала і такая форма адзення як сарафан – «нагруднік», які складаўся з юбкі і прышытага к ёй ліфа. «Нагруднік складаўся з безрукаўкі цёмнага колера, якая прышывалася к юбцы. Юбка была шырокая, ў зборках, усё было ўпрыгожана вышыўкай».
Неадменым атрыбутам традыцыйнага касцюма быў фартух. На свята адзяваўся фартух белага колера выраблены з льну. Фартух амаль цалкам закрываў усю спадніцу. Падол фартуха быў упрыгожаны вышыўкай крыжом, пераважаў геаметрычны ўзор, выкананы чырвонымі ніткамі. Акрамя вышыўкі для ўпрыгожання выкарыстоўвалі тканыя арнаменты, брыжы, стужкі, карункі.
Найбольш распаўсюджаны галаўны ўбор – белая хустка з куплёнага або даматканага матэрыялу, завязаная «ў рогі» ці пад падбародкам. Па краю хусткі ішла вышыўка крыжам раслінага арнамента, сустракаўся арнамент і па ўсёй хустке. Сустракалася таксама і нашэнне белай хусткі, паверх якой надзявалася вялікая, часцей цёмнага колера ў вялікую клетку, завязаная пад падбародкам. На вяселле галаўным уборам зяўляўся вянок. Гэта быў пакупны абруч, абшыты тканінай на якім замацоўваліся штучныя кветкі. Ззаду вянка прышпільваліся рознакаляровыя стужкі.
Найбольш распаўсюджаным абуткам на тэрыторыі вёскі Шарпілаўка зяўляліся буркі і «рэзіны», гэта быў пакупны абутак так, як у хатніх умовах застаўся выраб толькі паўсядзёнага абутака – лапцей. Скураным абуткам зяўляліся чаравікі, іх яшчэ называлі паўсапожкамі. Яны мелі спераду разрэз, які сцягваўся шнуркамі ці тоненькімі папружкамі. Выраблілі іх з чорнай або чырвонай скуры. Касцюм дапаўняўся вялікай колькасцю шыйных упрыгожанняў, у выглядзе нятанных куплёных пацерак і маніст, пярсцёнкамі, якія выраблялі самі жыхары вёскі.
У мужчынскі комплекс уваходзілі кашуля, часцей са стаячым, радзей з адкідным каўнерам і прамымі рукавамі. Святочныя кашулі ўпрыгожваліся вышыўкай, размешчанай на вертыкальнай планцы, і стойцы каўнера. Пераважалі раслінныя арнаменты, вышытыя крыжам, у большасці выпадкаў – спалучэнне чырвонага і чорнага колеру. Паясное адзенне складалася з ільняных ці суконных нагавіц і нешырокага поясу. Паўсядзённыя і святочныя галаўныя ўборы і абутак істотных адрозненняў не мелі.
З пачатку стагоддзя усё часцей пачалі выкарыстоўваць пакупную тканіну. Пачынаючы з другой паловы ХХ стагоддзя пачынаецца ўсё большы адыход ад традыцыйнага адзення. Пакрой і састаўныя часткі захаваліся, але перасталі выкарыстоўвацца традыцыйныя матэрыялы. З гэтаму часу адбываецца адыход ад даматканых матэрыялаў, для вырабу адзення пачынаюць на ўсёй тэрыторыі вёскі Шарпілаўка выкарыстоўваць пакупныя тканіны.
На сучасны момант часткова захавалася нашэнне жанчынамі сталага ўзросту ў вёсцы паўсядзеннага традыцыйнага адзення беларусаў. На сённяшні час паўсядзённы касцюм сталага насельніцтва вёскі Шарпілаўка працягвае захоўваць некаторыя традыцыйныя элементы. Асноўнай плечавой формай адзення застаецца кофта, зробленая з сукна або воўны. У паўсядзённым варыянце кофта мае цёмную аднатонную колерную гаму. Сталыя жанчыны яшчэ носяць спадніцы зробленыя з шэрсці, традыцыйным колерам якіх для вёскі Шарпілаўка зяўляецца карычневы, цёмны сіні, шэры. Форма спадніц амаль не змянілася і засталася такой, як і ў пачатку ХХ стагоддзя. Неабходным традыцыйным атрыбутам паўсядзённага касцюма застаецца фартух. Ён робіцца з воўны і часцей за ўсё мае чорны колер. Да сённяшняга часу ў сталага насельніцтва існуе два віды фартухоў: які замацоўваецца на стане з дапамогай завязак і фартух да якога прышываецца верхняя частка, якая закрывае грудзі. Паўсядзённы фартух у гэтай мясцовасці ніколі не ўпрыгожваўся.
Што датычыцца святочнага адзення беларусаў то на яго моцны ўплыў аказала гарадская мода і яно было заменена пакупной сукенкай. Гэта было выклікана тым, што з другой паловы ХХ стагоддзя адбываецца паскоранае збліжэнне вёскі і горада, развіццё легкай прамысловасці, нежаданне моладзі захоўваць традыцыі вырабу адзення. Паступова адбылася уніфікацыя адзення, зніклі рэгіянальныя асаблівасці святочнага касцюма. Пачынае знікаць традыцыя ўпрыгожання адзення на святы вышыўкай, рознакаляровымі стужкамі, брыжамі.
Сталае насельніцтва вёскі Шарпілаўка працягвае захоўваць у сваім святочным касцюме традыцыйныя рысы. Найбольш доўга з традыцыйных элементаў працягвае існаваць нашэнне на святы фартуха. Ён як і раней мае белы колер, аздоблены па краі сціплым узорам або стужкай. Працягвае існаваць і паўсюднае нашэнне хусткі, якая сёння на святы адзяваецца белая без аздаблення або рознакаляровая з вялікімі кветкамі. Моладзь поўнасцю адмовілася ад уключэння ў свой гардэроб адзення з традыцыйнымі рысамі, аддаючы перавагу пакупному адзенню, якое нічым не адрозніваецца ў розных кутках Беларусі.
Такім чынам трыдыцыйнае святочнае адзенне вёскі Шарпілаўка бліжэй усяго падходзіць да Буда-Кашалёўскага строю, але мае свае адрозненні ў цветавой гаме і аздабленні касцюма. Збліжэнне горада і вёскі, развіццё прамысловасці прывяло да трансфармацыі і паступовага знікнення традыцыйнага святочнага адзення беларусаў. Неабходна падкрэсліць, што традыцыйны святочны касцюм яшчэ доўга фігураваў ў гардзеробе жанчын сталага ўзросту ў вёсцы Шарпілаўка. У наш час усё менш застаецца носьбітаў традыцыйнай культуры, святочны касцюм выйшаў з ужытку і запатрабаваны толькі на фальклорных святах і афіцыйных мерапрыемствах.
Заключэнне
Адзенне зяўляецца адной з найбольш галоўных частак матэрыяльнай культуры, адпавядае эстэтычным запатрабаванням народа, адлюстроўвае побытавыя і кліматычныя умовы жыцця народа. Беларускі народны касцюм не зяўляецца выключэннем і мае шмат асаблівасцей характэрных толькі для яго. Традыцыйнае адзенне беларусаў, негледзячы на ўплыў суседзяў, здолела захаваць сваю адметнасць.
Традыцыйны касцюм не быў нечым статычным і развіваўся на працягу стагоддзяў. Канчаткова беларускі традыцыйны касцюм аформіўся ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, у гэты перыяд замацаваліся асноўныя элементы, колерная гама, формы крою. Адзенне беларусаў адпавядала не толькі утылітарный патрабаваннем, а несла містычны і абарончы характар. Колерная гама адзення несла ў сабе міфічныя ўяўленні народа, у касцюме беларусаў пераважаюць такія колеры, як белы, чырвоны і чорны. Гэта звязана з старажытнымі ўяўленнямі народа па якім белы колер увасабляе сонца, чырвоны – кроў, а чорны – зямлю.
Асноўнымі састаўнымі часткамі як паўсядзённага, так і святочнага касюма зяўляліся кашуля, спадніца, безрукаўка, фартух, галаўны ўбор, абутак і навясныя ўпрыгожанні. Святочны касцюм адрозніваўся ад паўсядзённага толькі матэрыялам, колернай гамай і ўпрыгожаннямі. Асноўным матэрыялам для вырабу адзення быў лён, радзей каноплі, воўна. Ніткі і тканіны фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі – настоямі траў, кары, лісця, шышак, балотнай жалезнай рудой.
Галоўным элементам адзення была кашуля. Яна рабілася часцей за ўсё з ільну – кужалю. Часцей за ўсё яна не фарбавалася і заставалася белай, даходзіла да сярэдзіны галёнкі і мела пышныя дліныя рукавы, упрыгожваліся толькі адкрытыя часткі. На святы адзявалася кашуля якая ўпрыгожвалася па рукавах вышыўкай або тканым узорам. Пераважаў геаметрычны ўзор, расліны зявіўся пазней, Пачатак ХХ стагоддзя, і было гэта выклікана ўплывам гарадской культуры. Радзей яшчэ ўпрыгожваўся і каўнер.
К паясному адзенню адносіцца спадніца. На святы адзявалася спадніца, якая называлася андаракам. Гэта была шырокая дліная спадніца, часцей за ўсё рознакаляровая, багата ўпрыгожаная стужкамі, вышыўкай, вытканымі геаметрычнамі ўзорамі.
Наплечнае адзенне была прастаўлена безрукаўкай, у ёй пераважала цёмная колерная гама. Упрыгожанне безрукаўкі было прадстаўлена вышыўкай, рознакаляровымі стужкамі па краю. З пачатку ХХ стагоддзя на змену безрукаўкам прыходзіць пакупная кофта, якая мела каляровую расфарбоўку. Кашуля пачынае страчваць сваё значэнне, так як яна пачынае закрывацца кофтай, з яе знікае упрыгошанні. Адзенне дапаўнялася галаўным уборам – наміткай, чапцом, пазней яны былі заменены пакупной хусткай. Асобнае месца ў сістэме галаўных убораў займаў вясельны вянок, які меў шмат лакальных асаблівасцей. У комплекс адзення ўваходзіў і абутак, на святы адзявалі скураны абутак, у жанчын гэта чаравікі. Усё гэта дапаўнялася навяснамі ўпрыгожаннямі. Мужчынскі святочны касцюм амаль не адрозніваўся ад паўсядзённага, толькі дапаўняўся вышыўкай альбо іншымі ўпрыгожаннямі.
Ужо ў пачатку ХХ стагоддзя пачынаецца адыход ад традыцыйнага адзення. Гэта было выклікана развіццём лёгкай прамысловасці, збліжэннем горада і вёскі, пераездам сельскага насельніцтва ў горад. З пачатку ХХ стагоддзя паступова пачынаюць знікаць тыя элементы традыцыйнага касцюма, якія не адпавядаць галоўнаму прынцыпу сучаснасці – практычнасць. У першай палове ХХ стагоддзя адзенне яшчэ выраблялася ў хатніх умовах, але для гэтага ўжо выкарыстоўвалася пакупная тканіна.
Вясковае святочнае адзенне ў другой палове ХХ стагоддзя амаль не адрознівалася ад гарадской моды. Пачынаецца адыход ад традыцыйных формаў адзення, змяняецца колерная гама і знікае упрыгожанне вышыўкай, стужкамі, карункамі. Адбываецца уніфікацыя адзення, спрошчанне форм, знікаюць рэгіянальныя асаблівасці святочнага адзення. Святочнае адзенне становіцца падобным у розных кутках Беларусі. Традыцыйнае адзенне сёння выкарыстоўваецца толькі на афіцыйных мерапрыемствах.
На тэрыторыі вёскі Шарпілаўка даволі доўгі час існавала традыцыйнае адзенне. Яшчэ ў пачатку 50-х гг. ХХ стагоддзя ў вёсцы сеялі лён і самастойна выраблялі адзенне з дамашняга палатна. На тэрыторыі вёскі Шарпілаўка існавалі некалькі тыпаў упрыгожаннеў традыцыйнага касцюма, што было звязана з яе размяшчэннем на мяжы з Украінай. Але пачынаючы з 80-х гг. пачынаецца паступовы адыход ад традыцыйных формаў ў адзенні. На гэты працэс паўплывала масавае перасяленне ў горад, а таксама пераезд у вёску вялікай колькасці перасяленцаў, пасля аварыі на ЧАЭС. Шматлікі выезд карэннага насельніцтва і прыезд жыхароў іншых рэгіёнаў, у асноўным маладых сямей, прывяла да больш хуткага знікнення традыцыйных формаў адзення. На сёняшні момант на тэрыторыі вёскі амаль не захавалася традыцыйнае святочнае адзенне, засталіся толькі асобныя элементы, напрыклад нашэнне фартуха і хусткі. Калі сталае насельніцтва яшчэ імкнецца насіць адзенне традыцыйнай формы і колера, то моладзь поўнасцю адмовілася ад яго, лічачы яго не модным.
Такім чынам традыцыйнае святочнае адзенне на ўсёй тэрыторыі Беларусі амаль знікла. Сталае насельніцтва вёсак працягвае ў паўсядзённым жыці і на святы насіць адзення, якое адпавядае традыцыйным формам, колернай гаме, упрыгожанням. Моладзь аддае перавагу сучасным модным рэчам. Усё гэта вядзе да уніфікацыі адзення і страцце непаўторных асаблівасцей кожнага рэгіёна Беларусі.
Спіс крыніц
адзенне ўбор абутак беларускі
1 Беларускае народнае адзенне [Тэкст] / Пад рэд. В.К. Бандарчыка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1975. – 96 с.: іл.
Беларусы / Серия «Народы и культуры» [Текст] / Под ред. В.К. Бондарчика. М.: Наука, 1998 г. – 503 с.; ил.
Беларусы: У 8т. Т. 1.: Прамысловыя і рамесныя заняткі [Тэкст] / Рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпенка, В.С. Цітоў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 351 с.: іл.
Беларусы. Т. 5. Сям’я [Тэкст] / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Т.І. Кухаронак і інш.; Рэдкал.: В.К. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства. Этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. – Мн.: Бел. Навука, 2001. – 375 с.: іл.
Беларусы. Т.8. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва [Тэкст] / Я.М. Сахута; рэдкал.: А.І. Лакотка [і інш.]; Нац. акад. Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мн.: Бел. навука, 2005. – 351 с.: іл.
Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі [Тэкст] / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. – Мн.: Беларусь, 2007. – 381 с.: іл.
Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі [Тэкст] / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. – Мн.: Беларусь, 2007. – 303 с.: іл.
Васільева, А.Г. Народнае адзенне Навагрудчыны ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя [Тэкст] / А.Г. Васільева // Беларускі гістарычны часопіс, 2006. – №7. – с. 47 – 50
Васільева, А.Г. Традыцыйнае народнае адзенне Гродзенскага раёна ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя [Тэкст] / А.Г. Васільева // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук, 2006. – №2. – с. 60 – 67
Віннікова, М.М. Скарбы з вясковых куфраў: Традыцыйны касцюм і тэкстыль з калекцыі «Народнае мастацтва Беларускага Палесся» і ілюстраваны каталог [Тэкст] / М.М. Віннікова, П.А. Богдан. – Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – 184 с.: іл.
Гринблат, М.Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории [Текст] / М.Я. Гринблат. – Мн.: «Наука и техника», 1968
Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон. і быт. значении: Литов. і Беларус. Полесье: Респринт. Воспроизведение изд. 1882 г. [Текст] / – Мн.: БелЭн, 1993. – 550 с.: ил.
Карскі, Я. Беларусы [Тэкст] / Я. Карскі; Уклад: камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А. Малдзіс; Прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. – 640 с. [8] с. і іл.
Курилович, А.Н. Белорусское народное ткачество [Текст] / А.Н. Курилович. – Мн.: Наука и техника, 1981. – 119 с., ил.
15 Маленка, Л.І. Беларускі народны касцюм [Тэкст] / Л. І. Маленка; [маст. Э.Э. Жакевіч]. – Мн.: Ураджай, 2001. – 158 [2] с.: іл.
Маленко, Л.И. Белорусский костюм XIX-XX вв. [Текст] / Л.И. Маленко. – Мн.: Беларуская навука, 2006. – 141 с.: ил.
Малахава, Л.А. Каларыстычны вобраз нацыянальнага адзення беларусаў і яго рэгіянальныя асаблівасці [Тэкст] / Л.А. Малахава // Беларускі гістарычны часопіс, 2006. – №7. – с. 43 – 46
Маслова, Г.С. Народная одежда в восточнославянских традиционных обычаях и обрядах ХIХ – начала ХХ в. [Текст] / Г.С. Маслова. – М.: Издательство «Наука», 1984. – 216 с., ил.
Молчанова, Л.А. Материальная культура белорусов [Текст] / М.А. Молчанова. – Мн.: Издательство «Наука и техника», 1968. – 232 с.
Радченко, З. Гомельские народные песни [Текст] / З. Радченко. – СПб.: Типография В. Безобразова и Комп, 1888.
22 Раманюк, М.Ф. Беларускія народныя строі [Тэкст] / М.Ф. Раманюк. – Мн.: Салвія, 2003. – 78 с.: іл.
Раманюк, М.Ф. Беларускае народнае адзенне / М.Ф. Раманюк. – Мн.: Беларусь, 1981. – 306 с.
Шпилевский, П.М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю [Текст] / П.М. Шпилевский. – Мн.: Полымя, 1992. – 251 с.: ил.
5 Фадзеева, В.Я. Беларуская народня вышыўка [Тэкст] / Я.В. Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 199 с.: іл.
Федароўскі, М. Люд беларускі. Вяселле / Уклад., прадм. і пер. з польскай мовы І.У. Салаамевіча. – Мн.: Полымя, 1991. – 142 с.
Цітоў, В.С. Народная спадчына: матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці [Тэкст] / В.С. Цітоў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 300 с.