- Вид работы: Дипломная (ВКР)
- Предмет: Культурология
- Язык: Белоруский, Формат файла: MS Word 52,35 Кб
Мясцовыя традыцыі святкавання свята Івана Купалы ў Беларусі
ЗМЕСТ
купалле абрад літаратурны рэжысёрскай
Уводзіны
Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле
.2 Паходжанне свята Купалле, асноўныя абрады і звычаі
.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей
Глава 2. Сучаснае свята Купалле. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект)
.1 Творчая заяўка
.2 Рэжысерская задума і яе кампаненты
.3 Літаратурны сцэнарый
.4 Арганізацыйныа-вытворчы план свята
Заключэнне
Бібліяграфія
УВОДЗІНЫ
Актуальная і сацыяльная значнасць
Абрад – гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека – нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад – прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі – гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.
Нам зразумелы сэнс абрадаў, у якіх чалавек удзельнічае на працягу свайго жыцця. Пры змене традыцыі змяняецца і абрад. Аджылыя абрадавыя дзеянні становяцца гульней, забаўкай. Такія, мабыць, танцы, рухомыя гульні, варожбы і г.д., якія нясуць зараз іншы сэнс, аднак гуляюць немалаважную ролю ў жыцці чалавека, як падчас сацыялізацыі, так і пасля здабыцця статусу сталага чалавека, паўнапраўнага члена гамадства. Аднак, пры змене традыцыі, абрады, якія абслугоўвалі старую традыцыю, часта не знікаюць, а некалькі трансфармуючыся, уваходзяць у новую традыцыю. Такая прырода язычніцкіх элементаў у хрысціянскай традыцыі. Некаторыя з абрадаў зведалі значныя змены, іншыя ж, як, напрыклад, Купалле, засталіся практычна нязменнымі. Натуральна некаторай трансфармацыі падверглася і сістэма ведаў і мараль.
Пераасэнсаванне ва ўспрыманні фальклору тлумачацца зменамі ў жыццевым ладзе людзей. Але ўсе ж такі не трэба забываць пра сэнс, які надаваўся рытуалам і абрадам паколькі там і знаходзіцца кладзезь эстэтычных каштоўнасцяў. Па-першае, гэта адносіны з павагай і падзякай да старэйшых (што сёння можна паставіць пад сумненне). Па-другое, праз купальскія песні, гульні можна было як мага прыгажэй выказаць свае адносіны да хлопца ці дзяўчыны, якая падабаецца. Па-трэццяе, святы былі масавыя, што яднала пэўную колькасць людзей (звалі ўсіх на свята, калі хто не прыходзіў, тады вёска магла з імі нават больш і не сябраваць). Па-чацвертае, свята – гэта, як форма самавыяўлення. Праўда кажуць, што ўзровень жыцця насельніцтва можна праглядзець по тым, як яно адпачывае.
На сённяшні дзень я лічу асноўнай памылкай большасці арганізатараў – гэта тое, што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята – масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення. Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць ражаных, а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эффектыунасць эмацыянальнага і выхаваўчага ўдзеяння свята. І мне здаецца, што усё ж такі ёсць у нашых краях людзі, для якіх гэтае старажытнае свята – не прычына выпіць і спаліць старыя аўтамабільныя пакрышкі, а магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленняў, адыходзячаму ў глыб вякоў.
Сваёй працай я хачу ўзнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характырных менавіта Барысаўскаму краю, і нарэшце здейсніць трансфармацыю свята Купалля на Барысаўшчыні. Бо тут захавалася багатая спадчына традыцый, столькі цікавых асоб, якіх можна смела назваць носьбітамі тадыцый, столькі цудоўных самадзейных і прафесійных калектываў і яшчэ добразычлівых і вясёлых жыхароў.
Мэта (канчатковая думка): Працягнуць традыцыю святкавання свята Купалля на аснове мясцовых традыцый.
Задачы:
·узнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характэрных менавіта Барысаўскаму краю;
·данесці і растлумачыць праз традыцыйную сюжэтную лінію свята сэнс рытуальных дзей;
·сарыентаваць моладзь на актыўны ўдзел у свяце для забяспечання культурна-эстэтычнага выхавання і адпачынку;
·даць тлумачэнне сімантыцы абрадава-рытуальнага купальскіх дзей;
·вызначыць праблемы і перспектывы далейшага развіцця Купалля Барысаўшчыны.
Метады даследвання:
1.Вывучэнне навуковай, навукова – метадычнай литаратуры, матэрыялаў прэсы па абранай тэме даследвання.
2.Назіранне і аналіз святочных дзей купальскага абрада ў розных гарадах і мястэчках.
3.Захаванне і развіццё традыцый купальскага свята.
Аналіз літаратуры
Для таго каб вывучыць беларускую купальскую абраднасць, асэнсаваць фальклёрныя песні, гульні, купальскія карагоды, у першую чаргу я звярнуў пільную ўвагу на навуковыя працы вучоных і даследчыкаў, якія ў свой час дакрануліся да каранёў глыбокай мінуўшчаны свята летняга сонцастаяння – Купалле.
. Значную дапамогу пры напісанні маёй работы дала кніга П.А. Гуда Беларускае купалле, і гэтая кніга стала, можна сказаць маім правадніком на працягу ўсяго даследавання. У гэтай кнізе разгледжана семантыка абрадавых і рэтуальных дзей, кампазіцыйная пабудова структурных кампанентаў Купалле, а так сама тэрытарыяльныя адметнасці, адрознені і асаблівасці. Мне здаецца што гэтую кнігу можна лічыць сапраўдным шэдэўрам літаратуры пра свята Купалле.
. Цудоўны і цікавы матэрыял выкладзены ў кнізе Купальскія і Пятроўскія песні. Я лічу, што песня і музыка ў вогуле зяўляюцца адным з галоўных элементаў свята ў любым святочным дзеянні. Шумавое вырашэнне свята складае пэўны настрой гледача, раскрываючы яго ўнутраны мір праз нотныя радкі.
. Так сама купальскія песні ёсць у кнізе П.Бяссонава Белорусские песни с подробными их творчества и языка, очерками народного обряда, обычая и всего быта, якія зяўляюцца яскравым прыкладам сапраўднай народнасці і традыцыйнасці Купалля.
.Так сама нельга неадзначыць кнігу Беларускія народныя абрады пад рэдакцыяй П.Касцюкова. Гэтая кніга дапамагае сучаснаму рэжысёру зрабіць свята, напоўніць яго яскравым каларытам і вобразнасцю далёкага мінулага.
5.Некаторыя песні змешчаны ў кнізе Земляробчы каляндар (склад А.І. Гурскі, А.С. Ліс). Некалькі апісанняў з нотамі, гульнёвымі карагодамі, танцамі выкладзены ў кнігах Е.Раманава Беларускі зборнік. Гэтыя навуковыя працы сталі ілюзорным уяўленнем традыцый і звычаяў беларусаў на прыкладзе Купальскага абрада.
.Ніводнага свята Купалле не абыходзіцца без гульняў і забаў, яны зяўляюцца асновай, утвараюць фундаментальны пласт. Таму я карыстаўся кнігай БНТ Гульні, забавы, ігрышча.
.Усе гэтыя кнігі зяўляюцца неадемным дапаможнікам пры напісанні маёй работы. Дзякуй вялікі такім выдатным навукоўцам, якія даюць магчымасць маладым, пачынаючым рэжысёрам апірацца на іх літаратурныя крыніцы.
Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле
У ноч з 6 на 7 ліпеня (у католікаў з 23 на 24 чэрвеня) адзначалася Купалье (Купалле, Ян), якое зяўлялася своеасаблівай кульмінацыяй летніх падзей у народным жыцці, адно з прыгажэйшых і паэтычных народных святаў – Купалле. Назва свята ў наш час справядліва звязваецца з пакланеннем даўцу жыцця прыродзе – Сонцу, увасабленнем якога былі ачышчальныя купальскія вогнішчы, ачалавечаны яшчэ ў матрыярхальным грамадстве жанчыны Купалы і нават яе дачкі. У хрысціянскай патрыярхальнай культуры ўжо зяўляецца сын. Праўда ў вельмі позніх купальскіх забавах моладзі зяўляецца стылізаваны вобраз Купаліша, але генетычна ён не звязаны зпаходжаннем старажытных салярных уяўленняў.
Купалле – праўдзівае язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння. Аналагі яго існуюць амаль ва ўсіх краінах свету. Сярод беларускіх народных свят Купалле, бадай, самае маляўнічае і паэтічнае. Купалле – дахрысціянская свята летняга сонцастаяння, якое адзначалася ўсімі народамі Еўропы пад рознымі назвамі: у славян Іван Купала, Купалле, у Балгарыі-Яноўдзень; у Венгріі – святы Іван; у Бельгіі і Чэхаславакіі – святы Ян; у Італлі – Сан-Джавані, у Францыі – Сен-Жан; у Іспаніі – Сан-Хуан; у Румыніі – Дрэгайка; у Велікабрытаніі – святы Джон, Фіндляндыі-Юханус, у Польшы – Сабутка.
Звычаі абрадавага Купалля, захаваўшы рысы салярнага і аграрна-жывёлагадоўчага культаў, маюць свае карані ў праславянскіх і індаеўрапейскіх слаях, носяць агульнаеўрапейскій характар.
Першы ўспамін пра святя Купалле – 1 стагоддзе да н.э., калі Квінтыліян Цыцерон адзначаў, што ў Брытаніі мясцовыя жыхары святкуюць дзень летняга сонцастаяння пад імем бога сонца Гранія. У беларускіх крыніцах першае ўспамінанне захавалася ў ХІІ стагоддзі ў Казанні Кірылы Тураўскага.
У грамаце Вітаўта 1396 г. зафіксавана свята Купалле, а першае апісанне свята дадзена ў густынскім летапісе ў ХVІ ст.
У беларускіх пісьмовых крыніцах тэрмін Купалле у першыню зафіксаваны ў дамове з польскім каралём і літоўскімі князямі 1939 г. – Амір ад Пакрова Багародзіцы да Купалава дня.
У старажытных славян яшчэ ў І ст, н.э. свята летняга сонцастаяння лічылася адным з самых буйным і на каляндары з зямлі палянаў яно было выдзелена знакамі асобай важнасці – двумя крыжамі (знакамі сонца).
Найбольш агульнымі элементамі свята, якія сустракаюць амаль што ва ўсіх народаў урамках Іванава дня, зяўляюцца: распальванне на ўзвышшах рытуальных вогнішчаў; звычаі, звязаныя з вадой (купанне ў рацэ, умыванне расой, качанне па расістай траве, якой прыпісвалася ачышчальная і гаючая сіла); наданне магічнай сілы раслінам, якія збіралі ў гэты вечар; пошукі кветкі папараці, якой прыпісвалі ахоўную моц; эратычныя элементы (варажба з вянкамі, скокі праз вогнішча)
Гіпотыза этымалогіі тэрміна Купала:
) купель (ад грэч.), хрысціцель (Ф. Бандке, М. Кастамараў);
) купацца (А. Цярэшачка, Я. Карскі);
) ярыцца, злавацца, ускіпаць (Ф. Буслаў, А. Афанасьеў, П. Бяссонаў, А. Патабня);
) кіпець, гарэць, тлець (І. Дуброўскі, В. Мартынаў, В. Іваноў, В. Топараў);
) савакупляцца (П. Мельнікаў-Пячэрскі);
) падавальнік дароў і ежы (Е. Анічкаў, Н. Гусева);
) зборы людзей на язычнецкае святкаванне (Б. Рыбакоў).
І негледзячы на тое, што пытанне генезісу слова Купала нельга лічыць вырашаным да канца, ўсё ж пошукі яго рашэння не супярэчыць асноўнай думцы: Купалле – гэта старажытнае земляробчае свята ў гонар летняга сонцастаяння, свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці.
1.2 Паходжанне свята Купалле, асноўныя абрады і звычаі
Першае ўпамінанне пра Купалле знаходзім у Цвярскім летапісу пад 1175 г., у Іпацьеўскім жа летапісу ў запісе 1262 г. гэта свята ўжо ўпамінаецца пад яго сучаснай назвай: «Литва изгнаша ездов на каноун Ивана дни на сама Коупаль. Як каляндарная дата сустракаецца назва Купалы ў старажытнабеларускіх граматах ХІV ст. пасля прыняцця хрысціянства царква вяла жорсткую барацьбу з язычніцкім святам Купалля. Так, у Гусцінскім летапісу яно называецца д’ябальскім заняткам, а ўдзельнікі свята – вар’ятамі: «Сему Купалу, бъсу, еще и донынъ… безумный память совершають, наченше іюня 23 дня… съ вчера собираются простая чадь обоего полу, и препоясавшеся былием вознетают огонь, индъ же поставляют зеленую ветвь, и емшеся за руць около обращаются оного огня, поюще своя песни, преплетающие Купаломъ, потом через оный огонь прескакують» [3 с. 5]. Хрысціянская царква з мэтай знішчэння Купальскай абраднасці прымеркавала да гэтага дня – дзень Іаана Хрысціцеля, у выніку свята атрымала назву Івана Купалы. Тых, хто хадзіў на Купалле не дапускалі да прычашчэння, да шлюбу. У Вільне у г. Роса было язычніцкае капішча, дзе адзначалі Купалле, хрысціянскія служкі зняслі капішча, паставілі храм і зрабілі могілкі, увялі святкаванне кірмашоў і фэстаў – рэлігійных храмавых святаў у гонар Іаана Прэдцечы, і складаліся яны з богаслужэння, гандлю кветкамі і застолля. Але ўсё роўна знішчыць Купалле не ўдалося. [12 с. 32]
На маю думку, найбольш бліжэй да ісціны стаяць тыя даследчыкі, якія тлумачаць генезіс абрадаў і назвы Купалля наяўнасцю салярных уяўленняў у старажытнага чалавека, што былі ў далёкім мінулым асноўнымі ў свяце летняга сонцастаяння. Свяшчэнны купальскі агонь і звязаныя з ім прыметы, павер’і, абрадава-магічныя дзеянні былі ў цэнтры купальскай урачыстасці. Гэты агонь, паводле ўяўленняў старажытнага чалавека, увасабляў само сонца, якое абагаўляў і якому пакланяўся старажытны чалавек і пазней у вачах земляроба, на думку А.Патэбні, «купальскі і іншыя агні мелі моц даваць ураджай і праганяць смерць не самі па сабе, а таму, што ўвасабляюць сонца». У святкаванні Купалля сляды салярнага культа ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных уяўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх – распальванне кастроў, але разам з тым заўважаюцца звязаныя з рытуальнымі агнямі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласщвасці агню. Іван-Купала з’яўляецца адным з самых ушанаваных свят у беларусаў і ў наш час.
Падчас летняга сонцастаяння росквіт прыроды дасягае свайго апагею: каласаваць на палях пшаніца, грэчка і проса, заквітнелі лён і бульбачка, скончыўся прыплод ў жывёл. Таму нашы продкі ў гэтыя дні імкнуліся аддзячыць Матухну-Прыроду за добры ўраджай, паляванне, удой і цяленне ў хатніх жывёл. Людзі здзяйснялі ахвярапрынашэнні і імпрэзай Івана-Купалы паказвалі яднанне з прыродай.
Яшчэ з раніцы дзязўчыны і жанчыны з песнямі накіроўваліся ў поле, на сенажаць з мэтай збору купальскай травы. Падчас збору спявалі.
А на Купалу
Рана сонца йграла,
На добрыя гады,
На цеплыя восы,
На хлебы-ўраджаі..
Ой, рана-рана на Яна
Ды хораша сонейка шпацыравала,зямля стагнала з Купала,
Дарожка звінела пекла песень…
Па народных павер’ях, неабходнасць выканання песень падчас збору травы і кветак была выклікана імкненнем перадаць ім лекавую і цудадзейную моц. Аднак купальскае свята было злучаны не толькі з культам раслін. Важнае значэнне спрадвеку надавалася агню, і менавіта купальскі агонь з’яўляўся своеасаблівым абаронча-магічным ачышчальным сродкам. На купальскае вогнішча зносіліся старыя рэчы, спальванне якіх сімвалізавала вечнае абнаўленне жыцця. Агонь атрымлівалі ад трэння драўляных брусоў. Як знак сонца паднімалі на шчасце запаленае кола. Адным з важных момантаў былі скачкі хлопцаў і дзяўчын праз вогнішча, агонь якога валодаў цудадзейнай уласцівасцю ачышчэння. Таксама дзяўчыны займаліся варажбой: апускалі вянкі ў раку і, сочачы за рухам вянка, рабілі высновы пра свой далейшы лёс. [4 с. 21]
Купальем злучаюць дзіўную легенду пра кветку папараці (папараць-кветка), на які сыходзщь агонь Пяруна, і роўна апоўначы папараць заквітае на некалькі імгненняў агністым колерам. Трэба злавіць гэты момант, і тады ўсе жаданні ўладальніка кветкі папараці спраўдзяцца, ён будзе ведаць аб усім, што адбываецца ў свеце. У легендах гаворыцца, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца чароўным святлом. Ёсць павер’е, што ў гэту ноч праводзяць гулі разнастайныя чараунікі і ведзьмы, крадучы канёў, адбираючы малако ў кароў. Каб абараніцца ад нячыстай сілы, гаспадары вешалі над уваходам ў хату крапіву ці вострыя прадметы, пра якія нячыстая сіла магла б парэзацца: іголкі, сярпы [10 с. 45].
У XIX – пачатку XX ст. напярэдадні свята, вечарам моладзь наладжвала масавае шэсце па вуліцах вёскі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты – вянкамі, падпярэзваліся палыном, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле. У сваім асяроддзі моладзь выбірала распарадчыка свята, так званага ўрадніка, якога ўпрыгожвалі зелянінай больш за іншых і які займаўся падрыхтоўкай: загадваў хлопцам і дзяўчатам ісці па вёсцы, збіраць усялякую ўсячыну – старыя чобаты, анучы, лахмоцце, рыззё, луб, сасновую кару, лапці і г.д. Пасля таго, як гэтага ламачча была назбірана цэлая вялгзная куча, тады бралі на адной сядзібе каня, на другой – колы, на трэцяй – аглоблі і вывозілі за некалькі разоў сабраныя непатрэбныя рэчы ў поле для распальвання вечарам купальскага вогнішча. У іншых населеных пунктах на Беларусі гурт дзяўчат і хлопцаў нёс старое кола, якое, прыйшоўшы за вёску, на скрыжаванне дарог, абмазвалі дзёгцем, абмотвалі саломай і, прымацаваўшы да шаста, запальвалі. Перакрыжаванне дарог вельмі семантычна значны локус у сістэме архаічнага светапогляду славян. Тут, паводле народных вераванняў беларусаў, у купальскую ноч збіраліся ведзьмы. Паводле вераванняў беларусаў-палешукоў, «Ведзьмы ж да ведзьмары ў гэтую ноч пасюдаюць з сябе ўсюсенькую адзежу да так голыя й ходзяць па палёх да па сенажаці, збіраюць там розныя зёлкі, робяць у збожжы закруткі ці перажоны, або зажоны, збіраюць з травы росу, каб цягнуць сабе спор з тых кароў, якія тут пройдуць, ці робяць якія-небудзь іншыя чары» [9 с. 39].
На Гродзеншчыне адну з дзяўчат упрыгожвалі кустом (так як на Палессі на Троіцу) і перад купальскай ноччу з песнямі вадзілі яе ад хаты да хаты, а хлопцы аблівалі іх вадой. А калі недалёку была рэчка або возера, то куста кідалі ў ваду.
Да раніцы моладзь купалася ў рэках, пампавалася па ранішняй расе, сустракала ўзыход сонца, у гонар якога і святкавалася Купалъе. Казалі, што ў купальскую раніцу сонца "гуляе" – двоіцца, троіцца і пераліваецца рознымі кветкамі.
Салярны культ
Аснову звычаяў Іванава дня складалі магічныя дзеі, генетычна звязаныя з культам сонца. 3 Сонцам быў звязаны будучы ўраджай, багацце траў і раслін, прыплод скаціны, шчаслівае жыццё людзей. Агонь увасабляў сабою Сонца.
Як пісаў Пётр Хмара ў сваіх сказах аб багах крывіцкіх: «Старажытныя сказы крывічаў, данеслі да нас паданні пра купальскі агонь. Слухайце людзі легенды зямлі нашай: Па начах калі сонейка ў вырай хавалася хадзілі па зямлі моцы злыя, слугі чарнабогавыя, чарты хвастатыя, ведзъмы пачыналі гул чорныя, з людзей здзекваліся, безабаронных страшылі. I запальвалі крывічы агонь, што прынёс ім бог Ярыла і разганяў той агонь сцені чорныя, людзей цешачы, цеплыню даючы». [9. С. 57],
Агонь выконваў цэлы шэраг функцый, якія заключалі ў сабе: а) урадлівае; б) засцерагальнае; в) ачышчальнае; г) гаючае значэнні. Вось чаму такімі важнымі ў купальскім абрадзе з’яўляюцца кастры. Як правіла яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай багатым. Купальскі агонь запальвалі спосабам трэння драўляных брускоў адзін аб другі. У тых месцах, дзе было мала дроў, касцёр імітавала вялізная куча крапівы.
Ачышчальная і гаючая функцыя вогнішча заключалася ў спальванні ў ім старых рэчаў, адзежы хворых дзяцей. Рытуальным было спальванне "мая"- засохлай зеляніны, якою ўпрыгожвалі хаты на Троіцу. Дымам ад "мая", а таксама спецыяльна спаленных лекавых раслін акурвалі дзяцей, хворых. Часта вакол вогнішча абводзілі жывёлу.
Культ вады
Побач з культам Сонца ў купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купаніе ў рэках, азёрах, вадаёмах, таму што вада валодае ў гэтую ноч магутнай гаючай, жыватворнай, жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна, па паданню робіць людзей прыгожымі. Аналагічны сэнс носіць на Купалле Умыванне ранішняй расою (24 чэрвеня) і качанне па расе ў жыце. З культам вады звязана і гаданні на вянках – вянкі пускаюць на ваду і глядзяць: куды яны прыплывуць, у той бок дзяўчына пойдзе замуж. Калі ж вянок патоне, гэта прадвяшчае няшчасце ці нават смерць. [9 с. 51]
Агонь і вада – гэта стыхіі-антаганісты, дыяметральна супрацьлеглыя па свайму зместу і функцыях. Таму на Купалле з мэтай іх прымірэння часта сумяшчаюць абодва культы. Вогнішчы распальваюць на плытах, якія плывуць на рэках ці азёрах. У вянкі, што пускаюць на ваду, устаўляюць запаленныя свечкі.
Культ расліннасці
Напярэдадні купальскай ночкі, пад вечар дзяўчаты і жанчыны адпраўляюцца на луг, у поле, лес збіраць купальскія травы і кветкі – зёлкі, якія к гэтаму часу дасягалі асобай гаючай сілы.
Збіралі лекавыя расліны. Імі, пасля асвячэння ў царкве, лячылі на працягу года членаў сям і жывёлу. Цэлы шэраг раслін валодаў магічнай, прыварожваючай сілай. Яны называліся "прываротным зеллем". 3 іх дапамогай дзяўчына прыварожвала да сябе жаніха. Кветкі яна ўплятала у вянок, аздабляла імі валасы, вопратку.
Раслінны культ на Купалле цесна пераплятаецца з салярным. Аб гэтым сведчаць такія абрады, як перакідванне вянкоў паміж дзяўчатамі і хлопцамі праз вогнішча; акурванне жывёл спаленнымі на кастры гаючымі травамі спальванне чучала з салом, упрыгожванне дрэва "Марэны".
Расліны і травы ў купальскую ночку валодалі не толькі гаючай, але і чароўнай сілай. Крапіва бараніла ад злых сіл і чар, увасабляла сабою агонь (сонца) і надзяляла тымі ж уласцівасцямі, што і яны. Яна таксама з’яўлялася раслінай, звязанай з аграрнай магіяй. Крапіву дабаўлялі ў хлеб. Купальскія травы кідалі ў печ у час навальніцы для таго, каб у міласцівіць бога грому Перуна.
У беларусаў, як і ў іншых еўрапейскіх народаў, існавала мноства павер’яу, звязанных з купальскай ноччу. Анімістычныя ўяўленні аб свяце адлюстроўваліся ў павер і, што ў гэты дзень у прыродзе адбываецца нейкі пераварот: па зямлі ходзяць ведзьмы, духі, звяры, і ў вогуле ўсё жывое вядзе між сабой размовы, дрэвы пераходзяць з месца на месца і размаўляюць паміж сабой. [12 с. 47]
Асабліва многа павер’яў, легендаў і паданняў захавалася аб папараці-кветцы. Яны былі занатаваны этнографамі і фалькларыстамі мінулага стагоддзя ў раёнах Беларусі. У народзе папараць лічылі Перуновай кветкай. Паводле падання на яе зыходзіў агонь Перуна і яна загараецца прыгожай кветкай. Людзі надзялялі яе чарадзейнай сілай, верылі, што ўладальнік яе можа зрабіцца нябачным, адамкнуць і замкнуць любыя замкі, зразумець размовы звяроў і птушак, знайсці скарб, які з’яўляецца ў выглядзе агеньчыкаў на кустах, кветках, папараці.
У Беларусі вядома многа рознаварыянтных паданняў пра селяніна, які, знайшоўшы папараць-кветку, станавіўся ўсевядомым, а згубіўшы яе, траціў гэтую якасць. У сярэдзіне XIX ст. у павер і аб Сцяпане-селяніне (які знайшоўшы папараць кветку, а тую адабраў у яго пан) ужо ўплятаюцца сацыяльныя матывы.
Яшчэ адна легенда – пра купальскага дзядка, які ходзіць ноччу з кошам і збірае кветкі папараці. Калі пры сустрэчы з ім разаслаць белы абрус, то дзядок кіне на яго адну кветку. Тады застаецца схапіць яе і хуценька разрэзаўшы далонь правай рукі, схаваць пад скурай: адтуль нячысцік не дастане. [10 с. 35]
Сабраныя купальскія кветкі ў далейшым з’яуляліся сродкам магічных варожбаў ахоўнай скіраванасці. Купальскія кветкі выкарыстоўвалі таксама для індывідуальнай варажбы на ўланы лёс. Напярэдадні Купалля кветкі, вядомыя пад імем "купалка", кожны паасобку збіраў, хавау і чакаў: расцвіце бутон яго кветкі ці не. Калі зусім не распусціцца, то верылі, што гэты чалавек хутка памрэ; утыкалі купалку пад абразы, і калі яна на наступны дзень аказвалася раскрытай, гэта абазначала выкананне жадання, і наадварот. Акрамя практычнага значэння, збор кветак траў нёс у сабе яшчэ і эстэтычную функцыю: у час падрыхтоўкі да свята плялі вянкі і ўпрыгожвалі сябе зелянінай, падпярэзваліся перавяслам з кветак і зёлак. Вянкі ў далейшым былі прадметам варажбы аб лёсе, таму кожная дзяўчына імкнулася сплесці свой вянок лепей за іншых. Збор кветак і пляценне вянкоў заўсёды суправаджалася выкананнем песен.
На Міншчыне ў гэтым фрагменце свята гучала вельмі паэтычная па змесце песня-купалка:
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім,
А ў лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі,
Многа песен спета Пра шчодрае лета,
Толыкі Ганначка не спявае,
У буйных травах кветкі збірае.
Кветкі збірае,
У вянок уплятае.
Пакаціся вяночак у дварочак,
Дзе жыве мой мілы дружочак..
Хай ён знае, знае,
Хто яго чакае,
Хай вячэрняй роснаю парою
У луг зялёны прыйдзе за мною.
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім,
А у лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі. [7. С. 110]
Другім этапам падрыхтоўчай часткі свята з’яўлялася збор паліва для вогнішча, які вызначаўся актыўным удзелам жыхароў той мясцовасці, дзе святкавалася Купалле.
У Мінскай губерні арганізацыяй падрыхоўкі Купалля займаўся спецыяльна абраны кіраўнік, якога звалі "ураднік" (ад старасл. "радзіць"- кіраваць, камандаваць).
У некаторых купальскіх легендах XIX ст. выразна адчуваецца ўплыў хрысціянскай ралігіі: ахвотнік знайсці агняцвет павінен быў знайсці ў глухім лесе мясціну, дзе расце папараць, акрэсліць вакол сябе замкнутае кола асвячонай крэйдай, запаліць грамнічную свечку, асвячоную ў царкве: чытаць боскую кнігу і чакаць, калі расцвіце папараць не звяртаючы увагі на перашкоды нячыстай сілы, ад якой яго абараняла лінія, акрэсліная свянцонай крэйдай. [7 с. 98]
Сярод легендаў, паданняў, прымет і павер’яў купальскага свята значная колькасць належыць вераванням аб нячыстай сіле. Існавала перакананне, што ў гэты дзень ведзьмы робяць заломы ў жыце, пасылаюць чарвякоў у гарлачы, заводзяць людзей у дрыгву, страшаць дзікім зверам; чараўніцы напойваюць кароў расой і тым адбіраюць у іх малако; выпраўляючыся на Лысую гару на шабаш ведзьмаў, яны забіраюць сялянскіх коней.
Таму трэба выконваць цэлы шэраг засцярог. Людзі павінны насіць пры сабе засцярогі ад ведзьмарак і русалак. Сяляне ў адтулінах, зробленных у хляве, вешалі крапіву, дзядоўнік і грамнічныя свечкі для абароны жывёл ад псавання і хваробы.
Купальскае свята мела масавы характар і ператваралася не толькі ў яскравае абрадавае дзейства, на якое збіралася большасць жыхароў вёскі, але і ў форму іх творчага самавыяўлення.
Падрыхтоўчая частка свята ў большасці раёнаў Беларусі пачыналася зборам кветак, раслін, траў. Гэтай справай займаліся дзяўчаты і жанчыны. Самым лепшым перыядам для збірання лекавых раслін лічылі купальскія дні гэта быў час найвялікшага росквіту раслін, а значыць і назапашвання ў іх лекавых рэчываў. [6. С. 50]
У Мінскай губерні пасля поўдня яшчэ да захаду сонца на вёсцы раздавалася заклікальная песня – гэта спявалі хлопцы, запрашаючы дзяўчат "зелле капаць", і збіраць на лугах кветкі:
Ходзіць Ян па вуліцы,
Да й памалу,
Просіць дзяўчат
Да й на Купалу.
Сягодня Купала,
Заўтра Ян,
Завець ён,
Наш добры пан. [7 с. 101]
Вясёлым гуртом з двароў высыпаюць на вуліцу прыбраныя дзяўчаты, бяруцца адна з другой за рукі і шчыльнай доўгай сцяной у некалькі радоў накіроўваюцца на лугі, нястомна спяваючы песні… Вось дабраліся да лугу. Хлопцы і дзяучаты пачынаюць збіраць кветкі.
На захадзе сонца ў двор "урадніка" збіраліся хлопцы, якія прыносілі салому, "май", (бярозкі, якімі былі прыбраны хаты на Сёмуху), непатрэбныя ў гаспадарцы дэталі, непатрэбную вопратку, анучы абутак, прычым збіралі гэтае паліва ва ўсіх жыхароў вёскі, далучаючы іх тым самым да ўдзелу ў свяце.
Трэцім падрыхтоўчым фрагментам свята быў збор удзельнікаў. 3 гэтай мэтай арганізатары ладзілі масавы карагод – шэсце па вёсцы. Удзельнікі шэсця спыняліся каля кожнай хаты, пелі песні, запрашаючы на ігрышча.
Каго нету на вулщы?
Купала на Івана
А Лукіркі нету на вуліце.
Бадай, легла калодаю дубоваю…
Асаблівасці вячэрніх абходаў у некаторых мясцінах Беларусі, мяркуючы па фальклорных зашсах 70-ых гг. ХХ ст., з’яўляліся не толькі запрашэнне жыхароў на свята, але і просьбы аб абдорванні купальнікаў:
Добры вечар добрым людзям Завём мы вас на Купала.
Купаленька ноч маленька,
Ці дарыце, ці адкажыце,
Ты, Женечка-хазяечка,
Выйдзі к нам без спадніцы,
Вынесі ты нам пшаніцы,
Сівалачку-серабраначку,
Хлеба буханку, мяса лапатку Вынесь ты нам. [7 с. 76]
Яднанне запрашэння і просьбы аб абдорванні – гэта адзін з найбольш старажытных фрагментаў купальскага абходу, які мае свае падабенства ў калядных, валачобных і куставых абрадах. [13. С 68]
Магчыма, гэта было жаданнем атрымаць плату за пэўную работу, якую выконвалі ўдзельнікі абходу, запрашаючы людзей на свята, дзе яны праз удзел у розных магічных рытуалах маглі паспрыяць плену гаспадаркі і сямі. Каля кожнай хаты купалінкі раскладалі вогнішчы, ачышчаючы яе ад "нячысцікаў", абдорвалі гаспадароў і іх дачок кветкамі, жадаючы ім быць такімі ж прыгожымі і сакаўнымі.
Этнаграфічнай асаблівасцю і спецэфічнай рысай купальскіх абходаў з’яулялася абрад ваджэння куста, звязаны ў сваёй аснове з культам расліннасці. Гэты абрад, які мае падабенства з украінскім "таполя", рускай "бярозкай" і славянскімі "краліцамі" (Югаславія), быў адметнай рысай святкавання Сёмухі на Піншчыне.
Але ў раёнах Цэнтральнай і Паўночна-Усходняй Беларусі абрад "ваджэнне куста" быў перанесены на Купалле, што можна вытлумачыць геаграфічным размяшчэннем пазначаных тэратарыяльных зон, дзе значна пазней зацвітае расліннасць. На ролю "куста"-сімвала квітнеючай прыроды – выбіралі дзяўчыну, якую ўпрыгожвалі галінкамі дрэў, лісцем і кветкамі. У народных уяўленнях раслінасць, якой упрыгожвалі выканаўцу ролі "куста", надзялялі гаючымі, ахоўнымі і імітацыйнымі якасьцямі. [11 с. 56]
У XX ст. абрад "куста" страціў сваю мапчную скіраванасць і ператварыўся ў яскравае тэатралізаванае купальскае дзеянне, у якім дзяўчаты і падлеткі запрашалі жыхароў вёскі на свята.
Вячэрнія купальскія абходы хат завяршаліся зборам у загадзя вызна- чанным месцы. У Мінскай губерні такім месцам быў падворак распарадчыка свята. Шэсце да места святкавання ўяўляла яскравую, маляўнічую працеію. У святочных уборах галоўную ўвагу звярталі на жаночыя галавы і абутак. Мужчыны ў лапцях ці ботах, а жаночы пол выхваляецца яшчэ панчохамі і падвязкамі. Удзельнікі шэсця ўпрыгожвалі сябе зелянінай, вянкамі, падпяразваліся палыном, запалвалі доўгія кіі. Пачыналі шэсце юнакі, якія неслі на доўгіх жэрдках, густа абмазанных дзёгцем ці смалой, палаючыя калёсы. За імі шумным гуртом – дзяўчаты з карабкамі і чыгункамі ежы, бабы з кулагай, мужчыны з патрэбнымі запасамі гарэлкі.
Паўсюль у Беларусі шэсце суправаджалася масавым выкананнем купальскіх песень, напрыклад:
Ішла Купала сялом, сялом,
Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
На Івана Купале (Паўтараецца пасля кожных двух радкоў)
Закрыушы вочкі пяром, пяром,
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Свяціла ночкі агнём, агнём,
Пляла вяночкі шаўком, шаўком,
Слыла Купала цяплом, дабром,
Слыла Купала цяплом, дабром,
Славу Купале пяём, пяём. [7. С. 59]
Важным момантам падрыхтоўкі свята зяўлялася мастацкае афармленне месца дзеяння і раскладванне вогнішча.
Пляцоўку для будучага кастра спецыяльна падрыхтоўвалі. Касцёр павінен быў быць вялікі, бачны здаля, таму што, згодна з павер’ямі, чым большую плошчу асвеціць яго полымя, тым больш шчодра сонца будзе саграваць і асвятляць зямлю. Полымя вогнішча павінна быць "да нябёсаў". Таму ў славян здаўна быў звычай распальваць агонь на пагорках або на вяршынях гор; у в. Лошыца Мінскага павета – на лузе за вясковай карчмой. [11 с. 76]
Купальскія песні арганічна ўплецены ў абрады і складаюць яго неад’емную частку. Іх пачыналі пець ужо напярэдадні абраду, калі днём ці пад вечар дзяўчаты і жанчыны ішлі збіраць купальскія зёлкі. Самай першай песняй, якая адкрывала купальскі абрад, была "Сягоння Купале, заўтра Ян". Напеў гэтай песні і яе ладавая арганізацыя вылучаюцца значнай старажытнасцю. Ён імправізацыйны і архаічны:
Сягоння Ян, заутра Йван.
Дзеўкі зёлкі збіралі.
Што за зёлкі, не зналі
I да цара паслалі.
А цар зёлак не пазнаў, (па 2 разы)
Да цароўны ён паслаў.
А царэўна пазнала,
Усю праудочку сказала
Гэты зёлкі-купалкі,
Гэты дзеўкі-паненкі.
Варыянт песні для "хлопцаў" – "Сягоння Купала, заўтра Ян"
Сягоння Купала, заўтра Ян,
Будзець хлопчыкі, ліха вам.
Ай, будзе ліха ліхое,
Пагоняць сучак у поле. (па 2 разы)
А тых сучак трыццаць шэсць.
Ды ўсе яны ў адну шэрсць.
Адна сучка падласа.
Гэта хлопчык вам на мяса. [7 с. 90]
Самой Купалцы прысвечаны цэлы цыкл песень. Сярод іх песня, у якой Купалка паўстае ў вобразе маці, якая купае свае дзіця ў сонечных прамяннях – "злоце".
Ішла Купалка на плоце ,
Купала сына ў злоце.
Ой, сынку, сынку мілейшы.
Прасі ў Бога пагоды.
Будуць дзевачкі хадзіці,
Будуць песенкі піяці.
Будуць хлопчыкі іграці,
Будуць унучкі слухаці. [7 с. 90]
У полі ідуць па мяжы і, аблюбаваўшы месца як мага далей ад вёскі і засеянай нівы, раскладваюць вялікае вогнішча. Кідаюць у яго пудзіла, пяюць пра Івана Купалу.
Купала на Івана, Купала!
Дзе Купала, начавала?
Купала на Івана, Купала!
Упала у Пятра, у Паўла.
Як, Купала ўжывала?
Ужывала кашку з перцам,
Рыбку з перцам…
Прыкладам больш позняй купальскай песні, ужо гарадскога раманскага складу, можа служыць "Купалінка", запісаная Г.І. Цітовічам. Мелодыя яе вылучаецца гібкасцю, прыгажосцю, выразнасцю. [8. С. 98]
Купалінка, купалінка,
Цёмная ночка,
Цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка?
Мая дочка ў садочку Ружу, ружу поліць,
Ружу, ружу поліць,
Белы ручкі коліць.
Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае,
Слёзкі пралівае.
Вогнішчы былі настолькі звязаны з самой сутнасцю купальскага свята, што іх таксама называлі "Купалай".
Хадзі Іван на вулку к нам,
Лажы, Іван, купалку нам.
Распальванне купальскіх кастроў з’яўлялася грамадскай справай усёй вёскі ці горада. Пляцоўка для вогнішчаў мела свае канструктыўныя асаблівасці. У асобных месцах (Барысаўскі, Ігуменскі, Мінскі, Слуцкі, Мінскай губерні.) старое кола, аблітае дзёгцем, насаджвалі на жэрдку, якую убівалі ў зямлю так, каб кола высока гарэла. Калі адно кола згарыць, запальвалі іншае.
Падобны факт усталёўвання і спальвання колаў адзначаны мноімі этнографамі, якія тлумачаць, што кола адлюстроўвае салярны культ, сімвалізуе сонца ў старадаўніх уяўленнях людзей.
У асноўным, у раёнах Беларусі ўдзельнікі купальскага свята, акрамя падрыхтоўкі вогшнішча, яшчэ і ўпрыгожвалі месца дзеяння зелянінай. Само месца, дзе збіраліся абгароджвалі, абсаджвалі зялёнымі дрэўцамі, часцей бярозкамі, кіёчкамі накшталт зялёнага тыну, плятня… Гэта быў тып месца свяшчэннага, запаветнага. У непагадзь загадзя рабілі шатры з зялёных свежых дрэў, а ў добрае надвор’е закопвалі ў зямлю некалькі зялёных дрэў, якія потым, на заканчэнне свята, выкарыстоўвалі ў якасці паліва. [11. с 78]
Падобнае афармленне стварала прыгожую паэтычную атмасферу ўспрымання дзеі з эстэтычнага пункту гледжання. Разам з тым падобная планіроўка была ідэальнай формай прасторавага вырашэння самой ілэі свята, таму што бярозкі, пастаўлены наўкруг, і касцёр з колам ці бочкай на жэрдцы з’яўляліся вобразным адлюстраваннем сонца, сімвалічнай выявай галоўнага культу свята летняга сонцастаяння.
.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей
Экспазітыйная частка свята пачыналася варажбой з вянкамі, святочнай вячэрай i танцамі.
Варажба з вянкамі на воднай паверхні возера або ракі мела разнастайныя прыметы i асаблівасці ўвасаблення: дзяўчаты вечерам кідалі на валу вянкі, а раніцай прыходзілі гдядзець, у які бок ён паплыў: гэта азначала, што ў тым баку дзяўчыну чакаюць шчасце, замужжа.
Ва Усходняй Беларусі дзяўчаты кідалі вянкі на бярозу, загадваючы пэўнае жаданне. Калі вянок зачэпіцца ці павісне на галінцы дрэва – то, згодна з павер’ям, загаданае збудзецца.
Разам з калектыўнымі варожбамі на Купалле бытавала індывідуальная варажба шлюбнай накіраванасці.
Адметнай асаблівасцю экспазіцыйнай часткі свята ў некаторых раёнах Беларусi – абрад развівання вянкоў. Гэты абрад пададзены ў купальскай песні, якая даволі выразна адлюстроўвае рытуальны атрыбут Купалля – варажбу на вянках – i закранае свет чалавечых перажыванняў:
Дзеўкі на Тройцу вянкі вялі,
А на Купалле развівалі,
На Дунай-рэчку пускалі
Сваю долю загадвалі:
-Ой, калі доля, дык зялён сад,
А калі бяздолле – дык ccoxні, звянь. [7 с. 16]
Пасля варажбы з вянкамі ў многіх мясцінах беларускай зямлі пачыналіся танцы. У Мінскай гyбeрні ўсе прысутныя выбіралі з грамады лепшую дзяўчынку i лепшага хлопца, якіх называлі Галоўнай Купалінкай i Галоўным Купалішам, г. зн. галоўнымi рапарадчыкамі танцаў. Выбраныя арганізатары ставілі ўсіх удзельнікаў па парах i распачыналі танцы, якія суправаджаліся масавым выкананнем песен. Танцы часцей працягваліся ўсю ноч пад акампанемент дуды, скрыпкі, i іншых інструментаў, насілі масавы характар, у ix прымалі ўдэел моладзь i сталыя людзі. Разам з парнымі танцамі на Купалле ладзілі карагоды.
У пераважнай болышасці раёнаў Беларусі пасля варажбы ладзілі вячэру, якая з’яўлялася абавязковай часткай Купалля ва ўсіх рэгіенах. Даследчыкі адзначылі, што купальская калектыўная вячэра складалася галоўным чынам з раслінных страў: каша, цыбуля, часнок, халаднік-квас, сочні-скавароднік, а таксама варэннікі. Выключэннем з расліннага меню купальскай вячэры былі сыр i тварог, якія ўжывалі паўсюль, а таксама яечня, верашчака ў якой ужывалі сала i мяса. Пералік нскаторых страў купальскай вячэры упамшаецца i ў купальскай песні:
Купала на Івана…
Што Купала ўжывала?
Купала на Івана,
Купала на Івана,
Ужывала варэнішча ў алеішчы.
Купала на Івана,
Купала на Івана.
Рыбку з перцам, часнок з алейцам.
Купала на Івана і г.д.
У в. Лошыца Мінскага павета, як згадвае ў сваей паэме "Купала" В. Дунін-Марцінкевіч, на свяце ўжывалі смажанага парсючка, кілбасу, парсючковую шыйку. Агульным напоем купальскай вячэры была гарэлка. У XIX ст. на свяце ўжывалі выключна гарэлку у магчымым мностве. Звычайна цвярозымі некаторае выключэнне складалі толькі беларусы i літоўцы. А так, як збіраюцца натоўпы людзей, то, безумоўна рэшткі i ідуць у дадатак кастроў, – адзначаў П. Бяссонау.
Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі палiва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту природы, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала i самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл .Але дзяды i спрыяльныя сілы прыроды, часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васілкі, руты, купаленку i спяпалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі i карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў i незамужніх дзяўчат. Потым з музыкай i танцамі каргодамi купальскі гурт з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога" агню, трэннем дрэва аб дрэва. [8 с. 19]
Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл i асцярагчыся ад ix, спальвалі ix антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.
Запальванне купальскага вогнішча зяўлялася адным з галоўных момантаў свята, яго завязкай, пачаткам дзеяння. Развіццём купальскіх гульбішчаў былі народныя забавы, змест якіх вельмі разнастайны.
Агульнанацыянальным структурным кампанентам Купалля з’яўляліся скокі праз вогнішча, якія ладзілі пасла таго, як касцёр ярка разгарыцца. Праз касцёр людзі скакалі каб ачысціцца перад пачаткам красавіцы і жніва (пазбавіцца ад нячыстай сілы).
Дзеі вакол вогнішча:
·падпальванне кастра – у старажытныя часы падпальвала старэйшая жанчына, затым – найбольш паважаныя i сталыя жыхары вўскі. A калі гэта набыло забаўны характер – Купаліш i Купалінка.
·вогнішча запальвалася ў поўнай цішыні. Пакуль агонь да вяршыні не дабярэцца – людзі рабілі магічныя дзянні i загаворы (кідалі што-небудзь: ахвяравалі ў гонар дабрабыту).
·калі вогнішча даўшло да вяршыні – усе запявалі песню Ой, рана на Івана.
·спальвалі воз са смеццем, спявалі песні.
·пачыналі cкокі праз касцёр (ачышчэнне): спачатку дзяўчаты. Затым на першае месца выўшла шлюбная функцыя: пераскоквалі ў пары, узяўшыся за pyкі, калі рукі ў час скока не разнялі – будуць у пары.
Кульмінацыя абрадавых вогненных дзей:
·абрад спальвання чэрапа каня ці каровы: чэрап быў на шасце, калі збілі з шаста ў касцёр, значыць знішчылі нячыстую сілу (Пружанскі р-н).
·скачвалі пылаючыя колы ў раку – сонца ідзе на ўбыль: лета паварочвае на зіму (цэнтральная паўночная Беларусь). Існавала абрадавае знішчэнне антрапаморфнай лялькі – або спальвалі або тапілі.
У Пружанскім i Кобрынскіх паветах (Гродзенскай вобл.) даследчыкамі быў зафіксаваны абрад спальваня конскага чэрапа. Семантыка гэтага абраду ідэнтычная некаторым абрадавым дзеяннем, якія бытавалi ў дзень летняга сонцастаяння. Там спальвалі горных казлоў, лісіц, паколькі верылі, што ў гэтых істот пераўтвараецца ведзьма. Конь, ва ўяўленні продкаў таксама мог сімвалізаваць сілу, варожаю галаву. [9 с. 37]
На беларускіх купальскіх ігрышчах захаваліся i вогненныя тэатралізаваныя дзеянні.
Адным э такіx зяўляецца паход на ігрышча старой жанчыны, якая спрабавала ўкрасі галавешку ад кастра. Kaлi гэта адбывалася, свята прыпынял. Этнографы выказваюць меркаванне: фіга старой адлюстроўвае старажытную ахоўніцу хатняга агню, але ў адпаведнасці абраду, яна ператварылася ў ведзьму, якую імкнуліся адагнаць ад вогнішча палыной, альбо крапівай, як магічнымі сродкамі абароны ад нечысці.
Сярод купальскіх абрадаў еўрапейскіх народаў важная роля належала колу, імітавала сонца. Кола абмазвалі дзёгцем, абвівалі пераплеценай саломай i, запаліўшы спускалі пылаючыя калёса – сонцы з гары у рэчку. Гэтае дзеянне аімвалізавала ўбыванне дня. [12 с. 23]
У 19ст. этнограф Крачкоускі адзначыў на тэрыторыі Беларусі звычаі вырабу з саломы i знішчэнне антрапаморфнай мелькі, якую звалі Мара(Маруха, Марэна). Ён лічыў гэтую мельку ўвасабленнем багіні холада i смерці, ад слова мор- смерць.
Адной з асаблівасцей купальскага свята была вогненная варожба, адзначалі ў многіх раёнах. Ад купальскага агню запальвалася свечка i ўстаўлялася ў цэнтры вянка на перакрыжаванняў чалін. Потым вянкі пускалі на ваду, пры гэтым загадвалася жаланне. Калі вянок не патоне, а паплыве па рэчцэ, то задуманае збудзецца.
Адметнай рысай купальскага святкавання ў асобных раёнах Беларусі з’яўляліся дзеянні звязаныя з русалкамі.
Паводле народных уяўленняў первтваралiся дзяўчаты, якія патапіліся, немаўляты, што памерлі да хрышчэння, самагубы, а таксама праклятыя бацькамі дзяўчаты. У выніку трансфармацыі народных уяўленняў, русалкі сталі стаясамлівацца з негатыўнымі міфалагічнамі персанажамі (ведзьма) і іх сталі выганяць.
На Піншчне супраць русалак сталі прыменяць ахоўныя дзеянні; людзі скокамi праз вогнішча з перакананнем, што русалкі не будуць нападаць i прыходзіць на працягу года. [б с. 78]
Ля вогнішча частавалася абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, леві дружочак" кідалі на ваду вянкі i варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашэнне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад (вянок – сімвал дзявоцтва). У Шумілінскім р-не (Віцебская вобл.) асобыя пераскокванні праз касцёр, страціўшы магічны сэнс у 20 ст. трансфармiравалiся ў калектыўную варажбу – вытлумачэнне накіраванасці, калі дзеўка пераскочыць праз касцёр i хоць адна іскрынка пры гэтым прычэпіцца да яе спадніцы, то значыць дзеўка хочыць замуж.
У многіх раёнах паасобныя скокі праз касцёр, страціўшы ранейшы магічны сэнс, набылі гульнявы характер i сталі працягваць спаборніцтва юнакоў i дзяўчат, якое пачыналася вычаканнем жартоўных купалак.
Акрамя паасобных скокаў у беларусаў, як i ў іншых усходнеславянскіх народаў, захаваўся звычай пераскокваць праз вогнішча парамі – што этнографы тлумачаць імкненнем хутчэй ажаніцце або выйсці замуж.
Этнаграфічныя матэрыялы паказааюць: у Белерусі яшчэ у канцы 19ст. пачатку 20ст. існаваў звычай перакіданне вянкоў праз вогнішча, які можна меркаваць быў наібольш старажытным варыянтам переходу ад паасобнага да парнага пераскокванняў праз вогнішча. Вянок у беларусаў, як i ў іншых славянскіх народаў зяўляецце сімвалам дзявоцтва, i барацьба за вянок – гэта адлюстраванне старажытнага вясельнага абрада. [б с. 35]
Непасрэдна парныя скокі праз касцёр былі адным з важных момантаў свята, бо купальскі агонь ушанаваўся як стыхія, здатная не талькі ачысціць моладзь перед любамі, але i прадбачыць гэты люб. Парныя скокі вырашавалі лёс будучых людзей.
У шэрагу мясцовасцей Беларусi пасля парных скокаў праз вогнішча, дзяўчаты праводзілі калектыўную варажбу – вытлумачэнне: яны падбігалі са звітымі вянкамі да кастра i кідалі ix у агонь з упэўнасцю: чый вянок згарыць хутчэй, тая дзяўчына раней за ўcix пойдзе замуж.
Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год i вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Заканчвалася свята ля paкі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады. За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней i беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі i захоўвалі ix як сродак супраць нашэеця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі i ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, i спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў i недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына i закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі i выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў i павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.
Купальскае свята у Беларусі завяршалася раніцай назіраннем за ўзыходам сонца i купаннем у рацэ.
У старажытныя часы людзі верылі, што на світанні 24 чэрвеня сонца ўзыходзіць не як звычайна, а іграючы: дзеліцца на некалькі частак-кругоў, якія разыходзяцца, мігацяць i сыходзяцца зноў у адно. Аналагічныя або падобныя вераванні былі пашыраны не толкі ў беларусаў, але i ў іншых народаў Еўропы: pycкix, укрінцаў, палякаў, французаў, італьянцаў, албанцаў, фэкаў, балгap. Гэта рэлікты архаічнага ўшанавання галоўнага нябеснага свяціла як сімвала i крыніцы жыццятворных сіл прыроды.
Нельга без зацікаўленассі назіраць за варожбай дзяўчат. Скокі праз вогнішча суправаджаюцца яскравай купальскай песняй, ваджэннеў карагодаў, шуканнем папараць-кветкi і назіраннем за ўсходам сонца.
Так святкавалі Купалле нашыя продкі. З цягам часу некаторыя звычаі традыцыі началi забывацца. Негледзячы на гэта у 50-60 ыя гады Купалле стала адраджацца на дзяржаўным узроуні. Пачалі стварацца сцэнарыі i друкавацца кнігі па гэтым свяце. Адрадзілася сімволіка i атрыбутыка, гульнёвыя дзеі i купальскія песні. Аднак усё роўна стаіць шэраг проблем па арганізацыі свята. Самае страшэннае – гэта абыякавасць людзей да свята. На мой погляд, каб знішчыць гэта, то трэба заахвочваць насельніцтва i тлумачыць сэнс свята i план мерапрыемстваў, каб яны ведалі ўсё. Трэба праводзіць урокі прысвечаныя купальскай тэме ў дзіцячых садках, школках, універсытэтах.
Недахоп рэжысёраў у невялічкіх вёсках не даюць магчымасць святкаваць Купалле, бо не шмат знойдзецца людзей, якія будуць займацца выпрацоўкай кампазіцыйнай пабудовы свята, складаць агульныя сцэнарныя планы, розглядаць усе магчымыя структурныя кампаненты, каб збіраць карціну сапраўднай купальскай ночкі. Трэба адзначыць такія формы існавання фальклору ў сучаснай культуры як рэстаўграцыя, рэканструкцыя i трансфармацыя. якія дапамагаюць захоўваць абраднасць, народнасць i традыцыйнасць свята, а таксама спрыяюць з’яўленню новых тэндэнцый свят. Трэба ведаць i незабываць свае народныя абрады i традыцыі, бо калі ты нарадзіўся на гэтай зямлі, павінен шанаваць сваю радзіму, свой родны куток дзе ты вырас, сваю бацькоўшчыну. Кожнае святкаванне Купалля з год у год павінна выклікаць у людзей толькі цёплыя пачуцці, павагу да сваей культуры i Бацькаўшчыны. Я жадаю, каб сучасныя рэжысёры спрабавалі дасягнуць той вышыні, якая была ў святах раней.
купалле абрад літаратурны рэжысерскы
Глава 2. Сучаснае свята Купалле. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект)
.1 Творчая заяўка
Купальская абраднасць прасягнутая духам старажытнасці, таму для яе разумення і асэнсавання неабходныя абрадавыя кантэксты і тлумачэнне. Фальклорныя песні, гульні, купальскія карагоды ў спалучэнні з рытуальным дзеяннем атрымліваюць архаічны падтекст: культ зямлі, культ сонца, культ агню, культ вады і інш. Гістарычны лёс Беларусі складаўся так, што незаўсёды народ звяртаўся да сваіх уласны каранёў, да рознай культуры і мовы, але ж ў наш час ёсць магчымасць звяртання ў пошуках шляхоў самазахоўвання сваіх абрадаў і традыцый. Свята летняга сонцастаяння адлюстроўвае багацце традыцыйнай культуры беларускага народа і мае пазнавальнае, выхаваўчае, жыццёва эстэтычнае значэнне.
На сённяшні дзень я лічу асноўнай памылкай большасці арганізатараў- гэта тое,што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята -масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення.Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць людзей, а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эфектыўнасць эмацанальнага і выхаваўчага ўздзеяння свята.І мне здаецца, што усё ж такі ёсць ў нашых краях людзі, для якіх гэтае старажытнае свята не прычына выпіць і спаліць вогнішча, а магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленнеў, адыходзячаму ў глыб вякоў.
У сваёй працы купалле, якое праводзілася ў Барысаўскім раёне аграгарадку Забалоцце, выкарыстоўваюцца беларускія традыцыі і абрады. Асабіста гэта важна, таму што ўсе людзі ўбачылі сапраўды народнае свята з купальскімі гульнямі і абрадамі. Я лічу, што пры падрыхтоўцы свята трэба як мага больш актывізаваць ўдзельнікаў, прыцягнуць гледачоў да беларускай спадчыны, каб найбольшая колькасць гасцей дакрануліся да нацыянальнай культуры.
Мэта: Увасобіць ў свяце Купалле традыцыі ,абрадавыя элементы, а таксама зацікавіць гледачоў і ўдзельнікаў у свяце.
Задачы:
·Вывучыць асаблівасці ў Барысаўскім раёне;
·Вызначыць сімволіку рэтуальных дзей;
·Сарыентаваць моладзь на актыўны ўдзел у свяце для забяспечэння культурна – эстэтычнага выхавання і адпачынку;
·Узнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў.
Месца: Мінская вобл., Барысаўскі р-н., аграгарадок Забалоцце.
Тэрмін правядзення: 6 ліпеня 2012 года.
Умовы правядзення свята:
Свята Купалле разлічана на рознаўзроставую катэгорыю гледачоў і ўдзельнікаў. Свята размешчана на двух пляцоўках: галоўная пляцоўка – каля сельскага дому культуры, другая пляцоўка – на стадыёне каля сельскага дому культуры.
Колькасць арганізацый зацікаўленых ў правядзенні свята
Барысаўскі раённы аддзел культуры;
Забалоцкі сельскі савет дыпутатаў;
Забалоцкі Дом культуры.
Праграма свята
:00 – 21:30
Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.
Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.
Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей
Гульнёвыя пляцоўкі:
.Асілак
2.Жартоўная купальская латарэя(грашовая)
Пляцоўка Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка
:30 – 22:00 – тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька
22:30 – 23:30 – канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ
Пляцоўка Разгарайся купальскі агонь. Стадыён каля СДК
:00 – 22:10 – запальванне купальскага вогнішча
22:10 – 22:30
·Купальскі карагод
·Скокі праз вогнішча
·Гульні
·Варожбы
Плошча каля СДК
:30-3.00 – Начная купальская этнадыскатэка
Папярэдні каштарыс затратна правядзенне свята да купалля Купалінка ноч маленька 06.07.2012 года
Афармленне і ўладкаванне сцэнічных пляцовак – 400.000
Камандзіровачныя выдаткі – 500.000
Сувенірная прадукцыя – 500.000
Аплата транспартных затрат – 600.000
Выпуск друкаванай прадукцыі – 600.000
Набыцце абсталяванне для музычнага афармлення – 400.000
Харчаванне ўдзельнікаў і гасцей свята – 1.000.000
Усяго: – 4.000.000 (чатыры мільена рублеў)
.2 Рэжысерская задума і яе кампаненты
Тэма: Захаванне рэгіянальных купальскіх традыцый.
Ідэя – звышзадача: Заклік да моладзі: за павагу і захаванне гістарычнай культуры продкаў.
Месца правядзення свята і яго архітэктурна – ландшафныя асаблівасці.
Забалоцкі Дом культуры выдатнае месца для масавых гулянняў, размешчаны ў цэнтры аграгарадку. Плошча каля Дома культуры вельмі вялікая, якую можна выкарыстаць для размяшчэння розных пляцовак, а таксама размясціць вогнішча. Засажана вялікая колькасць дрэў, што дае магчымасць для рэалістычнага ўвасаблення многіх эпізодаў свята. Дадатак да ўсяго гэтага,прадугледжаны месцы для адпачынку пасіўных удзельнікаў свята.
Падзея, якую адзначае свята.
Дзень летняга сонцастаяння
Форма ўвасаблення свята.
Трансфармацыя свята Купаллена аснове
Адрас свята:СвятаКупалле разлічана на рознаўзроставую аўдыторыю.
Ідэя:Адраджэнне свята Купалле на сучасным этапе.
Праграма свята
:00-21:30
Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.
Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.
Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей
Гульнёвыя пляцоўкі:
.Асілак
Пляцоўка. Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка
:30-22:00 – тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька
22:30 -23:30 – канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ
Пляцоўка. Разгарайся купальскі агонь . Стадыён каля СДК
:00-22:10 – запальванне купальскага вогнішча
22:10-22:30
·Купальскі карагод
·Скокі праз вогнішча
·Гульні
·Варожбы
Плошча каля СДК
:30-3.00 – Начная купальская этнадыскатэка.
Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята
Сцэнарны план
Ø20:00-21:30 – Да пачатку свята працуе пляцоўка гасцінны двор. Адпраўленне хлопцаў збіраць жабрацкі воз. Дзяўчынкі плятуць вянкі і збіраюцца на купалле. Тут наладжаны продаж вянкоў, букетаў з кветак. Таксама ўсе госці частуюцца беларускімі народнымі стравамі. Праводзіцца гульнёвая праграмма Шалаш варожбаў;
Ø20:30-22:00 – тэатралізавана-гульневае прадстаўленне Купалінка ноч маленька;
Ø20:30-20:35 – зяўленне Дзеда і Бабы .Гульнёвы блок дзеда і бабы.
·Прыпеўкі.
·Лаўкач (накідавання вянка на палку).
·Калодка (катанне калодкі).
Ø21:05-21:10 – Купалінка разам з дзяўчатамі выконваюць харэагрфічную кампазіціыю Купалінка;
Ø21:10:21:20 – Купалінка і сяброўкі праводзяць варожбы;
Ø21:20-21:25 – Купаліш разам з сябрамі выконваюць музычны нумар;
Ø21:25-21:30 – Купалінка, Купаліш і сябры праводзяць танец -гульню. Святочная полька з усімі гасцямі свята;
Ø21:35-21:45 – Купаліш адпраўляецца шукаць папараць-кветку шчасця. Выступленне калектыву;
Ø21:45-21:55 – Купаліш сустракаецца з нячысцікамі. Яны не хочуць аддаваць папараць-кветку. Купаліш праводзіць гульню Перацягванне каната;
Ø21:45-22:00 – Купаліш з сябрамі прыходзяць да Купалінкі, дорыць ёй Кветку-папараць. Усе ідуць запальваць купальскае вогнішча. Музычны нумар;
Ø22:00-22:10 – Запаліванне купальскага вогнішча;
Ø22:10-22:30 – Усе дзеючыя асобы праводзяць гульнёвую праграмму;
Гульнёвы блок:
·Карагодная гульняВыбар пары;
·ГульняСкокі праз вогнішча;
·ГульняЦалаванне праз вянок;
Ø22:30-23:30 – канцэрт фальклёрных калектываў і студэнтаў БДУКіМ у іх ліку Вераніка Сахоўская, Кацярына Малькевіч, Шарапа Юрый, Ганна Паўленка;
Закрыццё свята
Ø23:30-3.00 – Начная купальская этна дыскатэка для гасцей свята.
Сцэнарна-рэжысёрскі ход: Імкненне стварыць свята паводле традыцый у сучаснасці праз дзеянне персанажаў: Купаліш, Купалінка, Баба, Дзед, Варажэя і Нячысцік.
2.3 Літаратурны сцэнарый
Эпізод 1: пралог Гасцінны двор
(Гучыць беларуская народная песня Як на Йвана)
1 Дзяўчына: Пойдзем, дзевачкі, кветкі рваці, ды вяночкі сплятаці!
2 Дзяўчына: Каб вяночкі прыгожыя былі, каб хлопцы нас любілі.
3 Дзяўчына: Я сёння кветкі на вянок буду рваці з чатырох дарог.
Купалінка: А навошта з чатырох?
3 Дзяўчына: Маці казала, тады хлопцы з весак, дзе гэтыя дарогі ляжаць, будуць бегаць за мной як шаленыя
2 Дзяўчына: А я багата нарву вечрам, у хаце торкну, раніцай пагляджу, калі распусцяцца – жыць буду добра, багата.
3 Дзяўчына: А мой вянок будзе з рамонкамі
1 Дзяўчына: А мой з ружамі
2 Дзяўчына: А у цябе, Купалінка, які вянок будзе?
Купалінка: Яшчэ не ведаю… Дзяўчаткі пойдзем разам ды ў поле, зёлачкі-кветачкі збіраць, добры песенькі спяваць. Усіх дзяўчат мы запрашаем, пойдзем разам паспяшаем.
(Купальская аўтэнтычная дзявочая песня Ой, пойдзем, сястрыцы, воз з хлопцамі падязджае да варот)
1 Хлопец: Тррр сляпая, прыехалі!!!
2 Хлопец: Ну вось спазніліся, дзяўчат не пабачым…
3 Хлопец: Нічога вечар не далёка, яшчэ пагуляем.
4 Хлопец: Зараз трэба ехаць воз жабрацкі ладзіць, па хатам лазіць, дзе чаго да вогнішча знайсці.
Купаліш: Ну ці ёсць сярод вас хлопцы спрытныя ды дужыя?.. Ёсць, тады разам паехалі непатрэбшчыну па вёсцы збіраць. А ўсіх астатніх запрашаем на наш Гасцінны двор, тут вас ўжо чакаюць. Паехалі!!!
(Хлопцы з песнямі народная Лайдакі адяжджаюць у вёску. Гледачы праходзяць у двор)
Эпізод 2: Гасцінны двор
Майстра: Дзевачкі мілыя, падыходзьце сюды, будзем разам вяночкі плясці… Я ў гэтым сапраўдная майстра, хто не ўмее хутка навучу.
Кветачніца: Госцікі даражэнькія, запрашаю вас сюды да мяне. Калі ласка, вось кветачкі-букецікі купальскія, можна купіць па танный цане. Хлопчыкі і мужчыны набывайце сваім каханым, не цурайцеся.
Купалінка: А я вас запрашаю бліжэй да мяне атрымоўваць падарункі, хто прыпеўку праспявае, ці весялушку раскажа, той падарунак і атрымае.
Варажэя: Дзяўчынкі, а хто хоча ведаць будучыню сваю?.. Калі ласка сюды ў Шалаш варожбаў. Ды не думайце, не падману, толькі праўду скажу…
Латарэйшчыца: Людзі добрыя, набывайце бязпройгрышную латарэю, прызы нікога не заставяць без усмешкі, усяго тры рублі і добры настрой гарантуецца.
Асілак: А ці ёсць сярод вас мужчыны сапраўдныя, спрытныя, удалыя? Падыходзьце да мяне, мы гэта праверым…
(Разыходзяцца па месцам дзеяння гульневых пляцовак)
Эпізод 3: Шалаш варожбаў
Вядучая: Купальскія варожбы. Яшчэ адзін паэтычны штрых да духоўнага жыцця нашых дзядоў i прадзедаў. Яны былі ўцехаю i забаваю, бо заўседы неслі чалавеку надзею. Згадзіцеся, каму з маладых не хацелася б пранікнуць у будучыню, даведацца пра суджанага-раджанага, сямейны лес? Ці не так?
(Гледачы адказваюць).
Вядучая: Вось i мы зараз з вамі паварожым. Паспрабуем акунуцца ў гэтыя таямнічыя скарбы мінулага! Пачынаем.
(Запальвае яшчэ адну свечку).
Вось гэту свечку вы перадавайце хуценька адзін аднаму. І ў каго яна па заканчэнні музыкі застанецца – той самы шчасны сённяшнім свяце.
(Гледачы перадаюць свечку. У каго яна засталася па заканчэнні музыкі, той падыходзіць да Вядучай).
Вядучая: Вось наша першая удзельніца варожбы – самая шчасная дзяўчына на нашым свяце. Давайце зараз выберам самую прыгожую і самую вясёлую дзяўчыну. І зробім мы гэта пры дапамозе чароўнай свечачкі.
(Гледачы зноў перадаюць свечку адзін аднаму. Дзяўчаты выходзяць да Вядучай).
Вядучая: Вось нашая самая шчасная, самая прыгожая i самая вяселая дзяўчына. Выберыце сабе, калі ласка, яшчэ па адной сяброўцы, і мы пачнем варажыць.
(Дзяўчаты яшчэ запрашаюць з гледачоу трох удзельніц, усе падыходзяць да Вядучай).
Вядучая: Вось нашы першыя ўдзельніцы. На купала ўсе дзяўчаткі вось як варажьлі: выходзілі на двор, набіралі галінкі у фартух i беглі ў хату. А ў хаце лічылі галінкі, іх колькасць прадказвала будучыню. Дзяўчаткі зараз хуценька выбягайце з шалаша, пакуль мы лічым да дзесяці, збірайце невялічкія галінкі… (пасля) цотны ix лік – хутка быць у пары, а калі няцотны – у гэтым годзе яшчэ не стрэнецца з суджаным.
(Ідзе варожба з галінкамі)
Ну, вось мы i спазналі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары. Але згадзіцеся, кожнай дзяўчыне цікава ведаць, ці раней яна за свaix сябровак замуж пойдзе. І вось што для гэтага рабілі: скінуўшы чаравік, мералі iм дарогу ад покуці да парога. Чый першы ля парога апынецца, тая напярод замуж пойдзе.
Зараз i мы паспрабуем так паваражыць. Хто хоча ведаць, здымайце чаравікі і мерайце ўздож усланага пакрывала.
(Дзяўчаты здымаюць па чаравіку, мераюць iм дарогу).
Вядучая: Мы даведаліся, каму ў гэтым годзе ў пары быць, i хто раней замуж пойдзе. Але ж яшчэ цікава ведаць, якога нораву будзе ваш суджаны.
А дастанешся хлопцу браваму,
Хлопцу браваму, кучараваму,
Хлопцу зграбнаму i высокаму,
Хлопцу смеламу i разумнаму.
Вось у мяне, дзяўчаткі, – чароўны яшчычак, па чарзе кожная з вас хай выцягвае сабе рэч, і мы даведаемся, якога нораву суджанны будзе.
Вядучая: Вось, дзяўчата, вы даведаліся, якіх хлопцаў чакаць вам у сваты. Але ж цікава, адкуль яны з’явяцца? Таму выходзьце да мяне, зараз мы даведаемся, з якога боку сватоў чакаць! А раней вось як гэта рабілі.
(Вядучая бярэ доўгую палку)
Бралі завостраны кол i ставілі яго перад сабой, а затым выпускалі з рук. У які бок кол упадзе, адтуль i сватоў чакаць.
Ну, паспрабуем? (Па чарзе адпускаюць кол, растлумачвае):
Чакай, дзяўчына, прыезжых сватоў здалёк, мо з-за мяжы нават. Падобна, нейю госць адтуль да цябе завітае.
Ну а ты, дзяўчына, не вельмі далека пойдзеш ад роднай хаткі. Добры сусед к табе завітае.
Вядучая: А зараз, дзяўчаткі, давайце паваражым на вадзе. Даведаемся ж у колькі гадкоў сватоў чакаць. Варажыць проста, вось у мяне ёсць чароўная іголачка, апускаем яе не кранаючыся вады і лічым колькі поўных кружочкаў зробіць іголачка.
(Варожба з іголачкай)
Дзякуй вам, дзяўчаткі! Сядайце, калі ласка!
Вось i ўсё, што мы паспелі.
Варажьлі, як умелі,
Жаніхоў павыбіралі,
Ды развітвацца нам час!
Шчасця зычу i кахання,
Хай спаўняюцца жаданні.
Зараз жа на развітанне
Шчыра дзякую я вам.
Госцікі даражэнькія, да сустрэчы!
Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт Купалінка – ноч маленька
Баба: Вой, вой, людцы добрыя!!! Што ж гэта робіцца? Знялі з хлява дзверы, колы з павозкі паздымалі, старую кабылу ўкралі… А гэты валацуга, нават з печы не злез. Дзед, ідзі шукай па сялу, дзе наша дабро прападае, што ўсё жыццё нажывалі.
Дзед: А-ха-ха, ну ты зусім са збясілася…Нашто табе колы, калі павозка згніла? І дзверы, калі хлеў зарэў?..
Баба: Ты яшчэ скажы,што кабыла непатрэбна?.. За яе столькі грошай давалі, а ты так проста аддаў.
Дзед: Ды яе толькі на балоце ў лесе твань чакае, ледзь дыхае тая кабыла, а хлопцы яе вернуць не хвалюйся.
Баба: Ага, вернуць, паглядзіш!..
Дзед: Што за жанчына?.. Чорт.
Баба: Хто я чорт? Ды я табе зараз!!!
(прыпеўкі Баба і Дзед)
Дзед: Ой, хопіць сварыцца, свята ж сёння… Дзе стол, дзе што на стале?..
Баба: Зараз дам я табе па галаве!..Ты што ж гэта на гулянне збіраешся?..
Дзед: А чаму гэта і не?.. Я яшчэ ого-го…
Баба: Я го-гокну табе зараз… А дзе гэта ўнучка наша Купалінка падзявалася?…
Дзед: Як дзе? Вяночкі ве, на кавалераў гадае, такая як і ты была маладая.
Баба: Куды ёй, рана яшчэ, семнаццаць гадочкаў толькі ёй.. А ну пайшлі яе пашукаем,і дамоў хутчэй паспяшаем…
(нумар песня дзяўчат аўтэнтычная Купала на Йвана…)
Купалінка: Ой, падружанькі вось і Купала на дварэ, а не паклікаў на гулянне ніхто мяне…
1 Дзяўчына: Бедненькая мая, любая сябровачка.
2 Дзяўчына: Усе яны такія, то зрок з запалам на цябе кідаюць, то холадам як лёд глядзяць.
3 Дзяўчына: А як жа Купаліш, ён жа табе кветкі начамі насіў?
Купалінка: Пасля таго як мая бабка яго пернікам абагрэла, больш не носіць.
(смяюцца)
1 Дзяўчына: Эх, так дык героі, а тут і гаварыць няма чаго.
(нумар песня Катя Малькевіч Рэчанька з рэпертуару Ірыны Дарафеявай)
1 Дзяўчына: Ну што, пачнем варажыць?
Купалінка: Давайце, а як?..
2 Дзяўчына: Вось, сябровачкі, пазычыла ў бацькі стары бот…
3 Дзяўчына: Фу… Навошта нам гэты стары і дыравы бот?
2 Дзяўчына: А ты ня ведаеш?.. Здаўна было такое, кідаеш бот праз агароджу, спінай стоячы да захаду сонца, куды носам пакажа адтуль сватоў чакаць. (Кідаюць па-парадку, а затым дзяўчат гледачоў запрашаюць)
(гульня Бот)
Купалінка: Калі верыць нашым варожбам, майго суджанага трэба чакаць адтуль, дзе сонца заходзіць…
3 Дзяўчына: Глядзіце! Там Купаліш з сябрамі на коніку едзе, песні спявае і ў гармонік іграе…
2 Дзяўчына: Вось ён твой суджаны…
Купалінка: Няўжо усё гэта праўда
(нумар песня мужчынскі хор бел. народная Распрагайце хлопцы коней)
1 Хлопец: Хлопцы, няўжо мы прыехалі ў рай?
2 Хлопец: Вакол бялюткія анёлы, прыгожае наваколле і чыстае паветра.
1 Дзяўчына: Вы мусіць нечага наеліся?.. Які рай, анёлы?.. Тут зямля і людзі добрыя…
2 Дзяўчына: Рай у другі бок… Ні туды прыехалі…
3 Хлопец: А мы прыляцелі на крылах кахання…
3 Дзяўчына: А конь вам ляцець дапамагаў, ці мо ён таксама крылы мае?
1 Хлопец: Вось кветачак вам прыняслі, каб нас да сябе прынялі.
1 Дзяўчына: Свае венікі можаце ў вогнішчы спаліць.
Купаліш: Ай, дзяўчаты не крычыце, лепей песню прыкажыце. Станчым разам пад гармонік, каб заржаў наш сівы конік!
(нумар танец-карагод Цяцерка)
Купалінка: Добра патанцавалі, але мала радасці ад танцаў, давайце пагуляем, хто спрытнейшы тут спазнаем?
Купаліш: Гуляць мы добра ўмеем, хлопцы, цягніце сюды калодкі, зараз мы паглядзім хто самы лепшы.
(гульня Калодка, дзеляцца на дзве каманды, перакачваюць калодкі, хто першы)
Баба: А вось дзе яны? Гуляюць… Купалінка, калі ты павінна была дома быць?
Купалінка: Бабуля, сягодня ж Купала…
Баба: Во мне свята знайшла, і што ты ўжо гуляць збіраешся, дарослая? Хутчэй дадому!
Купалінка: Родненькая, дазволь яшчэ крыху…
Баба: Ніякіх крыху, марш! А-а-а, во і кавалер… Што мала пернікам палучыў?
Купаліш: А я б яшчэ не адказаўся, каб толькі Купалінку бачыць.
Баба: Чаго захацеў, не для цябе я яе расціла… Ты ж нічога не маеш, толькі песні спяваеш.
Купаліш: Дазвольце ёй крыху болей пагуляць…
Баба: Ха, каго мне слухаць?.. Вось што, сёння Купала, калі ты прынясеш мне кветку папараці да той пары пакуль першы касцер запылае, тады дазволю дзяўчыне з табой гуляць.
Купалінка: Гэта немагчыма, не быць мне шчаслівай… (з плачам уцякае і бабуля следам за ёй).
Купаліш: І дзе ж мне яе шукаць, калі яна нават і па праўдзе не існуе?
Дзед: Хлопец, не гаруй так… Кветку знайсці можна. Ды і не адзін ты. Глядзі колькі сяброў вакол. Галоўнае верыць і ўсё атрымаецца…
Купаліш: Сябры, ведаеце пра маю бяду… Прашу вас дапамагчы, кветку папараці знайсці, а хто мне дапаможа таму узнагароду абяцаю.
(нумар мужчынская сольная народная песня Ю. Шарапа Сівы конь, кветку знаходзяць, але там яе старожаць нячысцікі)
Нячысцік: (выбягаюць з крыкамі, свістам, ляпаннем у каструлі) Кветачку, вы знайшлі, але яна наша… Мы яе вам так проста не аддадзім?..
Купаліш: Што хочаш прасі?..
Нячысцік: У цябе няма чаго браць… Але калі здолееш нас павесяліць, можа зміласцівімся…
Купаліш: Як жа вас павесяліць песню праспяваць, ці ў гульні пагуляць?
Нячысцік: Спяваць мы і самі ўмеем (равуць) Гульні любім, болей.
Купаліш: Ну тады, хлопцы, цягніце канат… Даражэнькія, дапамажыце найцямнейшае спадарства развесяліць!
(гульня Перацягванне каната)
Купаліш: Ну як вам наша гульня весялушка?
Нячысцік: Добра, але мала… Давай яшчэ…
Купаліш: Прабач, сёння яшчэ доўга гуляць будзем, але кветачка мне зараз патрэбна.
Нячысцік: Не-е-е, мы лепей назад дадому пойдзем, калі гуляў зараз ня будзе…
Купаліш: Мы дамаўляліся … Калі вы слова не трымаеце, тады вось жывой вадзіцы адведвайце. Дзеткі дапамагайце ў іх кветку адбіраць.(паліваюць вадой нячысцікаў)
Нячысцікі: Прабачце нас, забірайце…
Купаліш: Вось яна, хутчэй да Купалінкі.
(нумар песня Купалінкі Ластаўка з рэпертуару І. Дарафеевай)
Баба: Чаго ты галосіш? Непатрэбен ён табе… Прыйдзе час знойдзецца нехта лепшы.
Купалінка: Мне яго для шчасця на варожбах прадказалі.
Баба: Гэта ўсё хлусня, кветка-папараці, варожбы – нічога не існуе.
Дзед: (забягае дзед) Баба, прыбірай унучку на гулянне, малойчык кветачку знайшоў.
Баба: Што ты гародзіш? Якую кветку?
Дзед: Кветку шчасця, кветку жыцця…
Баба: Што? Не можа быць?
Купаліш: (уваходзіць) Вось абяцанае, цяпер ваша слова.
Баба: Гэта падман, яна не сапраўдная…
Дзед: А мы зараз гэта праверым, ад сапраўднай папараці-кветкі можна Купальскае вогнішча запаліць. Купаліш, збірай усё наваколле, каб сведкі былі, хадзем разам вогнішча ладзіць.
(Уся грамада рушыць да вогніва, спяваюць народную песню Купалінку, калі агонь запалаў, робяць карагод)
Эпізод 5: Гульні ля кастра
1.Карагод Купалінка
(Пад фальклорную песню усе ладзяць карагод вакол вогнішча)
.Гульня са свечкай
(На кім свечка спыніцца, той робіць скок праз касцёр)
.Гульня перакідання вянкоў
(Дзяўчаты перакідаюць вянкі, а хлопцы ловяць іх, тым самым фарміруюцца пары)
.Гульня на выбар пары
(Парныя скокі праз касцёр, калі рукі разарваліся – пара пакідае гульню)
5.Гульня пацалункаў праз вянок
(Застаўшыяся пары танчаць, становяцца спінамі, калі пасля разліку іх твары глядзяць у адзін бок, цалуюцца праз вянок, гульня прадаўжаецца да перамогі адной пары)
6.Гульня-варажба Гары вянок
(Дзяўчаты кідаюць вянкі ў касцёр, чый згарыць першы, тая выйдзе замуж хутчэй)
Эпізод 6: канцэрт Купалялё
Купалінка: Сягоння й Купала, заўтра Ян,
Да зайграй, сонейка, заіграй нам.
Каб зялёныя лугі шумелі,
Каб сырая зямля стагнала.
Купаліш: Каб сырая зямля стагнала,
Дай ад дзявоцкага гуляння.
Дай ад дзявоцкага гуляння,
Дай ад жаночага спявання.
Купалінка: Разгарэўся купальскі касцёр,
Нашы песні ляцяць аж да зор.
Купаліш: Свята канцэртам прадаўжаем,
Бліжэй усіх вас запрашаем.
Вітайце на сцэне Яўгена Коршуна
(песні Карчомка, Дуб да дуба з рэпертуару группы Крамбамбуля)
Купалінка: Запрашаем на сцэну Кацярыну Малькевіч
(песні Вёсачка, Вянок на вадзе з рэпертуару Ірыны Дарафеевай)
Купаліш: Наступнай сваё вакальнае майстэрства вам прадставіць Вераніка Сахоўская, сустракайце.
(песні Варажы, Купальская ноч з рэпертуару грруппы Млын)
Купаліш: Шчырымі апладысментамі сустракайце трыо прыгожых дзяўчат
(народныя песні Гудзіць вуліца, Палай )
Купалінка: На сцэне Юрый Шарапа
(песні Зорачкі, Яблыні з рэпертуару гр. Ляпіс Трубецкой)
Купалінка: Шчыра вітайце, Ганну Паўленка
(песні Пахне чабор, Бывайце здаровы з рэпертуару Л.Вольскага)
Купалінка: Вось і закончылася нашае Купалле – свята росквіту зямлі, свята народнай тврчасці…
Купаліш: Праводзілі мы сонца на другую палову года.
Купалінка: Хай і ў гэтай палавіне года
Кветка шчасця будзе ў народа,
Купаліш: Каб на зямлі калоссе рассцілалася
Ды шмат хлеба урадзілася,
Купалінка: Каб адзін аднаго паважалі,
Бацьку з маці не забывалі,
Купаліш: Нашу спадчыну шанавалі,
Ды купальскую ноч успаміналі
Купалінка: I няхай дапамогуць вам у гэтым рукі – чыстыя ад купальскай вады…
Купаліш: Ногі, дужыя ад купальскіх карагодаў…
Купалінка: Сэрцы, гарачыя ад купальскіх кастроў.
Творчыя і арганізацыйныя дзеі стварэння перадсвяточнай атмасферы
Рэклама – інфармацыйны матэрыял свята быў накіраваны на перадсвяточнай, а пасля – святочнай атмасферы.
Інфармацыйныя мерапрыемствы
ØВыпусціць святочны нумар газеты;
ØАбявы па радыё;
ØАфішы;
ØПраграма свята;
ØЗазывальныя абезды па вуліцам;
ØЗазывальныя тэксты і песні.
Надрукаваць:
Øзапрашэнні на свята;
Øпраграму свята;
Øафішу свята.
Агульнаарганізацыйныя мерапрыемствы
Правесці:
Øправесці суботнік на весцы;
Øпадрыхтоўка і азеляненне зон свята;
Øраспрацаваць планы – заданні калектывам устаноў вескі па мастацка – дэкаратыўным афармленні.
Мерапрыемствы мастацкай і мастацка – конкурснай накіраванасці
Øарганізаваць конкурсы;
Øарганізаваць гульневыя праграмы для дзяцей і дарослых;
.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята
Палажэнне аб правядзенні свята
Мэта правядзення свята:
Вывучэнне традыцый і абрадаў Купалля, яго рытуальных дзей, удасканаленне свята; стварэнне сцэнарыя тэатралізаванага прадстаўлення, які як мага больш здольны перадаць і раскрыць таямнічасць свята, эмацыянальна уздзейнічаць на гледача.
Задачы свята:
-вызначыць этымалогію слова Купалле;
-раскрыць семантыку, сімволіку і функцыянальнасць абрадавых падзей Купалля;
-разгледзець асноўныя адметнасці рытуальна-святочных дзей свята Купалле;
-распрацаваць сцэнарый святочнага абрада Купалле.
Арганізатары свята:
Барысаўскі райвыканкам
Адзел культуры Барысаўскага райвыканкама
Тэрмін правядзення свята: 6 ліпеня 2012 года
Умовы правядзення свята:
Свята Купалле разлічана на рознаўзроставую катэгорыю гледачоў і ўдзельнікаў. Свята размешчана на двух пляцоўках: галоўная пляцоўка – каля сельскага дому культуры,другая пляцоўка – на стадыёне каля сельскага дому культуры.
Фінансаванне свята: фінансаванне свята ажыцяўляецца з фонда Барысаўскага райвыканкама, згодна з распрацаванага каштарыса.
Склад аргкамітэта:
Старшыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. 8(033)356-65-79
Намеснік старшыні аргамітэта: Жарыкава Г.К. 8(029)575-64-32
Другі намеснік старшыні аргкамітэта: Грапцэвіч Е.М. 8(044)756-89-76
Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. 8(044)754-32-45
Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. 8(029)575-60-28
Галоўны мастак: Арлоўская Л.Ю. 8(029)554-78-45
Музычны кіраўнік: Ярашэвіч В.А. 8(033)3215676
Гукарэжысер: Пінчук В.А. 8(044)515-49-83
Рабочы план працы аргкамітэта:
№ п/пМерапрыемстваТэрмін выкананняАдказны1.Склад папярэдняга каштарысу фінансавання свята01.06.12-04.06.12Шашкова А.Г.2.Правядзенне інструктыўнага савяшчання па падрыхтоўцы і складанню аргкамітэта свята01.06.12Ленкіна А.Г.3.Распрацоўка сцэнарнага плана свята і літаратурнага сцэнарыя.04.06.12-11.06.12Шашкоў А.М.4.Распрацоўка плану па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню свята07.06.12-15.06.12Гурыновіч А.В.5.Інфармацыйныя мерапрыемствы па рэкламаванню свята14.06.12-20.06.12Багданоўская І.Г.6.Запрашэнне гасцей і ўдзельнікаў свята,іх сустрэча20.06.12-25.06.12Карпоўская Л.П.7.Набыццё падарункаў і прызоў28.06.12-05.07.12Гурыновіч Н.М.8.Распрацоўка плану і правядзенне рэпетыцый20.06.12-06.07.12Шашкоў А.М9.Афармленне галоўнай сцэны і астатніх пляцовак свята05.07.12-06.07.12Арлоўская Л.Ю.10.Выпуск рэкламнай і сувенірнай прадукцыі25.06.12Гурыновіч Н.М.11.Арганізацыя святочнага продажу і працы харчабектаў05.07.12-06.07.12Жарыкава Г.К.12.Арганізацыя канцэрта і святочнай дыскатэкі06.07.12-07.07.12Шашкоў А.М.
План работы дапаможных служб
Назва службыЧас работыАдказны за выкананнеСлужба аховы парадкуЗ 20.00 да 3.00Пыжык С.В.Медыцынская службаЗ 20.00 да 3.00Рудкоўская В.Э.Служба пажарнай аховыЗ 20.00 да 3.00Старычонак А.Н.Транспартная службаЗ 19.00 да 4.00Рабаў А.Ю.
Выпіска на касцюмы
№ п/пДзеючыя асобы і выканаўцыКасцюм і яго памер, колькасцьАбутак і яго памерГалаўны убор1Дзяўчыны-купалінкіБелыя кашулі, 4 шт.,Белыя сапожкі, 4 пары, 36, 37, 38 р.Вянкі з жывых кветак2Хлопцы-купалішыСарочка з вышыўкай, штаны чорныя, 4штЧорныя боты, 4 пары, 42, 42, 43, 45 р.3ВаражэяЦыганскі касцюм чырвона-чорны, 1шт.Чырвоныя боты, 1 пара, 35 р.Хусцінка на плечым цёмная з кветкамі4ЛатарэйшчыцаБел.нац. касцюм барысаўскага павета: спадніца, сарочка, камізэлька, 1штЧырвоныя боты, 1 пара, 35 р.Вянок з жывых кветак5АсілакСпорт-касцюм, 1шт.6ДзедБел.нац. барысаўскага павета: штаны, сарочка, паясок, 1 шт.Чорныя боты, 1пара, 42 р.Саламяны капялюш7БабаБел.нац. касцюм барысаўскага павета: спадніца, сарочка, камізэлька, 1 шт.Белыя боты, 1пара, 38 р.Хусцінка светлая з кветкамі8НячысцікіЧорнае атрэпье, накідка з мешкавіны, ласіны.Чорныяботы, 2 пары, 38, 42 р.Парык, рогі
Графік пасяджэння аргкамітэта
ДатаЧасМесцаМэта правядзенняПрысутныяАдказны01.06.1212.00Забалоцкі СДКПравядзенне інструктыўнага савяшчання па падрыхтоўцы і складанню аргкамітэта святаСтаршыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Нам. стар аргамітэта: Жарыкава Г.К. Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Галоўны мастак: Арлоўская Л.Ю. Музычны кіраўнік: Ярашэвіч В.А. Гукарэжысер: Пінчук В.А.Ленкіна А.Г04.06.1212.00Інтэрнат №1 БДУКіМАбмеркаванне рабочага і сцэнарнага планаСтаршыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Другі рэжысер свята: Шарапа Ю.С.Шашкоў А.М.08.06.1214.00БДУКіМАбмеркаванне мастацкага афармленняДырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Галоўны мастак: Арлоўская Л.Ю.Арлоўская Л.Ю.12.06.1215.00БДУКіМАбмеркаванне творчай канцэпцыі свята і яе увасабленне ў літаратурным аспекце, пластычным і музычным рашэнняхНам. стар аргамітэта: Жарыкава Г.К. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Музычны кіраўнік: Ярашэвіч В.А.Ярашэвіч В.А.22.06.1210.00Барысаўскі райвыканкамАбмеркаванне арганізацыі работы дапаможных службаў святаСтаршыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Нам. стар аргамітэта: Жарыкава Г.К. Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М.Жарыкава Г.К.04.07.1217.00Забалоцкі СДКАбмеркаванне агульнай гатоўнасці святаСтаршыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М.Ленкіна А.Г.
Выпіска на рэквізіт і бутафорыю
Месца дзеянняНайменаванне рэквізіту на сцэнеНайменаванне рэквізіту для нарыхтоўкіВыканаўцыЭкспазіцыяЖабрацкі возПаліва для кастраБабічаў У.Г, Апановіч С.Ч.Гульнёвая праграмаШалашКошык, свечка, румка, люстэрка, трэскі, зярно, бакалПаўленка Г.Дз.Гульнёвая праграмаЛатарэйны столЛатарэйныя білеты, прызыБагданоўская І.Г.Гульнёвая праграмаЛава для вянкоўВянкі, кветкі, зелянінаГурыновіч Н.МГульнёвая праграмаПодыўмГіра 24 кгАпановіч С.Ч.Тэтралізаваны канцэртЛаваБот, Калодкі 2 шт., плот, КанатШарапа Ю.С.ВогнішчаКастрышчаКветка папараці, вянкі, падарункіШашкоў А.М.
Графік работы аўтатранспарту свята
ДатаНумар аўтобусаПрозвішча, імя, імя па бацьку шафера, тэлЧас і месца прыбыцця на святаЧас адпраўлення за калектываміНазва калектывуМесца дыслакацыі калектывуМесца дастаўкі калектывуЧас адпраўлення калектыву са свята06.06.1272465-ВА-5Рабаў Аляксандр Мікалаевіч 8(029)963-63-8912.00 Плошча быля СДК11.00Студэнты БДУКіМГ. Барысаўв. Забалоцце07.07.12 07.00
Музычная партытура
№ п/пНазва эпiзодуНазва музычнага фрагментаРэплiка на пачатак музычнай дзеiТэхнiчны спосабУзровень гучанняДаужыня гучанняРэплiка на зняцце гукуТэхнiчны спосаб выкл. гуку1.Гаснны дворНародная инструментальная музыкаКаманда рэжысёраАдразу моцна95 хвКаманда рэжысёраМiкшыраване гуку2.Гасцінны дворГр.Палац на граной нядзелеКаманда рэжысёраАдразу моцна830 хв.кругавая мізансцэна на задніку сцэныМiкшыраванне гуку3.Дзявочы карагодАкапэльныя народныя спевыВыхад дзяўчат на пляцоўку–1,5 хвіліны–4.Жабрацкі возРаспрагайце хлопцы конейДзеўкі зходзяць з пляцоўкі спяваючыУвядзенне праз мiкшар62 хв.Хлопцы садзяцца на возМiкшыраванне гуку5.Купальскія варожбыЛявоніхаАдна з дзяўчын кідае бот уверхУвядзенне праз мiкшар85хвДзяўчына : Ой, хто замуж пойдзеМiкшыраванне гуку6.Каханыя-закаханыПолька Беларуская Ансамбль СябрыПрыезд хлопцаўУвядзенне праз мiкшар410 секКупаліш: ..Усе ўсміхнулісяМiкшыраванне гуку7.КупалялёРэчанька Сл. Ірыны ДарафеевайДзяўчына села на лаву, вакол яе дзяўчатыУвядзенне праз мікшар830 секЗаспявалаМiкшыраванне гуку8.Купальскія прыгодыНародная інструментальная музыкаПраход нячысцікаўУвядзенне праз мiкшар440 секКупаліш :Зараз мы табе пакажымМiкшыраванне гуку9.Разгарайся купальскі агоньНаролная інструментальтная музыкаКупаліш Усе да купальскага вогнішчаУвядзенне праз мікшар92 хвКупаліш Скокі праз вогнішчаМікшыраванне гуку10.Канцэрт КупалялёГурт Палац На граной нядзелеУсе героі: Слухаем і танчымУвядзенне праз мiкшар81 мiн.Запрашэнне на сцэну ўдзельнікаў святаМiкшыраванне гуку
Графiк правядзення рэпетыцый
№ п/пДата правядзенняЧас правядзенняМесца правядзенняНазва эпiзоду, нумара цi вiду рэпетыцыiКаго выклiкаюць на рэпетыцыюАдказны за правядзенне рэпетыцыi1.11 чэрвеня 201214.00 -16.00БДУКі М 215 аудЗастольная рэпетыцыя (размеркаванне ролей; чытка сцэнарыя)4 курсШашкоў А.М.2.13 чэрвеня 201214.00 – 16.00БДУКі М 215 аудЗастольная рэпетыцыя (падтэкст, унутраны маналог; чытка па ролях)4 курсШашкоў А.М.3.15 чэрвеня 201210.00 – 12.00БДУКі М 211 аудПланiровачная рэпетыцыя (пошук мiзансцэн)4 курсШашкоў А.М.4.18 чэрвеня 201210.00 – 12.00БДУКі М 211 аудПланiровачная рэпетыцыя (рэпетыцыя з выгарадкамi напляцоўцы)4 курсШашкоў А.М.5.20 чэрвеня 201210.00 – 12.00БДУКі М 720 аудМантажная рэпетыцыя (гукавая, прагляд касцюмаў)4 курсШашков А.М6.22 чэрвеня 201216.00 – 18.00Забалоцкі СДКЗводная рэпетыцыя4 курсШашкоў А.М.7.25 чэрвеня 201216.00 – 18.00Забалоцкі СДКПрагонная рэпетыцыя4 курсШашкоў А.М.8.27 чэрвеня 201216.00 – 18.00Забалоцкі СДКПрагонная рэпетыцыя4 курсШашкоў А.М.9.5 ліпеня 201216.00 – 20.00Забалоцкі СДКГенеральная рэпетыцыя4 курсШашкоў А.М.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Купалле – свята-апагей гадавога жыцця беларусаў – не страціла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі мастацкай выразнасці, на грунтоўнай аснове традыцыйнага фальклору ёсць магчымасць зрабіць яскравае свята з тэатралізаваным прадстаўлённем. Галоўныя плюсы такога мерапрыемства заключаюцца ў тым, што яно плоць ад плоці на генетычным ўзроні з беларускім самабытным этнасам.
На практыке ў працэсе напісання сцэнарыя для сцэнічнай дзеі, трэба ўлічваць разнастайныя мадэфікацыі абрадаў і рытуалаў, якія ўласцівы той, ці іншай мясцовасці. Гэта дапаможа найбольш пільна падыйсці да праблем развіцця культуры на месцах.
Такім чынам, Купалле – свята летняга сонцас-таяння, якое адзначаецца ўсімі народамі Еўропы. Звычаі абрадавага Купалля маюць агульныя карані з праславянскімі, індаеўрапейскімі; яны захавалі рысы салярнага сонечнага і жывёлагадоўчага культаў. Аснову звычаяў свята ў Беларусі склалі магічныя дзеянні, звязаныя з культам сонца. У цэлым жа купальскія звычаі ўяўляюць сінтэз важнейшых культаў абрадавых свят: культаў сонца, раслін, вады і продкаў.
Сваёй працай я хачу ўзнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характэрных менавіта Барысаўскаму краю, і нарэшце здейсніць трансфармацыю свята Купалля на Барысаўшчыні. Бо тут захавалася багатая спадчына традыцый, столькі цікавых асоб, якіх можна смела назваць носьбітамі традыцый, столькі цудоўных самадзейных і прафесійных калектываў і яшчэ добразычлівых і вясёлых жыхароў.
Мне б вельмі хацелась каб будучыя рэжысёры народных абрадаў і свят, робячы свята Купалле не паўторваліся з года ў год сваёй задумай правядзення гэтага свята. Каб людзі, якія будуць прыходзіць на Купалле не стаялі як слупы у розных кутках, а прымалі ўдзел у гульневых праграмах і дзеяннях свята.
БІБЛІЯГРАФІЯ
1. П.А. Гуд Беларускае купалле. Кампазіцыя і семантыка абрадавых дзей. Мн, 2006
. Я.К. Адамовіч Рана на Івана…. Мн, 1998
. Яўхім Карскі Беларусы. М, 2005
. А.М. Аляхновіч Фальклор ў выхаванні школьнікаў, Чатыры чвэрці, Мн, 2008
. І.І. Крук Следам за сонцам. Беларускі народны каляндар. Мн., 1998.
. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Мн., 1988.
7. Ліцьвінка В.Д. Святы і абрады беларусаў. – Мн.: Беларусь, 1997
8. Гуд П.А. Тэхналогія стварэння свята//вучэбны дапаможнік – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2004
. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т. Віцебскае Падзвінне. – Мн.: Бел.навука, 2004 / Магілёўскае Падняпроўе. 2001
. БНТ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі //Уклад..класіф., сістэм. матэрыялаў і камент. А.І. Гурскага; Уступ .арт. А.І. Гурскага, А.С. Ліса; Рэдкал.: А.С. Фядосік (гал.рэд.) і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990
. Беларускі фальклор //хрэстаматыя. – 2-е выд.,дап. – Мн.: Выш.шк.,1977
. Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў.