- Вид работы: Дипломная (ВКР)
- Предмет: Культурология
- Язык: Белоруский, Формат файла: MS Word 274,27 Кб
Народныя звычаі і новыя святочныя формы сучаснага святкавання абрадавага каляднага свята ў этнаграфічнага рэгіёна Заходняга Палесся
Змест
Уводзіны
Раздзел 1. Этымалогія і семантыка каляднага абрада
1.1 Этнаграфічная рэтраспектыва свята “Каляда” і сучаснае ўвасабленне
1.2 Персаніфікацыя калядных герояў
.3 Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях
Раздзел 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Каляда” (рэжысёрскі праект свята)
2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята “Каляда”
.2 Задума і яе кампаненты
.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
.4 Рэжысёрскае ўвасабленне свята “Каляда”
.5 Арганізацыйна-вытворчы план свята
Заключэнне
Бібліяграфічны спіс
Дадаткі
Дадатак 1
УВОДЗІНЫ
Актуальнасць і сацыяльная значнасць
Правядзенне каляднага абрада як народнага свята ў нашай рэспубліцы атрымала шырокае распаўсюджанне з 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Сучасны стан арганізацыі і правядзення Каляд мае супярэчлівы характар. У шматлікіх беларускіх гарадах каляднае свята ператварылася ў эстрадны канцэрт на адкрытай прасторы. Нямногія гарады і мястэчкі захавалі своеасаблівыя традыцыі сустрэчы Каляд. Да іх можна аднесці такія населеныя пункты як Давід-Гарадок, Аснежыцы, Лагішын Брестскай вобласці Пінскага раёна і інш. Захаванне традыцый правядзення Каляд трымаецца на энтузіязме карэнных жыхароў і работнікаў культуры, якія спасцігаюць і шануюць беларускую спадчыну. Для вывучэння рэканструіраваць і трансфармаваць рэгіянальныя звычаі правядзення каляндарных свят, у прыватнасці, Каляд.
Каляды – гэта свята зімовага сонцазвароту. Касмічная падзея, якая ў шматліках культурах свету святкуецца вельмі ўрачыста.
Па-першае, мы даведваемся, як раней святкавалі гэта свята, па-другое, як менавіта гэта рабілі нашы продкі, як варажылі, у якія гульні гулялі і г.д. Але, на жаль, традыцыя калядавання існуе, асабліва ў вёсках, таму многа гарадскіх жыхароў амаль і не ведаюць, як святкуюцца абрад “Каляда”. Але ўсёж такі ёсць адважныя жыхары горада, якія ўзнаўляюць традыцыю калядавання: ходзяць з калядкамі да сваіх суседзяў, а разам з тым з’яўляецца магчымасць дараваць адзін аднаго за дробныя суседскія спрэчкі ці нелады. Больш папулярна сярод гарадскіх жыхароў добры і цудоўны звычай святых калядных дзён – наведваць родных, хрэснікаў і дарыць ім падарункі. Звычайна дораць іконку, мілую фігурку анела. Сутнасць свята Каляд змяшчаецца ў добрых адносінах і любві да бліжніх.
Таму і патрэбна абавязкова праводзіць і паказваць святкаванне абрада “Каляда”. Нашым бабулям і дзядулям, мамам і татам будзе цікава ўспомніць сябе ў дзяцінстве, а тым цікавейшае іх унукам і дзецям, якім яны ўсё распавядуць і пакажуць на жывым прыкладзе, якія гулянні ў іх былі ў дзяцінстве. Бо гэта добра, таму што цяпер моладзь зусім не цікавіцца ўсёю прыгажосцю і містыкай абрадаў. Ім стала цікава толькі сядзець хаты за камп’ютарам ці гэтыя рок-канцэрты, дыскатэкі і г.д. А калі данесці да моладзі ўсю актуальнасць і значнасць свята (абрада) “Каляда”, то я думаю, што шматлікім людзям будзе гэта да спадобы, ім стане цікава вярнуцца ў мінулае і пабываць на гэтым свяце. І яны будуць чакаць наступнага года, каб зноў адсвяткаваць яго.
Сённяшняй моладзі неабходна ведаць і берагчы сваю спадчыну не толькі для сябе, але і для сваіх будучых дзяцей. Цяжка захаваць нашыя традыцыі ў тым выглядзе, ў якім яны дайшлі да нас. Традыцыйная культура, як жывы арганізм мае свой асабісты шлях эвалюцыі, але нельга забывацца на тое, што мы таксама паўплываем на яго развіццё.
Трэба падтрымліваць і ўмацоўваць беларускія народныя абрады і святы, абавязкова праводзіць іх і зацікавіць моладзь. Каб яны перадалі ўсе веды і звычаі сваім дзецям, потым сваім унукам і г.д. Бо калі знікнуць традыцыйныя святкаванні, то знікне адметнасць беларусаў як народа. Усё звышсказанае і ёсць у абрадзе “Каляда”.
Мэта і задачы даследавання
Мэта даследавання – распрацоўка прынцыпаў арганізацыі каляднага свята і ўвасаблення сценарна-рэжысёрскага праекта і традыцыйных і калядных дзей у вёсцы Аснежыцы.
Задачы:
удакладніць правядзенне Каляд у регіёне Заходняга Палесся;
аптымізаваць прыёмы актывізацыі гледачоў на калядным свяце ў сельскай мясцовасці Заходняга Палесся;
разгледзець арыгінальныя формы ўвасаблення народных традыцый у сучасным святкаванні Каляд;
распрацаваць рэжысёрскі праект святкавання Каляд для рэгіёна Заходняга Палесся;
прапанаваць практычныя рэкамендацыі для работнікаў у сфере культуры па далейшаму ўдасканаленню арганізацыі і правядзеня ў рэгіёне Заходняга Палесся;
пазнаёміць гледача з разнастайнымі разнабокавымі традыцыямі святкавання абрада “Каляда” і зацвердзіць гэтыя традыцыі ў іх свядомасці.
Аб’ект і прадмет даследавання
Аб’ект даследавання – свята Каляд як традыцыйнае абрадавае свята, якое адбываецца ў перыяд зімовага сонцазвароту.
Прадмет даследавання – народныя звычаі і новыя святочныя формы сучаснага святкавання абрадавага каляднага свята ў этнаграфічнага рэгіёна Заходняга Палесся.
Метады даследавання
аналіз навуковых, навукова-метадычных крыніц па арганізацыі і правядзенню каляднаму святу;
сацыялагічныя метады: інтэрв’юіраванне ўдзельнікаў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў дадзенай мясцовасці, назіранне за правядзеннем абрадавага каляднага свята ў рэгіёне Заходняга Палесся.
Навізна даследавання
У рабоце праведзена сістэматызацыя этнаграфічнага матэрыяла па рэгіёну Заходняга Палесся.
На Каляды, калі пачыналі хадзіць калядоўшчыкі – невялікія групы маладых людзей, якія спявалі калядныя песні, славілі святы вечар і абавязкова гаспадароў. А яны ў сваю чаргу імкнуліся адарыць калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі, каб не было сорамна ні перад суседзямі, ні перад Богам. Бо абрад калядавання непасрэдна злучаны з прынашэннем ахвяр язычніцкім Вярхоўным Бажаствам. На Заходнім Палессі да нашых часоў захаваўся звычай адносіць грошы, якія даюць людзі ў калядныя дні, “на ахвяраванне” ў мясцовую царкву. Як можна так сказаць, то мабыць з Палесся і пайшоў звычай, як зараз гэта робяць, адорваць калядоўшчыкаў не пачастункамі, а менавіта грашыма.
Пры напісанні сцэнарыя былі выкарыстаны побытавыя сюжэты, характэрныя для палесскага асяроддзя:
калядоўшчыкі на Заходнім Палессі водзяць з сабой галоўны персанаж каляднага абрада – калядную казу, а вось на Ўсходнім Палессі, галоўны персанаж каляд – журавель.
абавязкова на Каляды гаспадыня выпякала пірог, каб запрасіць калядоўшчыкаў, якія да яе прыйдуць.
калядоўшчыкаў абавязкова, вельмі шчодра, адорвалі рознымі прысмакамі і пачастункамі, для таго, каб наступны год прынёс больш шчасця, здароўя, дабрабыту ў сям’ю, да якой яны прыйшлі.
Практычная значнасць даследвання
Дыпломны праект можа быць выкарыстаны як прыклад арганізацыі і правядзення, увасаблення сценарна-рэжысёрскага хода на абрадавае свята “Каляда” у іншых рэгіёнах Заходняга Палесся, творчых вышэйшых навучальных установах, каледжах мастацтваў. Тэарытычная частка дыпломнай работы, гістарычныя факты могуць быць выкарыстаны на лекцыйных занаятках па дысцыплінах “Рэжысура свят”, “Гісторыя свят” і інш.
Аналіз літаратуры
П.А. Гуд у вучэбным дапаможніку “Тэхналогія стварэння свята” прапануе шляхі вырашэння арганізацыйных, матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых і асобных творчых творчых аспектаў увасаблення святочнага дзеяння. Кніга пабудавана на матэрыялах разнастайных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, аналізе свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў.
У зборніку сцэнарыяў “Ад Каляд да Пакроваў” П.А. Гуд прадстаўляе шэраг творчых распрацовак гульнёвых праграм да усіх свят каляндарнага цыкла.
У манаграфіі В. Ліцьвінкі “Святы і абрады беларусаў” падаюцца чатырнадцаць свят і абрадаў беларусаў. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Выданне ілюстравана фотаздымкамі, якія зроблены непасрэдна ў час правядзення гэтых народных свят.
Энцыклапедычны даведнік “Народная культура Беларусі” пад агульнай рэдакцыяй В.С. Цітова змяшчае каля 700 артыкулаў, якія асвятляюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. У кнізе прапануецца асноўная даведачная інфармацыя па гісторыі і тэорыі беларускай народнай культуры, фальклорна-абрадавых традыцыях і святах, міфалогіі, народным мастацтве, традыцыйных адзенні і жыллі, нацыянальнай кухні, аграрнай гаспадарцы, промыслах і рамёствах і інш. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі.
У вучэбным дапаможніку для студэнтаў філалагічнай спецыяльнасці “Міфалогія беларусаў” В.С. Новак змяшчае як тэарытычны, так і практычны матэрыял, звязаны з ніжэйшай міфалогіяй беларусаў. Аўтар на канкрэтных сучасных запісах звестак характарызуе персанажы, улічваючы паходжанне, знешні выгляд, месцазнаходжанне, функцыянальнасць, спосабы засцярогі ад уздеяння звышнатуральнай сілы.
Выданне “Гульні, забавы, ігрышчы” А.Ю. Лозкі складае апісанне абрадавых гульняў святочнай культуры беларусаў, якія зараз увасобіліся ў забавы.
Энцыклапедыя “Беларуская міфалогія” С. Санько з’яўляецца першай у гісторыі нашай краіны, спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйна-культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу.
У сваёй працы “Беларускі народны каляндар” А.Ю. Лозка ў храналагічнай паслядоўнасці апісвае народныя святы, прысвяткі, звязаныя з імі абрады, гульні і ігрышчы. Асвятляе пытанні паходжання структурных адзінак беларускага народнага календара, іх суадносін з язычніцтвам і хрысціянствам у параўнальным вывучэнні з культурнымі традыцыямі народаў Еўропы.
Структура і аб’ём дыпломнай работы
Работа складаецца з уступа, двух раздзелаў, васьмі параграфаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, які складаецца з 26 крыніц і дадатку. Аб’ём працы без бібліяграфічнага спіса складае 60 старонак.
Раздзел 1. Этымалогія і семантыка каляднага абрада
.1 Этнаграфічная рэтраспектыва свята “Каляда” і сучаснае ўвасабленне
Гісторыка-этнаграфічныя даследаванні ў розных рэгіёнах пражывання чалавека паказалі, што звычаі і абрады адлюстроўваюць працоўную дзейнасць чалавека на розных этапах яго грамадскага-гістарычнага развіцця.
Паколькі абрад калядавання адбываецца ў перыяд зімовага сонцазвароту, выказваецца меркаванне, што ён з’яўляецца часткай старажытнага свята, прысвечанага сонцу, мінавіта абраду Каляда.
Існуе шмат меркаванняў па праблеме этымалогіі слова “каляда”. Некаторыя з іх дапасуюцца да пункту гледжання, што слова паходзіць ад лацінскага colendae. У старажытных рымлян першы дзень кожнага месяца называўся “календа”. Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыстыя – календы навагоднія. Гэтыя назвы разам са святкаваннямі ў розныя часы і былі засвоены славянскімі і неславянскімі народамі: ва ўсходніх славян – каляда, у палякоў – koleda, у балгараў – коледуванне, у сербаў і харватаў – коледа, у румынаў – colenda, у албанцаў – koledne [11, c. 28].
Зараз разгледзем карані каляднага святкавання. На землях Беларусі ў ХІ – ХІІІ стст. з’яўляюцца першыя ўпамінанні аб скамарохах, якія ў сваіх выступленнях падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор. У прыватнасці, падчас выступлення на Каляды выкарыстоўваліся шматлікія абрадавыя дзеянні, што бытавалі сярод мясцовага насельніцтва.
У XVI ст. акцёры, скамарохі займалі ў Беларусі асобнае месца ў феадальным грамадстве. Слова “скамарох” сустракаецца у актах Магілёўскага магістрата другой паловы XVI ст. Упамінанне сведчыць пра тое, што ў горадзе было добра вядома мастацтва скамарохаў. Акрамя аседлых гарадскіх і местачковых скамарохаў, былі вядомы ў той час вандроўныя акцёры з Польшы, Венгрыі, Прусіі і іншых краін, у выступленні якіх прасочваўся пэўны візантыйскі і заходнееўрапейскі ўплыў.
Мала таго, калі вандравалі скамарохі, то яны не толькі забаўлялі людзей сваімі жартамі, але і паказвалі так званы тэатр “Батлейка”. Паказы батлейкі – народнага лялечнага тэатра характарызаваўся ў той час спалучэннем агульнахрысціянскіх норм маралі і народных этычных уяўленняў беларуская батлейка.
У XVIІ-XVIІІ ст. святкаванні каляд змяшчае шматлікія рысы традыцыйнай народнай культуры. У многіх беларускіх абрадах падчас каляд тагачаснымі гарадскімі ўладамі выдаваліся падарункі заслужаным і паважаным гараджанам, якія так і называліся “каляда” [6, c. 45].
Форма масавага народнага свята з выкарыстаннем масак, карнавальных касцюмаў, з разнастойнымі гульнямі і гучнымі вулічнымі працэсіямі было пашырана ў часы сярэднявечча ў многіх краінах Заходняй Еўропы – Італіі, Францыі, Іспаніі, Германіі.
У беларусай маскіраванне, пераапрананне ў карнавальныя касцюмы суправаджалі каляндарныя святы – Каляды, Масленіцу, Ушэсце, Семуху, Купалле, Дажынкі, Багача, зімовых Міколу і Юр’я і сямейныя ўрачыстасці – хрэсьбіны, вяселле і выконвалі гаспадарча-аграрную, магічную, псіхалагічную, медыятыўную, ізалюючую функцыі.
Выключную ролю ў стварэнні святочнай, вясёлай і ўрачыстай атмасферы ў навагоднія дні ў беларускай весцы разам з пераапранутымі меў абход калядоўшчыкамі двароў аднавяскоўцаў з выкананнем велічальна-віншавальных песень [14, c. 153].
Калядаванне на Беларусі праходзіла, як правіла, з вечара другога дня Каляд напярэдні Новага года. У гэтыя дні, як толькі надыйдзе вечар, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі, ад трох да пяці чалавек, адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі. Падышоўшы да хаты, старшы стукае ў ваконную шыбу і пытае ў гаспадара дазволу павіншаваць яго са святам. Калі дазвол атрыманы, тады спявалі. Стоячы на двары пад вокнамі ці па запрашэнні гаспадара зайшоўшы ў хату, каляддоўшчыкі выконвалі свае велічальна-віншавальныя песні. У велічальнай песні кожны, да каго яна была звернута, атрымліваў хвалебную характарыстыку. Гаспадара дома праслаўлялі ў яго ўменні весці гаспадарку, багацці двара. Услаўленне гаспадыні адбывалася праз умеласць у рабоце і руплівасці. Калі гаспадарская дачка была дзяўчынай на выданні ўшаноўвалі яе прыгажосць і працавітасць. Гаспадарскі сын, які быў яшчэ нежанаты, праслаўляўся ў адвазе і спрытнасці. У віншаваннях выказваліся добрыя пажаданні: гаспадарам дома павялічыць свае багацце ў новым годдзе – каб зямля ўрадзіла, а жывёла дала вялікі прыплод, каб добра раіліся пчолы і г.д.; хлопцу і дзяўчыне – адшукаць добрага жаніха і нявесту, узяць шлюб у наступным годзе.
Пажаданні калядоўшчыкаў завяршаліся просьбай, каб іх адарылі. Гаспадары давалі пірагі, сала, каўбасу, грошы калядоўшчыкам. Усё гэта складалася ў мяшок , і калядоўшчыкі накіроўваліся да наступнай хаты. Яны абыходзілі ўсё сяло. У беларусаў калядой называюць любую навагоднюю абрадавую ежу, атрыманую ў якасці ўзнагароды за выкананне навагодніх велічанняў-віншаванняў. Сабраўшы калядныя падарункі, калядошчыкі спраўлялі затым навагоднія вечарынкі са святочнымі застоллямі: пілі гарэлку, піва, весяліліся, спявалі, танцавалі [19, c. 234, 305].
Вось што можна расказаць пра абрад Каляда ў стражытны час, а што да нашага часу то, у дваццатым стагоддзі, з прычыны вядомых гістарычных падзей, Новы год стаў шанавацца больш. Гэта, напэўна, нядрэнна, але традыцыі забываць усёткі нельга. І адмаўляцца ад іх – таксама. Зараз мы святкуем і Каляды і Новы год. І ўсё часцей бачны на вуліцах гарадоў людзей, якія калядуюць. Экзатычнае відовішча. Хоць гэта вельмі старажытная традыцыя – спяваць песні ў гонар Каляды, бо Каляды – вельмі старажытнае язычніцкае свята, якое зусім не звязана з Раством Хрыстовым, як думаюць некаторыя. Так атрымалася, што з прыходам хрысціянства на беларускія землі, а было гэта ў раннім сярэднявеччы, царква пачатку неміласэрна змагалася з папярэднімі светапоглядамі. На месцах капалень – паганскіх храмаў-будаваліся хрысціянскія цэрквы, паганскія святы замяняліся хрысціянскімі. Прыкладна таксама атрымалася і з Калядамі. На час зімовага сонцастаяння, а гэта галоўны "чыннік" імпрэзы, выпадае нараджэнне Ісуса Хрыста.
Таму і не дзіўна, што Каляды атаясамляюццпа з Раством Хрыстовым, і таму людзі аб’ядналі язычніцкія і хрысціянскія традыцыі святкавання. Між тым гэта свята Бога неба – Дажбога, бо пасля зімовага сонцастаяння дзень станавіцца больш доўгі і працяглы. Значыць, Дажбог ужо прачнуўся. Зіма абавязкова скончыцца, і прыйдзе пара цяпла і працы. Язычніцкія калядныя святы добра захаваліся ў нашым часе [18, c. 367].
Каляды доўжыліся не адзін дзень. Калі пераносіць на сучасны каляндар, а лепш узяць царкоўны, то яны ахопліваюць Каляды Хрыстовы, Дзень Васіля Вялікага і Вадохрышча Ісуса. Сюды трапляе і Новы год.
І так, пасля доўгага паста сціплая ежа і спіртныя напоі недвухсэнсоўна намякалі на працяглае застолле, плыўна пераходзячае ў бадзёры сняданак. З гэтага дня пачыналі хадзіць якія калядуюць – невялікія групы маладых людзей, якія спявалі калядныя песні, славілі святы вечар, а заадно і гаспадароў. Апошнія ў сваю чаргу імкнуліся надарыць якія калядуюць рознымі смачнасцямі так, каб не было сорамна ні перад суседзямі, ні перад Багамі. Бо абрад калядавання непасрэдна злучаны з прынашэннем ахвяр язычніцкім Вярхоўным Бажаствам. Бо, на Палессе да нашых часоў захаваўся звычай адносіць грошы, якія даюць людзі ў калядныя дні, "на ахвяраванне" ў мясцовую царкву.
Калядоўшчыкаў у іх нялёгкай працы суправаджала "каза", але не сапраўдная, а перапрануты ў кажух гарэзны і вясёлы юнак. Каза была галоўным дзейсным тварам. Верылі, што прысутнасць гэтай жывёлы ў двары адпужвае розных нячысцікаў, прыносіць урадлівасць, добры ўраджай, радасць і дабрабыт у хаце.Калядаваць пачыналі ўвечар напярэдадні (з 6 на 7 студзеня) Каляд: на абедзенны стол клалі сена і грошы, якія ляжалі да Щёдрыкаў (да Новага года – 14 студзеня), каб тое і іншае ў будучым годзе не перакладалася. У гэты дзень 6 студзеня пасціліся да вечара, і толькі з першай зоркай садзіліся за стол, на якім сярод іншых нішчымных страў павінны абавязкова быць куцця і адвар. У вечар перад новы годам куцця падавалася з сытою – вадой, падсалоджанай мёдам. Ежа была багатай, мясной: бліны з верашчакай, смажаная каўбаса і інш. Адвар (своеасаблівы ўзвар) звычайна рабіўся з сушоных яблыкаў і груш.
У калядны дзень хадзілі ў госці да сям’і сваіх хроснікаў насілі ім падарункі. Увечар моладзь, а часта і дзеці хадзілі па хатах, спяваючы калядкі. Усё гэта са смехам, з жартамі. Акрамя "казы" вадзілі "мядзведзя", "кабылку" і інш. На Палессе хадзілі калядаваць з зоркай з дубцоў, надзеўшы яе на тычку, я ны бываюць шасціканечныя, васмі канечныя і дванаццаціканечныя. Зорку абцягвалі белай матэрыяй, у сярэдзіне гарэла свечка. Так рабілася ў памяць пра зорку, якая запалілася падчас нараджэння Хрыста [19, c. 286].
Вялікай папулярнасцю падчас святкавання Калядак, карысталіся розныя гульні, старадаўнія, рухомыя, вясёлыя. Найболей вядомая і ў поўнай меры якая дайшла да нас, з’яўляецца гульня "Жаніцьба Цярэшкі". Усё дзейства адбывалася ўначы і ў самай вялікай хаце. На працягу некалькіх дзён, дакладней начэй "бацькі" выбіралі, жаніха, нявесту, сваталі, жанілі. Усе вясельныя абрады былі як сапраўднымі. Удзельнікі забавы павінны былі ўмець танчыць "лявоніху", весці карагоды-масткі, спяваць песні. Падрыхтоўкі да тэатралізаванай гульні пачыналіся яшчэ ўвосень, і ўсе ўдзельнікі з нятярпеннем чакалі гэтых зімовых, калядных начэй, каб уволю пасмяяцца і патанчыць.
Менавіта так праводзілі Калядкі на Заходнім Палессі, дзе і дагэтуль так сама адзначаюць гэты абрад, бо каляды здаўна былі адным з найбольш цікавых і распаўсюджаных зімовых свят. З калядамі і калядаваннем на Беларусі звязана самабытнае народнае паэтычна-песеннае мастацтва – багаты пласт віншавальна-велічальных песень, што выконваліся калядоўшчыкамі для сваіх аднавяскоўцаў і сяброў [25, c. 89].
У перыяд “Каляд” моладзі вельмі падабаецца пераўвасабляцца ў розныя персанажы свята, менавіта пасля гэтага ў іх узрастае цікавасць да традыцыйных калядных свят і абрадаў.
Найбольшая колькасць традыцыйных карнавальных масак-персанажаў захоўваецца сёння ў сельскай мясцовасці Беларусі. Калядоўшчыкі – каляда, старцы, цыганы, цары – маюць ў сваім гурце разнастойныя маскі-персанажы, найбольш старадаўнія з якіх зааморфныя: каза, мядзведзь, конь, бусел, і антрапаморфныя: дзед і баба. Астатнія маскі, пачынаючы ад традыцыйных: цыгана, цыганкі, паненкі, паніча і заканчывая звышсучаснымі: бізнесмена і рэкіцёра, убіраюць у сабе разнастайныя вобразы і тыпажы сёнешняга беларускага жыцця [14, c. 32].
Вырабляюць маскі разнастойнымі спосабамі, выкарыстоўваючы як традыцыйныя матэрыялы, так і сучасныя. Самы даступны для маскі казы, гэта кажух, які выварачваюць поўсцю наверх. На алаву прымацоўваюць рогі з паперы, дроту, дрэва, саломы, прыклейваюць бараду з лёну. Ззаду прышываюць хвост. Як рабілі нашы дзяды і прадзеды.
Гурт калядоўшчыкаў складаўся з удзельнікаў якога-небудзь фальклорна-этнаграфічнага калектыву, які быў амаль што пры кожным сельскім клубе ці Доме культуры. Арганізатары калядавання бралі атовы сцэнарый і вывучыўшы, адпраўляліся калядаваць.
Насёння абрад калядавання з’яўляецца найбольш распаўсюджаным на ўсёй тэрыторыі беларусі і мае лакальныя формы правядзення.
На Гродзеншчыне ў вёсцы Ярэшчы, Карэлічскага раёна дзейнічае ў ЦДК аматарскае аб’яднанне “Адкрытыя твары”. У іх налічваюцца больш дваццаці разнастойных масак, дзе побач з традыцыйнымі беларускімі маскамі казы, каня, ваўка сустракаюцца сучасныя маскі-новаўтварэнні: сабака, сава, свіння, певень, жыраф, залатая рыбка, жаба [14, c. 63].
У гуртах сучасных калядоўшчыкаў сустракаецца шмат масак-персанажаў, якія нясуць на сабе адбітак сённешнягя нашага жыцця. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца маскі рэкіцёра, які ходзіць ў скураной куртцы, у спартыўных штанах, твар закрыты кавалкам чорнай тканіны, за поясам і ў руках ён трымае цацачны пісталет, ружжо, або нож ці меч. Да каляднай маскі доктара далучаецца маска медсястры і яны ходзяць парай, як дзед і баба. Яны носяць тэрмометр, шпрыц, вырабленыя з картону і паперы, мікстуру (гарэлку), якой лечаць ад усіх хвароб, таблеткі, выразаныя з бульбы, морквы, або проста цукеркі-ледзянцы, кавальсція абцугі для вырывання зубоў і г.д.
У Мінскай вобласці Лагойскага раёна ражаныя ходзяць на Каляды, Новы год, вяселле. На Каляды і Новы год ходзяць дзед і баба, жабракі, Баба Яга, чэрці, Дзед Мароз, Снягурачка.
Баба Яга ў дліннай бруднай спадніцы, рванай ватаўцы, хустцы, валёнках. Дзед – пераапранутая жанчына. Баба – пераапрануты мужчына.
Дзед Мароз і Снягурачка апранаюцца неабавязкова ў спецыяльныя касцюмы, а ў вопратку. Снягурачка можа нацапіць касу.
У гуртах калядоўшчыкаў дзейнічаюць тыпавыя збіральныя вобразы-персанажы п’яніцаў, міліцыянераў, дэмабілізаваных салдат. Салдат апранаецца ў старую ваенную форму, фуражку, упрыгожваючы сябе ардэнамі мядалямі вялікіх памераў, якія выразаюць з бляхі, картону, і вешаюць на мундзір у некалькі радоў. На Брэстчыне сучасны абрад шчадравання – гэта вясёлая гульня з песнямі і танцамі, інтэрмедыямі. Шчадравальшчыкі апранутыя ў карнавальныя строі Дзеда Мароза, Снягурачкі, зімы, цыгана, чорта, мядзведзя, лісы, зайца, з крыкам і шумам ходзяць ад хаты да хаты. Цыганку прыбіраюць ў яркую спадніцу, яркую хустку, твар размалёўваюць бурачным сокам, губной памадай, на шыю вешаюць шмат пацерак, у вушы ці на вушы – вялікія завушніцы. Маладзічкай прыбіраюць звычайна хлопца, апранаючы на яго жаночае адзенне [14, c. 198].
У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што маска дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзенным жыцці і што прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям’ю на ўвесь год.
Калядаванне з ўдзелам традыцыйных і новаўтвораных масак мае даволі шырокае распаўсюджанне, задавальняе эстэтычныя густы многіх людзей. На Беларусі, як і ва ў многіх іншых былых саюзных рэспубліках , сучаснае навагодне-каляднае пераапрананне пазбавілася свайго першапачаткавага магічна-рэлігійнага сэнсу і ператварылася ў святочную забаву, сваеасаблівы карнавал, што захоўваецца як форма рэгламентацыі і ўпрыгожвання быту, грамадскіх і сямейных адносін.
На выснове, этнаграфічнай рэтраспектывы свята “Каляда” і сучаснага ўвасаблення, можна зрабіць вывады:
На землях Беларусі ў ХІ – ХІІІ стст. з’яўляюцца першыя ўпамінанні аб скамарохах, якія падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор.
Калядаванне на Беларусі праходзіла з вечара другога дня каляд напярэдні Новага года. У гэтыя дні, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі, ад трох да пяці чалавек, адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі.
Падчас святкавання Калядак праводзіліся старадаўнія гульні – рухомыя, вясёлыя. Найболей вядомая, якая дайшла да нас, з’яўляецца гульня “Жаніцьба Цярэшкі”. Усё дзейства адбывалася ўначы і ў самай вялікай хаце.
Калядаванне з ўдзелам традыцыйных і наваутвораных масак мае даволі шырокае распаўсюджанне на Беларусі.
У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што маска дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзенным жыцці і што прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям’ю на ўвесь год.
1.2 Персаніфікацыя калядных герояў
Асноўная маска навагодняга пераапранання – каза. Казу прыбіралі наступным чынам: кажух, вывернуты аўчынай наверх, надзявалі адным рукавом на канец дугі, якая ставілася выпукласцю ўніз. Рукаў залізвалі, ёж служыў шыяй і галавой, да якой прымацоўваліся рогі, зробленыя з саломы ці з асакі. Да другога канца дугі прывязвалі хвост, таксама з саломы.
У вёсцы Юравічы Гомельскаа павета для казы проста апраналі хлопца ў вывернуты кажух, з каўняра рабілі галаву. Да яе прымацоўвалі рогі з палак і вушы з травы, на шыю вешалі званочак.
На Магілёўшчыне для маскі казы рогі рабілі з саломы, а бывала – са сталовых лыжак.
На Гомельшчыне казу ўвасабляў хлопец, які апранаў кажух і ў руках трымаў чапялу, на канцэ якой нацягвалі бурку. Эта была галава казы.
У Жлобіне і ў Краснабудскай вобласці культ казы атрымаў найбольшае развіццё. Галаву для казы рабілі спецыяльна з дрэва і абклейвалі шкурай. Ніжнюю чэлюсць рабілі рухомай і з дапамогаю вяровачкі прымушалі яе паднімацца і апускацца, г.зн. адкрываць і закрываць рот. Да галавы прыбівалі сапраўдныя казёныя рогі, да ніжняй чэлюсці прымацоўвалі бараду.
На Заходнім Палессі казу рабілі з дрэва і тулава пакрывалі кажухом, пад які залазіў хлопец.
У Баранавіцкім раёне, Брэсцкай вобласці для казы абавязкова бралі светлы кажух са светлай аўчынай. Рабілі маску казы з саломы і лазы.
На Палессі маску казы майстравалі з дрэва, абклейвалі скурай, а рогі рабілі не з саломы, а сталовых лыжак, ці прымацоўвалі рогі сапраўднай казы. Ніжняя частка маскі была рухаванай, калі тузаць за вяроўку то ніжняя сківіца варушылася і стваралася ўражэнне жуючай казы.
Каза сімвалізавала багацце і ўрадлівасць, пладавітасць і дабрабыт. Абрад ваджэння “казы” у тым выглядзе, у якім ён дайшоў да нас, прадстаўляе не столькі абрадавае дзеянне, колькі бытавую гульню, забаву. Сувязь гэтага абраду з навагоднім святам мае старажытныя генетычныя карэнні. Ускосным указаннем на старажытнае паходжанне абраду з’яўляецца факт захавання і шырокага распаўсяджання культа “казы” у многіх еўрапейскіх (славянскіх і раманскіх) народаў. Вывучэнне дахрысцянскіх культаў паказала, што “каза” ў старажытнасці шанавалася за яе нібыта здольнасць узмацніць урадлівасць зямлі. Адсюль і паходзіць магічная роля “казы” ў старажытнай навагодняй абраднасці і звязаныя з ёю забабонныя спробы людзей выкарыстаць сілу жывёлы для паляпшэння ўрадлівасці палёў. “Смерць” казы, а затым “ажыўленне”, згодна абраду, увасабляе паміранне прыроды зімой і яе ажыўленне з прыходам вясны, і павінна абазначаць сакральную сувязь жывелы з раслінным светам. Акрамя таго, гэтай жывёлі не прыпісвалася адводзіць няшчасці ад дому, г.зн. функцыя апатратічнай магіі. Згодна народным павер’ям, чэрці не любяць і баяцца “казы”, а казіная шэрсць – магічны сродак, які абараняе ад варожных ўплываў.
Распаўсюджанай каляднай маскай была маска мядзведзя. Мядзведзь асацыіраваўся з пладавітасцю, багаццем. Мядзведзевыя маскі і касцюмы суадносяцца з шырокім колам рытуалаў, звязаных з пераапрананнем чалавека ў мядзведзя ў абрадавай практыцы шматлікіх народаў свету.
Мядзведзя прыбіралі ў два чорныя вывернутыя кажухі. Рукавы аднаго адзявалі на рукі, другога на ногі. Ніз і полы сшывалі вяроўкай. На галаву надзявалі чорную авечую шапку, твор вымазвалі сажай, чаплялі на ланцуг ці вяроўку. Па вуліцы мядзведзь ішоў на нагах, але ў хату ўваходзіў на чацвярэньках. Пры мядзведзі – важак з доўгім кіем і музыка з бубнам. У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці мядзведзя рабілі так: скручвалі чаравінне і гэтымі доўімі спералівіднымі скруткамі абвівалі па руках. Нагах і ўсім тулаве хлопца, на галаву адзявалі касматую шапку, шыю і твор закрывалі аўчынкамі поўсцю наверх, для вачэй пакідалі невялікія шыліны. Пры рухах шамацеў сваёй поўсцю. Часта да спіны мядзведзя прымацоўвалі дошку, каб павабыр мог мацней стакаць па ёй. На ролю мядзведзя выбіралі звычайна дужых, вынослівых хлопцаў [14, c. 35, 87, 205].
У паўднёвых славян меў месца культ “свяшчэннага быка” (каровы). Згодна з павер’ем, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі гаспадарцы пладавітасць хатняй жывёлы і ўражлівасць на полі, іх нават ўводзілі ў хату на святы і частавалі абаранкамі. Маска мела рогі. Чалавек хаваўся пад тканінай, што прымацоўвалася да маскі. Магчыма ў час калядавання ён прымаў за рэбры каркас. Меліся адтуліны для вачэй. Некалькі менш распаўсюджана ў беларускім калядаванні ваджэнне “каня” (кабылы). Уключэнне “каня” (кабылы) у магічныя дзеянні каляднага цыкла, адумоўлена важнай гаспадарчай ролей каня ў сялянскім быце. Кабылу рабілі моцную і вялікую. Малая, калі яе суправаджаў адзін чалавек, вялікая – з цыганом, дзедам і мужыком. Кабылу рабілі так: бралі шэст і прасоўвалі яго праз два рэшаты, паміж якімі ўсаджвалі маладога хлопца. Затым рабілі спераду галаву з вушамі і ззаду хвост з лёну і накрывалі старой світкай, саматканкай пасцілкай.
На Магілёўшчыне пудзіла падобнае да каня, рабілі з лучыны, ільну і палатна. Пасярод спіны пудзіла прасоўваўся чалавек, які меў выгляд вершніка.
У Брэсцкай вобласці хлопец прымацоўваў да пояса рэшата. Да якога мацаваліся дзве палкі. Як аглоблі, тулавішча рабілі з ваты, галаву абшывалі белай тканінай, на якой малявалі морду каня, прышывалі грыву з ільну і простыню звешвалі да долу, каб закрыць ногі. Сам вершнік апранаў шынель, саламяную шапку, валёнкі, рукавіцы на рукі, да твару прыклейвалі вусы з лёну, пафарбаваныя чорнай фарбай. У руках у вершніка была драўляная шабля, а праз плячо вісела торба.
У калядным гурце быў і жораў. На высокай палцы рабілі птушыную галаву, да палкі прымацоўвалася шырокая футра ці ўзятая ў зборкі прасціня, пад якой хаваўся хлопец. Жораў танцаваў, доўгай дзюбай біў гледачоў і ўсяляк смяшыў іх. У гурце павадыроў і пераапранутых суправаджалі “казу”, “каня”, “мядзведзя” і “жарава”, найбольш вядомымі на Беларусі ў ХІХ – ХХ стст. Былі “дзед”, “цыган”, “маладзічка”, “немец”, “афіцэр”, “барыня”, у некаторых месцах яшчэ і “яўрэі”.
Галоўная маска сярод антрапаморфных персанажаў – дзед, які суправаджаў казу або хадзіў у пары з бабай. Яго таксама апраналі ў вывернуты кажух, але на спіне рабілі горб. Тады бралі бярэсціну, праразалі ў ёй вочы і рот, утыкалі нос з бярэсціны і ніткамі навязвалі за вушамі і маска трымалася. Намазвалі над ротам вусы сажай, над вачамі бровы. Бараду прывязвалі з пянькі ці лёну. Табакерку давалі ў рукі: ён і табаку нюхаў у той жа нос, у берасцяны і кій у руках трымаў.
На Магілёўшчыне дзед – гэта хлопец, адзеты старым, з барадою, зробленай з ільну, з гарбом на спіне, на галаве каўпак з бярозавай кары і ў руках бізун. Твар забруджаны сажай. Баба (баба Яга) выглядала страшнай, брудная, у рваным адзенні. На думку некаторых даследнікаў, маскіравання персанажы дзед і баба прадстаўлялі ў час карнавалу памёршых продкаў.
Абавязкова ў гурце маскіраваных прысутнічаў доктар. Ён быў апрануты ў белы халат, шапку з чырвоным крыжыкам, насіў акуляры зробленыя з дроту, без шкла і вялікую сумку праз плячо, у якой ляжалі таблеткі з бульбы або морквы, кузнечныя шчыпцы для вырывання зубоў, мікстура (гарэлка), што давала яму магчымасць імправізаваць і смяшыць прысутных.
Даволі экзатычны выгляд мелі і калядныя “цыганы”. Неабходна падкрэсліць, што традыцыя пераапранання ў цыганоў атрымала на Беларусі вялікае пашырэнне. Пераапраналіся ў цыганоў звычайна не хлопцы, а дзяўчаты. З іншых калядных персанажаў вылучаліся касцюміроўкай і грымам “немец” і “афіцэр”. Першы прадстаўляў нейкага іншаземца – у чорных штанах і камізэльцы, на галаве брыль, а вочы і рот абведзены сажай.
“Афіцэра” апраналі ў вайсковы мундзір, з паперы рабілі спецыяльны галаўны ўбор (ківер з султанам), а праз плячо павязвалі блакітную папяровую стужку. Маска яўрэя з’явілася ў сярэднявеччы, бо на Беларусі яўрэі-мігранты вядомы з канца XIV ст.. У вобразах цыганоў і яўрэяў праяўляліся уласцівыя народнаму карнавалу праціпастаўленні: свае – чужыя.
Маскіраваны “поп” для стварэння карнавальнага вобраза накідваў вуглом дыванок ці дзяругу на плечы, падпяразваўся вяроўкай, на галаву надзяваў папяровую шапку з крыжыкам, у рукі браў замест кадзіла стары лапаць ці гліняны гаршок або рукамыйнік з вуглямі, махалі, трэскамі, якія дыміліся, часта туды кідалі табак, каб усе прысутныя чхалі. Аналагічным чынам пераапранаўся і “дзяк”, ён быў у кафтане, ззаду прымацоўвалася каса. Зразумела, што карнавальныя вобразы папа і дзяка маглі з’явіцца ў традыцыйнай абраднасці беларусаў толькі пасля ўсталявання хрысціянства. Народныя выканаўцы прадстаўлялі гэтых персанажаў заўсёды востра сатырычна, парадзіруючы і саміх прадстаўнікоў духавенства і царкоўную службу. Матывы пераўвасаблення селяніна ў духоўную асобу, а папа (ксяндза) – у чорта надзвычай папулярныя і ў традыцыйным беларускім фальклоры.
На Магілёўшчыне сустракалася маска смерці. Чалавеку рывязвалі падушку, накрывалі дзвюма сшытымі просцінамі, на тым кавалку просціны, які накрываў твар, малявалі вуглём вочы, чэрап, вялізныя зубы, нос. У руках смерць абавязкова насіла драўляную касу.
У Давыд-гарадку для стварэння маскараднага вобраза смерці апраналі белы балахон, на галаву парык і высокі белы каўпак, на рукі надзявалі белыя пальчаткі, на ногі – белыя бахілы. На твар нацягвалі панчоху ці прымацоўвалі кавалак белай тканіны, на якіх малявалі вялізныя страшэнныя зубы і чэрап. У руках смерць трымала драўляную касу.
З міфічных істотаў у калядным гурце акрамя смерці прысутнічаў чорт, які апранаўся ва ўсё чорнае, твар размалёўвалі сажай, замест носа прымацоўвалі чырвоны пятачок, ззаду – хвост з дроту, абшыты матэрыялам.
У беларускім фальклоры і народных уяўленняў чорт – гэта антрапаморфная істота, пакрытая чорнай поўсцю, з рагамі, хвастом і капытамі [14, c. 76, 89, 116, 186].
Паводле народных вераванняў, чэрці ўвесь час умешваюцца ў жыццё людзей, робяць ім дробязныя непрыемнасці, прымушаюць здзейсняць дрэнныя ўчынкі, спакушаюць жанчын, у якіх пасля нараджаюцца пачварныя дзеці. Паводле народнага мяркавання, прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасця, здароўя, дабрабыт у сям’ю на увесь будучы год.
На выснове рагляду персаніфікацыі калядных герояў можна зрабіць вывады, што:
Асноўная маска каляднага пераапранання – каза, сімвал шчасця і дабрабыту, багацця і ўрадлівасці, пладавітасці ў той сям’і і ў тым доме, куды яна прыйшла.
У кожным раёне ці мястэчку, ёсць свае маскі, з якімі хадзілі калядаваць, напрыклад такія як: на Магілёўшчыне маска смерці, у паўднёвых славян маска “свяшчэннага быка”, мядведзь, цыган, поп, чорт і г. д.
У Давыд-гарадку для стварэння маскараднага вобраза смерці апраналі белы балахон, на галаву парык і высокі белы каўпак, на рукі надзявалі белыя пальчаткі, на ногі – белыя бахілы. На твар нацягвалі панчоху ці прымацоўвалі кавалак белай тканіны, на якіх малявалі вялізныя страшэнныя зубы і чэрап. У руках смерць трымала драўляную касу.
Маскіраваны “поп” для стварэння карнавальнага вобраза накідваў вуглом дыванок ці дзяругу на плечы, падпяразваўся вяроўкай, на галаву надзяваў папяровую шапку з крыжыкам, у рукі браў замест кадзіла стары лапаць ці гліняны гаршок або рукамыйнік з вуглямі, махалі, трэскамі, якія дыміліся, часта туды кідалі табак, каб усе прысутныя чхалі.
У паўднёвых славян меў месца культ “свяшчэннага быка” (каровы). Згодна з павер’ем, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі гаспадарцы пладавітасць хатняй жывёлы і ўражлівасць на полі, іх нават ўводзілі ў хату на святы і частавалі абаранкамі.
Прыход пераапранутых у час свята “Каляда”, абавязкова прыносіць шчасця, здароўя, дабрабыт у сям’ю на увесь будучы год.
1.3 Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях
У беларусаў маскіраванне і абрадавае пераапраненне належыць ад унікальных з’яў традыцыйнай святочна-абрадавай культуры беларусаў. Маска – гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту. Традыцыйная маска не зводзіцца толькі да паняцця накладкі на твар ці экзатычнага ўбрання. Значна больш істотны сімвалічны аспект пераўвасаблення – рэінкарнацыі, што рэалізуецца ў абрадзе з дапамогай цэлай сістэмы спосабаў, уключаючы касцюмаванне, бутафорыю, жэсты, словы, музыку, танец, манеру паводзін.
Пераапраненне (кім, або ў каго) – апрананне так, каб замаскіраваць сябе. Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што яна не мела ніякіх каштоўнасцей сама па сабе ні як пэўны матэрыяльны прадмет, ні як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а набывала значэнне толькі ў час абраду. Ствараючы сваеасоблівую угльнёвую стэхію. Маска выступала не толькі паказчыкам пэўнай ролі і носьбітам канкрэтнага гульнёвага зместу, колькі знакам пераўвасаблення самаго па сабе. Пагэтаму ў пераапрананні часта выяўляюцца адзіныя для розных персанажаў прынцыпы маскіравання, праглядаюцца скразныя стэрэатыпы паводзін [14, c. 186].
На ўзроўні побытавай свядомасці трывала захоўваецца вераванне, што пераапранутыя могуць рабіць усё, яны вольныя красці, выказваць у алегарычнай форме свае меркаванне аб іншых, лаяцца, разыгрываць людзей і г.д. Безумоўна, сучасныя пераапранутыя не асэнсоўваюць старадаўняга сэнсу сваіх забаў, для іх гэта магчымасць павесяліцца, атрымаць задавальненне ад сваіх учынкаў. Апранаючы маску і карнавальны касцюм, чалавек аўтаматычна ставіць сябе за рамкі прынятых правіл паводзін.
Традыцыйныя беларускія маскі вырабляліся непасрэдна да кожнага свята з матэрыялаў, якія меліся ў кожнай сям’і – воўна, лёну, саломы, палатна, кудзелі і інш. затым да гэтых матэрыялаў пачалі дадаваць паперу, фальгу, картон, пакупныя тканіны і інш. Часта функцыі маскі ў абрадзе выконвалі разнастойныя паўсядзённыя рэчы – ручнікі, хусткі, кавалкі тканіны, занавескі, якія ў канкрэтнай сітуацыі набывалі сімвалічны сэнс. Пасля выканання абраду маскі вярталіся ў паўсядзенны ўжытак. Захоўваліся толькі калядныя зоркі і маскі, якія выраблены з саломы, дрэва, хоцьі снавана павер’е, што захоўваць маскі – грэх.
Вырабленую маску часта замянялі расфарбоўкай твару пры дапамозе сажы, бурачнага, журавінага ці маркоўнага соку, мукі, мелу, белай гліны. Дабаўляўся парык, барада ці вусы з лёну, воўны ці кудзелі. Грыміравалі твар у асноўным трымя колерамі, гэта – чырвоны, белы і чорны. Гэтыя колеры з’яўляюцца традыцыйнымі ў беларускай культуры і сімвалізуюць жыццё і смерць.Таксама, каб стварыць святочны карнавальны вобраз выкарыстоўвалі паўсядзеннае адзенне і побытавыя рэчы навыварат. Вываратнасць касцюма пераапранутага – адна з галоўных знешніх рысаў яго вобліку. Даволі частыя прыёмы, да якіх прыбягалі маскіраваны, гэта змяшэнне верху і нізу касцюма, левага і правага боку, пераду і заду, парушэнне прынцыпу парнасці. Даволі часта на Беларусі маскіраваныя мужчыны пераапраноўваліся ў жаночае адзенне, і наадварот. Знакам карнавальнай прыналежнасці адзення да “свету антыкультуры” лічылася тое, што яно было бруднае, рванае, зношанае.
У якасці рытуальнага адзення пераапранутых выкарыстоўваліся скуры жывёл. Тыя ж прынцыпы перавёрнутасці характэрны і для абутку, галоўных убораў. Кожны ўдзельнік абрадавай карнавальнай гульні імкнуўся як мага болей акарыкатурыць свой вобраз, каб выклікаць інтарэс гледачоў. Акрамя маскі і касцюма, выкарыстоўваліся і іншыя прадметы – сімвалы. Эта палка, ці бізун, з якімі хадзілі пераапранутыя і выкарыстоўвалі іх для застрашэння гледачоў, уступлення з імі ў кантакт у час абрадавай гульні. Характэрным атрыбутам пераапранутых з’яўляецца венік, з дапамогай якога можа быць створа калядны конь, ведзьма. Абавязковым атрыбутам маскіраваных быў мяшок, куды яны збіралі дары за сваё выступленне. Мяшок выступаў неабходным элементам пры стварэнні вобразаў старца, пастуха, дзеда, цыгана [14, c. 207, 223].
Вялікую групу складалі прадметы, праз якія маскіраваныя выяўлялі саслоўную прыналежнасць (кіцель, фуражка вайскоўца, рыза папа, шляпа паненкі), або этнічную (карты ў цыганкі, бізун у цыгана), ці прафесійную прымету (медыцынскія інструменты ў лекара). Маскіраваныя ў час абрадавага шэсця стваралі шмат шуму, пры дапамозе музычных інструментаў і разнастойных побытавых рэчаў, гэта – вёдра, палкі, скавародкі, пілы, бубенчыкі і інш.
Прадметы, якія выкарыстоўваліся ў карнавалах, выкарыстоўваюцца навыварат. Не па свайму звычайнаму прызначэнню. Кухонны посуд – у якасці музычных інструментаў. Вельмі часта фігуруюць падкрэслена непатрэбныя зломаныя рэчы: дзіравыя вёдры, бочкі з выбітым дном і г.д.
Выкарыстоўваліся некаторыя прадметы для таго, каб зрабіць той ці іншы персанаж найбольш пачварным, што выклікала б сполах і здзіўленне прысутных. Напрыклад, маска смерці заўсёды хадзіла з драўлянай касой.
У беларускай каляднай абраднасці паралельна сустракаюцца пераапранутыя і аналагічныя пудзілы, якія знешне амаль што не адрозніваюцца і выконваюць адны і тыя ж функцыі ў карнавальных гульнях.
Інверсія – галоўны прынцып у абрадавым пераапрананні – назіраецца ў адзенні маскіраваных, у выкарыстанні прадметаў, у карнавальнай свабодзе дзеянняў, дэманстрацыі сэксуальных сцэнак, выкарыстанні ненарматыўнай лексікі, усяго таго, што ў паўсядзенным жыцці строга забаранялася і асуджалася.
Усе гэтыя прыёмы маскіравання дапамагалі ўдзельніку схаваць свой сапраўдны воблік і стварыць воблік персанажа. Пераапрананне тут атрымлівае сэнс, як спосаб уключэння маскіраванага ў гульнёвы тып паводзін, для якога характэрна ролевая структура дзеяння. Той хто пераапранаецца, абавязкова стварае больш ці меньш пэўнае ўяўленне пра іншую істоту. Спецыфіка дадзенай разнавіднасці пераапранання заключаецца ў злучэнні гульнёвай формы, у якой яно рэалізуецца, з наборам магічных функцый. Гульнёвая форма тут служыць сродкам выяўлення міфапаэтычнага зместу. Дзякуючы ад імя іншай асобы. Пераапранутыя ў рамках абраду імітавалі непасрэдную прысутнасць міфічных персанажаў, надаючы тым самым асаблівую актуальнасць міфалагічным ідэям [14, c. 228, 234].
Маскіраванне і пераапрананне найбольш выяўлялі сваю спецыфіку ў складзе абрадаў і святаў, з якімі яны мелі пэўную структурна-функцыянальную сувязь.
Падчас выяўлення спецыфікі маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях можна зрабіць высновы:
Маска – гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту.
Пераапраненне – (кім, або ў каго) – апрананне так, каб замаскіраваць сябе. Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што яна не мела ніякіх каштоўнасцей сама па сабе ні як пэўны матэрыяльны прадмет, ні як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а набывала значэнне толькі ў час абраду.
Перавернутасць – галоўны прынцып у абрадавым пераапрананні – назіраецца ў адзенні маскіраваных, у выкарыстанні прадметаў, у карнавальнай свабодзе дзеянняў, выкарыстанні ненарматыўнай лексікі, усяго таго, што ў паўсядзенным жыцці строга забаранялася і асуджалася.
Маскіраванне і пераапрананне найбольш выяўлялі сваю спецыфіку ў складзе абрадаў і святаў, з якімі яны мелі пэўную структурна-функцыянальную сувязь.
Пасля падрабязнага даследавання этымалогія і семантыкі каляднага абрада падводзім папярэднія вынікі тэарэтычнага даследавання:
Імкненне першабытнага чалавека “задобрыць” разбуральныя прыродныя стіхіі спарадзіла старажытныя язычніцкія культы: пакланенне нябесным свяцілам (салярныя культы), жывёлам і раслінам (татэмізм), розным неадушаўленным прадметам (фетышызм) і іншыя, а таксама адпаведныя рытуалы, якія складаюць знешняе афармленне гэтых культаў. У вытоках сваіх калядны абрад з’яўляецца абрадам з выразным магічным зместам.
Першымі, хто развіваў абрадавыя традыцыі на землях Беларусі ў ХІ – ХІІІ стст., былі скамарохі, якія ў сваіх выступленнях падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор. У прыватнасці, падчас выступлення на Каляды выкарыстоўваліся шматлікія абрадавыя дзеянні, што бытавалі сярод мясцовага насельніцтва.
Галоўны персанаж абрадавага свята “Каляда” – каза, сімвал шчасця і дабрабыту, багацця і ўрадлівасці, пладавітасці ў той сям’і і ў тым доме, куды яна прыйшла.У кожным раёне ці мястэцку, ёсць сваі галоўныя персанажы, з якімі хадзілі калядаваць, напрыклад такія як: на Магілёўшчыне прсанаж смерці, у паўднёвых славян персанаж “свяшчэннага быка”, мядведзь, цыган, поп, чорт і г. д. Прыход пераапранутых у час свята “Каляда”, абавязкова прыносіць шчасця, здароўя, дабрабыт у сям’ю на увесь будучы год.
Калядаванне з ўдзелам традыцыйных і наваутвораных персанажаў, масак мае даволі шырокае распаўсюджанне. У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што маска дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзенным жыцці.
існуе мноства аспектаў, якія дазваляюць рэжысёрам кожны раз пераасэнсоўваць і інтэрпрэтаваць гэтае свята, пры гэтым стараючыся захаваць яго першапачатковы сакральны сэнс. Каляда, як адзін з важных святаў у жыцці чалавека, спалучае ў сабе як традыцыйныя, так і новыя формы, што дае мноства ідэй для творчых замыслаў рэжысёра.
Раздзел 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Каляда”
.1 Творчая заяўка на правядзенне свята “Каляда”
Актуальнасць і сацыяльная значнасць
Каляды – гэта свята зімнега сонцазвароту. Касмічная падзея, якая ў шматліках культурах свету святкуецца вельмі ўрачыста.
Сучасны стан арганізацыі і правядзення Каляд мае супярэчлівы характар. У шматлікіх беларускіх гарадах каляднае свята ператварылася ў эстрадны канцэрт на адкрытай прасторы. Нямногія гарады і мястэчкі захавалі своеасаблівыя традыцыі сустрэчы Каляд. Да іх можна аднесці такія населеныя пункты як Давід-Гарадок, Аснежыцы, Лагішын Брестскай вобласці Пінскага раёна і інш. Захаванне традыцый правядзення Каляд трымаецца на энтузіязме карэнных жыхароў і работнікаў культуры, якія спасцігаюць і шануюць беларускую спадчыну. Для вывучэння рэканструіраваць і трансфармаваць рэгіянальныя звычаі правядзення каляндарных свят, у прыватнасці, Каляд.
Таму і патрэбна абавязкова праводзіць і паказваць святкаванне абрада "Каляда", нашым бабулям і дзядулям, мамам і татам, ім будзе цікава ўспомніць сябе ў дзяцінстве. А тым цікавейшае іх унукам і дзецям, якім яны ўсё распавядуць і пакажуць на жывым прыкладзе, якія гулянні ў іх былі ў дзяцінстве. Бо гэта добра, таму што цяпер моладзь зусім не цікавіцца ўсёю прыгажосцю і містыкай абрадаў. А калі данесці да моладзі ўсю актуальнасць і значнасць свята (абрада) "Каляда", то я думаю, што шматлікім людзям будзе гэта да спадобы, ім цікава, вярнуцца ў мінулае і пабываць на гэтым свяце. І яны будуць чакаць наступнага года, каб зноў адсвяткаваць яго.
Мэта – дэманстрацыя асаблівасцей святкавання свята “Каляда” і прывабліванне сучаснага грамадства да традыцыйнай культуры беларусаў.
Задачы:
прабудзіць у жыхароў вёсцы Аснежыцы цікавасць да традыцый і звычаяў святкавання абрада “Каляда”;
удакладніць правядзенне Каляд у регіёне Заходняга Палесся;
аптымізаваць прыёмы актывізацыі гледачоў на калядным свяце ў сельскай мясцовасці Заходняга Палесся;
разгледзець арыгінальныя формы ўвасаблення народных традыцый у сучасным святкаванні Каляд;
распрацаваць рэжысёрскі праект святкавання Каляд для рэгіёна Заходняга Палесся;
прапанаваць практычныя рэкамендацыі для работнікаў у сфере культуры па далейшаму ўдасканаленню арганізацыі і правядзення ў Пінскім раёне Брэсцскай вобласці;
пазнаёміць гледача з разнастайнымі разнабокавымі традыцыямі святкавання абрада “Каляда” і зацвердзіць гэтыя традыцыі ў іх свядомасці.
Навізна альбо пераемнасць свята
Навізной свята было аўтарскае напісанне тэатралізаванага прадстаўлення свята “Каляда”. У напісанні текста быў зроблен акцэнт на жыццёвыя адносіны людзей паміж сабой. У тэксце сцэнарыя пададзены матэрыял такім чынам, каб людзі зразумелі, што зараз, у цяперашні час, немагчыма абыйсціся без дапамогі іншых. Трэба разумець, што, калі ты дапаможаш чалавеку адзін раз, то усё што ты зрабіў, вернецца табе ў трайным памеры. Таму праз абрадавае свята “Каляда” тлумачыцца моладзевай аўдыторыі сакральнасць элементаў святкавання не толькі свята, але і выхоўваецца культура сацыяльных зносін.
Арганізацыі, зацікаўленныя ў правядзенні свята:
Адзел культуры Пінскага райвыканкама.
Аснежыцкі дом культуры.
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.
Тэрмін правядзення свята:
студзеня 2012г.
Месца правядзення: Брэсцкая вобласць Пінскі раён вёска Аснежыцы.
Час: 7 студзеня 2012 года. 13-00 па 15-40 гадзін.
Праграма свята:
.00 – 14.00 – “Уратаванне каляднай казы” тэатралізаванае прадстаўленне абрада “Каляда”.
.00 – 15.00 – “З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем” – святочная
канцэртная праграма фальклорных ансамбляў.
.00 – 15.40 – Пачынаюць працаваць усе гульнёвыя пляцоўкі.
.40 – Закрыццё гульнёвых пляцовак, развітанне з гледачамі свята.
свята каляда беларускі герой
2.2 Задума і яе кампаненты
Падзея – народнае каляндарна-абрадавае свята “Каляда”.
Мэта – дэманстрацыя асаблівасцей і прывабліванне сучаснага грамадства да правядзення Каляднага свята.
Тэма – раскрыццё сутнасці і папулярызаванне традыцыйных калядных абрадаў Заходняга Палесся.
Ідэя – праз тэатралізаванае прадстаўленне паказаць, як добрыя ўчынкі чалавека павялічваюць адчуванне шчасця ў сусвеце.
Звышзадача – праз гульнёвыя і абрадавыя дзействы рэканструіраваць і ўмацаваць абрад “Каляда” ў сучасным вясковым асяроддзі Пінскага раёна.
Жанр свята – народнае свята каляндарна-абрадавага цыкла з элементамі тэатралізаванага прадстаўлення.
Адрас прадстаўлення – моладзевая аўдыторыя разнастайных узроставых і сацыяльных катэгорый сельскага насельніцтва.
Форма ўвасаблення свята – рэканструкцыя
Месца правядзення свята і яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці – тэрыторыя правядзення свята: галоўная плошча каля раённага цэнтра культуры і вольнага часу, які знаходзіца ў в. Аснежыцы па вуліцы Ленина дом 10.
Галоўнае дзенне адбываецца на сходах Аснежыцкага дома культуры, гэта дае магчымасць з розных бакоў ўбачыць, што адбываецца на пляцоўцы, дае магчымасць больш лепей разгледзець усё, што адбываецца, калі ідзе тэатралізаванае прадстаўленне, таму, што сходы знаходзяцца на узвышшы.
2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
Структура свята:
“Уратаванне каляднай казы” – тэатралізаванае прадстаўленне абрада “Каляда”.
“З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем” – святочная канцэртная праграм фальклорных ансамбляў.
“Беларускія народныя гульні” – гульнёвы бок.
Ідэйна-тэматычны аналіз свята:
Тэма – раскрыццё сутнасці і папулярызаванне традыцыйных калядных абрадаў Заходняга Палесся.
Ідэя – праз тэатралізаванае прадстаўленне паказаць, як добрыя ўчынкі чалавека павялічваюць адчуванне шчасця ў сусвеце.
Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове:
Экспазіцыя – скамарохі зачытваюць жартоўныя вершы, тым самым запрашаючы ўсіх гледачоў на адкрыццё абрадавага свята “Каляда”.
Завязка – тэатралізаванае прадстаўленне, прыход калядоўшчыкаў у хату гаспадароў.
Развiццё дзеi:
– уратаванне каляднай казы” тэатралізаванае прадстаўленне абрада “Каляда”.
“З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем” – святочная канцэртная праграма фальклорных ансамбляў.
работа ўсіх гульнёвых пляцовак.
Кульмiнацыя – Адорванне калядоўшчыкаў.
Фiнал – песня “Развітальная” у выкананні народнага хора “Суквецце”.
Сцэнарна-рэжысерскі ход – аповяд пра традыцыйныя абрадавыя дзеі, гульні, забавы і расказ пра асаблівасці святкавання абрада “Каляда”.
Носьбіты сцэнарна-рэжысерскага хода
Носьбітамі сцэнарна-рэжысёрскага хода з’яўляюцца галоўныя дзеючыя асобы: калядоўшчыкі з каляднай зоркай і казой, гаспадар хаты і гаспадыня.
Скразное дзеянне – азнакамленне з рознабокавымі традыцыямі святкавання абрада “Каляда”.
Мастацкі вобраз свята атаясамляецца з сімвалам шчасця і дабрабыту. У рэжысёрскім бачанні ён увасабляецца ў вобразе каляднай казы, якая прыносіць вялікі прыплод, а значыць і багацце гаспадарам.
Пластычнае вырашэнне мастацкага вобразу свята ўвасабляецца ў танцавальных рухах казы ў тэатралізаваным прадстаўленні.
Прасторавае вырашэнне свята ўвасабляецца ў гульнях і ў тэатралізаваным прадстаўленні, якія размешчаны па ходу дзеяння ўратавання каляднай казы.
У музычным вырашэнні мастацкі вобраз увасоблены праз выкананне каляднай песні “Ой, ну-ну, каза, паварочвайся”, выканаўцамі якой былі калядоўшчыкі ў театралізаваным прадстаўлені абрада Каляда.
Канфліктная аснова свята праглядаецца ў адносінах гаспадароў да калядоўшчыкаў.
Пералік гульнёва-забаўляльных атракцыёнаў
(Гульні, якія праводзяць у тэатралізаваным прадстаўленні абрада Каляда)
Гульня “Курачкі і пеўнічкі”
Дзве пары на працягу адной хвіліны, пры дапамозе шчоткі і саўка, пад музыку, збіраюць збожжа, проса, авёс раскіданыя па сцэне. Перамагаюць тая пара, якая больш усіх назбіралі.
Гульня “Напячы піражкі”
Дзве каманды па тры чалавека, у плыні дзвюх хвілін, вылепліваюць з цеста, цеста за раней падрыхтаванае, піражкі, хто больш налепіць, тая каманда і перамагла.
Гульня “Студня”
Дзве каманды з 5 чалавек спаборнічаюць паміж сабой, у плыні трох хвілін, з двух вёдраў, па чарзе, палоўнікамі, удзельнікі каманды павінны нанасіць вады ў гарлач, чыя каманда больш усх нанасіла, тая і перамагла.
( Гульнёвыя пляцоўкі, якія знаходзяцца у гульнёвай зоне)
“Перацягванне канату”
На травяной зоне разцягваем на усю дліну канат. Запрашаем дзве каманды па дзесяць чалавек у кожнай, кожная каманда павінна, пры дапамозе сваёй моцы, перацягнуць на свой бок процілеглую каманду. Чыя каманда перамагае, тая атрымлівае падарункі.
“Хто самы моцны”
На травянной зоне ставім 15-ці кілаграмовую гіру, удзельнікі павінны падняць гіру,як мага больш. Усе вынікі падлічваюцца, той хто выходзіць у фінал атрымлівае каштоўны прыз.
“Злаві бутэльку”
На гульнёвай пляцоўцы, пры дапаможе дэкарктыўнага вудзілы, ня канцы лёскі якой, прывязана металтчнае кальцо, патрэбна зацапіць бутельбку, якая ляжыць на баку на спецыяльнай драўлянай платформе, і вертыкальна яе паставіць. Самы спрытны атрымае каштоўны прыз.
Эпізоды свята:
Блок тэатралізаваннага прадстаўлення “Уратаванне каляднай казы”
Экспазіцыя – запрашэнне скамарохамі усіх гледачоў на святкаванне абрада “Каляда”, прывітальныя словы гаспадыні гледачам, прыход гаспадара, размова с гаспадыней, аб тым, што трэба святкаваць свята “Каляда”.
Завязка – Прыход калядоўшчыкаў да хаты гаспадара і гаспадыні з песняй “Ішлі калядкі, калядуючы”, дазвол на калядаванне.
Развіццё дзеяння:
– Вітальныя словы калядоўшчыкаў гаспадарам хаты. Песня “Вітальная спадарыне і гаспадару”.
– Прадстауленне каляднай казы. Песня “Ой, ну каза, паварочвайся”.
Казя стамляецца і падае на падлогу. Калядоўшчыкі просяць пачастункаў, каб ўратаваць казу.
Адказ частаваць калядную казу для ўратавання. У выніку, набыццё нашчасцяў і бед у жыцці гаспадароў, уход калядоўшчыкаў.
Гаспадыня просіць калядоўшчыкаў застацца. Страта гаспадарчых пачастункаў.
Гатаванне пачастункаў для ўратавання казы.
Гульні з гледачамі:
Гульня “Курачкі і пеўнічкі” – збіранне пшаніцы і збожжа.
Гульня “Напячы піражкі” – ляпленне з цеста аладак.
Гульня “Студня” – перанос выды палоўнікамі і з вядра ў вядро.
Песня “Каляда, каляда, дай, баба, пірага”,
Кульмінацыя – вынас гаспадыней пірага, акрыянне каляднай казы, частаванне пачастункамі калядоўшчыкаў.
Фінал – пажаданне калядоўшчыкамі шчасця і дабрабыту ў жыцці гаспадароў, падзяка гаспадарам хаты за пачастункі. Сумеснае спяванне песні “Будзь ваша здароў”.
Праграма тэатралізаванага прадстаўлення “Каляда”
13.00 – Запрашенне скамарохамі гедачоў на святкаванне абрада “Каляда”.
.02 – Прывітальныя словы гаспадыні гледачам, кліканне гаспадара,
размова с гаспадыней, аб тым, што настала свята “Каляда”.
.04 – Прыход калядоўшчыкаў да хаты гаспадароў, угаварванне гаспадыні гаспадаром, аб тым, каб пусціць калядоўшыкаў у хату.
.07 – Уваход калядоўшчыкаў у хату з песняй “Ішлі калядкі, калядуючы”.
.08 – Вітальныя словы калядоўшчыкаў гаспадарам хаты, прашенне аб дазволе заспяваць песню.
.10 – Песня “Вітальная спадарыне і гаспадару”.
.11 – Прадстауленне каляднай казы, якую яны прывяла з сабой, каб яна прынесла шчасця у хату.
.12 – Песня “Ой, ну каза, паварочвайся”.
.13 – Падзенне казя на падлогу. Прашенне пачастункаў, для ўратавання казы.
.15 – Сціплае частаване калядоўшчыкам для ўратавання казы. У выніку, набыццё нашчасцяў і бед у жыцці гаспадароў, збіранне ухода калядоўшчыкаў.
.17 – Раптовае жаданне гаспадыні заставіць калядоўшчыкаў і даць пачастункаў для ўратавання казы.
.18 – Страта гаспадарчых пачастункаў, усю ежу ў погрыбе расцягалі мышы.
.19 – Правядзенне гульні “Курачкі і пеўнічкі”.
.30 – Правядзенне гульні “Напячы піражкі”.
.40 – Правядзенне гульні “Студня”.
.52 – Песня “Каляда, калядаі, дай, баба, пірага”, вынас, гаспадыней, пірага.
.53 – Акрыянне каляднай казы. Прабачэнне гаспадароў, частаванне
пачастункамі калядоўшчыкаў.
.54 – Словы пажадання гаспадарам для шчаслівага жыцця ў наступным
годзе. Адзяка гаспадароў хаты за пачастункі.
.56 – Песня “Будзь ваша здароў”.
.57 – Развітанне з гледачамі.
Праграма канцэрта
“З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем”
.00 – Выхад вядучых, віншаванне з “Калядамі” усіх гледачоў
свята.
.04 – Выхад народнага хора “Суквецце”, песня “Прывітальная”, сл. Г. Хадоровіч, муз. Гвоздзік.
.10 – Выхад вядучых.
.12 – Выхад вакальнай групы “Хутарок”, песня “Сладкі мядок”, муз. і сл. А. Зайцев .
.17 – Выхад вядучых.
.19 – Выхад вакальнай групы “Забава”, песня “Навек жонкай падавіўся”, бел. народная песня, “Косіць Васіль”, бел. народная песня.
.27 – Выхад вядучых.
.29 – Выхад народнага хора “Суквецце”, песня “Зайдзі ў хатачку, міленькі зяцёк”, сл. і муз. М. Цурканава, “Імя яго – Палескі край”, муз. і сл. М.Цурканова, апр. Э. Рэбкавец.
.37 – Выхад вядучых.
.39 – Выхад вакальнай групы “Хутарок”, песня “Тень тень”, із рэпертуара ансамбля “Руская песня”.
.45 – Выхад вакальнай групы “Забава”, песня “Ой пайду я на даліну, пагляджу на ту каліну”, бел. народная песня.
.50 – Выхад вядучых.
.52 – Выхад народнага хора “Суквецце”, песня “Развітальная”, сл. У.Карызны, муз. А.Палухіна.
.00 – Развітанне з гледачамі.
2.4 Рэжысёрскае ўвасабленне свята
Работа з мастаком
распрацаваць мастацкі вобраз свята;
– распрацаваць выраженне мастацкага вобраза свята ў дэкаратыўным афармленні;
распрацаваць выраженне мастацкага вобраза свята ў друкаванай прадукцыі (афіша, запрашэнне, праграма свята);
Кантроль
абмеркаванне плана размяшчэння пляцовак свята на пасяджэнні аргкамітэта 15.12.2011г.
– абмеркаванне мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята на пасяджанні аргкамітэта 17.12.2011г.
зацвярджэнне на пасяджанні аргкамітэта мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята 21.12.2011г.
Работа гукарэжысёрам свята
абмеркаванне музычнага афармлення свята;
зацвярджэнне музычнага афармлення свята;
выбар і абмеркаванне твора- лейтматыва свята;
зацвярджэнне твора- лейтматыва свята;
складанне музычнай партытуры свята;
Музычная партытура
№ п/п | Назва эпізоду | Назва Музыч-нага фрагмен-та | Рэпліка на пача- так му- зычнай дзеі | Тэхніч-ны спосаб | Узро-вень гучан-ня | Даў- жыня гучан-ня | Рэпліка на зняцце гуку | Тэхні-чны спосаб выкл. гуку |
1. | Уваход Каляд-нікоў у хату ў абрадзе “Каля-да” | Песня “Ішлі калядкі, калядую-чы” | Гаспадар: Сала,ды каўбасы даставай. | Спява- юць пад акампа-наванне гармош-кі | 8 | 1,45хв. | Указа- нне рэжы-сёра | -//- |
2. | Вітанне гаспа-дароў хаты ў абрадзе “Каля-да” | Песня “Віталь- ная спада- рыне і гаспада-ру” | Гаспады- ня: Весяліце толькі дом не разваліце. | Спява-юць пад акампа-наванне гармош- кі | 8 | 2 хв. | -//- | -//- |
3. | Танец каляд-най казы ў абрадзе “Каля-да” | Песня “Ой, ну каза, павароч- вайся” | Калядоў-шчык: А ну каза развесялі- ся, ды па хаце разыйды- ся. | Спява-юць пад акампа-наванне гармош- кі | 1,30 хв. | Калі каза Ўпадзе на падлогу | -//- | |
4. | Вынас каляд-нага пірага ў абрадзе “Каля-да | Песня “Святкі, святкі, дай, баба, пірага” | Калядоў-шчык: Штосці пазабылі, пра пірог мы паза-былі. | Спява- юць пад акампа-наванне гармош- кі | 8 | 1, 47 хв. | Калі гаспа- дыня выно- сіць пірог | -//- |
5. | Фінал абрада “Каля-да” | Песня “Будзь ваша здароў” | Гаспадар: Дай вам Бог здароўя. | Спява- юць пад акампа-наванне гармош. | 8 | 2,40 хв. | -//- | -//- |
6. | Выхад народ-нага хора “Сук-вецце” | Песня “Прыві-тальная” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 8 | 2,45 хв. | Указа-нне рэжы- сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
7. | Выхад вакаль-най групы “Хута-рок” | Песня “Сладкі мядок” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 8 | 3 хв. | Указа-нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
8. | Выхад вакаль-най групы “Заба-ва” | Песня “Навек жонкай падавіў-ся” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 9 | 2,50 хв. | Указа-нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
9. | Вакаль-ная група “Заба-ва” | Песня “Косіць Васіль” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 8 | 3,10 хв. | Указа-нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
10. | Выхад народ-нага хора “Сук-вецце” | Песня “Зайдзі ў хатачку, міленькі зяцёк” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 9 | 3 хв. | Указа-нне рэжы- сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
11. | Народ-ны хор “Сук-вецце” | Песня “Імя яго – Палескі край” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 7 | 2,40 хв. | Указа-нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
12. | Выхад вакаль-най групы “Хута-рок” | Песня “Тень тень” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 8 | 2,45 хв. | Указа-нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
13. | Выхад вакаль-най групы “Заба-ва” | Песня “Ой пайду я на даліну, пагляджу на ту каліну” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 7 | 2,55 хв. | Указа-нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
14. | Выхад народ-нага хора “Сук-вецце” | Песня “Разві-тальная” | Пасля слоў вядучых | Запіс фанаг-рамы (мінус) | 8 | 3,10 хв. | Указа- нне рэжы-сёра | Мік-шыра ванне гуку на пульце |
Генеральны план дэкарыравання свята
Пры афармленні святочнай прасторы павінна ўлічвацца адзінства стыляў у візуальным афармленні свята.
Афіша, запрашэнне, праграмы і афармленне сцэны выкананы ў адзінай каляровай схеме – пры стварэнні фону выкарыстоўваўся апрацаваны малюнак, які знаходзіцца на кожнай афіше, запрашенні і праграме, у высветленым бела-сінем колеры, на фоне якога размешчаны лагатып свята – Каляднай зоркі з назвай свята, выкананае пры выкарыстанні чырвонага колеру.
Генеральны план размяшчэння зон дзеяння свята
Умоўныя абазначэнні:
. Аснежыцкі дом культуры. 2. “Уратаванне каляднай казы” (тэатралізаванае прадстаўленне абрада “Каляда”), “З калядкамі вітаем і шчасцця вам жадаем”( канцэртная праграма). 3. Плошча в. Аснежыцы. 4. Парокўка. 5. Месца дзе будуць распаложаны гледачы. 6. Фантан. 7. Гульнёвая пляцоўка – “Злаві бутельку”. 8. Гульнёвая пляцоўка – “Хто самы моцны”. 9. Гульнёвая пляцоўка – “Перацягванне каната”.
2.5 Арганізацыйна-вытворчы план
Штаб свята
. Начальнік Пінскага адзела культуры – Лебядзеўская Т.Г.
. Намеснік Пінскага адзела культуры – Харавец А.І.
. Дырэктар Пінскага адзела культуры – Лукашэнка А.М.
. Дырэктар арганізацыйнага і метадычнага цэнтра Пінскага адзела культуры – Козеко О.П.
. Дырэктар Аснежыцкага раённага центра культуры і вольнага часу – Зуенчык І.Г.
. Мастацкі кіраўнік Аснежыцкага дома культуры – Чэчун Т.У.
. Рэжысёр Аснежыцкага дома культуры – Стасевіч С.П.
. Рэжысёр свята- Міхалевіч Д.А.
Рэжысёрска-пастановачная група
. Галоўны рэжысёры – Міхалевіч Д.А. студэнт 5-га курса кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
. Дэкаратар-афарміцель – Баўкуновіч А.М., мастак – афарміцель Аснежыцкага дома культуры.
. Гукааператар – Лабандзіеўскі С. Э., гукарэжысёр Аснежыцкага дома культуры.
. Відэааператар – Стрыгалёва К. Г., работнік Пінскага адзела культуры.
. Касцюмер – Патаканава Я.М., касцюмер Аснежыцкага дома культуры.
1. Графік пасяджэнняў аргкамітэта
Дата | Час | Месца правядзення | Змест пасяджэння | Каго выклікаюць | Адказны за правядзення |
05. 12. 2011г. | 11.00 | Адзел культуры Пінскага райвы- канкама | Абмеркаванне творчай заяўкі свята “Каляда” | Начальнік адзела культуры-Лебяд- зеўская Т.Г. Намеснік -Хара- вец А.І. Дырэктар адзела культуры-Лука-шэнка А.М. Дырэктар аргані- зацыйнага і мета- дычнага цэнтра- Козеко О.П. Дырэктар Аснежыцкага ДК- Зуенчык І.Г. Рэжысёр свята- Міхалевіч Д.А. | Лебядзеўская Т.Г. |
15.12. 2011г. | 11.00 | Аснежыцкі дом культуры | Абмеркаванне плана размяш-чэння пляцо- вак свята. | Дырэктар Асне-жыцкага ДК- Зуенчык І.Г. Рэжысёр свята- Міхалевіч Д.А. Мастацкі кіраўнік Аснежыцкага ДК- Чэчун Т.У. | Харавец А.І. |
17. 12. 2011г. | 12.00 | Аснежыцкі дом культуры | Абмеркаванне мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята. | Дырэктар Асне-жыцкага ДК- Зуенчык І.Г. Рэжысёр свята- Міхалевіч Д.А. Мастак-афарміцель- Баўкуновіч А.М. | Баўкуновіч А.М. |
18. 12. 2011г. | 11.00 | Аснежыцкі дом культуры | Абмеркаванне графіка праходжання рэпетыцый. | Дырэктар Асне-жыцкага ДК- Зуенчык І.Г. Рэжысёр свята- Міхалевіч Д.А. Мастацкі кіраўнік Аснежыцкага ДК- Чэчун Т.У. Рэжысёр Аснежыцкага ДК- Стасевіч С.П. | Зуенчык І.Г. |
2. Рабочы план падрыхтоўкі свята
№ п/п | Назва мерапрыемства | Тэрмін выканання | Адказны за выканнане |
1. | Выпуск рэкламы на радыё “Пінск”. | 27. 12. 2011г. | Дырэктар арганізацыйнага і метадычнага цэнтра – Козеко О.П. |
2. | Выпуск рэкламы ў СМІ, часопіс “Варяг” | 29. 12. 2011г. | Козеко О.П. |
3. | Выпуск друкаванай прадукцыi да абрадавага свята “Каляда”: афiшы, запрашальныя бiлеты, праграмы. | 27. 12. 2011г. | Козеко О.П. |
4. | Набыццё і падрыхтоўка прызоў для гульнёвых праграм. | 02. 01. 2012г. | Рэжысёр свята – Міхалевіч Д.А. |
свята каляда беларускі герой
3. План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята
№ п/п | Назва відаў работ і матэрыялаў | Адзінка вымярэ-ння | Коль-касць | Кошт работ адзінкі матэрыя-лу | Сума | Тэрмін выка-нання | Адказны за выкананне (службовы тэл.) |
1. | Калонкі | -//- | 2 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | Лабандзіеўскі С.Э. (моб. 33- 641- 42-12) |
2. | Мікшарны пульт | -//- | 1ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | |
3. | СД-праігры-ватель. | -//- | 1 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | |
4. | Мікрафоны (шнуравыя) | -//- | 3 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | |
5. | Сукно | 1,5 – 2,5 | 1 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | Міхалевіч Д.А. (моб. 44- 114-05-59) |
6. | Венік саламяны | -//- | 2 ш. | 25000р. | 50т. р. | 06.01. 2012г. | |
7. | Мука | -//- | 4 кг. | 10000р. | 40т. р. | 06.01. 2012г. | |
8. | Пшано | -//- | 1 кг. | 6000р. | 6т. р. | 06.01. 2012г. | |
9. | Проса | -//- | 1 кг. | 5000р. | 5т. р. | 06.01. 2012г. | |
10. | Вядро | 5 літ. | 3 ш. | 20000р. | 60т. р. | 06.01. 2012г. | Маўтысенка В.І. (моб. 29- 345-67-32) |
11. | Палоўнік | -//- | 2 ш. | 8000р. | 16т. р. | 06.01. 2012г. | |
12. | Лава | -//- | 1 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | |
13. | Гліняны гаршчок | -//- | 4 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. | |
14. | Канат | 10 м. | 1 ш. | -//- | -//- | 06.01. 2012г. |
. План творчага забяспячэння свята
№ п/п | Назвы відаў творчай работы | Назвы калектываў, якія выконваюць работу | Прозвіш-чы кіраўні-коў | Службоы і дамаш-ні тэл. | Тэрмін выкана-ння | Адказны за выка-нанне (службовы тэл.) |
1. | Распрацоўка і ўвасабленне тэатралізаванага прадстаўлення “Каляда” | Каляднікі: Ганчар А.І. Іванцова Л.М. Патаканава Я.М. Шахлевіч В.У. Гаспадары: Міхалевіч Д.А. Баўкуновіч А.М. Каза: Цыганкова Н.Д. | Міхалевіч Д.А. | Моб. (33-641-52-12) | 06.01. 2012г. | Зуенчык І.Г. (моб. 29-193-23-83) |
2. | Распрацоўка канцэртнай праграмы “З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем” | Народны хор “Суквецце” Вакальная група “Забава” Вакальны калектыў “Хутарок” | Зуенчык І.Г. Шахлевіч В.У. Ганчар А.І. | Моб.(29-193-23-83) Моб.(33-653-89-32) Моб.(44-145-63-98) | 06.01. 2012г. | Міхалевіч Д.А. (моб. 33-641-52-12) Стасевіч С.П. (моб. 29-768-56-25) |
3. | Гульнёвая пляцоўкі: “Перацягванне каната”. “Хто самы моцны”. “Злаві бутэльку”. | Сянькоўскі І.А. Чапуркін А.Т. Пріпутневіч А.Г. | Міхалевіч Д.А. | Моб. (33-641-52-12) | 07.01. 2012г. | Міхалевіч Д.А. (моб. 33-641-52-12) |
5. Графік правядзення рэпетыцый
№ п/п | Дата правя-дзення | Час правя-дзення | Месца правядзен-ня | Назва эпізоду, нумара ці віду рэпітыцыі | Каго выклікаць на рэпетыцыю | Адказны за правядзен-не рэпетыцыі |
1. | 20. 12. 2011г. | 15.00 – 19.00 | Аснежыцкі дом культуры | Застольная рэпетыцыя скамарохаў | Сянкоўскі І.А., Чапуркін А.Т., Пріпутневіч А.Г. | Міхалевіч Д.А. |
2. | 21. 12. 2011г. | 15.00 – 16.30 | Аснежыцкі дом культуры | Застольная рэпетыцыя калядоўшчыкаў | Ганчар А.І., Іванцова Л.М., Патаканава Я.М., Шахлевіч В.У., Міхалевіч Д.А., Баўкуновіч А.М., Цыганкова Н.Д. | Міхалевіч Д.А. |
3. | 22. 12. 2011г. | 15.00 – 19.00 | Аснежыцкі дом культуры | Застольная репетыцыя абрадавых песен тэатралізава-нага прадстаўлення “Каляда” | Ганчар А.І., Іванцова Л.М., Патаканава Я.М., Шахлевіч В.У., Міхалевіч Д.А., Баўкуновіч А.М. | Міхалевіч Д.А. |
4. | 23. 12. 2011г. | 13.00 – 16.00 | Аснежыцкі дом культуры | Выхад на пляцоўку, планаванне мізансцэн з персанажамі тэатралізава-нага прадстаўлення “Каляда” | Міхалевіч Д.А. | |
5. | 26. 12. 2011г. | 13.00 – 16.00 | Аснежыцкі дом культуры | Рэпетыцыя з персанажамі, разпеўка абрадавых песен тэатралізава-нага прадстаўлення “Каляда” | Ганчар А.І., Іванцова Л.М., Патаканава Я.М., Шахлевіч В.У., Міхалевіч Д.А., Баўкуновіч А.М., Цыганкова Н.Д., Сянкоўскі І.А., Чапуркін А.Т., Пріпутневіч А.Г. | Міхалевіч Д.А. |
6. | 03 – 05. 01. 12г. | 15.00 – 19.00 | Аснежыцкі дом культуры | Рэпетыцыя з персанажамі і абрадавымі песнямі тэатралізава-нага прадстаўлення “Каляда” | Ганчар А.І., Іванцова Л.М., Патаканава Я.М., Шахлевіч В.У., Міхалевіч Д.А., Баўкуновіч А.М., Цыганкова Н.Д. | Міхалевіч Д.А. |
7. | 06. 01. 2012г. | 13.00 – 18.00 | Аснежыцкі дом культуры | Генеральная рэпетыцыя | Ганчар А.І., Іванцова Л.М., Патаканава Я.М., Шахлевіч В.У., Міхалевіч Д.А., Баўкуновіч А.М., Цыганкова Н.Д., Сянкоўскі І.А., Чапуркін А.Т., Пріпутневіч А.Г. | Міхалевіч Д.А. |
. Светлавая партытура
№ п/п | Назва эпізоду | Змест, светлавога фрагмента, колер | Рэпліка на па-чатак светла-вой дзеі | Нумар светла-вога апарата | Магутнасць светлапатоку (ў% ) | Рэпліка на зня-цце святла | Тэхнічны спосаб вываду святла з дзеі |
. Партытура тэхнічных перастановак
№ п/п | Назва эпізоду | Мастацкае афармленне дэталяў | Рэпліка на пачатак перастаноўкі | Месца ўсталявання дэталяў, прадметаў, рэчаў | Рэпліка на эвакуацыю дэталяў мастацкага афармлення | Месца эваку-ацыі |
1. | Тэатраліза-ванае прадстаў-ленне абрада “Каляда” | Усталяванне дэкаратыў-нага дома, унутры якога лава, стол, куфар, дываны, рушнікі. | Запрашэнне скамарохамі на абрадавае свята “Каляда” | Галоўная сцэна тэатр. прадстаўленне абрада “Каляда” | -//- | -//- |
2. | Правядзе-нне гульні “Курачкі і пеўнікі” | Усталяванне прылад для гульні (раскідаць у гульнёвай зоне пшано, проса) | Запрашэнне калядоўш-чыкамі на конкурсную гульню | Гульнёвая зона, каля якой праходзіць тэатр. прадстаўленне | Аб’яўленне іншай конкурснай гульні | Левы бок сцэны |
3. | Правядзе-нне гульні “Напячы піражкі” | Усталяване стала, на якім знаходзіцца цеста, і два падносы | Запрашэнне калядоўш-чыкамі на конкурсную гульню | Гульнёвая зона, каля якой праходзіць тэатр. прадстаўленне | Аб’яўленне іншай конкурснай гульні | Левы бок сцэны |
4. | Правядзенне гульні “Студня” | Усталяванне аднаго вяд-ра з вадой і дзвюх з чарпакамі | Запрашэнне калядоўш-чыкамі на конкурсную гульню | Гульнёвая зона, каля якой праходзіць тэатр. прадстаўленне | Гаспадыня: Дзякуй вам, што дапа- маглі нарых- таваць пачастункі | Левы бок сцэны |
5. | Канцэрт-ная праграма “З каляд-камі вітаем, і шчасцця вам жадаем” | Усталяванне дэкаратыў-нага дома, унутры якога куфар, дываны, рушнікі. | Сканчэнне фінальнай песні “Будзь ваша здароў” | Галоўная сцэна абрадавага свята “Каляда | -//- | -//- |
. Выпіска на касцюмы, абутак і галаўныя уборы
№. п/п | Персанаж | Выканаўца | Касцюмы, памер | Абутак, памер | Галоўны ўбор, памер |
1. | Скамарох 1/2/3 | Сянькоўскі І.А., Чапуркін А.Т., Пріпутневіч А.Г. | Кашуля з доўгімі рукавамі – 3 ш., 51 п., 49 п., 53 п. Беларускі пояс – 3 ш. Штаны – 3 ш., 49 п., 48 п., 52 п. | Сапагі з доўгім носам – 3 п., 43 п., 41 п., 44 п. | Шапка скамароха – 3 ш., 40 п., 39 п., 41 п. |
2. | Калядная каза | Цыганкова Н.Д. | Маска казы з рагамі. Шэрая футра – 44 п. Пярэднік. Спадніца – 40 п. | Сапагі – 37 п. | -//- |
3. | Гаспадар | Міхалевіч Д.А. | Світка – 52 п. Кашуля – 50 п. Штаны – 48 п. | Сапагі – 43 п. | Шапка -35 п. |
4. | Гаспадыня | Баўкуновіч А.М. | Кашуля – 43 п. Спадніца – 39 п. Пярэднік | Сапагі – 37 п. | Хустка |
5. | Калядоўшчык/1 | Ганчар А.І. | Кажух – 54 п. Штаны – 52 п. | Сапагі – 44 п. | Шапка – аблавуха – 48 п. |
6. | Калядоўшчык 2/3/4 | Іванцова Л.М., Шахлевіч В.У., Патаканава Я.М. | Паліто – 2 ш., 43 п., 42 п. Футра – 1 ш., 41 п. Спадніца – 3 ш., 39 п., 38 п., 39 п. Пяреднік – 3 ш. | Сапагі – 3 п., 38 п., 37 п., 38 п. | Хустка – 3 ш. |
. Выпіска на рэквізіт, бутафорыю
№ п/п | Персанаж | Выканаўца | Выдаецца на рукі | Выдаецца на пляцоўку дзеяння | Хто выносіць |
1. | Калядоўшчык/1 | Ганчар А.І. | Гармошка | Тэатралізава- нага прадстаўлення “Каляда” | Ганчар А.І. |
2. | Калядоўшчык/3 | Шахлевіч В.У. | Калядная зорка | Тэатралізава- нага прадстаўлення “Каляда” | Шахлевіч В.У. |
3. | Калядоўшчык/2 | Іванцова Л.М. | Кошык | Тэатралізава- нага прадстаўлення “Каляда” | Іванцова Л.М. |
4. | Гаспадар | Міхалевіч Д.А. | Гліняны гарлач- 4 ш. | Тэатралізава- нага прадстаўлення “Каляда” | Міхалевіч Д.А. |
5. | Гаспадар | Міхалевіч Д.А. | Вядро – 3 ш., 5 л., чарпак – 2 ш. | Ігравы конкурс “Студня” | Патаканава Я.М. |
6. | Гаспадар | Міхалевіч Д.А. | Венік – 2 ш., Пшано, проса – 0,5 кг., 0,5 кг. | Ігравы конкурс “Курачкі і пеўнікі” | Баўкуновіч А.М. |
7. | Гаспадар | Міхалевіч Д.А. | Цеста – 4 кг., падносы – 2 ш. | Ігравы конкурс “Напячы перажкі” | Патаканава Я.М. |
8. | Аніматр гульнёвай пляцоўкі (скамарох/1) | Сянькоўскі І.А. | Канат – 10 м. | Ігравая пляцоўка “Перацягванне канату” | Сянькоўскі І.А. |
9. | Аніматр гульнёвай пляцоўкі (скамарох/2) | Чапуркін А.Т. | Пустая бутелька – 0,5 л., самавырабленае вудзіла. | Ігравая пляцоўка “Злаві бутэльку” | Чапуркін А.Т. |
10. | Аніматр гульнёвай пляцоўкі (ск./3) | Пріпутневіч А.Г. | Гіра – 15 кг. | Ігравая пляцоўка “Хто самы моцны” | Пріпутневіч А.Г. |
. Пералік прызавога фонду
№ п/п | Назва прыза | Прызначэнне | Коль-касць | Кошт адзінкі | Агульны кошт | Адказны за набыце |
1. | Лядзінец ў выглядзе пеўніка на палачцы | Для ігравога конкурса “Курачкі і пеўнікі” | 12 ш. | 4000 р. | 48000 р. | Міхалевіч Д.А. |
2. | Піражкі з капустай | Для ігравога конкурса “Напячы піражкі” | 20 ш. | -//- | -//- | |
3. | Мінеральная вада “Банаква” | Для ігравога конкурса “Студня” | 6 бут. | 6000 р. | 36000 р. | |
4. | Шарыкавыя ручкі | Для ігравых конкурсаў “Курачкі і пеўнікі”, “Напячы піражкі”, “Студня” | 25 ш. | 2500 р. | 62500 р. | |
5. | Блакноты | Для ігравых конкурсаў “Курачкі і пеўнікі”, “Напячы піражкі”, “Студня” | 25 ш. | 6000 р. | 150000 р. | |
6. | Шарыкавыя ручкі | Для ігравых пляцовак “Перацягванне каната”, “Хто самы моцны” | 50 ш. | 2000 р. | 100000 р. | |
7. | Блакноты | Для ігравых пляцовак “Перацягванне каната”, “Хто самы моцны” | 50 ш. | 4000 р. | 200000 р. | |
8. | Шампанскае | Для ігравой пляцоўкі “Злаві бутельку” | 3 бут. | 21000 р. | 63000 р. | |
9. | Супер прыз – відэодыск з фільмамі | Для ігравой пляцоўкі “Хто самы моцны” | 1 ш. | 30000 р. | 30000 р. |
Папярэдні каштарыс свята
а) Набыццё прызоў і рэквізіта для ігравых конкурсаў:
. Венік саламяны (2ш.) – 50000 р.
. Мука (4кг.) – 40000 р.
. Пшано (1кг.) – 6000 р.
. Проса (1кг.) – 5000 р.
. Вядро (3ш.) – 60000 р.
. Палоўнік (2ш.) – 16000 р.
. Лядзінец ў выглядзе пеўніка на палачцы (12ш.) – 48000 р.
. Мінеральная вада “Банаква” (6 бут.) – 36000 р.
. Шарыкавыя ручкі (75ш.) – 162500 р.
. Блакноты (75ш.) – 350000 р.
. Шампанскае (3бут.) – 63000 р.
. Відэо дыск (1ш.) – 30000 р.
Усяго – 866500 р.
б) Выпуск друкаванай прадукцыі:
. Афіша свята (10ш.) – 150000 р.
. Запрашальны білет (15ш.) – 120000 р.
. Праграма свята (20ш.) – 230000 р.
Усяго – 500000 р.
в) Непрадбачаныя расходы – 200000 р.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У каляднай абраднасці і паэзіі беларусаў адлюстравалася язычніцкая вера народа ў магію слова, пэўных абрадавых дзеянняў. Калядныя абрады і звычаі – гэта значная частка духоўнай культуры народа, якая адпавядала яго светаўспрыманню і светаразуменню, яго маральна-этычным ўяўленням у поўны гістарычны перыяд. Вытокамі аграрных і сямейных абрадаў і звычаяў каляднага цыкла заўсёды з’яўлялася само жыццё і працоўная дзенасць чалавека.
Каляды здаўна былі адным з найбольш цікавых і распаўсюджаных зімовых свят. На землях Беларусі ў ХІ – ХІІІ стст. з’яўляюцца першыя ўпамінанні аб скамарохах, якія падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор.
З калядамі і калядаваннем на Беларусі звязана самабытнае народнае паэтычна-песеннае мастацтва – багаты пласт віншавальна-велічальных песень, што выконваліся калядоўшчыкамі для сваіх аднавяскоўцаў.
Калядаванне праходзіла з вечара другога дня каляд напярэдні Новага года. У гэтыя дні, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі, ад трох да пяці чалавек, адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі, праводзіць розныя гульні, старадаўнія, рухомыя, вясёлыя. Найболей вядомая, якая дайшла да нас, з’яўляецца гульня “Жаніцьба Цярэшкі”. Усё дзейства часта адбывалася ў начы і ў самай вялікай хаце.
Калядоўшчыкі на каляды выкарыстоўвалі традыцыйныя калядныя маскі, асноўная маска каляднага пераапранання – каза, сімвал шчасця і дабрабыту, багацця, ўрадлівасці і пладавітасці.
У кожным раёне ці мястэцку Беларусі, ёсць свае маскі, з якімі хадзілі калядаваць, напрыклад такія як: на Магілёўшчыне маска – смерці, у паўднёвых славян маска “свяшчэннага быка”, мядведзь, цыган, поп, чорт і інш. У Давыд-гарадку для стварэння маскараднага вобраза смерці апраналі белы балахон, на галаву парык і высокі белы каўпак, на рукі надзявалі белыя пальчаткі, на ногі – белыя бахілы. На твар нацягвалі панчоху ці прымацоўвалі кавалак белай тканіны, на якіх малявалі вялізныя страшэнныя зубы і чэрап. У руках смерць трымала драўляную касу.
Маскіраваны “поп” для стварэння карнавальнага вобраза накідваў вуглом дыванок ці дзяругу на плечы, падпяразваўся вяроўкай, на галаву надзяваў папяровую шапку з крыжыкам, у рукі браў замест кадзіла стары лапаць ці гліняны гаршок або рукамыйнік з вуглямі, махалі, трэскамі, якія дыміліся, часта туды кідалі табак, каб усе прысутныя чхалі.
У паўднёвых славян меў месца культ “свяшчэннага быка” (каровы). Згодна з павер’ем, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі гаспадарцы пладавітасць хатняй жывёлы і ўражлівасць на полі, іх нават ўводзілі ў хату на святы і частавалі абаранкамі.
Маска – гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту.
Пераапраненне – (кім, або ў каго) – апрананне так, каб замаскіраваць сябе. Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што яна не мела ніякіх каштоўнасцей сама па сабе ні як пэўны матэрыяльны прадмет, ні як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а набывала значэнне толькі ў час абраду. пу карнавальнай свабодзе дзеянняў, , усяго таго, што ў паўсядзенным жыцці строга забаранялася і асуджалася.
У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што ў маскі ёсць галоўны прынцып, які дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзённым жыцці, яна дае свабоду дзеяння, дае магчымасць выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку і тое, што прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям’ю на ўвесь год.
Звычаі і абрады, у якіх адлюстравалася тагачаснае светаўспрыманне і светаразуменне народа, з’яўляецца часткай яго этнічнай самабытнасці і духоўнай культуры. У каляднай абраднасці і паэзіі беларусаў, адбіліся старажытныя язычніцкія рэлігійныя вераванні, але ў ёй увасобіліся і стыхійна-матэрыялістычныя погляды, і маральна-этычныя, і эстэтычныя ўяўленні народа. Таму беларускую калядную абраднасць у ліку народных звычаяў можна разглядзець як свайго роду помнік этнічнай гісторыі беларускага народа, як сваеасаблівую культурную спадчыну мінулага.
Пасля падрабязнага вывучэння свята “Каляда” і практычнага ўвасаблення яго ў вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці можна прапанаваць шэраг метадычных рэкамендацый па арганізацыі і правядзенню каляднага свята:
рэжысёрам варта звяртаць увагу на вызначэнне рэлігійных асаблівасцей, узмацненне святочнай атмасферы і захаванне каларыту каляднага свята.
метадычным цэнтрам праводзіць семінары і круглыя сталы з супрацоўнікамі ўстаноў культуры і адукацыі, курсы па ўдасканаленню правядзення свята Каляд і пашырэнню ведаў аб гэтым і іншых абрадах.
у школьных і пазашкольных установах неабходна вылучаць час для размоў і факультатываў на тэму правядзення абрадавых свят і святкавання Каляд.
установам культуры пажадана праводзіць маштабныя акцыі з выкарыстаннем гульнёвых дзейств.
Пры выкарыстанні прапаноў па ўдасканаленню каляднага свята дзейства набудзе новыя яскравыя рысы, напоўніцца нацыянальным каларытам.
Бібліяграфічны спіс
1. Беларускія народныя абрады / склад. Л.П. Касцюкавец. – Мінск: Беларусь 1994. – 128 с.
2. Будзько, І. Каляды, Вадохрышча, Вялікдзень: з гісторыі назваў рэлігійных свят у беларускай мове / Ірына Будзько // Роднае слова. – 2010. – № 10. – С. 42-43.
3. Вількін, Я.Р. Беларускія народныя гульні/ Я.Р. Вількін. – Мінск: Беларусь, 1996. – 86 с.
4. Гуд, П.А. Ад Каляд да Пакроваў / П.А. Гуд. – Мінск: Красико- Принт, 2000. – 224 с. – (Беларусь святочная).
5. Гуд, П.А. Тэхналогія стварэння свята: вучэб. дапам. / П.А. Гуд. – Мінск: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2004. – 224 с.
6. Гурскі, А.І. Святкаванне каляд на Беларусі / А.І. Гурскі. – Мінск: Універсітэцкае, 1998. – 95 с.
7. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / рэд. А.С. Фядосік. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 404 с. – (Беларуская народная творчасць).
8. Зімовыя святы / склад. А. Аляхновіч, А. Лозка. – Мінск: Беларусь, 1999. – 159с.
9. Калядныя ігрышчы/ рэд. І.І. Кірчук. – Мінск: Беларусь, 1997. – 167 с.
10. Катовіч, А.В. Зімовыя святы: Нарысы / А.В. Катовіч. – Мінск: Мастацкая літратура, 2004. – 119 с. – (Беларускі народны каляндар).
11. Котаў, М.К. Беларускія традыцыйныя каляндарныя святы / М.К. Котаў.- Мінск: Пачатковая школа, 2002. – 80 с. – ( Народная скарбонка).
. Котович, А.В. Золотые правила народной культуры / А.В. Котович, И.И. Крук. – 2-е изд. испр. и доп. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2008. – 592 с. : ил.
. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн: Ураджай,
. – 350 с.; іл.
. Кухаронак, Т.У. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў./Т.І.
Кухаронак. – Мн: Ураджай, 2001. – 239 с.; іл.
15. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – 3-е выд. – Мінск: Беларусь, 2001. – 190 с.
16. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – Мінск: Беларусь, 1997. – 176.: іл.
17. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд. перапрац. і дап. – Мінск: Полымя, 2002. – 238 с.
18. Лозка, А.Ю. Гульні, забавы, ігрышчы / А.Ю. Лозка. – Мінск: Беларуская навука, 1996. – 534 с. : нот. іл.
19. Народная культура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / пад рэд. В.С.Цітова. – Мінск: Бел. Энцыкл., 2002 – 432 с.
20. Новак В.С. Міфалогія беларусаў: вуч. дапаможнік для студэнтаў філалагіч. спец. ВНУ. / В.С. Новак. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2005.
21. Санько С. А. Беларуская міфалогія: энцыклапедыя слоўн. / С.А. Санько. – 2-е выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с. : іл.
22. Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр/ А.С.Фядосік, А.С.Емяльянаў, І.М. Сысоў, М.А.Каладзінскі; Навук.рэд. К.П. Кабашнікаў. – Мн.: Бел.навука, 2001. – 422 с. – (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка; Кн.2).
23. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў / Бел. дзярж. ін-т праблем культуры. – Мінск: Беларуская навука, 2001. – Т 4. Брэсцкае Палессе: у 2-х кнігах. Кн.1. – 2008. – 559 с.
24. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў / Бел. дзярж. ін-т праблем культуры. – Мінск: Беларуская навука, 2001. – Т 4. Брэсцкае Палессе: у 2-х кнігах. Кн. 2/ Боганева А. М., Валодзіна Т. В., Віннікава М. М. – 2009. – 863с.
. Хвагіна, Т.А. Палессе ад Буга да Убарці = Полесье от Буга до Уборти / Т. А. Хвагіна. – Мінск: Вышэйшая школа, 2005. – 143 с.
.Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура / В.С. Цітоў. – Мінск: Беларусь, 2001. – 207 с.
Дадаткі
Літаратурны сцэнарый абрадавага свята “Каляда”
“Уратаванне каляднай казы”.
(На сцэну выходзяць тры скамарохі, і пачынаюць запрашаць усіх гледачоў на тэатралізаванае прадстаўленне абрада “Каляда”.)
1. Скамарох: Запрашаем усіх на свята,
Не сядзіце вы па хатах.
Вы прыходзьце к нам на плошчу,
Гэй, хлопцы! Не забудзьце вашу цёшчу!
2. Скамарох: Гэй, дзяўчаткі! Прыходзьце на калядкі,
Будзем з вамі мы гуляць, разам будзем танцаваць.
А калі вы пачнеце сумаваць,
Будзем разам весела спяваць!
3. Скамарох: Вы пакіньце свае справы,
Ды бярыцесь за забавы.
Бо сення сход каляд,
Усе калядоўшчыкі збіраюцца ў рад! Ўсе разам: Усіх мы запрашаем, усіх на плошчы мы чакаем,
Усіх з Калядкамі вітаем!!!
Галоунае дзеянне адбываецца на плошчы в. Аснежыцы.Ражаныя (Каза, Калядоушчыкі-4 чалавека, гаспадар хаты і гаспадыня).
Дзеючыя асобы:
-Скамарох (Сянкоўскі Ігар)
-Скамарох (Чапуркін Нікалай)
-Скамарох (Пріпутневіч Андрэй)
-Калядоўшчык(Ганчар Аляксандр) 2-Калядоўшчык(Іванцова Людміла) 3-Калядоўшчык(Шахлевіч Вераніка) 4-Калядоўшчык(Патаканава Яна) Каза (Баян Антылбекаўна) Гаспадар (Міхалевіч Дзмітрый) Гаспадыня (Баўкуновіч Алена)
На сцэне гаспадыня якая пакрывае на стол на калядны вечар, пасля з’яуляецца гаспадар хаты, пачынаецца тэатралізаванае прадстаўленне.
Гаспадыня: Гэй, сёння збор каляд, трэба на стол пакрыць, Ды нас з табой пакарміць!
Гаспадар: Ну дык маці, тады на стол ты пакрывай, Піражкі, ды аладкі, Сала, ды каўбасы з пірагамі даставай!
Выстаўляюць усё на стол, за сцэнай калядоўшчыкі пачынаюць ціха наігрываць мелодыю песні "Ішлі калядкі, калядуючы".
Гаспадар: Ой, каханая, здаецца, завалы рыпяць?
Гаспадыня: Ды не, ты мой добры, гэта бульбачка кіпіць. Гаспадар: Чуваць, хтосьці ходзіць там, пад вокнамі?
Гаспадыня: Ды не, ты мой добры, то ў печы палены гараць.
Гаспадар: Гэй, жонка, не чуеш, гэта калядоўшчыкі, Стукаюць у вокны і ў дзверы!
Гаспадыня: Ой, і ў праўду, (падышла да акна) у акно паглядзі, Калядоўшчыкі з казой прыйшлі!
Гаспадар: Трэба дзверы ім адкрыць, у хату з марозу запрасіць, Хай шчасце нам жадаюць, і з калядкамі віньшаваюць!
Гаспадыня: Дзверы ім не адчыняй, і ў хату не пускай, Пачастункі са стала я прыбяру, вось тады паклікаць іх змагу!
Песня "Ішлі калядкі, калядуючы"
"Ішла Каляда, калядуючы. Шчодры вечар, багаты вечар! (паўтараецца пасля кожнага радка) За ёй дзеўкі, шчадруючы. Ці дома, дома сам пан – гаспадар? Калі ты дома, накрывай на стол".
-калядоўшчык: Брукуй, гаспадынька, кладку, Пусці калядоўшчыкаў у хатку!
2-калядоўшчык: Не дай гаспадынька нам стаяць, На тваім двары снег таптаць.
3-калядоўшчык: Бо мы голыя, бо мы босыя, Ідуць нашы галосы пад самыя нябёсы!
-калядоўшчык: Прыйшла каляда, адчыняй варата! Варата адчыняй, і гасцей прымай!
-калядоўшчык: Як зайшлі мы, зайшлі, ды ў добрую хату. Добры вечар, гаспадыня і гаспадар хаты! Шчодры вечар, добры вечар! (усе разам)
3-калядоўшчык: Ужо як наша каляда, ні мала, ні веліка. Яна ў дзверы да вас ідзе, ды ўсім паклон свой шле! Гаспадароў вітае, дабром завівае.
4-калядоўшчык: Ці шырокія лавы, каб нам паляжаці?
Гаспадар: Шырокія, шырокія!
4-калядоўшчык: Ці добрая гаспадыня, каб нас частаваці?
Гаспадыня: Добрая, добрая! Але ж за што вас частаваці, ды прыгашчаці?
1-калядоўшчык: Дазволь нам твой двор павесяліць, Ды нам вясёлымі пабыць?
Гаспадыня: Весяліце, весяліце, толькі дом не разваліце!
Усё разам спяваюць "Вітальную спадарыне і гаспадару".
"Добры вечар, шчодры вечар Што ён дома не гуляе,
Усім людзям на ўвесь вечар! Чалядоньку даглядае!
А ці дома пані твая? На ём шуба шубалёва,
А я бачу, яна дома. Прычаплёна каліточка.
Яна дома, не гуляе, А ў калітцы, у той новай, Піражочкіі рашчыняе! Усім госцям па златому.
А ці дома пан – гаспадар? Добры вечар, шчодры вечар
А я бачу, што ён дома. Усім людзям на увесь вечар”!
2-калядоўшчык: А мы самі ідзём і казу вядзём, А куды каза прыйшла, туды шчасця прынясла!
3-калядоўшчык: Павярніся каза, схамяніся небарака, Дасць табе, гаспадар золата багата.
Гаспадар: А дзе ж вы такую казу знайшлі?
-калядоўшчык: На “Пінскім” кірмашы купілі! Семсот даляраў заплацілі.
-калядоўшчык: Праўда, калі вялі мы казу, То наклікалі бяду!
-калядоўшчык: Выскачыў з лесу воўк, абадраў казе бок! Мы ваўка прагналі і казу лячыць сталі.
-калядоўшчык: Сталі мы яе ратаваць, лекі ёй даваць, Давалі мы, давалі і на ножкі мы казу паднялі.
4-калядоўшчык: А ну каза – козачка, развесяліся, Ды па хаце разыйдзіся!
Каляднікі спяваюць песню "Ой, ну каза, паварочвайся", пасля песні каза валіцца на падлогу.
(Песня "Ой, ну каза, паварочвайся"
"Ой, ну-ну, каза, паварочвайся,
То на сей бачок, то на тэй бачок,
То на рожачкі, то на ножачкі.
Нашай казе, не шмат трэба: Сем печ перапеч, рэшато аўса. Наверх кілбаса!" (каза падае)
Гаспадыня: Ой, божа мой, што зрабілася? Каза ваша-забілася!
-калядоўшчык: Яна бедная стамілася, ад голаду з ног звалілася. Трэба гаспадыня, пачастункаў даць, Каб казу падняць!
-калядоўшчык: Нашай казе шмат не трэба, Усяго дзве буханкі хлеба.
3-калядоушчык: Ды трошкі жыта,каб каза была сыта. Ды жменю аўса, каб каза расла!
Гаспадыня дастае із пад стала пачастункі, але дае яна ўсяго па маленькім кавалачку, шкадуе пачастункаў для выратавання казы.
Гаспадар: Вось аўса і хлеба трошкі, Ці не ўстала козачка ваша на ножкі?
4-калядоўшчык: Трэба даць добры кавалак сала, Каб наша козачка ўстала. Казе нашай сала доктар прапісаў.
Гаспадар: Вось вам і сала, Каб ваша козачка устала!
1-калядоўшчык: А калі каубаскі трошкі, То ўстала б козачка на ножкі.
Гаспадар: І каубаскай вас ледзь-ледзь мы пачастуем, Больш няма, самі па гэтаму сумуем!
2-калядоўшчык: І два піражочкі, каб адкрыла каза вочкі. І аладкі, каб былі бакі гладкія.
Гаспадар: Ні аладак, ні піражкоў няма ў нас, З’елі мы ўжо ўвесь запас!
-калядоўшчык: Ой, гаспадыня, ой, гаспадар, казу вам не уратаваць, Калі нас болеей не пачаставаць!
Гаспадыня: Нешта з памяццю маёй зрабілася, Не ведаю, куды усё згубілася!
-калядоўшчык: Дык лепш за цябе я ўсё скажу, І дзе што ляжыць, падкажу! Я бачу, што ў скрыні ляжыць кавалак сала?
Гаспадыня: Няма там сала, мыш усё пакрала!
2-калядоўшчык: Ой, як смачна пахнуць у сенцах каўбасы?
Гаспадыня: Мы яшчэ восенню з’ели ўсе прыпасы!
2-калядоўшчык: Я чую, як нешта булькае ў печцы?
Гаспадыня: Дык гэта з раніцы ў каміне свішча вецер!
2-калядоўшчык: Дай нам дзве саракоўкі на падкоўкі, А то мы ўсе боты стапталі, пакуль тваю хату шукалі!
– калядоўшчык: Вы гаспадыня і гаспадар не маніце, а пачастункі хутчэй нясіце.
Усе разам: Паспяшайце ды казу да жыцця вяртайце!
-калядоўшчык: Калі казу вам не ўратаваць, Шчасця ў хаце вашай не відаць!
-калядоўшчык: Не будзе ў вас ні пшаніцы, і ў поле зярна, І ў хаце дабра!
3-калядоўшчык: Будуць усе ў вас хварэць, і ў новым годзе нічога вам новага не займець!
4-калядоўшчык: Уся гаспадарка прападзе, і жыта ў поле не ўзыйдзе!
1-калядоўшчык: Калі жадаеце вы так, зараз козачку мы возьмем, І да іншай хаты калядаваць мы пойдзем!
Гаспадыня: Ой-ой, не ухадзіце, пачакайце, пасядзіце, Мы не жадаем каб ўсе беды і нясчасцця ў нас былі! Згодны вашу козачку мы выратаваці!
Гаспадар: Пра казу мы пазабылісь, і на пачастункі паскупілісь, Зараз пойдзем мы казу ратаваць, а потым будем святкаваць!
Гаспадыня сыходзяць за кулісы, і праз некаторы час, вяртаюцца з сумным выглядам.
Гаспадыня: (Крычыць) Ой, ой, ой! Пакуль мы тут з вамі размаўлялі, Усе пачастункі мышы расцягалі!
Гаспадар: Што нам зараз рабіць? Мы самі не зможам нарыхтаваць гэтулькі пачастункаў, каб казу выратаваць, нам патрэбна дапамога!
2-калядоўшчык: Дапамогі ў нас хапае, вы паглядзіце, колькі народа шмат у госці да нас прыйшло!
-калядоўшчык: Ну народ вы жадаеце дапамагчы нашым гаспадарам, у падрыхтоўцы пачастункаў для выратавання нашай козачкі?
Усе былі згодны, гаспадар пачаў праводзіць гульнёвую праграмму.
Гаспадыня: Ой, усё проса, збожжа і авёс у погрыбе мышы раскідалі, сама ні як не магу сабраць, хто ж мне дапаможа?
4-калядоўшчык: Не сумуй гаспадыня, гэта мы цяпер у імгненне паправім!
Праводзіцца гульня, “Курачкі і пеўнічкі”.
Гульня “Курачкі і пеўнічкі”
(Дзве пары на працягу адной хвіліны пад музыку, збіраюць збожжа, проса, авёс раскіданыя па сцэне. Перамагаюць тыя, хто больш назбіраў.)
Гаспадар: Ну, збожжа і проса то мы сабралі, а вось піражкоў не напяклі? Козачка наша яшчэ цалкам не выгаілася!
1-калядоўшчык: Нічога, нашы госцікі нам дапамогуць напекчы піражкі!
Праводзіцца гульня “Напячы піражкі”.
Гульня “Напячы піражкі”
(Дзве каманды па тры чалавека, у плыні трох хвілін, вылепліваюць з цеста,цеста за раней падрыхтаванае, піражкі, хто больш налепіць, тая камандаперамагла.)
Гаспадыня: Збожжа і проса мы сабралі, і піражкі напяклі, а вось вады са студні не прынеслі, чым мы козачку паіць будзем?
2-калядоўшчык: Мы цяпер вады наносім і козачку нашу напоім, не журыся гаспадыня, а лепш сілы беражы!
Праводзіцца гульня “Студня”.
Гульня “Студня”
(Дзве каманды з 5 чалавек спаборнічаюць паміж сабой, з двух вёдраў, па чарзе, чарпачкамі, удзельнікі каманды павінны нанасіць вады ў гарлач, чыя каманда зладзілася хутчэй, тая і перамагла.)
Пасля кожнай гульні, усіх удзельнікау адорваюць прызамі, за ўдзел у гульнях. Уздымаюць казу, паказваюць ёй усе пачастункі, пасля ўбачанага яна выгаілася.
Гаспадыня: Козачку мы вашу накармілі, козачку мы вашу напаілі, Што аж госцікау нашых замарылі!
Гаспадар: Ні шкада нам ні піражкоў, і ні сала, Толькі б ваша козачка ўстала, і шчасця нам дадала!
-калядоўшчык: Бачу, бачу, што змаглі, малайцы вы малайцы, Толькі штосьці прапусцілі, пра пірог вы пазабылі!
Пасля гэтых слоў колядоушчыкі пачынаюць спяваць песню "Каляда, калядаі, дай, баба, пірага!".
"Каляда, калядаі, дай, баба, пірага!"
"Каляда, каляда, дай, баба, пірага!
А калі не дасі, вазьму вала за рага,
Выведу за парог, выкручу правы рок,
Буду ў рог трубіць, каб скупых расшчодрыці. Дай, баба, пірага!"
Пасля песні гаспадыня прыносіць пірог, каза устае і забірае яго.
Гаспадыня: Вось вам і пірог, і дай вам Бог! Вы прабачце нас каляднікі, Што на пачастункі паскупіліся мы!
2-калядоўшчык: За тое, што казу вы ўратавалі, гэтым вы сваю віну прыбралі! І за гэта вам каза, шчасце ў хату прынесла!
3-калядоўшчык:
Каза наша навуковая, намі хрышчоная!
Прайшла ўсе навукі, і ведае розныя штукі!
-калядоўшчык:
А ну козачка, закладвай рожкі, і падбірай ножкі,
З хаты выходзь і бяду вынось!
-калядоўшчык:
Ты каза, гаспадыні пакланіся,
А гаспадару да ног нагніся!
І вы ў адказ ёй паклоніцеся,
І пачастункам падзеліцеся!
-калядоўшчык:
Дай вам Бог, збожжа і жыта, і пшаніца каб у поле расла,
А ў хаце, дабра!
-калядоўшчык: Каб колас – з бервяно, а збожжа – з вядро! Каб з аднаго каласка, поўная бочка была!
4-калядоўшчык: Матка Божая перад вачамі, Ісус Хрыстос за плячамі.
1-калядоўшчык: А па баках анёлы засцерагаюць, Усю бяду ад вас адганяюць. Вялікага здароўя, ад краю да краю!
Гаспадыня і гаспадар:
І вам усяго самага лепшага!
Шчасця, здароўя і дабрабыту!
-калядоўшчык:
Хай дае Бог лад у хаце,
Дабра, прыбылі, поспеху!
-калядоўшчык:
Каб у хляве ўсё пладзілася,
Каб жыта ў поле каласілася!
2-калядоўшчык:
Хай раяцца добра пчолы,
І самі будзем мы вясёлы!
Гаспадыня:
Дзякуй вам за усё!!!
Гаспадар:
Дай вам Бог здароуя!
Калядоўшчыкі запяваюць песню "Будзь ваша здароў", і сыходзяць за кулісы.
"Будзь ваша здароў"
"Будзь ваша здароў, як рыжык бароў,
Гей, каляда, калядзіца! (паўтараецца пасля кожнага радка)
Май торбу грошай, жыві ў раскошы!
Май усяго даволі, а бяды – ніколі.
Стары год канчаем, новы зачынаем.
З ранняю вясною, з буйнаю травою.
З збожжам каласістым, з зярном ядраністым.
Ды з прыемным летам, і з громам пры гэтым.
І з восенню яснай, і з долечкай шчаснай.
Бывай жа здароў і з сваёй жаной. І з усёй сям’ёю, і з дзетачкамі".
Пасля тэатралізаванага прадстаўлення, пачынаецц канцертная праграмма.
Дадатак 2
Рэклама- інфармацыйны матэрыял свята “Каляда”
1. Візуальная рэклама
Афіша;
Праграма;
Запрашэнні (персанальныя).
2. Рэклама ў СМІ
Пінскі часопіс “ Варяг ”
“Каляда”
Сёмага студзеня ў вёсцы Аснежыцы адбудзецца святкаванне абрадавага свята “Каляда” .
У праграме свята Вас чакаюць цікавыя конкурсы, гульні, добрыя прызы, тэатралізаваная прадстаўленне абрада “Уратаванне каляднай казы”, канцэртная праграма “З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем”, і шмат чаго іншага.
Прыходце ўсёй сям’ёй, будзе цікава!
Спраўка па тэлефону 8-017-225740
3. Гукавая рэклама на свята “Каляда”
“Каляда”
“Ідзе Каляда, калядуючы, шчодры вечар, багаты вечар”
(На фоне гучыць звон набліжаючай тройкі коней з бубенцамі, пасля чаго плаўна пачынае гучаць песня “ Будзь ваша здароў”, і на фоне яе ідзе тэкст, пасля текста гук тройкі коней з бубенцамі паступова заціхае).
У вёсцы Аснежыцы 7 студзеня ў 13.00 гадзін адбудзецца правядзення свята “Каляда”.
У праграме свята Вас чакаюць цікавыя конкурсы, гульні, адорванне добрымі прызамі, тэатралізаваная прадстаўленне абрада, канцэртная праграма і шмат чаго іншага. Прыходце з усёй сям’ёй, аб гэтым вы не пашкадуеце!
Спраўкі па тэлефонах 8-017-225-74-50, +375-29-673-47-86
Персанажы свята “Каляда”
Каза – (белая накідка на галаву з рагамі, шэрае паліто, беларуская хустка, спадніца, сапагі чорнага колеру)-галоўная дзеючая асоба свята.
Скамарох – 1/2/3 (шапка скамароха, кашуля з доўгімі рукавамі ў гарошак, беларускі пояс, штаны ў палоску, сапагі з доўгім носам).
Калядоўшчык – 1 (чорная шапка аблавуха, чорны кажух, шэрыя штаны ў палоску, сапагі чырвонага колеру, гармошка).
Калядоўшчык – 2/4 (хустка чырвонага колеру, паліто, спадніца, беларускі пярэднік, сапагі чорнага і чырвонага колеру колеру).
Калядоўшчык – 3 (белая хустка, футра, спадніца, беларускі пярэднік, сапагі чырвонага колеру, калядная зорка).
Гаспадар – (шапка чорнага колеру, белая світка, карычневая кашуля, чорныя штаны, сапагі чорнага колеру).
Гаспадыня – (чырвоная хустка, белая світка, спадніца, беларускі пярэднік, сапагі чырвонага колеру).
Колеры абрадавага свята “Каляда”
Сіні колер- сімвал неба, вады,чысціні (сімвалізуе, што свята адбудзецца на свежым паветры).
Жоўты колер- сімвал сонейка, цеплыні, багацця, шчасця (сімвалізуе ўсе гэтыя пералічаныя сімвалы).
Белы колер- сімвал спакою, некранутасці, лёгкасці (сімвалізуе белы снег).
Чырвоны колер- сімвал моцы, мужнасці, небяспекі, хвалявання
(сімвалізуе жыццё чалавека).
Сімвал абрадавага свята “Каляда” “Калядная зорка”
Лінейная кампазіцыя абрадавага свята ”Каляда”
Цэнтральная плошча:
.00 – “Уратаванне каляднай казы” – тэатралізаванае прадстаўленне
14.00 – “З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем” – святочны канцэрт фальклорных ансамбляў
.00-15.40 – Пачынаюць працаваць гульнёвыя пляцоўкі (“Перацягванне канату”, “Хто самы моцны”, “Злаві бутэльку).
.00 – Закрыццё гульнёвых пляцовак, развітанне з гледачамі