- Вид работы: Реферат
- Предмет: Культурология
- Язык: Русский , Формат файла: MS Word 15,83 kb
Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
Змест
1. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
1.1 Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
1.2 Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
1.3 Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
Спіс Выкарыстаных Крыніц
1. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
.1 Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
Пошук павышэння эфектыўнасці і якасці набывае асобую значнасць у сучасных умовах для ўсіх абласцей сацыяльнай дзейнасці, у тым ліку і для бібліяграфічнай. Актуальнасць вывучэння эфектыўнасці абумоўлена цэлым радам фактараў: небходнасцю інтэнсіфікацыі бібліяграфічнай дзейнасці; узмацненнем ролі мэтанакіраванага кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, калі стыхійна складываючыяся фактары ўсё болей патрабуюць асэнсавання і планамернага выкарыстання (сэнс кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю – у забеспячэнні яе эфектыўнасці); укараненнем у работу бібліятэк эканамічных метадаў гаспадарання і неабходнасцю вызначэння сабекошту і цаны бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, важнасцю ацэнкі ўклада кожнага бібліятэкара-бібліёграфа ў дасягненне агульнай мэты; неабходнасцю параўноўваць эфектыўнасць функцыянавання розных бібліятэк, вызначаць аптымальныя формы і метады абслугоўвання на падставе вывучэння іх карыснасці, лабіраваць свае інтарэсы перад вышэйшымі субектамі кіравання і рабіць фінансаванне аргументаваным. Акрамя таго, вымярэнне эфектыўнасці работы і супастаўленне яго вынікаў з пастаўленымі мэтамі – адна з задач агульнага менеджмента якасці, сістэма якога сёння актыўна ўкараняецца ва ўсіх сферах як вытворчай, так і сацыяльнай сфер.
Адной з першых работ, прысвечаных дадзенай тэме была кніга Д. Баліка Определители библиотечной работы. Отчёт исследования читаемости, обращаемости и коэффициента интенсивности, выдадзеная ў Томску яшчэ ў 1919 г.
У бібліяграфазнаўстве пытанні эфектыўнасці пачалі вывучацца ў 60-е гады ХХ ст. Сурёзным укладам у іх распрацоўку трэба лічыць вынікі такіх даследаванняў як Спецыяліст – бібліятэка – бібліяграфія, Эфектыўнасць выкарыстання рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў масавых бібліятэках (70-е гады мінулага ст.), Даследаванне агульных праблем аптымізацыі функцыянавання бібліятэчных сістэм (80-е гады).
Сярод работ асобных навукоўцаў трэба выдзеліць работы М.Р. Вохрышавай, якая раскрыла агульнатэарэтычныя аспекты, звязаныя з вызначэннем паняцця эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці, прапанавала разглядаць яе як сістэмнае паняцце, выдзяліла асноўныя віды эфектыўнасці і фактары, якія на яе ўплываюць, вывучала эфектыўнасць рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Работы К.В. Душэнка, А.А. Ліберман, А.Н. Лебедзевай, А.В. Сакалова былі прысвечаны пытанням вывучэння эфектыўнасці падрыхтоўкі і выкарыстання бібліяграфічных дапаможнікаў рознага віда. Значны ўклад у распрацоўку пытанняў эфектыўнасці даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ўнеслі работы І.Р. Маргенштэрна, Н.М. Барскай і Г.Г. Калінінай. Што да такога кірунка бібліяграфічнай дзейнасці як бібліяграфічнае інфармаванне, то тут трэба выдзеліць работы Д.В. Тэр-Аванесяна, Д.Н. Фядотавай,
Для распрацоўкі праблемы эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці сурёзнае значэнне маюць працы такіх бібліятэкаведаў, як М.С. Карташоў, В.В. Сяроў, Ю.М. Сталяроў, М.Я. Дворкіна і інш., а таксама інфарматыкаў М.Л. Калчынскага, К.В. Тараканава, І.Д. Каравяковай, В.М. Матылёва і інш.
У адпаведнасці з прапанаваным М.С. Карташовым сістэмным падыходам да вывучэння эфектыўнасці сёння агульна прызнана, што эфектыўнасць – гэта шматаспектная зява, у якой выдзяляецца некалькі ўзроўняў, якія павінны суадносіцца з выяўленнем вынікаў дзейнасці па розным кірункам. А.В. Блек прапанаваў разглядаць праяўленні эфектыўнасці па двум узаемазвязаным напрамкам: уплыў на абслугоўваемыя сістэмы; дасягненне пастаўленых мэтаў.
Паняцце эфектыўнасці атрымала найбольшае развіццё ў эканоміцы, дзе разумеецца як адносіны выніка да затрат. Эканамічны падыход даволі шырока распаўсюджаны ва ўсіх абласцях, у тым ліку і бібліяграфічнай. Гэта правяло да паяўлення самых розных формулаў, якія з пэўнай карысцю прымяняюцца для ацэнкі дзейнасці, але цалкам праблему эфектыўнасці не вырашаюць.
У сацыяльных сістэмах вельмі значным зяўляецца сувязь выніка дзейнасці з іншымі яе характарыстыкамі – і ў першую чаргу з мэтай, што атрымала абгрунтаванне ў філасофскіх даследванннях духоўнай сферы грамадскага жыцця. Эфектыўнасць у даным выпадку выступае як ступень дасягнення мэты. З гэтага пункту гледжання найбольш эфектыўнай будзе не проста дзейнасць, якая дае максімальны вынік пры мінімальных затратах, а дзейнасць, у максімальнай ступені рэалізуючая мэту ў атрыманым выніку. У мэце атрымоўваюць адлюстраванне патрэбнасці, і чым дакладней мэты адпавядаюць патрэбнасцям, тым эфектыўней будзе дзейнасць. Паколькі агульная мэта бібліяграфічнай дзейнасці – задавальненне бібліяграфічных патрэбнасцей, то эфектыўнасць і будзе азначаць ступень задавальнення гэтых патрэбнасцей.
Разам з тым, адні і тыя ж вынікі могут быць дасягнуты рознымі шляхамі, з рознымі затратамі сродкаў і намаганняў. Адпаведна, з эфектыўнасцю неабходна звязваць уяўленне аб найбольш рацыянальных шляхах. Эфектыўнасць з гэтага пункта гледжання можа разглядацца як суадносіны атрыманых вынікаў да мэтаў, дасягаемых пры мінімальных затратах.
Такім чынам, эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці азначае супастаўленне выніка з іншымі дзейнаснымі характарыстыкамі – мэтай, патрэбнасцямі, сродкамі – і зяўляецца інтэгральнай характарыстыкай дзейнасці. Яе можна вызначыць як ступень дасягнення мэты – задавальнення патрэбнасцяў грамадства ў дакументах – у суадносінах з выкарыстоўваемымі сродкамі.
У інфарматыцы прынята выдзяляць розныя віды эфектыўнасці, што абумоўлена шматпланавасцю абнаружэння ўсемагчымых эфектаў. Выдзяляюць унутраную і знешнюю эфектыўнасць, арганізацыйную і функцыянальную (тэхналагічную), эканамічную і сацыяльную і г.д. Аднак, нягледзячы на рознасць тэрмінаў, яны падкрэсліваюць адну агульную ідэю: знешняя эфектыўнасць указвае на ўклад інфармацыйнай сістэмы, які яна ўносіць ў вырашэнне грамадскіх задач; унутраная эфектыўнасць, дзякуючы разгляду інфармацыйнай сістэмы як самастойнай зявы, дазваляе супастаўляць розныя сістэмы паміж сабой па параметрам якаснага і колькаснага характару.
уласна бібліяграфічная, у гэтым выпадку бібліяграфічная інфармацыя даводзіцца да спажыўца і такім чынам рэалізуецца асноўная мэта бібліяграфічнай сістэмы;
дакументная: спажыўцом выкарыстоўваюцца дакументы, аб якіх даводзілася з дапамогай бібліяграфічных крыніц, і ажыццяўляецца ацэнка іх зместу;
рэальная: ажыццяўляецца выкаырстанне атрыманай інфармацыі ў розных сферах грамадскага жыцця, рэалізуюцца новыя веды.
Найбольш лёгка даследаваць ўласную непасрэдную эфектыўнасць, уздзеянне жа апасрэдаванай эфектыўнасці прасачыць цяжка, паколькі яна пераплятаецца з мноствам іншых фактараў, утварая складаную сістэму. Тым не меньш дакладная карціна эфектыўнасці можа быць састаўлена толькі на падставе даных, якія характарызуюць усе вышэйазначаныя ўзроўні.
Пры разглядзе знешняй эфектыўнасці разглядаецца некалькі яе форм:
сацыяльная ( раскрывае меру выканання бібліяграфічнай сістэмай яе сацыяльных функцый, а менавіта, задаволенасць інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў; садзейнічанне павышэнню інфармацыйнай культуры спажыўцоў інфармацыі і г.д.);
эканамічная (выяўленне эканамічных эфектаў, атрымліваемых у знешнім асяродзі за кошт функцыянавання бібліяграфічнай сістэмы).
Унутраную эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці неабходна вывучаць у дынаміцы, супастаўляя новы стан сістэмы з папярэднім. Выяўленне гэтай эфектыўнасці важка для далейшага прагрэсіўнага развіцця дзейнасці. Выдзяляюць некалькі форм унутранай эфектыўнасці:
эканамічная (вызначэнне затрат на бібліяграфічную дзейнасць);
арганізацыйная (рацыянальнасць арганізацыйных форм бібліяграфічнай дзейнасці);
тэхналагічная (рацыянальнасць тэхналагічных характарыстык бібліяграфічнай вытворчасці).
Такім чынам, эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці мае комплексны характар, які праяўляецца па розным напрамкам: у прымяненні розных падыходаў да вывучэння; у наяўнасці мноства напрамкаў (відаў, працэсаў) у бібліяграфічнай дзейнасці, якія могуць быць даследаваны ў аспекце эфектыўнасці; у шматфактарнасці уздзеянняў, якія вызначаюць ступень эфектыўнасці.
Разнастайнасць і складанасць вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці абумоўліваюць выкарыстанне розных падыходаў да яе вывучэння, і кожны падыход выяўляе адпаведна новы бок эфектыўнасці. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя падыходы:
эканамічны – звязаны з вызначэннем затрат на бібліяграфічную дзейнасць у супастаўленні з атрыманым вынікам;
сацыяльны – акцэнтуе ўвагу на выкананне бібліяграфічнай сістэмай яе грамадскіх функцый у адносінах да розных сфер грамадскага жыцця;
псіхалагічны – прадугледжвае высвятленне таго, як паспяхова выконваюцца бібліяграфіяй яе грамадскія функцыі і задачы ў адносінах да розных катэгорый карыстальнікаў;
камунікатыўны – павінен высвятляць уплыў бібліяграфічнай інфармацыі на развіццё міжасабовых інфармацыйных сувязяў у грамадстве;
змястоўны – звязаны з аналізам зместа масіва бібліяграфічнай інфармацыі.
Комплексны характар разглядаемага паняцця заключаецца таксама ў тым, што эфектыўнасць маожа быць разгледжана як адзінае цэлае (на ўзроўні агульнага) і як сукупнасць асобных (частных) праяўленняў. Эфектыўнасць таксама можа разглядацца на ўзроўні аднаго з асноўных працэсаў ці на ўзроўні дзейнасці цалкам. Бібліяграфічны дапаможнік, напрыклад, можа быць складзены на высокім узроўні, аператыўна выдадзена, адказваць неабходным патрабаванням, але не выкарыстана, а ў выніку канчатковая мэта – не рэалізавана. У выніку, толькі пры наяўнасці эфектыўнасці абодвух відаў дзейнасці забяспечваецца агульная эфектыўнасць.
Комплексны характар эфектыўнасці звязаны таксама са складанасцю структуры асноўных фактараў, якія ўплываюць на ажыццяўленне дзейнасці. Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці залежыць ад многіх абектыўных і субектыўных фактараў, цесна звязаных паміж сабой. Эфектыўнасць не можа даследавацца толькі на канчатковых этапах, калі ажыццяўляецца паслядзеянне і праяўляюцца вынікі. Не меньш важка высвятленне і асэнсаванне фактараў, якія дзейнічаюць на ўсіх папярэдніх стадыях і абумоўліваюць забеспячэнне рэалізацыі мэты. Такія веды дазваляюць весці апяраджальнае вывучэнне эфектыўнасці і карэкціраваць гэты працэс.
знешнія: прыродныя; сацыяльныя;
унутраныя:
– субектныя (звязаны з дзейнасцю бібліёграфа і спажыўца – свядомасць бібліёграфа, ступень падрыхтаванасці карыстальніка і г.д.);
арганізацыйныя (звязаны з задачамі кіравання дзейнасцю);
мэтавыя (правільная пастаноўка мэтаў);
абектныя (бесперапыннасць і сістэматычнасць, адпаведнасць бібліяграфічнай інфармацыі тым, на каго яна разлічана);
сітуацыйнага характара (наяўнасць ў даны неабходны момант бібліяграфічных крыніц, узровень кваліфікацыі бібліёграфа і інш.).
Такім чынам, комплексны падыход да вывучэння эфектыўнасці патрабуе ўліку ўсіх азначаных фактараў ў аспекце іх уплыву на дасягненне канчатковага выніку. Такі ўлік дазваляе аптымізіраваць дзейнасць на кожным этапе.
.2 Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
Вельмі значным пытаннем пры вывучэнні эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці зяўляецца яе ацэнка, вызначэнне адэкватных вымяральнікаў, з дапамогай якіх можна ацаніць эфектыўнасць бібліяграфічнай сістэмы. У якасці такіх вымяральнікаў выступае сістэма крытэрыяў і паказчыкаў. Сёння сярод даследчыкаў найбольш прызнаным зяўляюцца наступныя ўяўленні аб зыходных паняццях крытэрый і паказчык.
Крытэрый – гэта мерыла якасці дзейнасці, сутнасная якасная прымета, якая адпавядае асноўнаму патрабаванню да дзейнасці, выражанаму праз мэту гэтай дзейнасці. Паказчык – гэта колькасная характарыстыка адной з якасцей абекта, спосаб раскрыцця крытэрыя ў колькасным выражэнні. Такім чынам, крытэрый і паказчык адрозніваюць не толькі па колькасна-якасным параметрам, а па функцыянальнаму прызначэнню. Крытэрыі задаюць агульны ўзровень ацэнкі дзейнасці, паказчыкі выступаюць у ролі інструмента, механізма ацэнкі (напрыклад, колькасць запытаў на бібліяграфічны дапаможнік – паказчык яго актуальнасці; цытуемасць – паказчык каштоўнасці дакумента і г.д).
Даследчыкамі прапаноўваліся самыя разнастайныя крытэрыі і паказчыкі бібліяграфічнай дзейнасці. У працэсе вывучэння спецыяльнай літаратуры з выкарыстаннем метада кантэнт- аналіза было выяўлена больш за 300 характарыстык, якія ўжываліся ў якасці ацэначных крытэрыяў і паказчыкаў працэсаў і вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці. Усе спробы ўпарадкаваць гэта мноства, дыферэнцыраваць яго па сутнасным аснаванням, надаць яму стройнасць і завершанасць не прывялі да жадаемага выніка. Гэта абумоўлена семантычнай неадназначнасцю паняццяў крытэрый і паказчык, шматфактарнасцю бібліяграфічнай дзейнасці, вялікай колькасцю характарыстык, відаў, працэсаў бібліграфічнай дзейнасці, прадуктаў і паслуг, якія падлягаюць ацэнцы, а таксама вельмі часта адсутнасцю фармалізаваных вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці.
Такая складаная па свайму характару дзейнасць як бібліяграфічная не можа быць ацэнена па адной якаснай прымеце, па аднаму крытэрыю. У літаратуры розныя характарыстыкі бібліяграфічных сістэм прапаноўваліся на ролю галоўнага крытэрыя эфектыўнасці: рацыянальнасць, карыснасць, выніковасць, рэлевантнасць і інш. Няма сумненняў, што ўсе гэтыя крытэрыі значныя і могуць характарызаваць эфектыўнасць сістэмы цалкам, разам з тым гэтыя крытэрыі і рознапарадкавыя, таму што адносяцца да розных структурных элементаў бібліяграфічнай дзейнасці (рацыянальнасць – да працэсаў; карыснасць – для прадуктаў і паслуг і г.д.). Акрамя таго, пры абгрунтаванні крытэрыяў павінен быць вызначаны падыход, які ляжыць у аснове іх выдзялення.
Сваю канцэпцыю вызначэння крытэрыяў і паказчыкаў М.Г. Вохрышава будуе з выкарыстаннем сістэмна-дзейнаснага падыходу, які дазваляе ёй разглядаць крытэрыі як сістэму узаемазвязаных паміж сабой элементаў. З дугога боку, дзейнаснае разуменне эфектыўнасці дазваляе ёй суаднесці крытэрыі з такімі характарыстыкамі бібліяграфічнай дзейнасці як мэта, вынікі, сродкі. Мэтай бібліяграфічнай практычнай дзейнасці зяўляецца такое задавальненне грамадскіх патрэбнасцяў у бібліяграфічнай інфармацыі, калі пры мінімальных затратах спажывец атрымоўвае патрэбную яму інфармацыю з пэўнай ступенню паўнаты, максімальна дакладна адпавядаючую яго патрэбнасцям, у кароткія тэрміны і найбольш даступнай для выкарыстання форме. Зыходзячы з гэтага аўтар і выдзяляе асноўныя крытэрыі эфектыўнасці функцыянавання бібліяграфічных сістэм: паўната, дакладнасць, аператыўнасць, даступнасць, рацыянальнасць, і лічыць, што яны прымянімы як для ацэнкі бібліяграфічнай дзейнасці цалкам, так і асобных яе напрамкаў.
Па кожнаму з гэтых крытэрыяў М.Г. Вохрышава прапанавала паказчыкі, з дапамогай якіх можна ацаніць бібліяграфічную дзейнасць. Напрыклад, крытэрый паўнаты азначае ацэнку бібліяграфічнай дзейнасці ў аспекце максімальнага задавальнення патрэбнасцяў у дакументах і яго змест раскрываюць такія паказчыкі як паўната адлюстравання дакументаў у бібліяграфічных сістэмах; паўната давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да спажыўцоў; паўната ахвата спажыўцоў бібліяграфічнымі паслугамі. Крытэрый дакладнасці дазваляе ацаніць адпаведнасць бібліяграфічнай інфармацыі патрэбнасцям карыстальнікаў і яго паказчыкамі выступаюць рэлевантнасць (адпаведнасць выдаваемай інфармацыі запытам), пертынентнасць (адпаведнасць выдаваемай інфармацыі патрэбнасцям), дакладнасць выбара тэмы бібліяграфічных выданняў у адпаведнасці з патрэбнасцямі, актуальнасць тэм і рубрык, інфарматыўнасць, лішак звестак у бібліяграфічных сістэмах (інфармацыйны шум). Крытэрый аператыўнасці характарызуецца радам паказчыкаў: аператыўнасць адлюстравання новых дакументаў у бібліяграфічных сістэмах, аператыўнасць давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да спажыўцоў, аператыўнасць задавальнення разавых запытаў; актыўнасць бібліяграфічнай сістэмы, рэгулярнасць абвяшчэння аб дакументах. Крытэрый даступнасці выражаецца праз прастату структуры і мовы бібліяграфічных сістэм, мэтазгоднасць форм існавання бібліяграфічнай інфармацыі, паўната і дакладнасць раскрыцця зместа дакументаў, дыферэнцыраванасць. У якасці паказчыкаў крытэрыя рацыянальнасці выступаюць прадукцыйнасць працы ў абёме створанай бібіляграфічнай інфармацыі ці аказаных паслуг, зберажэнне рэсурсаў, эканомія часу, рацыяналізацыя бібліяграфічных працэсаў і аперацый.
Нельга сказаць, што распрацоўкі М.Г. Вохрышавай вырашылі праблему вызначэння крытэрыяў і паказчыкаў эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці. На думку некаторых аўтараў, сярод іх няма крытэрыяў эканамічнасці, актуальнасці і інш., не заўжды правільна і поўна вызначаюцца паказчыкі, не ўсе паказчыкі паддаюцца колькаснаму прадстаўленню. Але прынцып шматкрытэрыяльнасці ў дачыненні да бібліяграфічнай дзейнасці сёння падзяляецца многімі даследчыкамі. Прычым, гэты прынцып прыдугледжвае, што кожная падсістэма бібліяграфічнай дзейнасці (рэсурсная, працэсная, кіраўнічая) маюць свой набор крытэрыяў і паказчыкаў эфектыўнасці; шматнаменклатурнасць бібліяграфічных прадуктаў і паслуг таксама патрабуе дыферэнцыраванага падыхода да ацэнкі якасці бібліяграфічнага сэрвіса, як і вызначэнне розных відаў эфектыўнасці (працэсуальнай і выніковай; розных узроўняў праяўлення выніковай эфектыўнасці – непасрэдна бібліяграфічнай, дакументнай і рэальнай; сацыяльнай, тэхналагічнай, эканамічнай).
Сярод даследчыкаў ёсць прыхільнікі і монакрытэрыяльнага падыходу (Ю.М. Сталяроў, М.Я. Дворкіна, Л.І. Куштаніна, Л.А. Дубровіна), якія лічаць, што павінен быць адзіны інтэгральны крытэрый (зводны індэкс) эфектыўнасці. Складанасць сумяшчэння ў адной ацэнцы ўсіх эфектаў бібліяграфічнай дзейнасці не дазволілі да сёняшняга часу сфарміраваць, вызначыць адзіны крытэрый эфектыўнасці або якасці.
У сувязі з тым, што праблема вызначэння крытэрыяў і паказчыкаў застаецца актуальнай, важнымі ў метадалагічным плане зяўляюцца сфармуляваныя І.С. Пілко патрабаванні да вызначэння крытэрыяў і паказчыкаў: яны павінны быць поўнымі – ахопліваць усе значымыя характарыстыкі; дзейснымі – працаздольнымі пры аналізе; незалішнімі (неізбыточнымі) – выключаць дубліраванне пры ўліку ўплыву розных фактараў; мінімальнымі; мець адназначнае тлумачэнне; прастату выкарыстання; магчымасць адназначных ацэначных рашэнняў, якія базіруюцца на прынцыповых аснаваннях; надзейнасць – выключаць дубліраванне субектыўных і двухсэнсавых меркаванняў.
.3 Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
Эфектыўнасць – гэта інтэгратыўная характарыстыка і ў яе аспекце можа быць даследаваны любы фрагмент бібліяграфічнай дзейнасці (працэс, бібліяграфічны прадукт ці паслуга, бібліяграфічнае забеспячэнне розных катэгорый карыстальнікаў, асобная бібліяграфічная сістэма і інш.). У залежнасці ад прадмета даследавання вызначаюцца яе адэкватныя вымяральнікі – крытэрыі і паказчыкі, якія ў сваю чаргу будуць уплываць на выбор метадаў вывучэння эфектыўнасці.
статыстычныя, заснаваныя на ўліку вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці (колькасць наведванняў дня інфармацыі, дня бібліяграфіі і інш.);
экспертныя, заснаваныя на ўліку ацэначных меркаванняў вядучых спецыялістаў (абгрунтаванасць стратэгіі пошуку; глыбіня індэксавання дакументаў);
органалептычныя, заснаваныя на аналізе прымет, выяўленых з дапамогай органаў пачуццяў (якасць капіравання матэрыялаў; мастацкая выразнасць афармлення выставы, плаката);
сацыялагічныя, заснаваныя на зборы і аналізе меркаванняў рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў (культура бібліяграфічнага абслугоўвання, камфортнасць работы пад час правядзення выставы);
эксперыментальныя, заснаваныя на стварэнні штучных уліковых і кантралюемых умоў (эканомія часу карыстальнікамі, выніковасць выкарыстання бібліяграфічных рэсурсаў).
Шматлікія спробы выразіць эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці, як і бібліятэкі цалкам, паказчыкамі толькі бібліятэчнай статыстыкі (кнігавыдача, кнігазабяспечанасць, колькасць абанентаў, абарачальнасць і інш.) сёння не могуць быць прызнаны як абектыўныя і дастатковыя. На адрозненні бібліятэчнай статыстыкі ад вымярэння эфектыўнасці ўказваюць таксама і дакументы ІФЛА Измерение качества работы. Международное руководство по измерению эффективности работы универсальных и других научных библиотек:
. Бібліятэчная статыстыка канцэнтруецца на пазітыўных даных – яна ўлічвае колькасць кнігавыдач, карыстальнікаў, абём фондаў і не дае інфармацыі аб людзях, якія не зўляюцца карыстальнікамі бібліятэкі, аб невыкарыстоўваемай часткі фонда, аб выданнях, якія згубіліся на кніжных полках.
. Статыстыка рэгулярна збіраецца ў галінах, дзе лёгка атрымаць даныя аб рэсурсах (персанал, фонды), абслугоўванні (кнігавыдача, адказы на запыты). Вымярэнне эфектыўнасці патрабуе дапаўняльнай інфармацыі, якую складана сабраць: ці дастаткова персанала ў структуры даведачнай службы? ці атрымоўваюць карыстальнікі рэлевантныя адказы? ці адпавядае ствараемая інфармацыя калекцыя патрэбнасцям карыстальнікаў?
. Ацэнка эфектыўнасці дазваляе параўноўваць даныя і пераўтвараць іх з улікам патрэбнасцям даследавання, карэгіраваць (супастаўляць, выводзіць суадносіны) атраманыя даныя.
. Вымярэнне эфектыўнасці работы дабаўляе субектыўныя даныя, у першую чаргу, меркаванне карыстальнікаў аб абслугоўванні, да абектыўных.
. Вымярэнне эфектыўнасці звязвае вынікі вымярэння з мэтамі работы.
Рабочая група секцыі універсітэцкіх і іншых навуковых бібліятэк ІФЛА правяла вялікую работу па навуковаму і практычнаму абгрунтаванню методыкі вымярэння эфектыўнасці і якасці бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. На падставе іх Кіраўніцтва можна вызначыць паказчыкі сацыяльнай эфектыўнасці (ацэнкі ўзроўня дасягнення пастаўленых мэтаў з улікам патрэбнасцей карыстальнікаў), у тым ліку і бібліяграфічнай работы, метады іх вымярэння і разліку.
Для вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці шырока прымяняюцца сацыялагічныя метады вывучэння меркаванняў карыстальнікаў і бібліятэчнага персанала (назіранне, апытанне, тэсціраванне, экспертыза). Вынікі гэтых даследаванняў, суаднесеныя з даннымі бібліятэчнай статыстыкі, аналіза уліковай дакументацыі (уключая аўтаматызаваны ўлік), характарызуюць сацыяльную запатрабаванасць бібліятэкі, у тым ліку бібліяграфічнай службы, бібліяграфічных прадуктаў і паслуг.
У якасці прыкладаў можна прывесці такія паказчыкі сацыяльнай эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, як ахоп карыстальнікаў бібліятэчна-бібліяграфічным абслугоўваннем, які патрэбна вызначаць як адносіны колькасці чытачоў бібліятэкі да колькасці патэнцыяльных карыстальнікаў шляхам выкарыстання такіх метадаў як аналіз бібліятэчнай дакументацыі, тэлефоннае інтэрвью, анкетнае апытанне; паказчык аддаленае выкарыстанне рэсурсаў бібліятэкі вызначаецца як адносіны колькасці аддаленых карыстальнікаў да агульнай колькасці карыстальнікаў бібліятэкі шляхам выкарыстання такіх метадаў як аналіз даных аўтаматызаванага ўліку аддаленых карыстальнікаў, анкетаванне аддаленых карыстальнікаў па электроннай пошце. Такі паказчык як агульная задаволенасць карыстальнікаў вызначаецца праз вызначэнне рэйтынга карыстальніцкіх ацэнак (па пяцібальнай шкале), які адлюстроўвае ўзроўні ад поўнай задаволенасці да поўнай незадаволенасці з дапамогай анкетавання. З выкарыстаннем такіх жа паказчыкаў і такіх жа метадаў могуць вызначацца задаволенасць карыстальнікамі асобнымі відамі прадуктаў і паслуг, задаволенасць карыстальнікаў аддаленымі відамі паслуг, задаволенасць карыстальнікаў работай бібліёграфаў.
Трэба разумець, што высокія паказчыкі сацыяльнай эфектыўнасці часта дасягаюцца за кошт большых рэсурсных затрат. Таму ў рынкавай сітуацыі вельмі значнай зяўляецца таксама ацэнка затратнасці бібліяграфічнай вытворчасці, г.зн. яе эканамічная эфектыўнасць. Унутраная эканамічная эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці вызначаецца дасягненнем максімальных вынікаў пры фіксаваных затратах усіх відаў рэсурсаў або аптымізацыяй, зніжэннем затрат на дасягненне плануемага ўзроўня задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей.
Існуе некалькі падыходаў да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці. Першы – гэта вызначэнне затрат на адзінку прадукцыі або паслуг. Больш эфектыўным зяўляецца працэс вытворчасці бібліяграфічнага прадукта або паслугі, які, пры заданым узроўні якасці, зўляецца меньш затратным. Для эканамічнай ацэнкі бібліяграфічнай дзейнасці могуць ацэньвацца розныя яе вынікі – бібліяграфічная прадукцыя (падрыхтаваныя бібліяграфічныя крыніцы, рэкламныя матэрыялы, колькасць уведзеных у БД бібліяграфічныя і фактаграфічныя запісы і інш.), бібліяграфічныя паслугі (выдадзеныя даведкі, праведзеныя кансультацыі, сумарны час работы карыстальнікаў з электроннымі рэсурсамі і інш.). Важным таксама зяўляецца правільнае вызначэнне тых рэсурсных затрат, якія будуць брацца ў разлік: расходныя матэрыялы, затрачаны час на вытворчасць, амартызацыя сродкаў вытворчасці і інш. У якасці паказчыкаў для вызначэння эканамічнай эфектыўнасці могуць выкарыстоўвацца натуральныя і стаімасныя (коштавыя) паказчыкі. Да асноўных натуральных паказчыкаў затрат на адзінку прадукцыі (паслуг) адносяцца: абарачальнасць даведачна-бібліяграфічнага фонда; удзельная працаёмкасць (сярэднія затраты часу на вытворчасць адзінкі прадукцыі); удзельны расход матэрыялаў; нагрузка на бібліёграфа (па відах работ); каэфіцыент інтэнсіўнасці выкарыстання тэхнічных сродкаў і абарудавання, машыннага часу і інш. У якасці базавых стаімасных паказчыкаў выступаюць сабекошт і рэнтабельнасць. Сабекошт – гэта грашовы эквівалент усіх відаў затрат на вытворчасць прадукта ці паслугі. Рэнтабельнасць – гэта суадносіны паміж даходамі ад рэалізуемых прадуктаў і паслуг і расходамі на іх падрыхтоўку і прадастаўленне. Разлік рэнтабельнасці важна выкарыстоўваць пры ўвядзенні і рэалізацыі платных паслуг.
Для вызначэння эфектыўнасці вельмі важным зяўляецца супастаўленне рэальнай велічыні затрат у канкрэтнай бібліятэцы з пэўнымі стандартнымі паказчыкамі грамадска неабходных затрат (дакументных, матэрыяльных, тэхнічных, працоўных рэсурсаў), але для гэтага неабходна, каб была добра распрацаваная нарматыўная сістэма паказчыкаў, так званая калькуляцыя вытворчасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Практычнае ўкараненне гэтага падыходу стрымліваецца адсутнасцю надзейнага нарматыўнага забеспячэння бібліяграфічнай вытворчасці (дажа нормы часу на бібліяграфічныя працэсы сёння не ахопліваюць усе працэсы, адрозніваюцца ў розных тыпах бібліятэк, не гаворачы аб рознасці інфармацыйнай базы работы, неаднолькавасці матэрыяльна-тэхнічных умоў і г.д.).
Знешняя эканамічная эфектыўнасць звязана з вызначэннем эканамічных эфектаў (эканоміі, прыбытку) ад выкарыстання інфармацыі спажыўцамі інфармацыі за кошт функцыянавання інфармацыйнай сістэмы. Гэты від эфектыўнасці распрацоўваецца ў сферы інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічных распрацовак спецыяльнымі бібліятэкамі, органамі і службамі НТІ. Аналіз справаздач аб НДР і ВКР, у прыватнасці аналіз спісаў літаратуры, бібліяграфічных спасылак, звестак аб выкарыстаным вопыце, запазычаных інавацыйных праектах з літаратуры, а таксама непасрэдны кантакт з абанентамі абслугоўвання, дазваляюць ацаніць рэальны ўклад у распрацоўку навуковых тэм розных каналаў інфармацыі. Існуюць як агульныя, так і асобныя методыкі ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання матэрыялаў НТІ ў цыкле навука-тэхніка-вытворчасць: разліку эканамічнага эфекта ад выбару перспектыўнага кірунку навукова-тэхнічных распрацовак, зніжэння працоўных затрат і сабекошту прадукцыі, эканоміі матэрыяльных рэсурсаў і капітальных укладаняў.
Важкае значэнне пры вывучэнні эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці мае пытанне аб якасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Якасць вынікаў работы абавязкова павінна ўлічвацца пры вывучэнні эфектыўнасці дзейнасці.
Якасць прадуктаў і паслуг – гэта сукупнасць тэхнічных, эксплуатацыйных, эстэтычных, эканамічных, спажывецкіх уласцівасцей, якія забяспечваюць магчымасць задавальняць пэўныя патрэбнасці карыстальнікаў. Вызначэнне якасці прадукцыі адбываецца шляхам яе супастаўлення з адзінкай вымярэння, прынятай за эталон (стандарт). У бібліяграфазнаўстве адсутнічаюць дакладныя і адзназначныя уяўленні аб спажывецкіх якасцях кожнага бібліяграфічнага прадукта і паслугі, што абцяжарвае працэс вызначэння іх якасці. Тым не меньш, сёння выкарыстоўваюцца разнастайныя метады ацэнкі якасці.
Адной з шырока выкарыстоўваемых ва ўсім свеце форм экспертызы прадукцыі і паслуг зяўляецца сертыфікацыя сістэм якасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у тым ліку і ў бібліятэках. Сертыфікацыя можа ажыццяўляцца і ў адносінах да пэўных прадуктаў і паслуг у адпаведнасці з заканадаўствам краіны. Сёння ў большасці краін актыўна развіваецца сертыфікацыя баз даных, у тым ліку і падрыхтаваных бібліятэкамі.
Сярод спосабаў ацэнкі якасці прадуктаў і паслуг, выкарыстоўваемых бібліятэкамі, выкарыстоўваюцца і такія як вывучэнне меркаванняў спажыўцоў або экспертаў. Яно ажыццяўлецца метадамі сацыялагічнага апытання карыстальнікаў (анкетаванне, інтэрвюіраванне, тэсціраванне, гутарка), аналіз вынікаў зваротнай сувязі, экспертных ацэнак.
Выяўленне меркаванняў спажыўцоў аб якасці іх абслугоўвання ажыццяўляецца пераважна ў працэсе непасрэдных зносін з імі па вынікам прадастаўлення бібліяграфічнай паслугі або шляхам аналізу талонаў зваротнай сувязі. Меркаванні і патрабаванні спажыўцоў да прапаноўваемых ім паслуг вельмі значны для ацэнкі бібліяграфічнай дзейнасці, разам з тым, трэба ўлічваць субектывізм ацэнак спажыўцоў, узровень іх інфармацыйнай культуры. Таму для вызначэння якасці часта звяртаюцца да меркаванняў экспертаў – найбольш кваліфікаваных спецыялістаў і даследчыкаў. Менавіта эксперту прапаноўваюць ацаніць шматаспектнасць адлюстравання інфармацыі, паўнату ахвата матэрыялу, дакладнасць яго выкладання, лагічнасць структурыравання бібліяграфічных запісаў і г.д. Інструментам эксперта можа служыць спецыяльная шкала ацэнак, якая прадугледжвае выказванне ўласнага меркавання ў зададзеным дыяпазоне, прастаўленне балаў або ранжыраванне прыметаў. Вясомасць меркаванняў эксперта вызначаецца ўзроўнем яго кваліфікацыі і прафесійнага вопыту. Аднак, і яно зяўляецца субектыўным пры адсутнасці дакладна вызначаных, уніфікаваных патрабаванняў да ацэньваемага прадукта або паслугі.
эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Управление библиотекой: учебно-практ. пособие. / А.С. Аверьянов и др. – СПб.: Профессия, 2002. – 302 с.
. Зыгмантовіч, С.В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці: вучэбны дапаможнік / С.В. Зыгмантовіч. – Мн: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. – 325 с.
. Справочник библиотекаря / науч. ред. А.Н. Ванеева, В.А. Минкина. – СПб.: Профессия, 2001. – 448 с.
. Зыгмантовіч С.В. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі: вучэб. дапам. /С.В. Зыгмантовіч, 2007. – 109 с.
. Суслова, И.М. Основы библиотечного менеджмента: учебник / И.М. Суслова. – М.: Либерия, 2000. – 242 с.